Чтение онлайн

на главную

Жанры

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:

На заходнюю частку Трыццаць шостай вулiцы я вярнуўся толькi пасля шасцi гадзiн. Вулф ужо нанёс вiзiт у аранжарэю i цяпер сядзеў у кабiнеце. Я хуткiм крокам зайшоў у пакой i паклаў перад iм на стол паперу без подпiсу.

– Ну i што?
– прабурчаў ён.

Я сеў i дакладна паведамiў Вулфу, як усё адбывалася да таго моманту, калi яна прапанавала ўзяць дакумент дадому i паказаць бацьку.

– На жаль, - заўважыў я, - некаторыя яе выдатныя якасцi засталiся непрыкметнымi ў натоўпе ў той вечар. Я гавару гэта не для таго, каб апраўдацца, проста адзначаю факт. Для ўсiх аперацый, што адбываюцца

ў звiлiнах яе мозгу, хапiла б арэхавай шкарлупiны. Ведаючы вашыя адносiны да бяздоказных заяў i жадаючы запэўнiць у праўдзiвасцi менавiта гэтай заявы, я прынёс з сабой доказ. Вось папера, якую яна ўсё-такi падпiсала.

Я ўручыў яму лiсток, вырваны з блакнота. Вулф зiрнуў на паперу i падмiргнуў мне.

– Яна гэта падпiсала?

– Так, сэр. У маёй прысутнасцi.

– Сапраўды. Добра. Задавальняюча.

Я безуважным кiўком галавы пацвердзiў, што ўспрымаю выказаную падзяку. Маё самалюбства застаецца некранутым, калi ён вось так буркае: "Задавальняюча".

– Смелы шырокi почырк, - заўважыў Вулф.
– Яна пiсала вашай ручкай?

– Так, сэр.

– Пакажы яе, калi ласка.

Я ўстаў i падаў яму ручку разам з некалькiмi аркушамi паперы, i спынiўся каля стала, зацiкаўлена назiраючы, як Вулф зноў i зноў пiсаў "Клара Джэймс", параўноўваючы кожную спробу з прынесеным мной узорам. Адначасова ў перапынках перад наступнай спробай ён гаварыў:

– Малаверагодна, што нехта некалi ўбачыць гэта, апрача нашых клiентаў... Так лепш... Ёсць яшчэ час патэлефанаваць усiм iм да вячэры - спачатку мiсiс Мiён i мiстэру Ўэплеру - потым iншым... Скажыце iм, што я прыйшоў да высновы наконт iску мiсiс Мiён да мiстэра Джэймса... Спытайцеся, цi змогуць яны прыйсцi сёння ў дзевяць гадзiн вечара - калi гэта немагчыма, то, можа, заўтра ў адзiнаццаць... Потым звяжыцеся з мiстэрам Крэймерам... Скажыце яму, што, вiдаць, варта ўзяць з сабой свайго чалавека...

Вулф расправiў надрукаванае сведчанне на рэгiстрацыйным журнале, падрабiў унiзе подпiс Клары Джэймс i параўнаў са здабытым мною арыгiналам.

– Недасканала, як на спецыялiста, - прамармытаў ён, - але спецыялiст нiколi яго не ўбачыць. Што ж датычыцца нашых клiентаў, то нават калi яны ведаюць яе почырк, гэта пройдзе найлепшым чынам.

* * *

Спатрэбiлася добрая гадзiна, каб дамовiцца па тэлефоне аб сустрэчы ў той вечар, але ўрэшце мне ўдалося выканаць даручэнне. Я так i не змог злавiць Джыфарда Джэймса, але яго дачка згадзiлася знайсцi яго i прывесцi з сабой. Астатнiх я адшукаў сам.

Адзiныя, хто спрабаваў пярэчыць, былi клiенты, асаблiва Пегi Мiён. Яна ўпарта адмаўлялася прысутнiчаць на сустрэчы, якая павiнна была адбыцца пад маркай абмеркавання яе iску да Джыфарда Джэймса, i я мусiў звярнуцца за падтрымкай да Ўэплера. Фрэда i Пегi запрасiлi прыйсцi раней за iншых, каб перагаварыць асобна i потым вырашыць - заставацца iм цi не. Яна згадзiлася з такой прапановай.

Яны прыйшлi своечасова, да вячэрняй кавы. Пегi, вiдаць, пачысцiла зубы, паспала i прыняла ванну, ну, i што вiдавочна, - пераапранулася, але, нягледзячы на ўсё гэта, выгляд у яе быў далёка не блiскучы. Яна была ўся насцярожаная, стомленая, замкнёная i скептычная. З яе вуснаў не вырваўся паток слоў наконт таго, што яна шкадуе, чаму

ў свой час за кiламетр не абышла Нiра Вулфа, але, вiдаць, ёй карцела гэта сказаць.

У мяне склалася думка, што настрой Фрэда Ўэплера быў такi самы, але ён iмкнуўся быць галантным i добразычлiвым. Справа ў тым, што на першым вiзiце да Вулфа настаяла Пегi i цяпер Фрэду не хацелася, каб яна думала, што ў вынiку атрымалася хутчэй горш, чым лепш.

Яны не ажывiлiся нават тады, калi Вулф паказаў сведчанне, падпiсанае прозвiшчам Клары Джэймс. Яны чыталi яго разам, яна - седзячы ў чырвоным скураным крэсле, ён - прысеўшы побач на падлакотнiк.

Прачытаўшы, яны адначасова зiрнулi на Вулфа.

– Ну, дык i што?
– спытаў Фрэд.

– Шаноўны пан, - сказаў Вулф, адсунуўшы кубак са сподкам.
– Шаноўная панi. Чаму вы прыйшлi да мяне? Таму, што тая акалiчнасць, што рэвальвера не было на падлозе, калi вы абое зайшлi ў студыю, упэўнiла вас у тым, што Мiён не скончыў самагубствам, а яго забiлi. Калi гэта акалiчнасць дазволiла б вам паверыць, што гэта было самазабойства, вы б ужо пажанiлiся i я не быў бы вам патрэбны. Выдатна. Цяпер абставiны, як высветлiлася, сведчаць менавiта аб гэтым. Чаго яшчэ вы хочаце? Вы хацелi вызвалiць свае думкi ад падазронасцi. Я iх вызвалiў.

Фрэд моцна сцяў скрыўленыя вусны.

– Я гэтаму не веру, - пахмурна сказала Пегi.

– Вы не верыце гэтаму сведчанню?
– Вулф узяў дакумент i паклаў у шуфляду стала, такi ўчынак прыемна здзiвiў мяне як разумная перасцярога, бо наблiжалася дзевятая гадзiна.

– Вы лiчыце, што мiс Джэймс падпiсала б такi вось дакумент, калi б гэта не была праўда? Навошта тады...

– Я маю на ўвазе не гэта, - перапынiла яго Пегi.
– А тое, што я не веру, каб мой муж скончыў самагубствам, незалежна ад таго, дзе знаходзiўся рэвальвер. Я занадта добра яго ведала. Ён бы нiколi не налажыў на сябе рукi нiколi.
– Пегi ўзняла галаву i глянула на свайго спадарожнiка.
– Цi не так, Фрэд?

– Гэтаму цяжка паверыць, - неахвотна пагадзiўся Фрэд.

– Вось як!
з'едлiва заўважыў Вулф.
– Тады заданне, якое вы мне даручылi, не адпавядае вашаму ранейшаму апiсанню. Зрэшты, вы павiнны пагадзiцца наконт таго, што я задаволiў вашу просьбу высветлiць пра рэвальвер; тут ужо вам нiяк не выкруцiцца. Такiм чынам, даручэнне выканана, але цяпер вы хочаце яшчэ нешта. Вы хочаце, каб было раскрыта забойства, што азначае, у выпадку неабходнасцi, i арышт забойцы. Вы хочаце...

– Я маю на ўвазе, - настойвала ў поўным адчаi Пегi, - што не веру, каб ён мог скончыць самагубствам, i нiшто не прымусiць мяне паверыць у гэта. Цяпер я разумею, што я сапраўды...

У гэты момант пачуўся званок, i я пайшоў адчыняць дзверы.

Так нашы клiенты засталiся на сустрэчу. Усяго на ёй прысутнiчала дзесяць запрошаных: шасцёра тых, хто быў тут у панядзелак вечарам, двое клiентаў, iнспектар Крэймер i мой стары знаёмы i працiўнiк сяржант Перлi Стэбiнс. Незвычайнасць сустрэчы была ў тым, што толькi самая абмежаваная з усiх прысутных - Клара Джэймс разумела, у чым справа, праўда, калi не прагаварылася бацьку, у чым я сумняваўся. Яна мела перавагу над астатнiмi дзякуючы намёку, якi пачула ад мяне ў бары "Чэрчыль".

Поделиться:
Популярные книги

Мастер Разума V

Кронос Александр
5. Мастер Разума
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума V

Прометей: каменный век II

Рави Ивар
2. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
7.40
рейтинг книги
Прометей: каменный век II

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Блуждающие огни 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни 3

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Божья коровка 2

Дроздов Анатолий Федорович
2. Божья коровка
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Божья коровка 2

Камень Книга седьмая

Минин Станислав
7. Камень
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
6.22
рейтинг книги
Камень Книга седьмая

Чехов

Гоблин (MeXXanik)
1. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чехов

Найдёныш. Книга 2

Гуминский Валерий Михайлович
Найденыш
Фантастика:
альтернативная история
4.25
рейтинг книги
Найдёныш. Книга 2

Его огонь горит для меня. Том 2

Муратова Ульяна
2. Мир Карастели
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.40
рейтинг книги
Его огонь горит для меня. Том 2

Надуй щеки! Том 3

Вишневский Сергей Викторович
3. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 3

Часовая битва

Щерба Наталья Васильевна
6. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.38
рейтинг книги
Часовая битва

Вторая жизнь майора. Цикл

Сухинин Владимир Александрович
Вторая жизнь майора
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь майора. Цикл

Шведский стол

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Сын Петра
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Шведский стол