Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крылаты рэвальвер (на белорусском языке)
Шрифт:

– Вы бачылi рэвальвер?
– спытаў Вулф.

– Не. Мае вочы былi скiраваны ўгору.

– Вось так, - Вулф зiрнуў на iншых прысутных.
– Вы бачылi, як у яго вочы закацiлiся? Так здараецца заўсёды. Калi-небудзь паспрабуйце праверыць на сабе. Я паспрабаваў у сваёй спальнi ў нядзелю вечарам. Так

што нельга сказаць, што зусiм немагчыма забiць чалавека вось такiм чынам. Гэта нават не цяжка, калi вы яго доктар i ў яго штосьцi не ў парадку з горлам. Вы згодны, доктар Лойд?

Доктар Лойд не далучыўся, як iншыя, да ўдзелу ў эксперыменце i нават не зiрнуў на Джэймса. Твар яго заставаўся каменным. Толькi ледзь прыкметна дрыжэў падбародак.

Доктар прыклаў усе намаганнi, каб усмiхнуцца.

– Дэманстрацыя магчымасцi здарэння, - сказаў ён даволi мiлагучным голасам, - гэта не доказ, што яно адбылося.

– Сапраўды, гэта не доказ, - пагадзiўся Вулф.
– Хоць нам i вядомы некаторыя факты. У вас няма пераканаўчага алiбi. Мiён пусцiў бы вас у сваю студыю ў любы час без нiякiх пытанняў. Вы маглi з лёгкасцю ўзяць рэвальвер з падстаўкi бюста Каруза i непрыкметна сунуць у кiшэню. Вам, як нiкому iншаму, у адказ на просьбу ён бы шырока раскрыў рот, як бы тым самым павiнуючыся прыгавору лёсу. Яго забiлi неўзабаве пасля таго, як вы былi вымушаны дамовiцца наконт прыёму з доктарам Рэнтнерам, каб той агледзеў мiстэра Мiёна. Нам вядомы адпаведныя факты, цi не так?

– Яны нiчога не даказваюць, - не здаваўся доктар Лойд.

Яго голас быў ужо не такi мiлагучны. Ён устаў з крэсла. Здавалася, яго цела выйшла з-пад кантролю, пэўна, ён проста не мог больш сядзець у крэсле, i яго мускулы дзейнiчалi самi па сабе. Тым самым ён зрабiў памылку, бо, як толькi ўстаў, адразу ўвесь закалацiўся.

– Але

яны дапамогуць, - адказаў яму Вулф, - калi мы атрымаем яшчэ адзiн факт, i мне здаецца, што нам гэта ўдасца, бо з чаго б вам так калацiцца? У чым была справа, доктар? Якая-небудзь недарэчная памылка? Вы што, напартачылi ў час аперацыi i навечна загубiлi яго голас? Думаю, што атрымалася менавiта так, паколькi пагроза вашай рэпутацыi i кар'еры была настолькi сур'ёзная, што вы мусiлi пайсцi на забойства. Як бы там нi было, хутка мы аб гэтым даведаемся, калi доктар Рэнтнер правядзе абследаванне i падрыхтуе даклад. Я не спадзяюся, што вы прадставiце...

– Нiякай памылкi не было!
– завiшчаў Лойд.
– Такое магло здарыцца з кожным...

Тым самым ён сапраўды зрабiў памылку. Думаю, што ён канчаткова страцiў розум, пачуўшы свой голас i зразумеўшы, што перайшоў на iстэрычны вiск i больш не валодае сабой.

Доктар кiнуўся да дзвярэй.

Я пабег услед за iм, збiў з ног суддзю Арнольда, i дарэмна, бо, пакуль я дабег да дзвярэй, доктара Лойда ўжо трымаў за каўнер Перлi Стэбiнс, там жа быў i Крэймер.

Пачуўшы ззаду нейкi шум, я азiрнуўся i ўбачыў: як Клара Джэймс з лямантам кiнулася да Пегi Мiён, выкрыкваючы нешта такое, што я не мог разабраць, але бацька i Адэль Бослi спынiлi яе i пачалi супакойваць. Суддзя Арнольд з Рупертам Тлушчам з iмпэтам хвалiлi Вулфа за тое, што ў яго ўсё так цудоўна атрымалася. Пегi, вiдаць, румзала, бо плечы яе калацiлiся, але твару яе я не бачыў, бо яна ўваткнулася iм у плячо Фрэда, i той моцна абдымаў яе.

Паколькi мяне нiхто не шукаў i нiкому я не быў патрэбны, я пайшоў у кухню, каб выпiць шклянку малака.

Пераклад: Уладзiмiр Шчасны

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Двойник Короля

Скабер Артемий
1. Двойник Короля
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Двойник Короля

Дочь Хранителя

Шевченко Ирина
1. Легенды Сопределья
Фантастика:
фэнтези
9.09
рейтинг книги
Дочь Хранителя

Газлайтер. Том 5

Володин Григорий
5. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 5

Безродный

Коган Мстислав Константинович
1. Игра не для слабых
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Безродный

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Как притвориться идеальным мужчиной

Арсентьева Александра
Дом и Семья:
образовательная литература
5.17
рейтинг книги
Как притвориться идеальным мужчиной

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Здравствуй, 1985-й

Иванов Дмитрий
2. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
5.25
рейтинг книги
Здравствуй, 1985-й

Сын Тишайшего

Яманов Александр
1. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.20
рейтинг книги
Сын Тишайшего

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10