Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Крыж Аняліна (пачатак аповесці)

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

– Там яшчэ на памяці людзей карчма стаяла, - кажа Альгерд.
– Невялікая. Тая яшчэ й зараз стаіць. На скрыжаванні гэтай дарогі з Чорным шляхам. Гэтая куды меншая была. Так, стайня стойлаў на пяць, агульны пакой, два малых ды карчмарова бакоўка. Кажуць, ужо тады дуж-жа старая была, аж зялёная ад часу.

– То якая ж карчмару выгода. Тут жа да вялікай мо менш чым вярста. А там жа і зручней і на людзях святлей.

– А чорт таго карчмара ведае. Ну, можа,

не трапіць нехта ў вялікую, то сюды заедзе. Крошкі падбіраў. Ды потым, кажуць, гэтага карчмара астравецкія яўрэі звалі "крадла". Лясы вакол. Унь проста цераз прасёлак лес. Руднік называецца. Між Расалоўкай і Лошай. А унь за нашымі спінамі, наводдаль, яшчэ адзін цямнее. Козы вадзіліся. Ну й назва лесу Козы. Самае разбойніцкае месца. То, можа, яму якраз выгода была ў гэтым глухім кутку. Перахаваць, рабаванае скупіць. Ну й потым цёмным людзям таксама выпіць хочацца. Не на шлях жа ім ісці...

А ўсё ж аж гэтай пусткі, хто б тут ні жыў, добры чалавек ці дрэнны, павявае сумам закінутага. Як ад сліў, здзічэлых на котлішчы хутара. Як ад вёскі, што так і не ўстала. Вялікае ці малое, гора - яно адно.

Успомнілася мне адно такое гора, далёка адсюль, ля маіх родных мясцін. Але было такое і тут. Магло быць і па ўсёй беларускай зямлі.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

А было гэта вельмі проста. У вайну. Падчас блакады на Віцебшчыне, калі немцы вялікімі, аж да мінамётаў і артылерыі, сіламі абклалі ў Зафейскіх лясах некалькі нашых атрадаў.

Кальцо змыкалася. У кальцы заставаліся людзі ўзброеныя, якія шукалі выйсця, і людзі бяззбройныя: некалькі вёсак.

Ужо некалькі дзён дым сеяўся, цягнуўся праз лясны частакол. На даляглядзе з усіх бакоў абрыдліва вухала, і неадступна, як падлаеды над ахвярай, віселі ў замглёным небе "рамы".

Сонца праз дым было цьмянае і зеленаватае.

Самая глухая з вёсак, што трапілі ў гэтае кола, звалася Таўшчэзны Бор, семдзесят хат, сціснутых з усіх бакоў пушчай. Пушча была перастойная: з-за бездарожжа адсюль амаль немагчыма было вывозіць лес. Па той самай прычыне і свежыя людзі траплялі ў вёску рэдка, а і характар у тутэйшых людзей быў лясны, змрачнаваты, схільны да прымхлівасці, цяжкаватых філасофскіх разважанняў і той удумлівасці, якая спалучае самыя неспалучальныя пад гэтым сонцам з'явы.

І, аднак, гэта быў народ светлы, бездакорна сумленны, самазабыццёва схільны да гасціннасці.

Не замыкалі хат - і цвёрда верылі ў сілу жалвіцы, чарапашай травы: абпляці чарапашанятка плотам, дык матка прынясе тую траву і вызваліць дзіця, а тады, з той травою, хоць праз астрожны

мур ідзі.

Клалі на шулы сухар (а раптам нейкі няшчасны ад паноў пабяжыць) - і клалі на пень кавалак хлеба для лясной бабы.

Ману, нават у дробязі, называлі: "душой богу рыгнуў".

І, аднак, губернскія епархіяльныя ведамасці яшчэ ў 1895 годзе скардзіліся, што сяляне вёскі Таўшчэзны Бор патаемна хаваюць нейкага ідала... А можа, гэта быў не ідал, а "Смуткуючы" - "Ведамасцям" было ўсё адно.

...Усё гэта за апошнія гады, вядома, змянілася, але не так, як сёй-той думаў. Характар не мяняецца так хутка, а да таго ж мужчыны пасля арміі неахвотна вярталіся ў тую глушыню.

Усё як быццам адмёрла, і ўсё гэта, аднак, чакала толькі гадзіны вялікай бяды, каб вырвацца зноў наверх.

Гадалкі някепска зараблялі ў вайну. Нават на адукаваных, здавалася б, жанчынах. А тут быў лясны народ, які ведаў сваю цяжкую працу, сваю рэдкую песню, чысціню сваёй душы, якая, па-буйнаму, нікому не рабіла зла і таго ж чакала ад іншых.

У той ліпеньскі дзень уварваўся ў вёску хлопец на цёмным ад поту кані. Калі збегліся людзі, ён абвёў вачыма нейкую сотню баб, маладзіц, бабуль і дзяўчатак, чалавек пяць-шэсць вельмі паджылых мужыкоў, дзесяткі паўтара-два дзядоў і аднаго сухарукага калеку - адвёў вочы і сплюнуў у пыл чорную сліну:

– Дзяды, - сказаў ён шорахам, - кабеткі. Тут вось як... знянацку атрымалася...

– Вады яму дайце, - загадаў старажытны дзед Каспель і, як толькі ганец напіўся, сказаў: - Ну?

– Абкружылі амаль.

– Самі бачым.

– Прарываемся зараз. Ёсць яшчэ гадзіна якая. Грузіце рэчы, дзяцей. Паспрабуйце або на Страўню, на выспы, або на Усвячскія лясы. Там яшчэ трымаемся. Дамо чалавек пятнаццаць, каб баранілі.

– Чаму ж пятнаццаць?
– спытаў Каспель.

– Дзед, кожны чалавек - ну, зарэз без яго.

– А ты што, не чуеш, як яно ўжо... вакол?

– Балота пройдзеце.

– З вазамі?
– загулі галасы.
– З дзецьмі, са старымі?

– Я не пайду, - сказала чарнявая, з вугальнымі вачыма маладзіца.
– З мужыкамі прайшлі б - мужыкоў вайна пабрала. Самі мо пралезлі б - то ў каго дзеці, у каго старыя. У мяне унь матка без ног. Хто як, а я тут.

– Хай будзе што будзе.

– Ідзіце сабе ў лазу, - сказаў Павел Ступа.
– Мы ўжо тут неяк адседзімся.

Натоўп загуў. Ступа, крыху прыстукнуты, сказаў, як кажуць, з поля вецер, а з дупы дым. Урэшце, як заўсёды. Таму што "пайсці ў лазу" тут азначала "пайсці ў дэзерціры".

123
Поделиться:
Популярные книги

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Генерал-адмирал. Тетралогия

Злотников Роман Валерьевич
Генерал-адмирал
Фантастика:
альтернативная история
8.71
рейтинг книги
Генерал-адмирал. Тетралогия

Болотник 2

Панченко Андрей Алексеевич
2. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 2

Чайлдфри

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
6.51
рейтинг книги
Чайлдфри

Очкарик 3

Афанасьев Семён
3. Очкарик
Фантастика:
фэнтези
5.75
рейтинг книги
Очкарик 3

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Князь Серединного мира

Земляной Андрей Борисович
4. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Князь Серединного мира

Элита элит

Злотников Роман Валерьевич
1. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
8.93
рейтинг книги
Элита элит

Бастард

Майерс Александр
1. Династия
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард

Кодекс Крови. Книга ХIV

Борзых М.
14. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХIV

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

И только смерть разлучит нас

Зика Натаэль
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
И только смерть разлучит нас

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11