Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Доўгі час у літаратуразнаўстве нічога не было вядома нават пра існаванне большасці з гэтых балад Яна Чачота.

Упершыню пра іх расказаў у польскім друку ў 1886-1889 гадах, г. зн. праз шэсцьдзесят гадоў пасля напісання, Ян Рыхтэр, які натрапіў у паперах аднаго з сяброў паэта — гаспадара маёнтка Цешаўля Наваградскага павета Адольфа Кабылінскага — на рукапісны сшытак з Чачотавымі баладамі. Але хутка гэты сшытак ізноў на доўгі час выпаў з поля зроку даследчыкаў. Яго лічылі беззваротна згубленым. Другі раз яго знайшоў у 1953 годзе — зноў праз шэсцьдзесят з лішнім гадоў! — другі польскі даследчык Чэслаў Згажэльскі: як выявілася, перададзены ў бібліятэку Асалінскіх у Львове, сшытак быў няправільна зарэгістраваны і патануў у папяровым моры, адкуль ён і быў выпадкова выцягнуты на святло. І толькі нядаўна — яшчэ амаль праз дваццаць гадоў, а канкрэтней, у 1972 годзе, — усе восем знойдзеных балад Яна Чачота былі апублікаваны —

упершыню! — Станіславам Свіркам у памянёнай кнізе «З кола філамацкага перадрамантызму». Інакш кажучы, больш чым сто пяцьдзесят гадоў яны былі схаваны ад воч чытачоў.

І хоць балады Яна Чачота нідзе не публікаваліся, яны былі вядомы сябрам-філаматам, у тым ліку і Адаму Міцкевічу.

Балады Яна Чачота надзвычай зацікавілі генія польскай літаратуры, у якой ён тады толькі шукаў сваю дарогу.

Як вядома, у першых сваіх творах Адам Міцкевіч прытрымліваўся прынцыпаў класіцызму. Творы «Мешка, князь Наваградка», «Пані Анэля», у якіх малады паэт ішоў ад Вальтэра, верш «Гарадская зіма», дзе відаць творчае перайманне ў польскага класіцыста Трамбецкага, «Ода да Бруна», «Ода да Пыры», санеты «Прыпамінаю», «Ужо з пагодных нябёс...», узорам для якіх паслужылі творы Гарацыя і Петраркі, паэмы «Бульба», «Жывіля» і іншыя творы, напісаныя з 1817 па сярэдзіну 1819 года, былі цалкам вытрыманы ў стылі класіцызму.

Тады, калі Адам Міцкевіч і ў сваёй паэтычнай практыцы, і нават у публіцыстычных выступленнях адстойваў прынцыпы гэтага літаратурнага напрамку, яго сябры-філаматы Ян Чачот і Тамаш Зан настроілі ўжо свой паэтычны слых на новыя павевы часу. А гэта быў час, калі ў выніку нарастання ўсееўрапейскага руху за разняволенне народаў устарэлыя каноны класіцызму станавіліся ўсё больш цеснымі для літаратуры, якая імкнулася адлюстраваць новыя, больш радыкальныя настроі ў перадавых колах грамадства. Адзін з галоўных шляхоў абнаўлення літаратуры перадавыя яе прадстаўнікі бачылі ў звароце да народнага жыцця, да фальклору. Гэты шлях адным з першых сярод філаматаў якраз і выбраў шчыры народалюбец Ян Чачот, які з поўным усведамленнем важнасці сваёй справы ўзяўся за мастацкае асваенне фальклорнай спадчыны свайго беларускага народа, што і адлюстравалася ў яго песнях і баладах ужо ў 1818-1819 гадах.

Адама Міцкевіча з самага пачатку прывабіла гэта тэндэнцыя ў творчасці сябра, прымусіла яго самога задумацца над сваімі творчымі прынцыпамі. Вядома, такі вялікі пералом у творчасці Адама Міцкевіча, як пераход яго да рамантызму, не быў просты і не мог быць абумоўлены якой-небудзь адной толькі прычынай. Перш за ўсё гэты пералом трэба, мусіць, растлумачыць унутранай неабходнасцю паэта ярчэй выка заць сябе і свой час, знайсці найбольш эфектыўныя, калі можна так сказаць, сродкі ўздзеяння на чытача. Да гэтага ж, вядома, прычынілася і знаёмства з рамантычнымі плынямі ў заходнееўрапейскай літаратуры і перш за ўсё захапленне творчасцю вялікага нямецкага паэта Фрыдрыха Шылера, які ў яго чытацкіх інтарэсах заняў месца Вальтэра.

І ўсё ж у пераходзе Адама Міцкевіча на пазіцыі рамантызму прыклад Яна Чачота быў ці не самым вырашальным.

Больш за ўсё цікавілі Адама Міцкевіча балады сябра. Дагэтуль ён ведаў англійскія балады, захапляўся баладамі Шылера, заснаванымі галоўным чынам на матэрыяле антычнай міфалогіі, з цікавасцю чытаў шырока вядомую баладу аўтара «Дзівосных прыгод барона Мюнхаўзена» Готфрыда Аўгуста Бюргера «Ленору» і яе шматлікія пераробкі. Вядома ж, знаёмыя былі яму і польскія балады, якія засноўваліся галоўным чынам на класічных сюжэтах і на ўзорах заходнееўрапейскай літаратуры. І вось тут ён даведваецца, што балады — гэты галоўны жанр рамантычнай літаратуры — піша яго самы блізкі сябар Ян з Мышы! І галоўнае — сюжэты для сваіх балад ён бярэ не з антычнай міфалогіі, не з заходнееўрапейскай літаратуры, а з паданняў і казак таго самага простага люду, сярод якога жыў і сам.

«Прышлі мне «Свіцязь» і іншыя твае новыя творы «Бекеша» і г. д., зробіш мне найвялікшую ласку», — піша Яну Чачоту 22 верасня 1819 года Адам Міцкевіч з Коўна, куды ён тэрмінова выехаў на пасаду настаўніка.

Просьбу Адама Міцкевіча Ян Чачот не адразу задаволіў. У пісьме да свайго сябра 30 верасня ён тлумачыў гэта перш за ўсё тым, што хацеў яшчэ перапісаць, дапрацаваць свае балады, а зрабіць гэта «не было калі». Тое ж самае кажа ён і ў другім пісьме — ад б кастрычніка: «Вершаў сваіх не пасылаю, бо поўнасцю яшчэ і не паправіў і не маю часу — то праз тое, то праз другое — паправіць. Абяцаю, аднак, зрабіць гэта адразу ж, як толькі змагу». Але Ян Чачот усё не знаходзіў магчымасці дапрацаваць і перапісаць свае творы. Міцкевічу ж не цярпелася іх прачытаць, і ён ізноў, ужо 27 лістапада, піша сябру: «Дарэмна, і не магу даўмецца, чаму дарэмна, так доўга вымольваю твае «Бекешы», «Свіцязі» і г. д., і г. д. Неабавязкова перапісваць, можна хаця б і так прыслаць, за што абдыму цябе на каляды». Баладу

«Свіцязь», прычым неперапісаную, непапраўленую, Ян Чачот усё ж, як гэта можна бачыць з далейшай перапіскі, паслаў свайму сябру. Астатнія ж наважыў патрымаць у сябе. «Бекеша» і «Арыёна» (балада, якая да нас не дайшла. — К. Ц.) таму не пасылаю табе, — апраўдваўся Ян Чачот у пісьме да Адама Міцкевіча 7 снежня, — што яны ў мяне ў адным экземпляры, што « Арыён» яшчэ in crudo12 патрабуе, каб я яго хоць збольшага падчасаў; што абедзве тыя балады мне нават самому не вельмі падабаюцца, а «Бекеш», выстаўлены пад удар крытыкі маладога Юзафа (так у адрозненне ад Юзафа Яжоўскага называлі сябры філамата Кава леўскага, які на адным з пасяджэнняў таварыства выступіў з разглядам Чачотавай балады, прачытанай там аўтарам. — К. Ц.), нямала атрымаў сінякоў, і я хачу цяпер сядзець, пакуль калі-небудзь не папраўлю, ціха. Хацеў бы паслаць табе найсмачнейшыя ласункі; што ж пасылаць яшчэ не апрацаваныя чарнавікі! Так што выбачай, можа, прышлю, можа, не; але калі будзеш у нас, то прачытаю табе з ахвотай».

Ян Чачот, вядома ж, выканаў урэшце сваё абяцанне, і Адам Міцкевіч меў магчымасць пазнаёміцца з усімі яго баладамі.

Першыя свае балады Адам Міцкевіч напісаў 20 снежня 1819 года (ці З студзеня 1820 года па новым стылі). Цікава, што з'яўленне іх зноў-такі звязана, ужо непасрэдна, з імем Яна Чачота, які ў той час якраз цяжка хварэў. Вось як піша пра гэта сам Міцкевіч у пісьме да свайго сябра: «Яне! Атрымаў твой ліст, поўны і сяброўскіх выразаў, і гарачай фантазіі. Чытаў яго, як і ўсе вашы пісьмы і як часта твае, з расчуленасцю. Вельмі ўсцешыўся, што ты зусім ужо здаровы; беражы сябе і не выходзь з дому. Хвароба твая страшна мяне напужала. Ярош напісаў мне пра яе; але ці яго паведамленне здалося мне занадта кароткім, ці проста я ўбіў сабе ў галаву, што ад мяне нешта тояць, што ты ў небяспецы. Якраз перад гэтым памёр тут адзін з гэтай хваробы, а некалькі чалавек цяжка захварэлі ёю. Усе гэтыя акалічнасці так мяне ўзбаламуцілі, што ўночы я не мог спаць, а калі, урэшце, заснуў, то мне прыснілася, нібы ты памёр; я ўскочыў, сказаў запаліць свечку і пачаў чытаць псалмы (як трывога, дык да Бога). Выбіваў з галавы соннае глупства і ў гэтым адурэнні напісаў дзве кароценькія балады, вельмі мізэрныя баладкі; адну толькі я сам зразумею, другую папраўлю, змяню і прачытаю вам на Занавым свяце...»

Адна з гэтых балад называлася «Люблю я...».

Гэта балада, як сцвярджаюць польскія літаратуразнаўцы, стала пераломным пунктам у творчасці Адама Міцкевіча, а разам з тым і ва ўсёй польскай літаратуры, паклаўшы ў ёй пачатак новаму напрамку — рамантызму.

Услед за баладай «Люблю я...», якую аўтар прачытаў у Вільні сябрам і якую яны ўсе вельмі ўпадабалі, ён па звароце ў Коўна ўзяўся пісаць новыя творы ў гэтым жанры. На працягу 1820-1821 гадоў Адам Міцкевіч стварыў цэлае «трона» цудоўных балад, якія ў 1822 годзе выйшлі асобным выданнем пад назвай «Балады і рамансы» — кніга, што распачынала сабой новую эпоху ў гісторыі польскай літаратуры.

Пра ролю Яна Чачота ў нараджэнні рамантызму ў польскай літаратуры добра расказаў Станіслаў Свірка ў напісаных ім раздзелах кніг «Народнасць у Міцкевіча», якая выйшла ў Варшаве ў 1958 годзе, «Гісторыя польскай фалькларыстыкі: 1800-1863» (Варшава, 1970) і ў памянёнай яго кнізе «З кола філамацкага перадрамантызму». Вядомы польскі фалькларыст прыйшоў да вываду, што «... тыя «песенькі» і «балады» Чачота былі галоўным імпульсам, які падштурхнуў Міцкевіча ў кірунку народнасці, а калі казаць больш канкрэтна, у кірунку баладнасці...». Вядома, даводзіць даследчык, на Адама Міцкевіча ўплывалі і іншыя філаматы, асабліва Тамаш Зан і Ану фры Петрашкевіч, якія таксама выкарыстоўвалі беларускі фальклор у сваёй паэтычнай творчасці, але ўсё роўна «найвыдатнейшым піянерам народнасці сярод філаматаў быў Чачот, якраз яго ўплыў на Міцкевіча аказаўся ў гэтым плане наймацнейшым...». Так, разважае далей польскі вучоны, Ян Чачот «не навучыў... Міцкевіча пісаць рамантычную паэзію, таму што сам гэтага не ўмеў, аднак паказаў яму новую крыніцу творчасці і новую дарогу. Таму што быў Чачот філамацкім маяком, які стаяў на віленскіх ростанях класіцызму і рамантызму і які нязменна паказваў на народнасць. Міцкевіч пайшоў у тым кірунку, і дарога тая прывяла яго да вялікай рамантычнай і народнай паэзіі».

Вось так — ні больш ні менш.

Ды за адно ўжо гэта трэба б было побач з Курганом бяссмерця ў гонар Адама Міцкевіча ставіць у Наваградку вялікі помнік і Яну Чачоту!

Адам Міцкевіч быў, вядома ж, вельмі ўдзячны за ўсё свайму сябру. Недарэмна, прысвячаючы сваю першую, сапраўды праграмную кнігу «Балады і рамансы» сябрам-філаматам, першым сярод іх ён назваў імя Яна Чачота.

Трэба яшчэ дадаць, што Ян Чачот не толькі паказаў сапраўдную дарогу ў літаратуру Адаму Міцкевічу, але і не скупячыся даў яму з сабой у гэту дарогу добрую кайстру сюжэтаў і вобразаў для яго паэзіі.

Поделиться:
Популярные книги

Мои грехи, моя расплата

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
криминальные детективы
7.00
рейтинг книги
Мои грехи, моя расплата

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Сердце Забытых Земель

Михайлов Дем Алексеевич
9. Мир Вальдиры: ГКР
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Забытых Земель

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы