Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лісце забытых алеяў

Цвірка Кастусь

Шрифт:

Колькі гадоў назад «Литературная газета» змясціла артыкул П. Вайнштэйна «Болдзінскі ўрок» з вельмі яскравым падзагалоўкам: «На памылках вучацца... але ці не лепш пазбягаць іх». У артыкуле ішла гаворка аб недапушчальнай безадказнасці да зберажэння пушкінскага запаведніка ў Болдзіне, што прыводзіла да яго разбурэння. Толькі дзякуючы ўмя шанню Дзяржкамітэта па грамадзянскаму будаўніцтву і архітэктуры пры Дзяржбудзе СССР пачалося ўзнаўленне пушкінскай святыні. Савет Міністраў РСФСР зацвердзіў цэлы шэраг помнікаў музея-за наведніка, якія павінны быць узноўлены і рэстаўрыраваны на працягу 1982-1990 гадоў. Згодна з новым праектам, развіццё раённага цэнтра Вялікае Болдзіна прадугледжана за межамі гістарычнай часткі сяла, звязанага са знаходжаннем у ім Пушкіна. Пабудовы, якія перашкаджаюць запаведніку, намечана знесці, а зруйнаваную па непаразуменню

царкву, пабудаваную дзедам паэта, узнавіць. Аб'ектамі музейнага паказу стануць, апрача галоўнага дома з экспазіцыяй аб жыцці і творчасці паэта і кухня, канюшня, лазня. У былой прыгонніцкай канторы будзе разгорнута экспазіцыя аб быце прыгонных сялян, а ў памяшканні царквы — пра падзеі рускай гісторыі і ўдзеле ў іх сваякоў А. С. Пушкіна. На сядзібе сына паэта, у сяле Львоўка, можна будзе пазнаёміцца з экспазіцыяй «Народ у творчасці А. С. Пушкіна». Пралягуць і пешыя, і аўтамабільныя маршруты для турыстаў не толькі па Болдзіне, але і ў запаведны гай Лучыннік, што, як гаворыцца ў артыкуле, нашэптваў паэту вершы, а таксама ў іншыя навакольныя сёлы і вёскі, якія помняць Пушкіна. Вернута будучыня і пушкінскаму Кісцянёву, вёсцы, якую мясцовыя праекціроўшчыкі былі ўключылі ў спіс неперспектыўных. Міністэрству сельскай гаспадаркі РСФСР сумесна з Горкаўскім аблвыканкомам даручана забяспечыць будаўніцтва сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, жылых дамоў і аб'ектаў культурна-бытавога прызначэння не толькі ў Кісцянёве, але і ў Вялікім Казарынаве, Чарноўскім, Апраксіне, Новай Слабадзе — населеных пунктах, неадрыўных ад музея-запаведніка.

Вось якая грандыёзная работа распачата па адной толькі памятнай мясціне, звязанай з імем вялікага рускага паэта.

Думаецца, «.болдзінскі ўрок» і нас павінен нечаму навучыць. Навучыць, як па-сапраўднаму, па-дзяржаўнаму ставіцца да ўшанавання славутых людзей радзімы. Што датычыцца Акопаў, то на добры толк тут неабходна б было аднавіць усю сядзібу Луцэвічаў — з калодзежам, лазняй, гаспадарчымі пабудовамі. Дарэчы, некаторыя з гэтых пабудоў як тыповыя для тутэйшых мясцін можна б было перанесці з навакольных вёсак: усё ж шмат якія з іх яшчэ захаваліся. Трэба ўлічыць, што яны, апрача ўсяго, маюць вялікую каштоўнасць і як этнаграфічныя помнікі. У мемарыяльны купалаўскі комплекс трэба б было ўключыць і ўпарадкаваць астравок сядзібы Луцэвічаў у Селішчы, рэшткі іх сядзібы ў Прудзішчах, а таксама нейкім чынам адзначыць дом у Малых Бясядах удзельніка паўстання 1863 г. С. Чаховіча, які ўпер шыню пазнаёміў Янку Купалу з рэвалюцыйнай літаратурай, сядзібу Аўлачынскіх у Айчызне і Харужанцах і іншыя выяўленыя і не выяўленыя яшчэ пакуль помнікі, звязаныя з біяграфіяй вялікага паэта.

І, вядома ж, у гэты комплекс вельмі натуральна ўвайшла б і сядзіба літаратурнага настаўніка і сябра Я. Купалы, аднаго з пачынальнікаў беларускай прозы Ядвігіна Ш. (Антона Лявіцкага) у вёсцы Карпілаўка, да якой ад Акопаў нейкіх паўтара кіламетра. Янка Купала лічыў яе сваёй вёскай, ведаў усіх яе людзей, пісаў пра яе (гэта аб ёй, напрыклад, радкі: «Хаты тыя, хаты, дзіркі на страсе, з печы дым не ў комін, а пад столь нясе...» і г. д.). У Карпілаўцы поўнай мерай браў Я. Купала матэрыял для сваёй творчасці. Мясцовая калгасніца Грыпіна Гаеўская расказвала (яе расказ запісаў Алесь Матусевіч; гэтыя запісы захоўваюцца ў Літаратурным музеі Янкі Купалы): «Колькі я яму ў полі жніўных песень наспявала. Бывала, сядзе на камень, услухаецца, як мы спяваем, і ўсё нешта з Антонам Лявіцкім гаворыць і запісвае...» Калі казаць пра Ядвігіна Ш., то гэта якраз ён дапамог Янку Купалу выйсці на шлях літаратуры, вызначыць яму месца ў жыцці. Аб гэтым сведчыць сам паэт: «У 1904-1906 гг., не помню ў якім годзе канкрэтна, я пазнаёміўся з Ядвігіным Ш. (жылі мы па суседству). Гэта было для мяне вялікай падзеяй, таму што я ўпершыню сутыкнуўся з чалавекам, які не толькі пісьменнік, якога друкуюць, але і піша па-беларуску. З Ядвігіным Ш. я вельмі зблізіўся. Ён многа расказваў пра незнаёмыя мне тады пісьменніцкія справы і т. п. ...» У Карпілаўцы, у гасцях у Ядвігіна Ш. бывалі Змітрок Бядуля, бацькі якога жылі зусім недалёка, у мястэчку Пасадзец зноў жа цяперашняга Лагойскага раёна, і Максім Багдановіч.

Відаць, адной са складанасцей стварэння купалаўскага мемарыяльнага комплексу можа быць тое, што Акопы — цяпер бязлюдная паляна, закінутая сярод лясоў і ўзгоркаў. Але ж такая акалічнасць адначасова можа і аблегчыць справу: як-ніяк, у гэтым цудоўным, зацішным куточку Лагойшчыны з яе маляўнічымі лясамі і пералескамі, далінамі

і ўзгоркамі (дарэчы, побач з Акопамі — адна з дзвюх самых высокіх кропак Беларусі Лысая Гара) можна б пабудаваць, напрыклад, які-небудзь дом адпачынку ці піянерскі лагер. Словам, захацеўшы, нейкае рашэнне праблемы можна знайсці абавязкова.

Паколькі помнікі, якія б маглі ўвайсці ў мемарыяльны комплекс «Акопы», не захоўваюцца, разбураюцца і далей, трэба ўжо цяпер, відаць, прыступіць да першапачатковай работы над арганізацыяй гэтага комплексу. Ініцыятарам тут мог бы стаць Літаратурны музей Янкі Купалы. Думаецца, ужо сёння, не чакаючы якой-небудзь арганізацыйнай пастановы, музею варта б было выявіць і апісаць купалаўскія помнікі родных мясцін паэта, зрабіць як мага падрабязнейшае апісанне дома Бянігны Іванаўны ў Акопах, гаспадарчых будынкаў — дзеля гэтага трэба паспяшацца распытаць усіх тых, хто добра ведаў сядзібу.

У сваёй кнізе нарысаў «Время собирать камни» вядомы рускі пісьменнік Уладзімір Салаухін, горача выступаючы за аднаўленне на беразе Волхава «безнадзейна знішчанай, сцёртай з твару зямлі» сядзібы Г. Р. Дзяржавіна Званкі, ад якой не засталося нават планіроўкі, пераканаўча паказаў, што ўсё ж затраты на яе адбудову не толькі хутка акупяцца матэрыяльна (калі там будзе адкрыты турысцкі маршрут), але — што яшчэ больш важна — акупяцца таксама «ў іншых, нематэрыяльных адносінах», намнога ўзбагаціўшы ўсіх нас духоўна; прычым затраты ў такім сэнсе «будуць акупляцца на працягу стагоддзяў». Усё гэта можна сказаць і ў дачыненні да Акопаў. Аднаўленне гэтай купалаўскай святыні дапаможа ўсім нам ва ўсёй яснасці ўбачыць глыбінныя карані вызваленчай барацьбы нашага народа, сапраўдным голасам якога, магутным і непадкупным, быў Янка Купала, дапаможа зразумець вытокі неўміручай паэзіі вялікага песняра Беларусі.

Ужо недзе пасля паездак у купалаўскія мясціны я даведаўся, што на камені Янкі Купалы ў Акопах Міністэрствам культуры БССР устаноўлены мемарыяльны знак. На вялікай мармуровай пліце золатам ззяюць вельмі характэрныя словы з верша Янкі Купалы:

Песню стварыці лену, як неба, У кожнай з ёй хаце быць мілым гасцём... Гэтакіх толькі скарбаў мне трэба, Гэткім я толькі жыву пачуццём.

Хай жа будзе гэты знак першым каменем у падмурак вялікага мемарыяльнага комплексу на радзіме Янкі Купалы.

РАДЗЬКАУШЧЫНА

У сваім падарожжы па купалаўскіх мясцінах я выпадкова натрапіў на зусім новую, невядомую дасюль назву, звязаную з юнацтвам песняра. Гэта — Ра дзькаўшчына.

У лісце да Л. М. Клейнбарта ад 23 лістапада 1927 года Янка Купала, расказваючы пра сваё жыццё, не мінае, вядома, і гадоў юнацтва, вучобы. На жаль, звесткі пра гэты надзвычай важны перыяд яго біяграфіі вельмі скупыя, тут ёсць шмат няяснага, так і не высветленага да сённяшняга дня. Ёсць у лісце такія радкі: «...З таго ж Прудзішча бацька аддаў мяне да яго сваякоў на хут. Мачаны, які межаваў з фальв. Казімірава Самойлы (дырэктара Мінск, рэальн. вучылішча). Сын Самойлы Уладзімір Іванавіч рыхтаваў мяне ў рэальнае вучылішча...»

Што ж гэта быў за хутар? Да якіх канкрэтна сваякоў аддалі тады бацькі маладога Купалу?

Нідзе ў друку я пра гэта не чытаў. Нават у кнізе Янкі Шарахоўскага «Пясняр народных дум» (1970) — самай поўнай пакуль што і, як гаворыцца ў анатацыі да яе, «першай навуковай» біяграфіі паэта.

Я вырашыў наведацца ў тыя мясціны.

Памянёныя паэтам Мачаны аказаліся не хутарам, а даволі ладнай вёскай Бяларуцкага сельсавета Лагойскага раёна. Вёскай яны былі і ў часы юнацтва Купалы. Хутар жа, дзе жылі яго сваякі, быў за кіламетр адсюль і называўся Радзькаўшчына.

Чаму ж Купала пісаў «хутар Мачаны»? Хутчэй за ўсё таму, што ён адміністрацыйна адносіўся да гэтай вёскі.

Хутар Радзькаўшчына быў у маляўнічым куточку Міншчыны. Каля самых пабудоў пятляла крынічная Вяча, зелянелі травяністыя лугавіны рачной поймы.

З другога боку да сядзібы падступаў хвойнік. Сёння ад хутара нічога не засталося. Цяпер гэта бераг вадасховішча Вяча — улюбёнае месца адпачынку мінчан.

Гаспадаром хутара быў Януары Дамашэвіч, які ажаніўся з Садаліяй — роднай сястрой Дамініка Луцэвіча, бацькі паэта. Якраз у яе, цёткі, і жыў нейкі час малады Купала, цярэбячы нялёгкі шлях у навуку.

Поделиться:
Популярные книги

Мои грехи, моя расплата

Колычев Владимир Григорьевич
Детективы:
криминальные детективы
7.00
рейтинг книги
Мои грехи, моя расплата

Сборник коротких эротических рассказов

Коллектив авторов
Любовные романы:
эро литература
love action
7.25
рейтинг книги
Сборник коротких эротических рассказов

Возвышение Меркурия. Книга 12

Кронос Александр
12. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 12

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Адаптация

Уленгов Юрий
2. Гардемарин ее величества
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Адаптация

Измена дракона. Развод неизбежен

Гераскина Екатерина
Фантастика:
городское фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Измена дракона. Развод неизбежен

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

На границе империй. Том 10. Часть 3

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 3

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Сердце Забытых Земель

Михайлов Дем Алексеевич
9. Мир Вальдиры: ГКР
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сердце Забытых Земель

Не грози Дубровскому! Том III

Панарин Антон
3. РОС: Не грози Дубровскому!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Не грози Дубровскому! Том III

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы