Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Літоўскі хутарок

Гарэцкі Максім

Шрифт:

— Баюся, што хлеб сабраць не паспею. Збяру ў гумно, што ёсць, а прыйдуць свае ці чужыя — і спаляць.

— Не бойся, — супакойваў салдат. — Хто цябе будзе паліць? Мірных жыхароў чапаць забараняецца.

III

I вось два ворагі-асілкі сышліся. Нарання будзе бой. Сталі закопвацца ў зямлю. Ночы з пазіцыі прыйшлі да хутара салдаты (не тыя, што сцераглі мост, тыя ўжо даўно былі дзесьці ўперадзе). Пачалі ламаць вароты, дзверы, платкі на будоўлю бліндажоў. Ян выйшаў з хаты.

— Няможна! Не далі! Я не далі, — казаў ён салдату, што цягнуў вершкавую дошку-паліцу.

— Няможна?

Возьмем… Вайна, дзядуля. Табе заплацяць.

Салдаты ідуць і ідуць.

Ян нікога не разумее. Учора ён раздарыў шмат хлеба і сала. Так, па-хрысціянску, без грошай. I прыемна самому было. Яму і цяпер не шкода. Толькі нашто ўсё руйнуюць. Прыкрасць. Без вайны зглумуюць.

Надышоў дзень. Калоны войска ідуць туды і сюды. Грымяць цялежкі, кухні, гарматы. Скачуць вершнікі. А ранне такое сонечнае, цёплае. Прыпякае. Неба сіняе-сіняе. А ўдалі над лесам выплываюць знедкуль белыя клубочкі дыму. Пакажуцца і паволі расплывуцца, Там жа нешта гудзіць, як далёкі ціхі гром.

— Што то, зямляк? — пытаецца літвін у сумятліва бягучага пехацінца.

— Што то? — ізноў пытаецца ён тэлефаністаў, што шпарка разматваюць шпульку з кабелем.

— Што? Шрапнелі… Уцякай, дзед, назад!

Ян узняў далонь над вачмі і пільна ўглядаецца ў тыя белыя клубочкі высока над лесам. Не, ён не кіне свае сялібы, свае гаспадаркі. I ён спакойны: жонка і дочкі з вузламі і пакункамі яшчэ досвіткамі пайшлі ў касцёл, далёка ў тыл.

— Тра-рах!

Ян здрыгнуўся мімаволі і як толькі не зваліўся на дол ад раптоўнасці. Сабачка жалабна заскігатаў і кумільгам рынуўся пад вароты. Аграмадны чорны стоўб зямлі і газаў уздымаўся на пакаце гары, а міма ляцелі і клаліся на палату чарапкі: дзвыгд!.. пук! — пелі і пукалі яны. Ян палажыў рукою крыж на сябе і зайшоў за вугал, прыхінуўся да сценкі. Чуваць, як за гарою быццам чым хлопаюць ці бабы на падоле бялізну перуць; перш рэдка і дзе-нідзе: тах! тах! А потым усё часцей і часцей, і пасыпалася дробна, як гарох аб сцяну: хлоп-лоп-лоп!

— Са стрэльбаў,— сказаў сам сабе стары.

Сэрца стукала. Чуе: запрацаваў кулямёт, роўна і доўга: тра-та-та, а збоку і адзадзі, у лагу, куды ўчора артылерысты цягалі дошкі, круглякі і жэрдзі, разам у цішы пачулася рэзкая, дужая каманда:

— А адзін патрон, беглы агонь!!

Разам, аглушаючы, тарарахнуў залп усёй батарэі. Ян неяк ненаўмысна пабег у хату, стаў, кіраваўся абдумаць і зноў выбег за вароты.

— Гэта ж свае… чаго баяцца.

I потым ужо цалюткі дзень, да канца бою, стары не мог апамятацца і агоўтацца і зрабіцца такім, як заўсёды, і думаць, як заўсёды. Нібы пялёнка нейкая заслала вочы, нібы ўва сне плыло ўсё ў бездонне часу, толькі ні на каліва не пакідала балючае пачуццё чакання канца бою, чакання ночы і нейкая прыглушаная трывога аб сабе і аб жонцы з дочкамі і аб сваіх салдатах.

Беглі міма пехацінцы, скакалі патронныя двухколкі, прагрукатала з лагчыны на новую пазіцыю батарэя, на хутар пляліся лёгка раненыя. Стары паіў іх вадою, падаслаў у хаце і на двары чысценькай, сёлетняга першага абмалоту, саломкі. Блукаючы, абы не сядзець, ён за дваром набрыў на забітага. Перш хацеў вярнуцца і не зірнуць, ды нешта цягнула туды. Стаў і глядзеў, глядзеў, бутуваўся папарадкаваць думкі, уцяміць, але думка была неслухмяна ці затупілася, і ён такі аклумлена дзівіўся доўга на аскаленыя зубы, крывяны твар і раскінутыя рукі.

К ночы, калі пачало заціхаць, успомніў Ян, што ўвесь дзень нічога не еў і не карміў скоту. Ноч. Ранне. Ізноў сонца, ізноў дзень. Не даецца

веры, што ўсё ціха. Немцы адышліся. Уранні ў садзе Шымкунаса сівавусы палкоўнік гаманіў з некім па тэлефону:

— Няма сілы падабраць. Ляжаць цэпкамі, калонамі. Бог іх ведае, ці забіты так, ці параненыя спаўзліся ў адзін груд. Трупаў не менш трох тысячаў на адной маёй пазіцыі. Можа быць, тыл падбярэ.

Ян чуе і не можа цяміць: ці шмат то ў адным грудзе забітых і як яны спаўзліся? Прыйшла жонка са збялелай проці звычайнага Монцяй і нервова-сумятлівай Ядвіськай. Яны праседзелі ў касцёле і не бачылі бою, толькі маліліся, плакалі і пужаліся кананады. У хаце Монця села ля акна, па-свойму падпёршыся рукою. Без слёз плакала сухімі вачамі. Ядвіська разоў дзесяць вылятала за садок і з-за вуголчыка дзівілася на палатняныя насілкі з капкамі крыві і барадатых, у пыле, санітараў з чырвоным крыжам на рукаве, на нерухомых сініх нямецкіх салдатаў у жоўтых ботах з гваздамі, на фурманкі, дзе крахтавалі, стагналі раненыя, на шпаркі самакат, што курыў то ў той бок, то ў той, па шляху.

Убачыла, як санітар папярэдне пары троху сунуўся на камлыжку, а насілкі варухнуліся, ранены ледзь утрымаўся, і ўсміхнулася. Схапіла жменьку валасоў і моцна рванула сябе за смех.

Ян ездзіў з падводаю збіраць на пахаці забітых.

Перад вечарам вярнуўся маўклівы і замораны.

На роспыты сям'і адказваў марудна і неахвотна. I кажучы аб другое, бачыў перад сабою ашклянелыя вочы, рукі са сціснутымі кіпцямі і ўзнятыя ўгору і кроў. I як ён, прывёзшы іх да брацкай магілы, па загаду санітараў хапаў за ногі, як за дубцы, і кідаў з калёс у яму, нібы дровы.

Салдаты часам поркаліся ў нямецкіх рыжых і касматых ранцах, даставалі салодкія жоўценькія сухаркі і частавалі Яна.

Ён папробаваў, і цяпер яму прыкра і мляўка.

IV

Заціхлі гарматы: пасунуліся на захад. Хутарок астаўся ў тыле. Пайшлі…

Хутарцы ўздыхнулі вальней. I думалі, што навальніца мінула. Ждалі лістоў ад Блажыса, але пошта была раскідана той навальніцай, і Даміцэля блізка месяца дарэмна штодня ўранні і ўвечары ў малітвах пыталася, ці жывы сыны яе? Лістоў не было, вешчых сноў не снілася, трывога не міналася.

Ян колькі разоў падвозіў хлеб на пазіцыю. Вярнуўшыся, шмат расказваў у двары аб тое, што бачыў.

Крэпка верылі ўсе, што не адыдуць ужо нашы і не прыйдуць сюды немцы.

А мінуўся месяц, і вестка аб адступленні ўразіла хутарок больш, чым некалі вестка аб вайне. Тры пары, дзень і ноч, гудзіць маць-зямля. Дымяць пажары. Чырванее неба. Выюць сабакі. Тарарахкаюць пушкі і павозкі.

— Рускія ўцякаюць…

Вот з аднаго хутара выйшла гаспадыня, старая літвінка, зірнула на лог свой, акопамі зрыты і гэтак кінуты, пачула жалобнае мычанне непакормленага ў сумяціцы скоту, абхапіла галаву рукамі і завыла сама, як той бедны сабака.

А ў касцёлах, бажніцах — трывожны звон, у званіцы навалена вузлоў спалоханых уцекачоў, там богамаленцы і сівы дзядок — кунігас. Дрыжачымі рукамі благаслаўляў тых, што па дарозе забягалі са стрэльбамі ў руках, каталікі.

Курыў па полі дожджык і, урэшце, паліў як з вядра. Клум, гразь. Адзадзі страляніна, і збоку лятуць ужо снарады. Там нейкія крыкі, вазня, уцекачы-жыхары з цэлым возам убогага шкумацця поўзаюць у гразі ля калёс і беднага каня, што прыстаў у патапечы.

А ў хутары Шымкунаса голаснае выццё. Блажыс ішоў са сваім палком міма роднай хаты і забег да сваіх на пяць мінутак.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 8

INDIGO
12. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 8

Проводник

Кораблев Родион
2. Другая сторона
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.41
рейтинг книги
Проводник

Дракон с подарком

Суббота Светлана
3. Королевская академия Драко
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.62
рейтинг книги
Дракон с подарком

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Последний попаданец

Зубов Константин
1. Последний попаданец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Последний попаданец

Сколько стоит любовь

Завгородняя Анна Александровна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.22
рейтинг книги
Сколько стоит любовь

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Адвокат Империи 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 2

Третий. Том 2

INDIGO
2. Отпуск
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Третий. Том 2

Охота на царя

Свечин Николай
2. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
8.68
рейтинг книги
Охота на царя

(не) Желанная тень его Высочества

Ловиз Мия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
(не) Желанная тень его Высочества

Гарем на шагоходе. Том 1

Гремлинов Гриша
1. Волк и его волчицы
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Гарем на шагоходе. Том 1

Черный дембель. Часть 5

Федин Андрей Анатольевич
5. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 5

Измена. Возвращение любви!

Леманн Анастасия
3. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Возвращение любви!