Літоўскі хутарок
Шрифт:
Дзяўчына прытулілася да хворай сястры, потым адарвалася, схапіла матку за руку і завыла.
— Мамулечка! Няхай бы забілі мяне, чым так зрабілі мне…
Цераз колькі дзён матка, баючыся, каб саўсім не выйшла з розуму дзеўка, павяла яе да кунігаса.
Ківаў ён жалобна сівенькаю
Калі будзе, то і твой гэта дзіцёнак, Монька. Маліся матцы Божай.
— Не хачу я яго, — залівалася слязамі Монця.
— Маліся, Монечка, — Бог дасць дзіва, і ўсё абыдзецца так, як Богу заўгодна.
— А калі не будзе дзіва? Не магу я маліцца і жыць не хачу.
— Монечка! Дзетачка мая, — супакойвала матка, не ведаючы, што рабіць, а стары кунігас клаў далоні на галаву няшчаснай і ўзнімаў угору вочы і маліўся, аж дрыжучы ад нервовага парушэння: від гэтых мук яго паствы кроіў яго сэрца.
Прайшлі спакойна, хоць і нявесёла каляды. Зіма была дужа сцюдзёная, ветры вялікія, незвычайныя гурбы і сумёты. Белым пакрывам пахаваў Бог бруд зямлі, апаганенай грэхам чалавека — убійства і разбурэння ў прыродзе. Па чутках з фронту думалася людзям, што надоўга застылі дзве варожыя сцяны і, мусі, не парушацца да вёсначкі. Дык другое адступленне было падобна да грому на сінім безвоблачным небе.
Батарэя, што сцерагла некалі мост, патрапіла, уцякаючы, на старую дарогу.
Феерверкер Сініца збочыў ад шасэ да хутарка.
Няможна пазнаць, што той самы. Палова будоўлі згарэла, толькі хата дзівам уцалела. На двары, сярод абгарэлага, чорнага будавання — здохлая ці забітая сучачка. Страха ў хаце прабіта. На печы сядзіць саўсім ужо сляпая Даміцэля. Яна разгарнула на нагах, як дзіцёнак,
Ян сумна паглядае на адыходзячае рускае войска і часам нешта шапоча.
— Здароў, дзядзька Ян! Ах, як жа ў вас…
— Ад учарашняга бою, братка.
— А дзяўчаты вашы дзе?
— Уцяклі ўчора, ды ўжо, мусі, не паспеюць на машыну.
Як наўмысна, і яны з вузламі на парог.
— Добры дзень! Ці пазнаеце? Чаму вярнуліся?
— Куды мы пойдзем ад цэваса (бацькі) і мамы? — і заплакалі абедзве. Чаму ж раней не ўцякалі?
— Чаму? Так… не ведалі.— I па тону гэтага адказу няможна ўцяміць, чаму літовец так прыкут да свайго гнязда і ці сапраўды ён не ведаў.
— Ну, бывайце здаровы. Страху папраўляйце. Лікісвейкас!
— Су дзеў! — а самі плачуць, як пакінутыя на загубу.
Сініца пагнаў каня.
Возера замёрзла, але ўсярэдзіне былі павадкі на лёдзе і блішчэлі на чырвоным ад марозу сонцы. Блішчыць снег. Варона акалелая знедкуль узялася. Па снегавой дарозе коламі гармат глыбокія выбіты калюгі. Асцярожна спускаецца з гары калона войска адступаючага, як нейкая шэрая ўстужка, толькі трапечацца і безупынна паўзе.
Адзадзі і справа гудзіць глухая, асцервянелая, нястрыманая кананада.
Хутарок цямнеючаю плямаю астаецца далёка адзадзі.