Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Леаніды не вернуцца да Зямлі (Нельга забыць)
Шрифт:

Яна прыйшла не з бібліятэкі — яна і не была там, і ў вачах яе стаяла кранаючая блізкасць да яго і адначасова быццам засаромленасць нечым. Яны пайшлі завулачкамі старой Масквы. Стаяла адліга, вуліцы танулі ў асабліва сіняй цемры першых гадзін зімовай ночы.

Шляхі абаіх ужо з заўтрашняга дня, і на цэлых паўтара месяца, разыходзіліся. Яго чакалі снягі, сум і ўтрапёная праца, сапраўдны бой, у якім ён павінен будзе выйграць яе, ды яшчэ страшэнная трывога за тое, небяспечнае, што яе чакала. Ён верыў у лепшае, але задушыць гэтую трывогу не мог.

І

ад гэтага, акрамя звычайнага болю разлукі, быў яшчэ нейкі вышэйшы боль, падобны на прадчуванне разлукі вечнай. Андрэй гнаў гэтую думку, але ўсё адно яму — і ёй таксама — здавалася, што з усім, на што яны глядзяць, яны развітваюцца назаўсёды: вось сёння ёсць, а заўтра не будзе.

Таму і горад ляжаў перад імі ледзь расталы, з агнямі на голым лёдзе, змрочны.

— Заўтра? — спытаў ён.

— Заўтра.

— Барані вас маё каханне.

— Калi штосьцi i ўтрымае мяне ў жыццi — дык гэта.

Ён пацалаваў яе скронь. Дзіўна, абое зноў перайшлі на «вы», і здавалася, так яно і трэба.

— Таму я і хацела быць з вамі, - сказала яна. — Вы — жыццё маё.

Маўчалі, спускаючыся завулкамі да плошчы Нагіна.

— Я ўвесь час думаю пра вас, Андрэй. Мне ўсё хочацца неяк дапамагчы вам, абараніць, нават на той выпадак, калі мяне з вамі не будзе. Ведаеце, як тая жанчына, што, паміраючы, наводзіць парадак у доме, каб муж хоць месяд не думаў…

— Навошта вы мучыце мяне?

— Маўчыце. Я доўга думала, як вам трэба пісаць "на потым". I вось знайшла адказ. Вы такі, што павінны пісаць аб тым, што вось-вось зашчымела і павярнула ў душы, не дбаючы аб стылі, а дбаючы аб тым, каб слова найбольш дакладна выражала тое, што адчуваеш. Хай нервова, няроўна, з фразамі, падслуханымі на вуліцы. Каб не лашчыла заспакоена, каб кожны паварот — як целам аб камяні, каб пасля чытання — бы на возе па лясной дарожцы праехаў: на ўсіх карэннях растрэсла.

— Магчыма, і так. Толькі я не магу зараз думаць пра гэта. Дайце надыхацца вамі.

— Вы не надыхаліся?

— I ніколі не змагу.

— Які вы… Усяго хочаце ад жыцця.

— Анягож не. Або ўсё, або нічога.

— Не кажыце мне больш аб гэтым. Мне добра, мне надзіва лёгка з вамі. I не трэба больш.

Андрэй змрочна крочыў поруч з ёю. Гэтага ад яго нельга было патрабаваць.

На вулках чамусьці амаль не было людзей. I таму ён раз-пораз схіляўся і цалаваў яе скронь. Раз нават спыніўся і доўгім пацалункам прынік да яе вуснаў.

Седзячы ў фортачцы, са здзіўленнем глядзеў на ўсё гэта вельмі пушысты кот.

— Не трэба, — шапнула яна, вызваляючыся.

Кот грэбліва падабраў лапы, але так і не выйшаў на вуліцу, пайшоў у цёплую кватэру — напэўна, дрыхнуць.

— Я памру там з трывогі за вас. Напішыце мне хаця некалькі слоў.

— Добра. Толькi вы не заставайцеся тут надоўга. Вы патрэбны мацi. Цяпер — асаблiва.

Ішлі па плошчы Нагіна.

— Вось гэты дом тады гарэў, - сказаў Грынкевіч…

— Той, што ў паэме?

— Так.

— А я думала, гэта метафара.

— Я ў той час быў няздатны на метафары.

Яна

быццам замкнулася ў сабе. Толькі цясней тулілася да яго і нейкім новым, сумным і прасветленым, позіркам абводзіла дамы, руіны кітайгародскай сцяны, далёкія стрэлы кранаў у Зараддзі. Толькі на набярэжнай, пабачыўшы ўбаку купалок «Анны», што невыразна бялеў у цемры, раптам здрыганулася і сказала:

— Не, не магу. Пойдзем туды.

У змроку, каля празрыста бялеючых бязважкіх сцен, яна, прыціскаючыся да яго, казала:

— Мне страшна… Страшна… Трымай мяне мацней, дарагі. Калі ты трымаеш, мяне ніхто не адбярэ. Ты — абарона. Ты — надзейны.

Андрэй гладзіў яе галаву:

— Ну-ну, я з табою. Нікому не аддам. Дам табе палову жыцця. Усё будзе добра. Заваюю цябе. У цябе тады будзе дачка. Такая, як ты. А памром мы праз сто год. У адзін дзень і адну хвіліну.

Потым, заспакоеныя, яны ішлі па мосце над ракой, потым заглыбіліся ў вулачкі Замаскварэчча.

— Я апошнім часам больш успамінаю, чым думаю, — сказала яна. — Пэўна, гэта не на дабро, але я часта ўспамінаю даваеннае Замаскварэчча. Калі цвілі ліпы — цяжка было дыхаць, галава кружылася. У кветніках бэз, а на абочынах наўсцяж вуліц адуванчыкі. Жоўтыя. Пэцкалі нос. Тады ў Замаскварэччы амаль не было транспарту.

Два цені беглі завулкамі, плылі па роўных сценах, кідаліся то ўперад, то назад ад ліхтароў. А ў начным небе над Масквою, злёгку аранжавым ад агнёў, плыла густа-барвяная з белым званіца царквы Клімента.

— Растрэлі, - сказаў Андрэй. — Як вызвалены дух. Увышыню.

— Тут усё маё, роднае, — сказала яна. — Мне так хацелася бачыць гэта сёння. З табою.

Пяшчотна схіліўшыся над ёю, ён шэптам сказаў:.

— Любае Замаскварэчча. Як жа гэта ты стварыла яе такую?

Яны зайшлі ў пад'езд і спыніліся пасярод глыбокай студні двара.

— Ну вось, — сказала яна, — тут жывуць бацькі. Тут я нарадзілася.

— Я ведаю. Гэтай вясной я некалькі разоў быў тут. Хадзіў уначы, каб лепей зразумець вас.

— Я проста баюся ўжо вас, — сур'ёзна сказала яна.

Яны стаялі, бы ў вузкай цясніне. Над імі ўздымаліся асклізлыя ад непагадзі камяніцы і, як водбліск паўночнага сяйва, якое недзе далёка-далёка і не можа прабіцца ў гэты змрок, з'яўляўся і знікаў на самым высокім брандмаўэры зялёны адбітак неонавай рэкламы.

— Гэта самы прыгожы з усiх брыдкiх двароў на свеце.

Быў час. І Андрэй, адчуваючы, што нешта непапраўна зменіцца, можа змяніцца, абняў яе.

— Пакіньце ўсё, — сказаў ён.

— Не турбуйся, любы. Я не змянюся да цябе. Я застануся ўсё той самай.

Дрыжучы ад халоднага адчаю і неўразумення — нашто так, каму гэта патрэбна? — ён абняў яе і стаяў доўга, не ў змозе ні пусціць і ні застацца. Вызваліўшыся, яна пайшла была, але раптам, толькі на хвіліну спыніўшыся, сказала:

— Будзьце разумны. Не ўбівайцеся так.

I знікла.

Ён пайшоў з двара і ўпершыню, бадай, за жыццё страціў адчуванне часу. Мокры снег, аранжава-цьмяныя паўколы мезанінных вокан.

Поделиться:
Популярные книги

Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Белова Екатерина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Проданная Истинная. Месть по-драконьи

Хозяйка покинутой усадьбы

Нова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка покинутой усадьбы

Инкарнатор

Прокофьев Роман Юрьевич
1. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.30
рейтинг книги
Инкарнатор

Вернуть Боярство

Мамаев Максим
1. Пепел
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.40
рейтинг книги
Вернуть Боярство

Офицер-разведки

Поселягин Владимир Геннадьевич
2. Красноармеец
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Офицер-разведки

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Рэд Илья
6. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги. Том 6. Финал

Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Тоцка Тала
4. Шикарные Аверины
Любовные романы:
современные любовные романы
7.70
рейтинг книги
Моя (не) на одну ночь. Бесконтрактная любовь

Имя нам Легион. Том 8

Дорничев Дмитрий
8. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 8

Зауряд-врач

Дроздов Анатолий Федорович
1. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.64
рейтинг книги
Зауряд-врач

Измена

Рей Полина
Любовные романы:
современные любовные романы
5.38
рейтинг книги
Измена

Душелов. Том 3

Faded Emory
3. Внутренние демоны
Фантастика:
альтернативная история
аниме
фэнтези
ранобэ
хентай
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 3

Бастард Императора. Том 3

Орлов Андрей Юрьевич
3. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 3

Ни слова, господин министр!

Варварова Наталья
1. Директрисы
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ни слова, господин министр!