Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Легенда

…аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны, аб выгнаных з аднаго пекла ў другое, аб тых, што сталі горш за горшых і цнот, — малых нават, — пазбавіліся, сутыкнуўшыся з пародай людской, але зноў, праз яе ж адну, неба потым знайшлі, і душу вечную, і меч, уняты за годнасць, і браталюб’е, і любоў.

Легенда

…аб Рогачы, д’ябле, што з пекла быў выгнаны, як Арый завушаны з Нікейскага сабору, і стаў чалавекам, і, забыўшы каханне, у зламыснасці і падступным забыцці, стаў каралём і, у брыдкай ерасі прабываючы,

забыў шыпшыну і змяю, што трымае сябе за хвост — знак, што нікому з брэнных не перайсці мяжы Бясконцага.

Легенда

…аб тых, што забылі дух зямлі і промысел божы, і падобныя сталі лісіцам у вінаградніку і ваўкам, што спакушаюць агнцаў і унцаў канюшынным полем. Ганарацца ў пароках — і ніжэй малых будуць. Куюць вайну і крамолу — і пярстом немаўляі пабітыя будуць.

Легенда

…аб тых, што рыюць пад карэннямі і ў гной глядзяць, падобныя да свінняў нейкіх, забыўшыся, што створаныя Пеліканам, грудзі сабе раздзіраючы, каб крывёю дзяцей аджывіць дзеля таго, каб свяцілы адбіваць і, — без боязі, — каметы адбіваць, бядой пагражаючыя, і знічкі, што нясуць новыя душы ў добры свет…

Гэтага ж нават ілжэнастаўнікі і ерэсіярхі не адмаўляюць ва ўпартасці чорнай сваёй.

Легенда

…аб людзях, і духах злых і прыстойных, і аб іхніх здзіўляючых, мудрых, смеху вартых і ўсякіх іншых прыгодах, якія адбыліся на Беларусі і ў іншых мясцінах, што ляжаць не бліжэй Месяца і не далей Сонца.

А легенду тую з вуснаў і кніг пераклаў і запісаў у замку Рагачыкскім філосаф вялікі, кнігалюб, думак ваявода і сын ваяводкі, пан Уладак княж Сымонаў сын Караткевічаў, беларускія і іншыя элаквенцыі знаўца, чалавек не толькі ў беларускіх, але і ў лацінскіх, і ва ўсякіх іншых пісьмёнах пісьменны і абазнаны. І запісаў, дзеля спасення душы сваёй, а ўсім добрым людзям простым ку шчасцю і забаве і добраму навучэнню.

І трымаюць на плячах містэрыю сію з яе інтэрмедыямі:

Рагач — ён жа Андрэй Рогач, ён жа магнат Андронік Рагінскі, ён жа кароль Андронік І.

Дубраўка, каралева Агата — длань святла і молат цемры, двайнікі ў чалавечых увасабленнях сваіх.

І яшчэ:

Сатана.

Старшыня цэнзурнага камітэта яго вялікасці Сатаны.

Сакратар Сатаны.

Цэнзар — старшыня анархісцкай фракцыі геены вогненнай.

Жупел — радавы д’ябал.

Скрогат Зубоўны — ён жа магнат П’янда з Чапяліна — д’ябал у малодшым камандным чыне.

Галава дэлегацыі ад марсіянскага Сатаны.

Гаспадыня Гальшка з Оштэрпа.

Гаспадыня Аглая з Камянца.

Князь царквы.

'Oльда — паж каралевы.

Гаспадар Іван Падкова з Дубасечча.

Антось Шыбень.

Ян, ягоны брат.

Пётр — прапаведнік.

Прынц.

Сяляне — майстры цэхаў.

А такаж:

Найміты, суддзі, магнаты, зборшчыкі і іншая сволач.

Песні

ж, там, дзе патрэбныя оныя, склалі, каб вуха ўсаладзіць
:

“Баладу, аб Цібо з Шампані” — мінезінгер заморскі — Канрадам — Фердынандам завомы, — а прозвішча забыў…

Словы ж і музыку іншых салодкавесных песняў — жанглёр, і лютніст, і спявак у час вольны — Уладак, сын Караткевічаў.

***

Я хачу сказаць табе нягучным і добрым голасам, хай сабе і з адценнем сумнай усмешкі.

— Дай руку, друг, — хачу я сказаць. — Я павяду цябе далёка, у ХVІ стагоддзе. Я пакажу табе д'ябальскія падкопы і сонечныя ўсмешкі чалавечых вачэй, бязодні подласці і высакароднасці, нянавісці і любові. Таму што нават тады свяціла сонца і зрэдку не з шыбеніц раслі на зямлі лясы. Задумайся над сур'ёзным і ўсміхніся жарту. І ў жарце адшукай сур'ёзнае, а ў сур'ёзным — цень усмешкі… Тады род чалавечы быў прыніжаны і вялікі. Тады людзі, як заўсёды, чакалі канца свету і прыходу антыхрыста. Тады, як вядома, яшчэ не было скасавана пекла, і таму існавала два пеклы: адно пад зямлёю, а адно — на ёй. Відавочная празмернасць… Розніца была ў тым, што на зямлі быў час, а ў пекле яго не было… Дык вось, што было на зямлі — ты пабачыш. Пабачыш пералескі, палі, дрыжачыя бярозы на ўзгорках, змрочныя вежы замкаў над светлымі рэкамі. Мы пройдзем з табою па гэтых дарогах, нырнем у вільготную цемру века — вечных лясоў, пройдзем пад аркамі брам.

Але пакуль ты ўбачыш тое, што было пад зямлёй…

***

Паказальны працэс у пекле.

Калі пашэнціць знайсці адну са шматлікіх патрэбных расколін, спусціцца ёю пад зямлю і некаторы час паблытаць падземнымі пераходамі, то, рана ці позна, — ну, вядома, калі не памрэш з голаду ці смагі, — спынішся перад разьблёнымі дубовымі дзвярыма, на якіх вісіць сціплая, але досыць салідная, як у славутага з вялікай практыкай доктара, таблічка:

Прыёмная Яго Вялікасці Сатаны.

…Кабінет, падобны на кабінет доктара Фаўста. Дубовыя шафы, рэторты, кнігі, прыкутыя ланцугамі да стала (каб пазбегнуць спакусы). Сава. Спіць чорны кот. Картатэка. На шырокім, як поле, пісьмовым стале тэлефон, па якому зараз размаўляе гаспадар кабінета:

— Падстанцыя. Алё… Бяда з гэтымі тэлефонамі… Так, Люцыпар… Так, дэлегацыю майго марсіянскага калегі стрэну сам… Што новага?.. Так… Што-о??? Рагач з двухсотай секцыі? Чэрці б вас узялі! Што здарылася?

…У двухсотай секцыі ідзе здача дзяжурства. Скрогат Зубоўны, дзябёлы немалады д'ябал з несімпатычным абліччам, вядзе ўздоўж рада катлоў Рагача. Рагач яшчэ малады і для радавога чорта даволі самавіты і гожы.

— Бяры ключы, — кажа Скрогат. — Гэтая секцыя — твая. Тут сто грэшнікаў, усё больш драбяза. Самы буйны абрабаваў сіроцкі прыют.

Падводзіць Рагача да стала.

— Тут можаш сядзець, чытаць апавяданні Чапека і выбраныя папскія булы… Тут манометр. Сачы, каб не падаў ціск у катлах… Можаш па гэтаму шчыту прыбаўляць яго…

— А нашто?

— Пытанні будзеш задаваць у вячэрняй школе. І асабліва сачы за двума першымі катламі. Вось у гэтым сядзіць хлопец, які забіў гаспадара. Пад канец дзяжурства давядзі ціск пад ягоным катлом да трохсот атмасфер.

Комментарии:
Популярные книги

Барон диктует правила

Ренгач Евгений
4. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон диктует правила

Охотник на демонов

Шелег Дмитрий Витальевич
2. Живой лёд
Фантастика:
боевая фантастика
5.83
рейтинг книги
Охотник на демонов

Убивать чтобы жить 9

Бор Жорж
9. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 9

Решала

Иванов Дмитрий
10. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Решала

Черный Маг Императора 11

Герда Александр
11. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 11

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Попаданка

Ахминеева Нина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Попаданка

Я не Монте-Кристо

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.57
рейтинг книги
Я не Монте-Кристо

Прометей: каменный век

Рави Ивар
1. Прометей
Фантастика:
альтернативная история
6.82
рейтинг книги
Прометей: каменный век

Кротовский, побойтесь бога

Парсиев Дмитрий
6. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Кротовский, побойтесь бога

Черный Маг Императора 7 (CИ)

Герда Александр
7. Черный маг императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 7 (CИ)

Невеста на откуп

Белецкая Наталья
2. Невеста на откуп
Фантастика:
фэнтези
5.83
рейтинг книги
Невеста на откуп

Ну привет, заучка...

Зайцева Мария
Любовные романы:
эро литература
короткие любовные романы
8.30
рейтинг книги
Ну привет, заучка...

Удиви меня

Юнина Наталья
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Удиви меня