Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Легенда аб бедным д'ябле і адвакатах Сатаны

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

— На пякельны густ гэта проста пачварна.

— Ну і няхай.

__________

Рагач стаіць перад люстрай. І вось паступова бялее яго аблічча. Чорная поўсць валасоў ператвараецца ў хвалісты залаты лён. Зубы стаюць роўнымі. Вочы — вялікімі і сінімі. Выпростваецца і робіцца стройнай, як таполька, постаць… Вось на ім ужо ўбор вандроўнага шкаляра: шырокая ў плячах і вузкая ў таліі куртка з разрэзамі на рукавах, берэт, кінжальчык

пры поясе, туга абцягнутыя чулкамі ногі.

Ён з жахам глядзіць на сваё новае аблічча, праводзячы далонню па твары, плячы, грудзі, назе. Твар яго перакрывіўся.

__________

— Нашто вы далі яму сярэдневяковы касцюм беларускага шкаляра? — здзіўляецца цэнзар.

— Таму што ў Беларусь яго. У самы паршывы закутак.

— Да чаго ж паршывы?

— Там занадта многа сталі гаварыць пра Бога.

— Што зробіш? — з павучальным выглядам талмудыста кажа цэнзар. — Там рэлігійныя войны. Сярэдневякоўе прыкрывала маскай рэлігіі барацьбу саслоўяў і нацый.

Старшыня ўз'ярыўся:

– Ідзіце вы са сваім анархізмам ведаеце куды?.. Во ён у мяне дзе сядзіць… На Беларусь! У глуш! У Саратаў!

__________

Выхад з пекла. Глыбокая расколіна, спадзістая з аднаго боку. Па дне яе ідуць да выхаду Рагач і ягоны прыяцель Жупел.

Спыніліся на краі расколіны. Перад імі поле. Грады чэрвеньскіх аблокаў. Ля самага краю расколіны цурчыць крынічка.

— Бывай, Жупел, — сумна кажа Рагач. — Я так і застаўся вінен табе дваццаць чырвоных вугольчыкаў. Адкуль я іх тут вазьму?

— Нічога. Разлічымся. Перад тварам такога няшчасця з другам — ці нам памятаць пра нейкія жалю вартыя пазыкі?

Жупел працягвае Рагачу блакнот:

— Распішыся, што я даставіў цябе.

Рагач распісваецца.

— У цябе ёсць права на пробны цуд, — кажа Жупел. — Вось крыніца.

Рагач глядзіць на вясёлы буркатлівы струменьчык.

— Ссохні, - кажа ён.

Па імгненна прасохлым ложку ручаіны, па вадзе, што ўсмоктваецца ў жвір, паўзе, пераліваючыся маслістай скурай, удаў.

— Ну вось, — кажа Жупел. — Хіба не хараство? Ідзі, брат мой. Табе будзе вельмі цяжка. Зямля ж цвіце. Д'ябал нічога не можа зрабіць.

Яна цвіце.

__________

Жупел глядзіць услед Рагачу, што ідзе ўсё далей і далей па схіле ўзгорка. Вось Рагач памахаў рукой на вяршыні. Знік.

…Рагач ідзе пагоркамі, з якіх далёка-далёка бачны суцэльны кілім лясоў.

Зямля раскошная. Зямля цячэ малаком і мёдам. Дрэвы дастаюць верхавінамі да хмар… У лясной рацэ нястрымна б'е рыба… Лань кінулася ў бок ад сцежкі.

Лес скончыўся. Нагляднае поле, што залацее баркуном, лясы, стромы.

І потым лугі, лугі, лугі.

Рагач шырокімі вачыма глядзіць на свет.

Ідзе палявой дарогай фігурка, апранутая ў касцюм шкаляра.

__________

Рагач падыходзіць да весніц вёскі. Весніцы зламаныя: жэрдкі ляжаць на зямлі. Уражвае поўная цішыня: ні голасу, ні сабачага брэху.

Насцярожаны, ён ідзе вёскай. Цішыня.

Крок, яшчэ крок. Яшчэ.

І раптам гук, кароткі, рэзкі! Нешта ляснула на ветры.

…Над дзвярыма хаты ўмацаваны белы жалобны сцяг… Далей яшчэ адзін… Яшчэ… Яшчэ… Рагачу пачынае здавацца, што лопанне сцягаў падобнае на хрыплы і кароткі трубны рык.

Сцягі на ўсіх хатах. Некаторыя ўжо зусім запыленыя: вісяць даўно. Ляпаюць на ветры ў поўнай цішыні сцягі.

І раптам непадалёку пачуўся хрыплы крык, падобны на лямант смяротна параненай жывёлы.

З узгорка Рагач бачыць, як з хаты вываліўся на карачках у двор моцны мужчына сярэдніх год. Ён паўзе, не ў змозе стаць на ногі, вые і ўвесь час апускае галаву ўніз.

Непаразумелы Рагач глядзіць на яго і, урэшце, разумее…

…Чалавек есць траву.

"Голад, — штурханулася ў галаве Рагача кароткае слова. — А казалі "цвіце". Разведка, халера на іх! Дэзінфарматары!.."

Ён сядае і глядзіць на паміраючага.

"Дапамагчы? — думае ён. — Чым? Ды і нельга. Павінен жа я быць д'яблам".

А з двара ўсё яшчэ ляціць выццё, у якім няма ўжо нічога чалавечага.

А потым цiша.

Рагач устае, спускаецца з узгорка і заходзіць у двор.

Прайшоўшы паўз труп, Рагач уваходзіць у хату.

__________

Унутры цёмна. Бычыны пузыр у вокнах ледзь прапускае святло ў хату. Комін печкі пашыраецца, як звон. Пад ім ачаг, некалькі зэдлікаў, пралка.

Пустая міса на стале.

Рагач шарахаецца ўбок, заўважыўшы на іконе ў покуці вялізныя белыя вочы. Ён зусім было кінуўся наўцёкі, але тут чуе ў кутку слабы стогн. Падыходзіць, запальвае трут.

На нізкім ложку, у рыззі, ляжыць, накрытая кажухом, дзяўчына. Рагач углядаецца. Ахае.

Дзяўчына — тая самая, якая з'явілася на экране дзякуючы памылцы мантажора ў пекле.

Яна непрытомная. Падталае аблічча. Вялізныя вачаніцы. Рагач глядзіць і глядзіць на яе.

Заляпаў за акном белы сцяг.

І тады Рагач, страпянуўшыся, асцярожна бярэ дзяўчыну на рукі і нясае да выхаду.

…Праносіць паўз мёртвага… Выносіць на вуліцу… Нясе па сяле, і сцягі ляскаюць яму ў спіну… Настойлівей… Грамчэй… Нясцерпна. Рагач кідаецца бегчы… Роў сцягаў за яго спіной.

За вёскай ён супакойваецца. Стаў на кургане, амаль зроўненым з зямлёю. Глядзіць на твар дзяўчыны.

Поделиться:
Популярные книги

Отморозки

Земляной Андрей Борисович
Фантастика:
научная фантастика
7.00
рейтинг книги
Отморозки

Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Ромов Дмитрий
2. Цеховик
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Цеховик. Книга 2. Движение к цели

Гримуар темного лорда V

Грехов Тимофей
5. Гримуар темного лорда
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда V

Комендант некромантской общаги 2

Леденцовская Анна
2. Мир
Фантастика:
юмористическая фантастика
7.77
рейтинг книги
Комендант некромантской общаги 2

Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Марей Соня
1. Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор
Фантастика:
фэнтези
5.50
рейтинг книги
Попаданка в деле, или Ваш любимый доктор

Ведьмак. Назад в СССР

Подус Игорь
1. Ведьмак. Назад в СССР
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.60
рейтинг книги
Ведьмак. Назад в СССР

Здравствуй, 1984-й

Иванов Дмитрий
1. Девяностые
Фантастика:
альтернативная история
6.42
рейтинг книги
Здравствуй, 1984-й

Огромный. Злой. Зеленый

Новикова Татьяна О.
1. Большой. Зеленый... ОРК
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.40
рейтинг книги
Огромный. Злой. Зеленый

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Мое ускорение

Иванов Дмитрий
5. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Мое ускорение

Вечный. Книга IV

Рокотов Алексей
4. Вечный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Вечный. Книга IV

Я еще князь. Книга XX

Дрейк Сириус
20. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я еще князь. Книга XX

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Лорд Системы

Токсик Саша
1. Лорд Системы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
4.00
рейтинг книги
Лорд Системы