Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лiст Якуба Малькевiча
Шрифт:

– А дзе ж гэта паненкi?

– Матыльда, васпане, тут.

I, глянуўшы сабе пад локаць, Варывон не ўбачыў Матыльды.

– Нясу гарбату, - сказала Матыльда, з'яўляючыся ў дзвярах з кухенькi.

– А я бо, васпане, гляджу, у брата, можна сказаць, гэтакi дзень сёння, а сястра ўцякае. А дзе ж Анэта?

– От гэта мне не падабаецца, - устрывожыўся раптам Хведар.
– Калi яна маладзейшая сястра ды калi яна за нашымi галовамi была ў хаце за паненку, дык чаго яна яшчэ цяпер тут свае камэды паказвае.

Дзе яна дзяецца! Я не пасаромеюся i перад людзьмi скажу.

У Матыльды жоўты i злосны ад прыроды твар яшчэ пажаўцеў:

– Надулася, як смоўж, i сядзiць у бакоўцы.

– Чаго яшчэ ёй трэба? Анэта!

– Ат, можа, яна нездарова, пускайце, мае родныя, чарку, - падагнала Аўгiння.

Хведар раптам зноў сеў i прыгнуўся да Варывона:

– Ну то давай нечага будзем канчаць гаворку, трэба ж рабiць якi-небудзь лад.

– Я, васпане, не адказен хоць цяпер лад зрабiць... Што ж, Зося засталася бяздзетнаю, малое яе як памерла...

– Гэта то ўсё нiчога. Што ты мне пра гэта гаворыш... Пра дзецi ўспамiнаеш? Дык што, калi ў мяне на руках iх двое - майму чацвёрты год i яе, нябожчыцы, - восьмы год. Што ж з таго! Большы ўжо гатовы пастух. А ў мяне гаспадарка!

– А як, васпане?

– А так што, я ж кажу, мы лiшне спрачацца з табою не будзем...

– Не, не, васпане, што не - то не, спрачацца не будзем...

Аўгiння зноў устрапянулася:

– А дзе ж гэта дзецi? Хай бы яны па паўчарачкi выпiлi. Шмат не можна, а трошкi - няхай паспытаюць.

Зося адразу выявiла клапатлiвасць новай мацi:

– Але дзе ж гэта малыя?

Агледзела трохi санлiвымi ад гарэлкi вачыма хату i, кiўнуўшы галавою Матыльдзе, вылезла з-за стала. Яна ўжо назвала Матыльду братаваю:

– Хадзем, братавенькая, да малых.

I ўзяла Матыльду пад руку.

У маленькай бакоўцы стаялi два ложкi i памаляваны столiк. Скрозь на сцяне вiсела адзежа, i вельмi было тут цесна.

На ложку сядзела заплаканая Анэта i трымала на каленях малога хлопчыка. Большы сядзеў на другiм ложку, як стары, успёршыся локцямi на каленi i падпёршы iмi твар. Ён наморшчыў лоб, падняў вочы i глянуў на Зосю i Матыльду. Зося пагладзiла яго па галаве.

– Няхай бы ты, сынок, туды, да таты, падышоў.

I Матыльда падышла да яго:

– Можа, ты з'еў бы чаго?

У Анэты зморшчыўся твар. Зося села поплеч з ёю. Матыльда, глянуўшы на яе, сцiснула губы.

– Нешта, мусiць, нездарова, Анэта, што сядзiш тут адна?

Зося прыхiнулася блiжэй да яе i пастаралася паказаць ласкавай усмешкай шчырае спачуванне. Анэта блiжэй прыгарнула да сябе малога. Тады ўскочыла вёрткая Аўгiння:

– Дайце ж сюды сыночка, няхай жа ён да стала падыдзе. Хадзем жа да таткi.

Яна папрабавала сцягнуць з ложка большага.

– Не хачу!

– Чаму? Чаму ж ты не хочаш?

– Не

чапайце яго!
– жорстка сказала Анэта.

– Чаму?
– шчыра здзiвiлася Аўгiння.

– Таму...

Матыльда пастаралася ўлагодзiць усiх, каб спынiць гэтакiя непаразуменнi:

– Няхай бы ты, Анэта, гасцям гарбату падала.

– Добра.

I Анэта выйшла ў кухню. Тады Аўгiння сiлком узяла пад пахi большага i падвяла пад гасцей. Варывон Вiлач паглядзеў на хлапчука:

– Расце, васпане. Расцi, расцi, гаспадаром будзеш.

Аўгiння налiла паўчаркi гарэлкi i дала малому. Той узяў i баязлiва паглядаў на ўсiх.

– Пi, сынок, пi.

Малы нясмела глянуў на айчыма Хведара, як бы баючыся, што той скажа.

– Пi, - сказаў той, нагiнаючыся да Варывона, каб зноў загаварыць пра жаробку.

Усё застолле ўпарта пацвердзiла:

– Пi, сынку.

Малы памачыў губы i скрывiўся.

– Пi, пi.

Малы пацягнуў, белымi худымi рукамi шпарка паставiў чарку назад i моцна закашляўся.

– А-а, трэба было, васпане, разам!

Малы кашляў, цёр кулакамi па твары слёзы.

– Не, жаробкi я, васпане, не дам, - адразу схiлiўся да Хведара Варывон.

– А Зося як сама захоча?

– Мы з ёю, васпане, не дзялiлiся i не сварылiся...

Анэта прынесла гарбату i ўбачыла: малы кашляў, за iм стаяла Зося i трымала на руках меншага. Аўгiння нешта тлумачыла суседу.

– Хоць бы хто адвёў яго ад стала назад. Нашто яго тут трымаць, сказала з пагардаю Анэта.

Хведар ускочыў:

– Чаго ты ўсё бурчыш? Чаго ты дзьмешся, сястрыца, на мяне! Што ты перад людзьмi мне брыдка робiш?

– Цiха, васпане.

– Бо я калi добра, дык добра, а як захаджуся, дык...

Зося занесла ў бакоўку малога i прыйшла назад, збянтэжаная.

– Мне як добра, дык добра, а не - дык я не пагляджу.

– На што ты не паглядзiш?

– На ўсё. За шыю ды з хаты, як жабу. Перад людзьмi гавару.

– Няможна, васпане.

– Каб у мяне тут у хаце!..

Анэта не даслухала, моўчкi пайшла ў бакоўку. Матыльда глянула на Хведара.

– Не крычы, Хведарка, што табе здалося...

Яна, вiдаць, трымала яго руку. Гасцям зрабiлася не па сабе.

– Пускайце, пане Варывоне, чарку.

– Я, васпане, не адказен. Здароў будзь, Хведар.

Але нiякавасць гэтак шпарка не прайшла. Зося пайшла следам за Анэтаю, а за Зосяю Хведар.

– Не варт iсцi, васпане, - зазлаваў раптам, сам не ведаючы з якой прычыны, Варывон Вiлач.

– Ты што гэта?
– сказаў Хведар Анэце яшчэ здалёк.

– Вам, можа, што трэба сказаць, братавенькае, цi што...

– Ат, - з'явiлася раптам Матыльда, - што тутака лiшне браць у шух. Калi ўжо на тое пайшло, дык тут жа льга сказаць у адкрытую.

123
Поделиться:
Популярные книги

Нечто чудесное

Макнот Джудит
2. Романтическая серия
Любовные романы:
исторические любовные романы
9.43
рейтинг книги
Нечто чудесное

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Город воров. Дороги Империи

Муравьёв Константин Николаевич
7. Пожиратель
Фантастика:
боевая фантастика
5.43
рейтинг книги
Город воров. Дороги Империи

(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

Рам Янка
8. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
(Не)зачёт, Дарья Сергеевна!

На границе империй. Том 7. Часть 4

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 4

Выстрел на Большой Морской

Свечин Николай
4. Сыщик Его Величества
Детективы:
исторические детективы
полицейские детективы
8.64
рейтинг книги
Выстрел на Большой Морской

Инвестиго, из медика в маги

Рэд Илья
1. Инвестиго
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Инвестиго, из медика в маги

Маршал Советского Союза. Трилогия

Ланцов Михаил Алексеевич
Маршал Советского Союза
Фантастика:
альтернативная история
8.37
рейтинг книги
Маршал Советского Союза. Трилогия

Князь Мещерский

Дроздов Анатолий Федорович
3. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
8.35
рейтинг книги
Князь Мещерский

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

На границе империй. Том 4

INDIGO
4. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
6.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 4