Лiст Якуба Малькевiча
Шрифт:
– Але, васпане.
Ён ужо стаяў у дзвярах, вялiкi, плячысты, як гара.
– Панна Анэта, васпанна.
– Я не панна i не васпанна!
– Ого!
– Я вас прашу, iдзiце вы i не чапайце вы гэтых малых! Што яны вiнаваты перад вамi цi перад кiм!
– Ого!
– Што табе не падабаецца?
Анэта закрыла рукамi твар i пайшла. Перад ёю расступiлiся ў дзвярах, далi ёй дарогу. Малыя кiнулiся за ёю:
– Куды ты, цёця!
– Не iдзi!
– А мой сынок, - абазваўся Хведар, - куды ты, чаго ты, хадзi да мяне. Iдзi от да цёцi Зосi, да яе... Гэта ж мама.
– Да мамы iдзi, васпане...
– Цёця Анэ-э-эта, - заплакалi малыя ўдваiх i кiнулiся бегчы.
Анэта ўжо стаяла ў кухонных дзвярах.
– Яны баяцца чужых людзей, - сказала Матыльда.
– Анэта, куды ты?
Дзецi сталi каля
Хведар iрвануўся.
– Анэта, што гэта?
– А гэта што?
– крыкнула Анэта.
– Ты думаеш, дзецi нiчога не ведаюць? Ты думаеш, яны не ведаюць больш за цябе? Ты думаеш, яны не бачаць, што ты за бацька? Што каля iх робiцца?! А ты памятаеш, як гэты большы крычаў i людзей ззываў, калi ты бiў яго мацi? Можа, ты яго навек скалечыў гэтым самым. Можа, ён iншым цябе i не можа бачыць, як з узнятым паленам над яго нябожчыцаю маткаю. Можа, тое, што ён убачыў тады, навек сядзiць у яго сэрцы i, колькi ён будзе жыў, нiколi не вытравiцца з яго. Што ты тутака развёў гандаль перад iмi - цераз гэты гандаль i тады сям'ю раскiдаў i цяпер моцнай не зробiш! Як тады было не вяселле, а нейкi гандаль, дык i цяпер тое самае. Не навучыў цябе i астрог; хоць бы ты малых дзяцей пашкадаваў...
– Што ты мяне, гадаўка, сарамацiш перад усiмi людзьмi...
– Я табе гэта i без людзей гаварыла, кожны дзень дзяўбла табе ў галаву, што зноў пасля пачнецца калатня ў хаце, толькi што тады гатова больш сiрат застацца.
– А Божа ж мой, - заплакала Зося.
– Васпане Хведар, што гэта робiцца?
– Цi ты ж не бачыш, што ён цябе бярэ не як жонку, а як пасаг. Яму ж мала, яму ж - ён i сам не ведае, колькi яму трэба, каб утхланiць сябе.
– Анэта!
– Гэты большы - дык, можа, i не дзiва гэта, што ён цябе баiцца. Але тваё дзiцянё - чаго гэта яно ад цябе ўцякае, чаго гэта яно дрыжыць перад табою...
– Ты нагаворваеш дзецям на бацьку, ты сама адбiваеш iх ад мяне!
– Што ты робiш з свае хаты?!
Варывон адцягнуў Хведара да стала i сiлком пасадзiў на лаву. Госцi заварушылiся; Аўгiння выцiскала слёзы i цёрла далонню сухiя вочы. Твар у Матыльды больш яшчэ пажаўцеў, i сцiснутыя губы зрабiлi яго больш худзейшым.
– Дзецi, васпанна, доўга не бачылi яго i яшчэ не прывыклi.
– I не прывыкнуць нiколi. У дзiцячую душу што западзе, нiколi, колькi i жыць будзе чалавек, не вытруцiцца адтуль.
– Дык як загадаеце, васпанна Анэта, брату свайму Хведару: жанiцца яму цi не. Хэ-хэ-хэ! А нам як: пабыць яшчэ тут трохi цi зараз жа выносiцца з хаты?..
– Чаго ж ты маўчыш, сястрыца мая, можа, чакаеш, каб я цябе папрасiў?
Зноў яго сiлком абсадзiлi на лаву.
– Хэ-хэ-хэ, мы не ведаем, што нам рабiць, васпанна.
– Што рабiць? Зараз жа вон адгэтуль усе! Усе зараз жа!
– Божа мой, - залiлася слязьмi Зося, стукнуўшы локцямi аб стол.
Хведар быў белы як палатно. Губы яго сцiскалiся i дрыжалi. Дзецi трымалiся за Анэту i плакалi.
– Ты думаеш пра дзецi цi не?
– Гэта каб падзякаваць, мусiць, мне, што я iду гадаваць чужыя дзецi, закрычала Зося, выбегшы на сярэдзiну хаты.
– Можа, ты i дабра iм хочаш, але як гэта ўсё робiцца!
Варывон Вiлач ужо ўсцягваў на плечы кажух. Але адразу, адумаўшыся, уздыхнуў i сказаў да Зосi:
– Цiха, пляваць на ўсё.
– I да Хведара: - Ты тут гаспадар цi хто? Каб гэта на мяне, дык я тут доўга лiшне не глядзеў бы, а адразу...
– Што адразу?
– крыкнула Анэта.
– Каб больш я твайго слова не чуў!
– кiнуўся да яе Хведар.
– Не, будзеш чуць!
– Дай сюды хлапца. Мой сын, я над iм бацька.
– Ты бацька яго, але не над iм.
Ён адарваў ад яе меншага хлапчука i панёс на руках. Хлапчук немым зайшоўся плачам. Анэта з большым зачынiлася ў кухнi.
Варывон Вiлач усё ж усцягнуў на плечы кажух i падаў вялiкую хустку Зосi.
Лiст
Як два разы жанiўся Хведар Тамiлоўскi, вёска Канатопшчына, Бабелянскага раёна. Я чалавек просты i невучоны, дык не вельмi складна апiшу, як жывуць малыя дзецi i ўся iх сям'я, але затое чыстую праўду скажу. Эх, горка i кепска жывецца бедным хлопчыкам без роднай маткi! Гэта ў Хведара Тамiлоўскага. Дык адзiн большанькi хлапчук, можа, яму гадоў якiх сем або восем - не Хведараў, а яго жонкi, якую ён забiў, за што i адседзеў два гады. А меншы - родны сын Хведараў, i яму, можа, якiх год тры цi трохi больш. Забiў Хведар жонку з зайздрасцi, i ўзяў ён быў яе дзеля выгады, а жыць з ёю не
1929