Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лота (на белорусском языке)
Шрифт:

КУДЫ IДЗЕ ЛОТА?

"Гэта вельмi добра пайсцi куды-небудзь. Асаблiва калi ведаеш, куды пайсцi", - думала Лота. Але наконт гэтага ў яе не было нiякай iдэi.

Нарэшце яна вырашыла, што можна папрасiцца пажыць у мiсiс Берг. Лота перакiнула Бэмсi цераз плот памiж садам Мартэнсанаў i мiсiс Берг i ўзабралася на яго сама. Скоцi, сабака мiсiс Берг, забрахаў, калi ўбачыў iх, але ён анiколькi не напалохаў Лоту. Яна ўпэўнена падышла да дома мiсiс Берг i пастукала ў дзверы.

– Прывiтанне, - сказала яна.

Магу я тут жыць?

– Прывiтанне, Лота, - адказала мiсiс Берг, - а я думала, што ты жывеш дома, з татам i мамай.

– Так, але ж я iх пакiнула. Мне не падабаецца ў Мартэнсанаў.

– Тады я разумею, чаму ты пайшла ад iх. Але цi не здаецца табе, што трэба апрануць на сябе што-небудзь яшчэ?

– Я не ем i не апранаюся ў Мартэнсанаў, - сказала Лота i пайшла ў кухню.

Часам мiсiс Берг вяжа свiтэры, шапкi, пальчаткi i прадае iх людзям, якiя не могуць вязаць. Яна дастала з камоды цёплы свiтэр, каб Лота яго апранула. Калi Лота гэта зрабiла, атрымалася, што ён занадта доўгi для яе i вiсеў, нiбыта сукенка.

– Ну як?
– спытала мiсiс Берг у Лоты.

– Цудоўна, - адказала тая.
– Ён не шкрабаецца i не колецца.

– Ну i добра, - сказала мiсiс Берг.

– Так, гэта сапраўды добра, - пацвердзiла Лота i пачала азiрацца.
– А дзе вы збiраецеся паставiць мой ложак?

– А вось гэта праблема, - адказала жанчына.
– Ведаеш, Лота, мне здаецца, што ты не зможаш тут жыць: у мяне няма месца яшчэ для аднаго ложка.

– Але ж я павiнна недзе жыць, мiсiс Берг.

– Ты будзеш жыць адна.

– Дык у мяне няма дома, - засмуцiлася Лота.

– Ты зможаш зняць пакойчык пад дахам, - прапанавала мiсiс Берг.

У самым далёкiм кутку сада мiсiс Берг стаяў хлеў, дзе ляжалi газонакасiлка, граблi, рыдлёўка, два мяхi з бульбай, дровы ды i патроху таго-сяго. На другiм паверсе, пад дахам, быў невялiчкi пакойчык, у якiм старая трымала мэблю i мноства iншых непатрэбных рэчаў.

Iншы раз Джонасу, Марыi i Лоце падабалася ўзбiрацца сюды, каб паглядзець на ўсе гэтыя таемныя рэчы. Але мiсiс Берг заўсёды крычала iм з акна, што туды хадзiць нельга. Зараз усё было iнакш. Мiсiс Берг на самай справе прапаноўвала Лоце зняць гэты пакой. Лота нават рассмяялася.

– Гэта самая цудоўная навiна, якую я пачула за апошнi час. Магу я пераехаць зараз жа?

– Па-першае, давай сходзiм i паглядзiм, як там усё выглядае, - сказала мiсiс Берг.

Лота i мiсiс Берг паднялiся на дах разам. Жанчына нават пакрывiлася, калi агледзела пакойчык.

– Ты не здолееш жыць тут, Лота.

– Я здолею, - адказала Лота.
– Гэта ж цудоўна! Тут так хораша i цёпла!

– Нават занадта хораша i цёпла, - сказала мiсiс Берг i адчынiла маленькае акенца, каб праветрыць пакой.

Лота падбегла да акна i радасна крыкнула:

– Паглядзiце!

Я магу адсюль бачыць дом Мартэнсанаў.

– Так, i iх прыгожы дом i сад, - сказала мiсiс Берг.

Лота паказала язык дому Мартэнсанаў i рассмяялася, радасна кранаючы фiранкi ў белую i чырвоную клетку.

– Я нiколi не буду там жыць. Я збiраюся жыць усё сваё жыццё тут. I ў мяне ўжо ёсць фiранкi. А зараз мне патрэбна мэбля.

– Ты зробiш усё сама цi табе дапамагчы?
– спытала мiсiс Берг.

– Вы можаце мне дапамагчы. Але вырашаць усё буду я сама.

– Ну, вырашай тады, якую мэблю ты хочаш?

Лота ўсмiхнулася. Усё складвалася нават больш цiкава, чым яна ўяўляла сабе. Ёй трэба было пайсцi з хаты яшчэ раней!

– Мне хацелася б вось гэта, - сказала Лота, паказваючы на маленькую камоду.

– Калi ласка, - адказала мiсiс Берг.

– Мне спатрэбяцца крэслы. У вас ёсць якiя-небудзь крэслы?

– Ёсць, але ж яны зламаныя, - адказала мiсiс Берг.

– Гэта не мае значэння. Што ж яшчэ?.. А як наконт ложка? Тут ёсць ложак?

– Так. Тут ёсць маленькi ложак i нават ложак для лялькi. Мая дачка спала ў iм, калi была маленькая.

– У лялечным ложку?
– здзiвiлася Лота.

– Ну, вядома ж, у дзiцячым ложку, - адказала мiсiс Берг.

– Тады зараз там буду спаць я. А Бэмсi зможа спаць у лялечным ложку. Яму там не будзе цесна. А цi ёсць якая-небудзь бялiзна?

– Ёсць матрац, некалькi падушак i, можа, нават коўдра, але ж няма прасцiн, - сказала мiсiс Берг.

– Я абыдуся без прасцiн, - адказала Лота.
– Дык вы дапаможаце мне з мэбляй, мiсiс Берг?

Мiсiс Берг дапамагла Лоце расставiць мэблю ў пакойчыку. Яны паставiлi стол i крэслы побач з акном, буфет стаў каля адной сцяны, а ложак - каля другой. Ложак лялькi добра глядзеўся побач з вялiкiм ложкам, i Лота паклала Бэмсi на маленькую падушку.

– Усё як у сапраўдным пакоi!
– усклiкнула Лота.

Мiсiс Берг знайшла стары дыванок i паклала яго на падлогу. З дыванком пакой яшчэ больш стаў падобны на сапраўдны. Потым мiсiс Берг паставiла на камоду круглае запэцканае мухамi люстэрка. Над ложкам Лоты яна павесiла карцiну з Чырвонай Шапачкай i ваўком. Лоце гэта спадабалася.

– О, гэта добра! Я павiнна мець карцiну, iнакш гэта не сапраўдная хата. А гэта карцiна прыгожая, мiсiс Берг.

Звычайна Лота гаварыла, што, калi яна стане дарослай, у яе будуць мазалi на нагах, як у мiсiс Берг, i гаспадарка, як у мамы. Зараз яна агледзелася ў сваiм маленькiм пакойчыку i засталася вельмi задаволенай.

– У мяне ўжо ёсць свая гаспадарка, - уздыхнула Лота.

– Але ж ты не вельмi спяшайся нацерцi мазалi, - усмiхнулася мiсiс Берг.

– Добра, iм прыйдзецца трохi пачакаць, - згадзiлася Лота i чхнула тры разы.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Пророк, огонь и роза. Ищущие

Вансайрес
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пророк, огонь и роза. Ищущие

i f36931a51be2993b

Admin
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
i f36931a51be2993b

Доктор 4

Афанасьев Семён
4. Доктор
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Доктор 4

Адвокат Империи 7

Карелин Сергей Витальевич
7. Адвокат империи
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
аниме
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Адвокат Империи 7

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Звезда сомнительного счастья

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Звезда сомнительного счастья

Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Пулман Филип
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Избранное. Компиляция. Книги 1-11

Жена неверного ректора Полицейской академии

Удалова Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
4.25
рейтинг книги
Жена неверного ректора Полицейской академии

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Предатель. Цена ошибки

Кучер Ая
Измена
Любовные романы:
современные любовные романы
5.75
рейтинг книги
Предатель. Цена ошибки

Новый Рал 3

Северный Лис
3. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.88
рейтинг книги
Новый Рал 3