Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лота (на белорусском языке)
Шрифт:

– Ёй трохi паплаваць трэба, лiха цябе бяры!

– Лота, цi ты не памятаеш, што я табе гаварыла, - папярэдзiла яе мама.

Лота кiўнула галавой i пабегла дадому. Неўзабаве яна вярнулася з маленькiм чамаданчыкам у руцэ. Па зямлi за ёй цягнуўся паясок, якi звiсаў з чамадана. Мама, бабуля, дзядуля i я глядзелi на яе з цiкаўнасцю. Яна амаль што выйшла за вароты, але раптам павярнулася, падышла да бабулi з дзядулем i ветлiва сказала:

– Я еду да таты, таму што ён лепшы за маму.

Яна не развiталася нi з Джонасам, нi з мамай, нi са

мной. Мы моўчкi назiралi за ёй. Калi яна падышла да варот, дык чамусьцi спынiлася на хвiлiнку. Мама падышла да яе i запыталася:

– Лота, дык ты не едзеш?

– Ды я ж не магу адна ездзiць на цягнiку, лiха цябе бяры!

Тады мама ўзяла Лоту на рукi i сказала, што было б лепей, каб яна засталася з намi, таму што ўсе будуць сумаваць без яе. Лота абняла маму за шыю i расплакалася. А са мной i Джонасам яна не гаварыла яшчэ доўга. Увечары, калi мы ўжо збiралiся спаць, да нас прыйшла бабуля, каб расказаць нам нешта цiкавае з Бiблii. Яна паказала нам карцiнкi з яе, на адной з якiх быў хлопчык Джозэф.

Нечакана для нас усiх Лота сказала:

– 1, 2, 3, 4, 5... бабуля, што ты сказала?

I паколькi Лота навучылася добра лiчыць, яна пачала гаварыць лiчбы замест "лiха цябе бяры".

У ЛОТЫ НЕШЧАСЛIВЫ ДЗЕНЬ

Адзiн з нашых любiмых прытулкаў у садзе бабулi i дзядулi - гэта лялечны домiк! Ён належыў маме i цётцы Кэцi, калi яны былi маленькiмi дзяўчынкамi. Зараз там жывуць iх лялькi. Ён пафарбаваны ў чырвоны колер i знаходзiцца ў аддаленым кутку сада, куды вядзе маленькая сцяжынка. Ля гэтага домiка ёсць маленькi поплаў, на якiм растуць маргарыткi. З мэблi там былi белыя сталы i крэслы, буфет з лялечным посудам, патэльня, маленькi прас, а таксама збаночак для соку. Там было i маленькае крэселца, якое некалi належала бабулi. Цяжка ўявiць сабе, што гэтае крэселца такое старое!

Аднойчы, калi мы гулялi там, мы дамовiлiся, што Джонас будзе татам, я буду мамай, а Лота будзе Кларай, нашай служанкай.

– Зараз тата збiраецца пайсцi пагуляць з дзiцем, - сказаў Джонас. Ён узяў ляльчыну каляску з лялькай i пайшоў у сад.

– А я буду мыць падлогу ў кухнi, - сказала Лота.

– Не, перш за ўсё давай зробiм сыр, - прапанавала я.

Паколькi я была мамай, я збiралася кiраваць сама.

– Нiякага сыру, пакуль я не памыю падлогу!
– адрэзала Лота.

Джонас сказаў Лоце, што яна не будзе гуляць з намi, калi не стане рабiць тое, што мы ёй гаворым. Такiм чынам мы зрабiлi сыр.

Калi вы робiце сыр, вам трэба ўзяць ягады i пакласцi iх у насоўку. Потым вы выцiскаеце ўвесь сок, а з таго, што застаецца ў насоўцы, вы робiце маленькiя круглыя сыры, якiя вельмi кiслыя.

– А зараз я збiраюся памыць падлогу, - сказала Лота.

Яна ўзяла вядро i пайшла ў кухню да бабулi, каб набраць вады. Калi яна вярнулася, дык вылiла ўсю гэтую ваду на падлогу i, апусцiўшыся на каленi, пачала скрэбцi падлогу шчоткай. Неўзабаве яна стала мокрая з ног да галавы.

– Лота, ты плаваеш, цi што?
– спытаў Джонас, калi ўвайшоў з лялькай.

Я мыю падлогу таму, што яе трэба памыць, - адказала Лота.
– Акрамя таго, гэта вельмi цiкава.

Неўзабаве яна скончыла скрэбцi падлогу i засталася задаволеная. А Джонасу i мне прыйшлося выцiраць за ёй. Лота ж наогул не дапамагала. Яна толькi моўчкi сачыла за намi.

Сапраўдная Клара заўсёды спявае ў кухнi, калi яна там што-небудзь робiць. Iншы раз яна прытанцоўвае i спявае:

– Тра-ля-ля!

На гэты раз Лота рабiла выключна тое ж самае. Яна скакала каля стала i спявала.

Але ж адзiнае, чым яна адрознiвалася ад Клары, было тое, што яна ўзяла таўкачык для расцiрання яек, апусцiла яго ў вядро i пырскала на нас вадой. Потым яна смяялася так моцна, як толькi магла. Мы вельмi раззлавалiся на яе i сказалi, што калi яна будзе рабiць яшчэ такое глупства, ёй прыйдзецца выцiраць ваду самой. Але ж Лота працягвала скакаць i пырскацца. Падлога была слiзкая ад мыла, i раптам Лота ўпала i ўдарылася галавой аб буфет. Небарака Лота!

– Зусiм не цiкава быць Кларай, - плакала яна.

Потым яна пайшла шукаць ката, а мы з Джонасам засталiся адны. Тады мы зрабiлi салат з бэзу i з'елi з сырам. Вядома ж, гэта была толькi гульня.

Хутка мы пачулi, як закрычала Лота, i ўбачылi, што яна цягае ката за хвост, а ён, небарака, мяўкае i драпае яе.

– Я ж толькi схапiла яго за хвост, а ён раззлаваўся i пачаў драпаць мяне, - крычала яна.

Мамы i бабулi не было дома, i таму мы пайшлi да Клары за лiпучым пластырам для Лоты. Але ж Клары ў кухнi не было. Лота забылася закруцiць кран, калi яна брала ваду, каб памыць падлогу ў лялечным домiку, i я павiнна сказаць, што вады стала ў дзесяць разоў больш на падлозе ў кухнi, чым было на падлозе ў лялечным домiку. Джонас прабраўся да крана i закрыў яго. Якраз у гэты момант увайшла Клара.

– Божа мой, Джонас, што ты робiш?
– ускрыкнула яна, узмахнуўшы рукамi.

– Ён плавае, - смяялася Лота.

Потым Клары захацелася высветлiць, хто ж забыўся закруцiць кран.

– Я, - сказала Лота.

– Як жа ты забылася зрабiць гэта?
– запыталася Клара.

Уздыхнуўшы, Лота адказала:

– Таму што гэта мой нешчаслiвы дзень.

Мне здаецца, што ў Лоты кожны дзень нешчаслiвы.

Клара выцерла падлогу i паклала лiпучы пластыр на руку Лоце. Потым яна дала нам гарачай кавы i булачак, спяваючы i прытанцоўваючы.

Лота з'ела пяць булачак, Джонас - чатыры, а я - тры.

– Але ж гэта цудоўны нешчаслiвы дзень, - сказала Лота i моцна абняла Клару.

I Клара заўважыла, што Лота зусiм не дрэнная дзяўчынка.

ЛОТА Ў ТУРМЕ

Лота можа пабiць Томаса, хаця мама забаранiла Лоце бiцца.

"Чаму ты ўдарыла Томаса?" - пытае заўсёды мама ў Лоты.

Тады Лота адказвае: "Таму што ён такi добры, калi плача".

Аднойчы мама прымусiла Лоту сядзець у лялечным домiку сам-насам за тое, што яна пабiла Томаса. Потым у Аны Джо з'явiлася цудоўная iдэя.

Поделиться:
Популярные книги

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Бандит 2

Щепетнов Евгений Владимирович
2. Петр Синельников
Фантастика:
боевая фантастика
5.73
рейтинг книги
Бандит 2

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4

Печать мастера

Лисина Александра
6. Гибрид
Фантастика:
попаданцы
технофэнтези
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Печать мастера

Кодекс Охотника. Книга XIX

Винокуров Юрий
19. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIX

Господин следователь. Книга пятая

Шалашов Евгений Васильевич
5. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь. Книга пятая

Черный Маг Императора 13

Герда Александр
13. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 13

Сын Тишайшего 3

Яманов Александр
3. Царь Федя
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Сын Тишайшего 3

Хозяйка старой пасеки

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
7.50
рейтинг книги
Хозяйка старой пасеки

Архонт

Прокофьев Роман Юрьевич
5. Стеллар
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
7.80
рейтинг книги
Архонт

Надуй щеки! Том 6

Вишневский Сергей Викторович
6. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 6

Крутой маршрут

Гинзбург Евгения
Документальная литература:
биографии и мемуары
8.12
рейтинг книги
Крутой маршрут

Барон Дубов 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 5