Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Лятучы Галандзец

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

"Чорт пабяры, а раптам і праўда?" - варухнулася ў галаве Касачэўскага неспадзяваная думка.

Адагнаўшы яе, ён блытаў вулкай Юзафітаў яшчэ з паўгадзіны, пакуль не натрапіў на Старую Вежу, або Вежу Германа, як яе называлі.

Сапраўды, вуліца тут канчалася, і да самай вежы прыляпіўся домік, ад якога так і веяла старасветчынай. Маленькі, шэры другі паверх выступае над першым, дах стромы. І спічастая вежа прыляпілася на ім - проста хоць малюй.

Напэўна, выгляд у Касачэўскага быў такі дзіўны, што нейкі малады чалавек у стракатым гальштуку паглядзеў на яго і ўсміхнуўся на поўны рот. Але Лявону

было не да яго. Ён хутка перасек вуліцу і, нырнуўшы ў дзверы, пачаў павольна лезці кудысь па вінтавых сходах. Было цёмна. Пахла цвіллю.

Вось і другі паверх, а на ім адзіныя, абабітыя самай празаічнай цыратаю дзверы. Званка няма. "Добра хоць гэта", - падумаў Касачэўскі.

Ён стукнуў у дзверы раз, пасля другі - ніхто не адказвае. Злёгку штурхануў іх - падаліся. Уціснуўся ў цёмную прыхожую і адразу пабачыў прамень дзённага святла, што падаў з прачыненых дзвярэй. Ён сабраўся ўжо крыкнуць, ці ёсць хто-небудзь, калі раптам пачуў жаночы голас і аслупянеў.

Карaлі гэтыя мне сціснуць шыю, Вянец вясельны галаву прыгне. Нашто ён мне? Ix косці мора мые. Ix карабель даўно ляжыць на дне.

Голас зазвінеў тугою. Такая маладая, моцная горыч была ў iм, такі боль, што ў Касачэўскага зашчымела ў горле.

І дна марскога нежывыя цені Схавалі ад мяне i ад бацькоў Адвагу іх, ix ярасць i сумленне, I да радзімы верную любоў.

А голас пытаў, клікаў. Слёзы чуліся ў ім. А пасля ярасць:

Дзе ён, каханы? О, як сэрца ные. Зірнуць бы ў вочы родныя яго, Арліныя, халодныя, стальныя, Жахлівыя для лютых варагоў. Хто памятае ix? О божа, божа! Палае ўсё, i гінe наш народ.

Такой задушэўнасцю гучаў гэты невядомы голас, што ў Касачэўскага слёзы прасіліся на вочы. Што гэта было? Казка?

Я не аддам яму кахання руту. О дарагі мой, мой няшчасны край, Я паміраю. Вось яна, атрута. Бывай, зямля. Каханы мой, бывай.

Голас сарваўся ад хвалявання, ад відавочнага болю.

О, як пячэ! Каханы мой, мой любы. Хутчэй сюды праз хвалі ўcix марэй. Цалуй мяне ў мярцвеючыя губы. Канец... канец...

Голас заміраў. Адначасова пачулася шапаценне i стук ад падзення цела. Не памятаючы сябе, Касачэўскі кінуўся ў пакой:

– Што вы робіце?! Супыніцеся!

І асекся, разумеючы, што зрабіў вялікае глупства і недалікатнасць.

У пакоі на падлозе ляжала дзяўчына. Касачэўскі не паспеў заўважыць, прыгожая яна

цi не. Ён заўважыў толькі яе ўбор, аксамітную вішнёвую сукню старажытнага крою i сярэбраны, тканы "караблік" на доўгіх косах.

Дзяўчына павольна ўстала з падлогі.

– Што гэта такое?

Ніхто не мог бы сказаць гэта больш годным тонам, i Касачэўскі мармытнуў:

– Прабачце, я стукаў. Але вы не адказалі. Пасля я пачуў... і кінуўся...

– Я зyсiм яшчэ не збіраюся паміраць.

Касачэўскі быў гатовы праваліцца праз зямлю. Ён стаяў нязграбны, вялікі, пераступаў з нагі на нагу. Бялявыя валасы, як страха, падалі ў яго на сінія, як неба, вочы.

– Даруйце, я проста не ведаю, у якое стагоддзе я трапіў.

Яна замест адказу сказала горка, наступаючы на яго:

Пакіньце гэты дом, шаноўны пане. Чакаюць коні вас. Грыміць труба. А тут жалоба, слёзы на світанні, I па забітых вечная журба.

Лявон не заўважыў дзіўнага агеньчыка ў яе вачах i збянтэжана пакланіўся. Пасля падаўся задам да дзвярэй.

– Д-добра. Я... пайду. Прабачце. Я перашкодзіў з гэтай атрутай...

I тут яна разрагаталася.

– Чакайце, куды вы? Раз вы зайшлі, дык растлумачце хоць, нашто я вам.

I тут Касачэўскі выпаліў:

– Слухайце, калі вы пакінеце дурыць мне галаву? Што тут, уласна кажучы, адбываецца? Ці, можа, усе людзі звар'яцелі, ці я адзін вар'ят? Дзе я, нарэшце?

Яна зноў стала сур'ёзнай.

– Вядома, у... наццатым стагоддзі. Чуеце, коні грукаюць капытамі. Бачыце, у гэтым пакоі адна толькі люстра; а там, за сцяной, зала і зброя на сценах... І мой жаніх загінуў у моры.

Касачэўскі зажмурыў вочы i скалануў галавою:

– Хто ж вы, нарэшце? Марыя?

– Так. Нашто завітаў сюды вандроўны рыцар? Я сапраўды Марыя.

– Тады гэта вам, - сказаў Лявон, канчаткова адмаўляючыся зразумець што-небудзь у гэтай фантасмагорыі.

Яна ўзяла ліст i пачала чытаць. Вочы яе сталі вялікімі.

– Прабачце, я дрэнна ведаю нямецкую мову. Адкуль у вас гэта? Можа, я не так зразумела?

Касачэўскі пераклаў.

– Адкуль? Што гэта такое?

– Я сёння атрымаў гэты ліст непасрэдна з "Лятучага Галандца", у моры.

Настала яе чарга аслупянець.

– Што гэта, жарты? Хіба гэта магчыма?

– Нічуць не больш, чым у цэнтры сучаснага города сустрэць здань, якой амаль трыста год, жывую здань.

Яна задумалася, пасля цixa сказала:

– Так, гэта не менш дзіўна. Гэта... як лёс. I ўсё ж гэта толькі непаразуменне.

Касачэўскі толькі тут разгледзеў яе твар. Добры прамы нос, рот цвёрды, з гумарыстычнай складкаю, у агромністых шэрых вачах скачуць вясёлыя чорцікі. Вейкі доўгія, загнутыя бровы стрэламі, свае, нявышчыпаныя. І гордая пасадка галавы. Відаць, што дзяўчына з характарам. Дзіўна толькі, чаму такі знаёмы-знаёмы твар, такія да апошняга знаёмыя прыгожыя pyхi.

– Недзе я вас бачыў... І ведаю, што не знаёмы.

– Напэўна, у мінулым жыцці.

Касачэўскі пакрыўдзіўся. У яго таксама быў характар, хоць сам ён выгляд меў вельмі вясковы, немудрагелісты, - як рубель для сена.

Поделиться:
Популярные книги

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Академия проклятий. Книги 1 - 7

Звездная Елена
Академия Проклятий
Фантастика:
фэнтези
8.98
рейтинг книги
Академия проклятий. Книги 1 - 7

Энфис 5

Кронос Александр
5. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 5

Лучший из худших

Дашко Дмитрий
1. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.25
рейтинг книги
Лучший из худших

Свет во мраке

Михайлов Дем Алексеевич
8. Изгой
Фантастика:
фэнтези
7.30
рейтинг книги
Свет во мраке

Запрети любить

Джейн Анна
1. Навсегда в моем сердце
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Запрети любить

Великий род

Сай Ярослав
3. Медорфенов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Великий род

Рота Его Величества

Дроздов Анатолий Федорович
Новые герои
Фантастика:
боевая фантастика
8.55
рейтинг книги
Рота Его Величества

Этот мир не выдержит меня. Том 3

Майнер Максим
3. Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 3

Держать удар

Иванов Дмитрий
11. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Держать удар

Лучший из худших-2

Дашко Дмитрий Николаевич
2. Лучший из худших
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Лучший из худших-2

Газлайтер. Том 6

Володин Григорий
6. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 6

Первый среди равных. Книга V

Бор Жорж
5. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга V

Кодекс Охотника. Книга IX

Винокуров Юрий
9. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга IX