Лявон Бушмар

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:
Шрифт:

Кузьма Чорны

Лявон Бушмар

Раздзел першы

I

Звераватую панурасць Лявону Бушмару перадаў бацька - княжацкi дробны арандатар. Памёр ён тады, калi Расея ваявала з немцамi. Акрай таго лесу, якi ўсё жыццё сваё вартаваў яго бацька, арандаваў ён ад князя добрую дзялянку зямлi. Калi ажанiўся i аддзялiўся ад бацькi - забудаваўся на арэндзе, усё ў лiк арэндных выплатак князю. Гэта быў стары моцны, як дуб, пражыў ён на свеце год, мусiць, з дзевяноста i рабiў усё да самых апошнiх дзён сваiх. Нават казалi, што гадзiн за дзве да смерцi з'еў яшчэ пару цвёрдых антонавак - гэтак сканаў у памяцi i без думак пра смерць;

доктара пры iм не было нiколi, ад самых малых дзён i аж да сканання. Не любiў ён дакторскiх лекаў, зваў гэта прымхаю, панскаю выдумкаю, хоць паноў сам не цураўся. Не верачы ў дактароў, ён гаварыў, што чалавек павiнен як мае быць працаваць, колькi трэба выспацца, у меру, смачна з'есцi - i тады будзе здароў. Калi прыязджаў, бывала, у свае лясы князь, ён, разам з iншымi княжацкiмi дзедзiчамi i гэтакiмi, як сам, дробнымi арандатарамi, заўсёды з'яўляўся ў маёнтак - стаяў там з усiмi перад ганкам па гадзiны дзве без шапкi, пакуль выйдзе павiтацца з iмi князь. Тады цалаваў князю ў калена (у руку цалавалi толькi самыя буйныя дзедзiчы i маёнтаўскiя фундатары) i iшоў адразу дадому, нiколi не застаючыся пагаварыць з людзьмi.

Малады ваўчок - Лявон быў ужо дарослы хлопец тады, калi памёр бацька, але яшчэ ў салдаты не папаў праз гады свае. Незадоўга да смерцi бацька колькi раз гаварыў яму:

– Ты, сынку, глядзi, каб не папасцiся адно ў войска, а калi вайна зацягнецца, дык i пагатоў пра гэта думай, што ж, я ўжо век свой пражыў, можа, i не будзе мяне хутка на свеце, дык думай сам. Калi прыйдзе пара iсцi ў салдаты, дык напрамiлуй Бог старайся як-небудзь выкруцiцца. Можа, грошай трэба будзе паткнуць доктару цi якому iншаму гаду, дык што ж ты зробiш. Трэба дык трэба! Я сам не служыў, грашыма адкупiўся, i нябожчык дзед твой ад рэкрутаў захаваўся: некалькi год засаб стуляўся, часамi, расказваў, цэлы тыдзень пралежыць, бывала, у хляве пад гноем; дык не канечне i табе iсцi служыць лiха ведае за што чорту лысаму.

А калi вайна была з палякамi, Лявону прыйшла ўжо была пара iсцi ў войска, але так усё iшлося, што не лiшне ён i клопату ўжываў, каб не iсцi то адступленнi, то наступленнi, то прыхоўваўся крыху, так яно i сыходзiла. Толькi калi ўжо вайна канчалася, выйшаў быў загад такi, што ўсiм дэзертырам будзе даравана, калi ў тры днi самi з'явяцца. У Лявона, вядома, i ў думках не было з'яўляцца, ды, можа, i не чуў ён пра гэты загад, седзячы, як воўк, у сваёй лясной гушчырнi, але з блiзкiх залесных хутароў два хлапцы сабралiся ехаць i яго падгаварылi:

– Дурны ты, што ты выгадаеш, калi будзеш сядзець дома! Можа, неўзабаве, кажуць, замiрэнне будзе, дык доўга служыць не давядзецца, а так - усё роўна не падаруюць.

– А цi праўда, што цяпер нiчога не будзе?

Яму паказалi друкаваны загад. I хоць ён чытаць не ўмеў, але друкаванай паперцы паверыў i такiм чынам праслужыў у Чырвонай армii нешта з год. Расказвалi, што чырвонаармеец з яго выйшаў несамавiты. Страляў ён добра (разам з бацькам найлепшымi паляўнiчымi былi), але палiтграмата - дык гэта была для яго пакута. Чытаць яго таксама ледзьве-ледзьве навучылi, але ж калi ён пасля вярнуўся дадому, дык адразу i гэта забыўся.

У армii папаў ён у тую часць, якая кагадзе з фронту прыйшла. Стаялi раней у казармах, а пасля выйшлi з iх.

Сярод лясоў i поля Лявон Бушмар павесялеў, стаў вастрэйшым на слова, а то раней, у горадзе, у казармах быў надта ўжо панурым i маўклiвым. Часамi слова

ад яго выцягнуць нельга было. Сярод гэткага збору людзей i гарадской таўкатнi ён адчуваў сябе, як мядзведзь за сталом у пакоях. Некалькi разоў за ўсю службу ён прасiў усё аднаго ж таварыша напiсаць да мацеры лiст:

– Напiшы ты, будзь ласкаў, лiст мне дадому, я табе аддзякую.

З гэтага "я табе аддзякую" заўсёды смяялiся ўсе яго таварышы i раз нават вывелi яго з цярплiвасцi.

– Якi тут можа быць смех! А што ж ён павiнен мне пiсаць, цi што? Або ты мне, або я табе - што рабiць? Усякi сам i для сябе толькi можа рабiць што i калi сам захоча.

– Ты зусiм, Бушмар, не калектыўны чалавек, - сказаў хтосьцi з таварышаў.

На гэта ён нiчога не адказаў, унурыўся i лёг на свой ложак, адвярнуўшыся ад усiх. Лiста ў той дзень ён пiсаць ужо не захацеў. Лiст напiсалi на другi дзень, калi той таварыш, што пiсаў заўсёды яму, сам падышоў да яго:

– Ну дык давай, Лявон, напiшам, цi што?

Лявон пачаў дыктаваць:

– Дзякуй Богу жыў, напiшы, здароў. Нудна па доме, i няхай не збывае жарабiцы i рабiць каго найме, пакуль я прыйду, каб не рашаць гаспадаркi...

Мацi раз прыслала была яму пасылку. Дык ён дастаў з пасылкi самы большы сыр i падышоў да таго таварыша, што заўсёды пiсаў яму:

– Вазьмi, будзь ласкаў, сыр. Ты заўсёды мяне слухаеш, калi я прашу цябе напiсаць дадому.

Таварыш пакрыўдзiўся:

– Так, па-таварыску, дык я вазьму, а калi гэта заплата, дык не хачу.

Лявон Бушмар, як бездапаможнае дзiця, аглянуўся навокал. Высокая постаць яго крыху прыгнулася ад нейкай як бы нецярплiвасцi, непаразуменне было ў вачах.

– Вазьмi, - яшчэ раз сказаў i працягнуў у руках сыр.

– Не вазьму. Давай усе гуртам яго з'ямо.

Ён не ведаў, што рабiць з сырам, схаваць яго назад цi пакiнуць на таварышавым ложку, але тут сам таварыш дапамог яму - забраў сыр, i тут жа ўсе гуртам з'елi яго. З таго часу Бушмар яшчэ большым ваўком зрабiўся, а яму яшчэ больш сталi надакучаць.

– Не калектыўны ты чалавек. Звераваты.

– Дзiкi i нялюдскi.

– Ты ж нiколi чалавеку, каб прыйшлося, не паможаш, калi ў таго не будзе чым адплацiць табе.

Бушмар раз у такi момант усхвацiўся i размахнуў сваiмi шырокiмi плячыма. У адну руку згроб нешта з траiх i шпурнуў на блiзкi ложак. Кароткая шыя яго густа пачырванела, ён моцна i шумна дыхнуў. Тады з iм ужо мала загаворвалi. Твар яго стаў жорсткiм, бровы часта ссоўвалiся.

Калi выйшлi з горада, дачыненнi мiж iм i таварышамi сталi лепшымi. Бушмар стаў сам загаворваць з усiмi, але не быў нiколi ў вялiкiм гурце любiў адзiноцтва i нават кватараваць застаўся ў сялянскай хаце адзiн, без таварышаў. Ён тут трохi здружыўся з гаспадаром хаты. Калi льга было ад службы, вельмi ахвотна iшоў у гумно малацiць i тады ажыўляўся:

– Чалавек без работы не можа доўга быць, хiба толькi спрадвечны лайдак або каторы змалку не прывык.

Тады ж нейк раз ён, разгаварыўшыся, прызнаўся гаспадару, што трохi каецца, што пайшоў служыць:

– Не ведаў, што гэтак доўга зацягнецца. Чорт ведае чым займайся тут. Хiба гэта работа!

Ён вельмi рваўся цяпер дадому.

II

На цiхiм небе стылi зоры. Вiльгаць iшла з лясоў i туманамi асядала на голую зямлю, перад свiтаннем маўчала поле; злазячы ў рэчку, бялелi на чорнай зямлi лапiны апошняга снегу.

Книги из серии:

Без серии

[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
[5.0 рейтинг книги]
Комментарии:
Популярные книги

Мымра!

Фад Диана
1. Мымрики
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Мымра!

Неправильный солдат Забабашкин

Арх Максим
1. Неправильный солдат Забабашкин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.62
рейтинг книги
Неправильный солдат Забабашкин

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Адвокат

Константинов Андрей Дмитриевич
1. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
8.00
рейтинг книги
Адвокат

Мастер Разума III

Кронос Александр
3. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.25
рейтинг книги
Мастер Разума III

Желудь

Ланцов Михаил Алексеевич
1. Хозяин дубравы
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Желудь

Герцог и я

Куин Джулия
1. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.92
рейтинг книги
Герцог и я

Новый Рал

Северный Лис
1. Рал!
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.70
рейтинг книги
Новый Рал

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Надуй щеки! Том 2

Вишневский Сергей Викторович
2. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 2

Титан империи

Артемов Александр Александрович
1. Титан Империи
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Титан империи

Идеальный мир для Лекаря 15

Сапфир Олег
15. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 15

Я граф. Книга XII

Дрейк Сириус
12. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я граф. Книга XII

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия