Міколка-паравоз

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Міколка-паравоз

Міколка-паравоз
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Хата на калёсах

Вы не бачылі Міколкавай хаты?

Яна вунь у самым тупіку, дзе канчаюцца станцыённыя лініі, дзе безліч стрэлак, дзе стаяць недалёка прыгожыя семафоры, дзе ў бязмежныя прасторы працягнуліся, пабеглі бліскучыя рэйкі.

Па рэйках тых бягуць цягнікі. Бягуць і днём, і ноччу. І шэраю раніцай. Калі яшчэ сонца не ўзыходзіць. Калі яшчэ Міколка спіць. Калі спяць усе звычайныя людзі, якія ноччу не ў машыністах, не ў кандуктарах, не ў рабочых дэпо, не ў абходчыках пуцявых. А цягнікі бягуць. Зімой і летам, увосень і ўвесну. І чым халадней, тым гучней гудуць паравозы, углядаючыся

сваімі пукатымі бліскучымі вачыма ў далёкія агеньчыкі семафораў. Агеньчыкі белыя, зялёныя, чырвоныя. І кожны паравоз крычыць па-свойму. Адзін так гудзіць, што шыбы трасуцца ў вокнах. У другога хрыпаты голас, нібы прастудзіўся паравоз, бегаючы ў зольных туманах і завеях. А трэці — якая-небудзь кукушка — не гудзіць, а проста пасвіствае галаском такім тонкім, пранізлівым. І па голасу пазнае Міколка кожны паравоз, ці то таварны, ці то пасажырскі. І часам ноччу, пачуўшы голас далёкага паравоза, Міколка будзіць матку:

— Уставай, мама, самавар стаў, бацька едзе з пасажырскім. Яго паравоз гудзіць.

— Сам ты паравоз! — дражніць матка Міколку. — Вось спаць не даеш толькі, пасажырскі яшчэ далёка…

Але матка ўставала, ставіла самавар, раздзьмухваючы яго старой халяўкай ад ботаў. Міколка прыслухоўваўся, як прабягаў з шумам і грукатам, пастукваючы на стрэлках, цягнік, як зацішаў ён хаду, а потым і зусім станавіўся на станцыі. Тут зменьваліся паравозы, зменьваліся і машыністы. І заўсёды акуратна, праз якія-небудзь хвілін дзесяць, дахаты з’яўляецца Міколкаў бацька.

— А ты прачнуўся ўжо, кур’ерскі? — гаварыў ён да Міколкі і заўсёды намерваўся ўхапіць яго за нос сваёй чорнай прамазучанай рукой. Міколка хаваўся пад коўдру і, паказваючы адтуль толькі кончык носа, пачынаў чохкаць, як сапраўдны паравоз:

— Чшы… чшы… чшы… чшы-чшы-чшы…

І важна гаварыў потым да бацькі:

— Ага! Не можаш мяне ўзяць… Забуксаваў!

«Забуксаваў» — гэта значыць, што бацька далей не пасунецца ні на крок, ніяк не ўхапіць яму цяпер за Міколкаў нос. Не будзе ж ён бруднымі рукамі за коўдру брацца, павінен ён памыцца як след. І калі бацька зоймецца з умывальнікам, Міколка таропка злазіць з ложка і бяжыць да бацькавай дарожнай скрынкі. Ён спрабуе яе на вагу, а ці ёсць што ў ёй, ці варта ля яе турбавацца.

— Прывёз, татка, што-небудзь? — грозна пытае ён бацьку.

— А што будзе, калі не прывёз? — перапытвае бацька, смяецца.

— Што ж будзе? Нічога не будзе… — гатоў пакрыўдзіцца Міколка.

А бацька адчыняе скрынку, дастае шчарбаты чайнік, загорнутую ў паперыну шклянку, кавалкі «зайцавага хлеба» — так заве ён дарожныя недаедкі. Дужа ж смачныя гэтыя недаедкі. Не сказаць, каб вялікія ласункі былі з чэрствага хлеба, але еў яго Міколка з вялікай ахвотай, толькі пугаўка-нос пабліскваў ад вялікага задавальнення. Есць, і здаецца яму, нібы ён таксама памочнік машыніста, як бацька… Хлеб пахне трохі вугалем, і аддае крыху ад яго і мазутным пахам. Адным словам, не звычайны хлеб, а хлеб, які праехаў на паравозе сотні вёрстаў, падсушыўся, паабіваўся ў скрынцы, прапах. І не дзіва, што як змеле Міколка гарбушку, дык адразу і пайшоў:

— Чшы-чшы-чшы… Чшы-чшы-чшы…

Памчаў паравоз.

Аж падлога дрыжыць ад Міколкавага бегу. Бяда толькі, што не разбяжышся як след: і цесна, і маці ўшчувае:

— Кінь ты дурыкамі займацца — узняўся ні свет ні зара. Яшчэ брата разбудзіш…

Акрамя «зайцавага хлеба» ў бацькавай

скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў. Не бывае ніводнага разу, каб бацька вярнуўся з пуці з пустой скрынкай. Заўсёды ў скрынцы знаходзяцца новыя цацкі. То незвычайную медную гайку прывязе бацька, то фарфоравы ізалятар, то трубку якую бліскучую, а то проста каменьчыкаў розных, каляровых. Часам прывязе звычайны кавалак каменнага вугалю, падае Міколку:

— Вось табе новая цацка!

Міколка гатоў і ў крыўду ўкінуцца: знайшоў бацька цацку! Ды іх, гэтакіх цацак, вунь цэлыя горы каля дэпо!

— А ты прыгледзься вось лепш, тады не будзеш і носа задзіраць…

І сапраўды, цікавы камень. На адным баку малюнак, нібы выразаў нехта цэлую ветку, і сцяблінкі тут, і дробнае лісцейка разышлося веерам.

— Хто маляваў? — пытае Міколка.

— Ніхто… Сама маці-прырода…

— А ты не абманьвай… Яшчэ памочнікам называецца, жарты строіць… — ушчувае Міколка бацьку.

Тады расказвае бацька розныя цікавыя гісторыі пра гэты самы камень. Нібы быў ён тысячы год назад не каменем, а самым звычайным дрэвам, высокім, прыгожым, з гаманлівым лісцем зялёным. І вось найшла навальніца, паваліліся дрэвы, усю зямлю ўслалі векавыя гіганты. Іх засыпала зямлёй, зацягнула балотнаю тванню. Ляжаць дрэвы пад зямлёй, ляжаць, не гніюць. Год ляжаць, дзесяткі ляжаць, ляжаць сотні і тысячы гадоў. Ляжаць, пакуль не скамянеюць. І лісцейка як адціснулася тысячы год назад, так і захавала свой малюнак у акамянелым дрэве. А часам трапляецца адбітак-адпячатак тагачасных казюрак, жывёлінак. Вось якая гісторыя гэтага малюнка…

Слухае Міколка. Сапраўды ж цікава. Бацька яшчэ раскажа і пра нафту, якую таксама паляць на паравозе. Бацька раскажа і пра мазут, дзе і як яго здабываюць. Ён раскажа і пра паравоз, і пра чыгунныя рэйкі, і пра розныя сігналы. Багата чаго ведае ён. І нездарма заўсёды здзіўляецца Міколка і кажа ў роздуме:

— Разумны ты, бацька!

Праўда, з гэтым не зусім каб пагаджалася матка. Тая трымаецца трохі інакшых думак пра бацьку і пра гэтыя свае думкі кажа часам уголас, ды ў які яшчэ голас. Хоць вушы тады затыкай:

— І калі ты ўжо сур’ёзным чалавекам станеш? Другія ж, глядзі, у старшыя машыністы ўжо выбіліся… Другія, глядзі, на ўласныя хаткі з садамі ўзбіліся… А ты век тут карпей ды гібей у гэтым дзіравым вагоне… Галава непуцёвая.

На гэта бацька звычайна нічога не адказваў, маўчаў. Альбо важна пытаўся: «Што скажаш яшчэ цікавага?» Альбо запяваў канарэечку:

Канарэй, канарэй-пташачка, Канарээ-е-чка жалабна пяёць.

Ну што ты з яго возьмеш тады, з гэтай канарэечкі. Пабурчыць, пабурчыць маці ды сціхамірыцца.

А вагон сапраўды дзіравы. Вагон — хата Міколкава. Стары парахнявы вагон, з пашчапанымі коламі, са збітымі буферамі. З’ездзіўся вагон, пастарэў. Паставілі яго ў тупік пад жыллё. І колькі вунь гэтых вагонаў, цэлы пасёлак — жывуць у іх дэпоўцы: токары, слесары, машыністы з качагарамі. І цеснавата ў вагоне. Палову займае бацькаў ложак. Пасярэдзіне невялікая печка. На другой палове месціцца дзіцячы тапчан, тут жа спіць Міколкаў старэйшы брат, які ўжо сам зарабляе, ходзіць у змазчыках. Тут жа спіць дзед Астап. Тут жа невялічкі стол, за якім палуднуюць, вячэраюць, на якім маці бялізну качае. Цесна ўсё ж.

Комментарии:
Популярные книги

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Вперед в прошлое 10

Ратманов Денис
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Господин следователь 6

Шалашов Евгений Васильевич
6. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь 6

Тепла хватит на всех

Котов Сергей
1. Миры Пентакля
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Тепла хватит на всех

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0