Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Міколка-паравоз

Лынькоў Міхась

Шрифт:

З ад’ездам Жэўжыка спыніліся паляўнічыя справы Міколкі з дзедам, бо не з голымі ж рукамі на качку ісці. І доўга яшчэ памінала маці іх паляўнічыя ўдачы і сваю трагічна загінуўшую курыную гаспадарку. І толькі бацька пасмейваўся:

— А ўсё ж трапна выйшла. Каб не займаўся дзед з Міколкам паляваннем, то не давялося б нам курацінкі паспытаць!

Дзед і Міколка лічылі пры гэтым за лепшае памаўчаць, каб не вярэдзіць матчыны раны і залішне не выклікаць яе гневу.

Міколкавы

непаразуменні з Богам

Дужа багата было непрыемнасцей у Міколкі з-за Бога. Ніяк не мог зразумець ён, што гэта за такая таемная асоба, якой баяцца людзі, якой баіцца маці. Нават дзед — на што ўжо храбры чалавек — і той, калі прыставаў да яго Міколка з роспытамі пра Бога, адмахваўся рукой і шэптам казаў:

— Адчапіся, унуча, з гэтым сваім Богам. Ці я вучоны чалавек, каб ведаць, што гэта такое за стварэнне… А калі маці цябе маліцца прымушае, дык ты і памаліся, язык жа ў цябе не адваліцца… А не захочаш маліцца, то, вядома, маці дасць табе пытлю.

А пытлю маці давала часта. Як толькі падымаўся Міколка з ложка, то маці тут як тут:

— Ану, станавіся «Ойча наш» чытаць! Кажы ўслед за мной: «Ойча наш, іжа ясі на небясах…»

Стаіць Міколка, на абраз глядзіць, у маці пытаецца:

— А што такое «ясі на небясах»?

Маці ад нечаканасці не ведае, што рабіць. Дужа яна ведае, што такое «ясі». Нерашуча адказвае:

— То ясі… Бачыш, мы ямо, скажам, хлеб, і Ойча наш — Бог таксама, мусіць, есць, бо далей і гаворыцца пра хлеб насушны…

А дзед моўчкі збоку слухае матчыны тлумачэнні, ды не сцерпіць і ў бараду сваю: хе-хе-хе.

Зірне на яго грозна маці, дзед адразу як шоўкавы, сядзіць, не варухнецца.

А маці далей дыктуе:

— Хлеб наш насушны даждзь нам днесь…

А Міколка зноў пытае:

— А чаму толькі насушны, а калі я, скажам, пірага хачу ці абаранка?

Не сцерпіць тут дзед, падказвае: «З макам», а сам хуценька падаецца за дзверы, убачыўшы, што маці грозна пазірае на качарэжку каля печы.

А Міколка зноў са сваімі роспытамі:

— А ці любіць Бог «зайцаў хлеб»?

Замест адказу матчыны пальцы даволі блізка знаёмяцца з Міколкавым вухам, і яно пачынае гарэць і чырванець, як той семафор за стрэлкамі. А маці прыгаворвае:

— Гэта табе за «зайцаў хлеб»! А гэта табе за непаслушэнства перад Богам. А гэта табе… бязбожнік ты гэтакі… Кажы цяпер «Багародзіцу»!

Маўчыць Міколка, насупіўшыся.

— Кажы: «Багародзіца Дзева, радуйся, благадатная…»

— Дужа яна ўзрадавалася б, твая благадатная, калі б яе так за вуха пацягалі… — мармыча Міколка пад нос.

— Што ты вярзеш там, неслуш! — гневаецца маці. — Ну, пачынай!

— Не буду…

— Кажы адразу!..

— Не буду… — упарта стаіць на сваім Міколка і скоса пазірае, як матка развязвае матузы ад фартуха, становячыся бліжэй да дзвярэй, каб адрэзаць Міколку ўсякі

шлях да адступлення. Калі заўважае Міколка, што развязваецца апошні вузел і матузовая пагроза набывае яўную небяспеку, ён маланкай кідаецца пад тапчан, наганяючы страху на спаўшага там ката. Той стралой імчыць да дзвярэй, збіваючы з ног Міколкаву маці.

— Пастой жа, я цябе ўчастую, пазнаеш ты ў мяне Багародзіцу!

— А няхай яна згарыць, твая Багародзіца! — лямантуе пад тапчаном Міколка, забіраючыся ў самы куток за розныя скрынкі, клумкі з лахманамі.

— Пастой жа, паспытаеш ты ў мяне благадаці… — рашуча бярэцца маці за качаргу, і пачынаецца, як кажа дзед, баталія-вайна. Праўда, выпараць Міколку з-пад тапчана — не такая-то лёгкая справа. Ды і дзед прыходзіць на дапамогу Міколку. Ён асцярожна падыходзіць да дзвярэй і пачынае ўшчуваць маці:

— Ты пасаромелася б людзей, кабета. На роднае дзіця з ражном перці… Ды Бога пабаялася б, ён жа ўсё бача… — і дзед урачыста падымае руку ўгару, нібы хоча паказаць ёй Бога на небе. Усё гэта ён робіць, каб адцягнуць матчыну ўвагу ад Міколкавых тапчаноў. Маці мімаволі глядзіць угару. Там ляціць звычайная варона. Пакуль маці прыглядаецца да яе, Міколка паспявае вылезці з-пад тапчаноў і праслізнуць у дзверы пад самымі матчынымі рукамі. Тая толькі паспявае войкнуць — лаві цяпер бязбожніка ў чыстым полі. Усё гэта хітрыкі дзеда, і маці добра разумее яго палітыку. Але што ты з гэтым дзедам зробіш, не ганяцца ж за ім з качаргой, за гэтым старым бязбожнікам.

А дзед ужо ідзе з Міколкам да дэпо і павучае ўнука:

— Ты, браце, заўсёды, калі туга табе давядзецца з Багародзіцай, дык імчы ў дэпо. У нас, браце, багі не ў пашане, ураз ім крыллі абскубуць.

І сапраўды, хоць і віселі ў дэпо сям-там абразы, але не бачыў Міколка, каб дужа маліліся перад імі, шапкі скідалі. Усё больш завіхаліся ля паравозаў, ля паравозных колаў, кляпалі паравозныя печы, расточвалі цыліндры. І такі грукат стаяў там, што любы Бог, як думаў Міколка, адразу павінен быў аглухнуць. А якая пашана ім, глухім. Вісяць вось на сценах, копаці набіраюцца. І не дзіва, што дэпоўцы не паважаюць багоў. Вось і Міколкаў бацька, калі надакучала маці яму сваімі жалобамі на сынава бязбожніцтва, звычайна агрызаўся:

— А кінь ты са сваім дурным Богам!

Дзівіўся тады Міколка: у маці Бог разумны, у бацькі ж ён выходзіць дурным. Каму ж верыць? Відаць, бацьку, бо той усё ведае, той свет аб’ехаў на паравозе. І ўсё большае непавагі набіраўся Міколка да багоў, хоць і цярпеў за гэта не раз вялікія непрыемнасці. І не толькі ад маткі, але асабліва ў школе, куды давялося яму ў хуткім часе патрапіць. Тут адразу ўткнуўся ён у дыскусію з папом, не ведаючы спачатку, што такія дыскусіі заўсёды канчаюцца для вучняў вельмі кепска. Поп, заўважыўшы новага вучня, адразу спытаў Міколку:

Поделиться:
Популярные книги

Флеш Рояль

Тоцка Тала
Детективы:
триллеры
7.11
рейтинг книги
Флеш Рояль

Паладин из прошлого тысячелетия

Еслер Андрей
1. Соприкосновение миров
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
6.25
рейтинг книги
Паладин из прошлого тысячелетия

Ученик

Первухин Андрей Евгеньевич
1. Ученик
Фантастика:
фэнтези
6.20
рейтинг книги
Ученик

Бастард Императора. Том 4

Орлов Андрей Юрьевич
4. Бастард Императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 4

Эволюционер из трущоб. Том 5

Панарин Антон
5. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 5

Вперед в прошлое 10

Ратманов Денис
10. Вперед в прошлое
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вперед в прошлое 10

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Кодекс Крови. Книга Х

Борзых М.
10. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга Х

Осознание. Пятый пояс

Игнатов Михаил Павлович
14. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Осознание. Пятый пояс

Леди Малиновой пустоши

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.20
рейтинг книги
Леди Малиновой пустоши

Измена. Не прощу

Леманн Анастасия
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
4.00
рейтинг книги
Измена. Не прощу

Господин следователь 6

Шалашов Евгений Васильевич
6. Господин следователь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Господин следователь 6

Тепла хватит на всех

Котов Сергей
1. Миры Пентакля
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Тепла хватит на всех

Отмороженный 4.0

Гарцевич Евгений Александрович
4. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 4.0