Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Iлья. Ты што робіш, патаўпешка?!

Лаўрэн. А я ім пакажу, як нашы б’юцца. (Выцесніў тройку за дзверы, кінуў шпагу сярод залы.) Ваша яснавяльможнасць. (Прыдурваецца.) Не сячыце галавы. Не мог стрываць, што немцы так над чалавекам адной з вамі крыві пацяшаюцца. А мы ж вашы падданыя. А мы ж за вас у агонь і ваду... і сячыся во як умеем.

Тройка

апасліва заходзіць. Пабітыя стаяць у цэнтры залы. Лаўрэн адышоў да Ільі. I тут ксёндз Пёкур шэпча на вуха князю, паказваючы на вартаўніка.

Пёкур. Той самы. I трэба, каб бачылі. I крычаўскі хам бачыў і вывады рабіў.

Радзівіл. То-то-той. Ану, сюды (еартаеы падыходзіць). Ты-ты-ты што ўчора казаў?

Вартавы. Паночку, па-па-паночку, дальбог.

Радзівіл. Такога слімака толькі вешаць... Ты што сказаў? Калі я ўчора, спатыкаючыся, ад пана пробашча вяртаўся... цужэсь ты по...по...ведзял?

Аліцыя. Ну ўсё, шыбеніца.

Вартавы (з мужнасцю адчаю). Поведзялэм то, цо правда – нігдым Вашей Мосьці піяным не відзял, венд жеклэм, же велька ксенця Мосьць сьпілэсь сен як сьвіня і жэбы то бедны чловек так зробіл...

Радзівіл. Кажы і для тых. Каб разумелі.

Вартавы (гераічна). Сказаў праўду. Сказаў сябру, што ніколі Вашай Княжай Мосці п’яным не бачыў, дык сказаў... Бач, упіўся Ваша Княжая Мосць, як свіння, а каб гэта бедны чалавек так зрабіў, то яго б павесіў і...

Радзівіл (перарваў). О-ох... До... до...добжэсь васан поведзял, естэсь васан сержантэм... Для вас, хамы: “Добра васпан сказаў, быць васпану сяржантам”.

Нечаканы сяржант. Бу-бу-бу-буду.

Гайдук падносіць Радздвілу паднос з кубкам, той машынальна п’е, скрывіўся. Пасля сяржанту.

Радзівіл. Бач, з радасці заікацца стаў, як я. На гэты раз дарую. Але як камандуючы будзеш заікацца – павешу.

Гайдук узяў кубак, на хаду абмахнуў крысо князю.

А ты што тут усё ля мяне цярэшся? По цо ту – тутай ходзіш?

Гайдук. Хцэн быць завшэ на ўслугах Вашай Ксёнжэнцэй Мосьці, венц естэм му на відоку.

Радзівіл (з глухім гневам). Хочаш быць у мяне на вачах. Варта! Узяць яго і на дуб у двары.

Гайдук (крычыць). Ваша! Ва-а-а-ша! (Яго пацягнулі.)

Радзівіл (наўздагон). Тэ-тэраз, вацпан, бе-бендзеш мі завшэ на ві-ві-відоку. Ты зараз, вацпан, будзеш заўсёды

ў мяне на вачах. (Супакойваючыся, да Грабоўскага.) Чаго просіць брат, пасол?

Грабоўскі. Просіць аб прадажы таго каня.

Радзівіл. Сказаў, што прадам. I нашто тое пасольства ганяць?

Лаўрэн. Ваша яснавяльможнасць. За што вы? Даруйце беднаму дурному чалавеку.

Радзівіл. Ды ты што-о?

Iлья (выглянуўшы ў акно). Позна, Лаўрэн. Унь ужо ён вісіць, як груша.

Радзівіл. Тваё шчасце, крычавец. Іначай бы я загадаў яму павесіць цябе. Ён бы паве-е-есіў. Ён бым це жыця не пардоновал. Ён бы не злітаваўся.

Iлья. Ну так. Ён ваш слуга.

Радзівіл. Ну, пасол, што яшчэ?

Грабоўскі. Пляткараць пра ўзаемныя вашы падкопы.

Радзівіл. Пра ўсіх так. Лю-удзі-і.

Грабоўскі. То, каб выказаць вам сваю прыхільнасць, панскі брат пасылае вам скаргу ад крычаўскіх мяшчан на яго імя (падае грамату).

Радзівіл. А пры чым тут Марцін?

Грабоўскі. А яны просяць, каб ён адмаліў у караля Крычаўскае староства пад сваю ўладу.

Радзівіл. Ну, адмоліць? А я караля не паслухаюся. ПІто далей?

Грабоўскі. А далей, каб адбіў іх у вас.

Радзівіл. Ну, х-хай па-паспрабуе.

Грабоўскі. Ён не хоча. I выдае іх галавой, перадае вам скаргу, даводзячы тым сваю да вас зычлівасць.

Радзівіл. Гм... Ды... ды вось і я-я-яны тут. Што, хлопі, хочаце, каб мой брат вас у мяне адбіў?

Ілья. Ён вам далёкі брат. З другой галіны, няродны.

Радзівіл. Ну, дык ці хо-хочаце?

Лаўрэн. Пасля гэтай бязвіннай шыбеніцы (паказвае ў акно) – хочам.

Ілья. Ды ты што?!

Лаўрэн. Так. Яшчэ Людовік, кароль польскі, прысягаўся, што не будзе чужаземцам аддаваць старостваў і гарадоў. А ты каму аддаў? Іцкавічам драпежным?

Iлья. Чакай, Лаўрэн, дай я. (Падае князю грамату.) Там усё ёсць.

Радзівіл. А ты словам скажы.

Iлья (ён таксама рашыўся). Каралі і князі мелі намеснікаў-старостаў. Яны не толькі баранілі замкі княскія, не толькі старажылі спакой зямлі, але і каралі гвалт, крадзёж і разбой. А гэтыя? (Паказвае на Іцкавічаў.) Яны могуць твой замак у Крычаве – памежны, заўваж! – абараніць? Яны, калі прыйдзе гвалтаўнік, гонару жонак сваіх не абароняць. Мала таго, іхнім гонарам адкупяцца. Яны могуць старажыць спакой зямлі? Яны могуць толькі біць слабейшых і бяззбройных. I ці могуць яны караць гвалт, крадзёж і разбой, калі самі гвалцяць і рабуюць?

Поделиться:
Популярные книги

Душелов. Том 4

Faded Emory
4. Внутренние демоны
Фантастика:
юмористическая фантастика
ранобэ
фэнтези
фантастика: прочее
хентай
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Душелов. Том 4

Я тебя не отпущу

Коваленко Марья Сергеевна
4. Оголенные чувства
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Я тебя не отпущу

Камень Книга двенадцатая

Минин Станислав
12. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Камень Книга двенадцатая

Лолита

Набоков Владимир Владимирович
Проза:
классическая проза
современная проза
8.05
рейтинг книги
Лолита

Охота на попаданку. Бракованная жена

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Охота на попаданку. Бракованная жена

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Неверный

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Неверный

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Ваше Сиятельство 9

Моури Эрли
9. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
стимпанк
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 9

Наследие Маозари 6

Панежин Евгений
6. Наследие Маозари
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
рпг
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Наследие Маозари 6

Антимаг его величества. Том II

Петров Максим Николаевич
2. Модификант
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Антимаг его величества. Том II

Гранд империи

Земляной Андрей Борисович
3. Страж
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.60
рейтинг книги
Гранд империи

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер