Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Бачко. Што здалося?

Агна. Па-мойму, Цялецкі тут круціўся.

Iлья. Ён у замку дзесяты сон бачыць.

Агна. Пэўна, здалося.

Вашчыла. Дзякуй за сына. Каб не ён, не Васка і не Лаўрэн.

Лаўрэн. Раскалолі мы іх на дзве паловы. Васіль прабіўся і ўдарыў па засаднаму атраду. У зямлю мы яго ўмялі. А пасля прабіліся да сцяга і сын твой дрэўца падсек. Тут яны завагаліся, пахіснуліся. Пачалося смяценне, паніка і жудасць.

Як перцу з рэдзькай з’елі. Як на агні закруціліся. Бягуць, выюць!

Агна (ціха). Нарабіла я ліха. I ніводнага не... Таксама ж людзі. Не даруе бог за такое.

Поп. У, вядзьмарка. Закляла людзей – аж да іх дакрануцца нельга. Яна вам, людзі, накаркае бяду.

Агна. Бяда і так і так будзе. Чуткі – ідуць войскі з усіх бакоў.

Бачко. Канчаць гэтых, дый...

Агна. Досыць забойстваў. Вайна – гэта так. Але досыць забойстваў (засланяе сабой Данавана з сынам). Хто першы падыдзе?

Данаван. Трымайся, Раймунд. Трымайся, хлопец. Пакажы ім. Не толькі яны смелыя.

Уваходзяць Вецер і Надзея.

Вецер. Апошніх наздагналі... А-а, яшчэ гэтыя.

Надзея. Васіль, не трэ...

Вецер. Апошнія два...

Ён такі страшны, што ўсе падаліся назад.

Раймунд. Та-татачка. Прыйшла наша смерць!

Вецер (правёў далонню па абліччы, ціха). Не, сынок. Прыйшло ваша жыццё. Адпусці іх, Вашчыла. I не бяры з яго слова, што не падыме на нас зброю. Няма Слова ў таго, што ваюе з дзецьмі. I ўсё ж... Хай ідуць, Вашчыла.

Вашчыла (гледзячы ў зямлю). Хай ідуць.

Данаван з сынам ідуць. Данаван спьшяецца, уздыхае і кідае Ветру да ног уламак мяча. Выйшлі.

Нашто ты так?

Вецер. Я ведаю, што такое смяротная туга, браце. Дзеля астатніх тое, што сёння, – свята. Падумаць, яны, моцныя, непераможныя, як бог, жорсткія, яны ўцякалі ад нас, аж абганяючы свой жа крык. А для мяне гэта – туга.

Агна. Бог мой!

Вецер. Пане мой божа? Ты? Нашто?

Агна. Час выпрабавання прыйшоў да нас. Цяжкі час. У цябе ўсё добра?

Вецер. Так.

Агна. I ў цябе, дочухна?

Надзея (памкнулася да яе). Як жа не добра, калі ты нас

звяла. I ён самы смелы за ўсіх?

Агна. А ты не думаеш, што ён проста шукае смерці?

Вецер. Я нават яе шукаць не маю права. Праз вось яе (паказвае на Надзею). Нічога ў мяне няма. Я нават і смеласцю ганарыцца не магу. Яна не мая. Яна твая... Ну, дзень добры.

Агна. Не дакранайся. Пакуль не скажу. I ты, дачка, адыдзі. Яшчэ няўчасна. У замку сядзіць Цялецкі.

Усе пераглядаюцца, нічога не разумеючы. I ўсім чамусьці цяжка. Лаўрэн паспрабаваў перабіць гэты настрой.

Лаўрэн. Хай сядзіць. Антох, га Антох!

Антох. Чаго?

Лаўрэн. А ці не до ўжо дурня строіць? Невядома, ці будзем жывыя. Вось баба поруч: цягавітая, як мурашачка, спеўная, як зязюлечка, а... спінаю, ну як печка. Дык абвянчай мяне з гэтай вось заразай. Яна ж, людзі...

Усе жонкі дрэнна йдуць, Мая жонка – добра йдзець. Мая жонка – добра йдзець, Круціць задам, як мядзведзь.

Усе зарагаталі. Але Агна гне сваё.

Агна. Там абвянчаецеся.

Магда. Ды ці пайду я яшчэ за гэткі недатопак?

Лаўрэн. А мая ж ты дзюбачка. А хай жа ж я з лапаць, абы за мной не плакаць.

Агна. Абвянчаецеся там (у яе тоне ўладная, гіпнатычная, няўхільная сіла). А т а м пакуль што Цялецкі сядзіць. З гарматамі. I з усіх бакоў войска ідзе. Пакуль не ачомаліся – трэба браць замак, сядзець там як цвік, мець апору.

Вашчыла. А калі адаб’юць?

Агна. Адкуль? Яны не чакаюць. I вось пакуль не чакаюць... Ну, а калі адаб’юць – збірацца ўсім пад Царкавішчамі, куды ідзе мужыцкая сіла, уздымаць яе і абкласці замак. Каб муха не праляцела. Зморам узяць.

Вашчыла. Іван, ганцоў туды. Але думаю, што замак мы зараз возьмем. Знянацку.

Поп замуляўся.

Ты што, поп?

Поп. Так, нешта млосна. Задуха тут.

Прабіраецца да ўвахода.

Бачко. Там, у замку, гарматы... Ты куды, поп?

Поп. Млосна нешта.

Выходзіць.

Поделиться:
Популярные книги

Родословная. Том 2

Ткачев Андрей Юрьевич
2. Линия крови
Фантастика:
городское фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Родословная. Том 2

Волхв

Земляной Андрей Борисович
3. Волшебник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Волхв

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Отморозок 4

Поповский Андрей Владимирович
4. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Отморозок 4

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

АллатРа

Новых Анастасия
Научно-образовательная:
психология
история
философия
обществознание
физика
6.25
рейтинг книги
АллатРа

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Мужчина моей судьбы

Ардова Алиса
2. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.03
рейтинг книги
Мужчина моей судьбы

Случайная жена для лорда Дракона

Волконская Оксана
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Случайная жена для лорда Дракона

Кровь на клинке

Трофимов Ерофей
3. Шатун
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.40
рейтинг книги
Кровь на клинке

Барон устанавливает правила

Ренгач Евгений
6. Закон сильного
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Барон устанавливает правила

Кротовский, вы сдурели

Парсиев Дмитрий
4. РОС: Изнанка Империи
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Кротовский, вы сдурели