Маці ўрагану
Шрифт:
Магда (Агне, ціха). Затое я цяпер у с ё зразумела. Так? Так? Дай і я пацалую цябе, гаротная ты мая, бедная ты мая маці ўрагану. (Цалуе Агну.) Вось цяпер мы сёстры, маці ўрагану.
Васка (яго вядуць паўз Агну). Людзі. Зямля... Маці. Даруй мне, п’янаму, даруй акаяннаму!
Агна (абдымае яго). Ідзі. Усе даруюць табе.
Вывелі.
Лаўрэн (князю). Ты здохнеш, князь. За сённяшні дзень.
Капітан. Гэта чаму?
Лаўрэн. Бо дурань. (Князю.) Добра, калі ворагі – людзі з вялікім розумам. Разумны сто разоў падумае, перш чым учыніць паскудства і зло. А дурань што захоча, то й зробіць на злом галавы. Як ты, княжа... Бывай, Магда (ідзе прытанцоўваючы). Гэх...
Мая дзеўка добра йдзець: Круціць задам, як мядзведзь.Ах, каб мяне халера з-пад цёмнай хмары. Магда, я маўчаў! Магда, душа мая з табой!
Магда (крычыць). I мая!.. I мая!..
Вывелі Лаўрэна.
Бывай, цецярук ты мой пышны. Бывай.
Карпач. Мая чарга, князь. Хаця? Які ты князь? Нясвіжскія – гэта князі. Шырокія ў зле і дабрыні. А ты – кур’ян, курыца, што пеўнем крычыць. Хамут!
Радзівіл (здзекліва). Адно мне шкада, Карпач, не танна мне вашае здыхла выйдзе. Гэта ж аж чатыры такія шкуры ўшчэнт, у дробныя шматкі.
Карпач. Ты, князь, дарма ганарышся ашчаднасцю і скупасцю. Ты самы шчодры ў свеце. Бо ты здохнеш без дзяцей, а грошы – усе! – пакінеш братам, якіх ненавідзіш. Ворагам. I яны будуць смяяцца й жэрці твой набытак.
Цялецкі. Пястжэцкі, ды вядзі ты яго. До!
Вецер. I праўда, досыць камедыі. Не атрымалася твая кумедзь, княжа. I не атрымаецца. Ты не бог. Бацька Антох сказаў бы, што ты чорт смалены з бурага балота, Лаўрэн – што ты шатанская сіла. Карпач – што ты паршук і шкарадзь. А я табе скажу, што ты й на чорта рылам не выйшаў. Чучала ты. Асклізлы шыцік, чарвяк з дзярма.
Ідзе да дзвярэй.
Гэтыя – яны здохнуць, людзі! А за намі... за намі святло нябёсаў. Даруй мне, люд, калі чым саграшыў табе. Дзякуй і табе, маці Агна.
Апусціўшы маску, Вецер пераступіў парог.
Радзівіл (з клёкатам у горле). Вядзі сабак, кат.
Кат. Княжа (распластаўся на зямлі). Княжа, не смею.
Радзівіл. Я сказаў. Ведаеш, чым пахне?
Кат.
Радзівіл. Капітан.
Капітан (дастае шпагу). Магу засячы і не міргну.
Радзівіл. Ну.
Капітан. Я ўсё ж воін, а не псяр.
Радзівіл. Пястжэцкі, ідзі аддай загад псярам. А то ў гэ-гэ-гэ-тых псяроў кішкі сла-слабыя.
Той пайшоў. Праз некаторы час за мурам сабачы брэх.
Цялецкі. Што буйвалы. Адзін пёс лоб у лоб мядзведзя бярэ.
Пёкур. А тут іх дваццаць на чатырох.
Радзівіл (нервова). Ды-ды-ды што, урэшце, цягнуць? Пяст-жэцкі!
Пястжэцкі падымаецца на галерэю.
Што там?
Пястжэцкі. Муляюцца псяры.
Радзівіл. Спушчай, іначай усіх на кол!
Бачко. Людзі! Сведчыце ўсе, калі каму казаць будзеце. Князь наш зараз абмочыцца са страху.
Iлья. Сынкі! Трымайцеся! Яны свой агонь самі замочуць.
Каршук. Жолнежы, узяць!
Радзівіл. Гэта той, гэта пасол! Варта!
Варта ідзе да левых сходаў, і ў гэты момант шалёны брэх і рык зграі.
Магда. Пусцілі! Пусці-і-ілі! Пусцілі сабак!
Варта спынілася. Агульнае замяшанне, спалоханы енк, стогны, лямант адчаю і плач сярод людзей. Брэх за мурам. Гучныя, перападам, басы: “Бам-бам! Там-бам!”
Радзівіл. Дзе яны?
Цялецкі. Няма.
Бачко, Ільі і Хмыза сапраўды няма. Стаяць толькі, як скамянелыя, Магда і Агна. А за мурам нястрымнае гаўканне, хрыпенне, брэх, віск, рык, клёкат праз забітыя поўсцю пашчы. I ачумелае, шалёнае гырканне неўтаймаванай бойкі, нібы дзве ваўчыныя гайні б’юцца не на жывот, а на смерць. I не звычайныя ваўкі, а казачныя, жалезныя.
Радзівіл. Вось яны, псы мае. Душы іх, ірві, шматай!
Магда. Б’юцца. Б’юцца! Псу хрыбет зламалі. Другому. Упаў нехта. Яшчэ два сабакі... Нехта другі ўпаў.
Сладастраснае, хцівае гырканне.
Пятага пса забіў нехта... Сёмага... Божа, нашто доўжыць мукі?!
Радзівіл. Дзесяты пёс. Яны мне перакалечаць зграю. А-а, адольваюць. Хапай іх! Ірві!
Жалезны брэх.
Кодекс Крови. Книга III
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника
Проза:
классическая проза
рейтинг книги
Скандальная свадьба
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
рейтинг книги
Путанабус. Трилогия
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
рейтинг книги
Проданная невеста
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
рейтинг книги
Потомок бога
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
рейтинг книги
С Д. Том 16
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
рейтинг книги
От Советского Информбюро - 1941-1945 (Сборник)
Документальная литература:
биографии и мемуары
рейтинг книги
