Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маці ўрагану

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

Як той жалезны воўк, які прарочыў узнікненне радзімы!

Пёкур (ціха). Жалезны воўк, які, мабыць, прарочыць развал радзімы.

Пястжэцкі. Адзін застаўся. Цікава, хто гэта?

Капітан. Дас іст мір айнерляй. Аднолькава. Паўсюль у свеце такая... такая (узняў палец) айнзамкайт. Самота.

Каршук. Вецер самотны.

Кат. Самотны Вецер.

Страшны

сабачы рык.

Радзівіл. Узяў!

Голас Ветра. Клічу на страшны суд! Клічу. Клі... (Голас абарваўся.)

Радзівіл. Скончана.

Пёкур. У с ё скончана.

Маўчанне. Усе стаяць, нібы ашаломленыя тым, што нарабілі.

Агна (ціха). Колькі мёртвых. Я забіла яго, Магда.

Магда. Ну, не плач, не плач.

Ціха плачуць адна ў адной на плячы.

Магда. Саба-акі.

Задаволены, залівісты брэх і бурчанне сабак за мурам.

Бывай, Лаўрэн. Я не абяцаю табе вернасці. Наадварот, я буду... з кім напрапалую. Толькі не з добрымі. Я... унь з такімі, як тыя. Калі некаму, крый божа, сёння пашанцуе выслізнуць. Ты даруй мне гэта, Лаўрэн. Гэта будзе мая мядзведжая шкура. Не твая, славутая ды грымучая, а мая, ганебная. Ну ды ўсё адно. Ты ім так проста не сыдзеш з рук. Даруй мне, Лаўрэн.

Усе на галерэі стаяць як прыбітыя, хаваючы вочы адзін ад аднаго.

Радзівіл. Усё.

I тады Агна выпрасталася і рушыла да “панскіх” сходаў.

Агна. Не. Яшчэ не ўсё. Слухайце, вы. (Яна гаворыць наступнае звычайным голасам, але з такой стрыманай сілай, што ўсе нібы слупянеюць ад беспрычыннага пакуль што жаху.) Я прайду праз вас, як вогненны нож праз масла. (Варце.) З дарогі. Смерць ідзе. (Ціха.) Князь. Чуеш? Напярэдадні паўстання я паслала Ветра ў нару да пракажонага, і ён там вячэраў з ім.

Радзівіл. На-на-нашто?

Агна. Кепска ведала яго. Баялася ягонай слабасці, калі будзе па-ранейшаму любіць жыццё. Я памылялася ў ім, дурная. Спачатку ён не ведаў, ён не мог захварэць так хутка. I я не казала яму, не магла сказаць, бо ён плакаў бы, што не пашкадаваў жонку. А калі б сказала, радаваўся б, што ў яе была лёгкая смерць. А смерці нельга радавацца. I смерць не бывае лёгкай. Я не сказала, дурная...

Радзівіл. ...Ён па-падаў мне руку.

Агна. ...Але ён здагадаўся сам. Думаю, што да таго,

як падаў табе руку. Ён не падлюга, мой хлопчык, ён не такі, як ты... I ён не захварэў тады. У яго не было на скуры чырвоных плям, што знікаюць, калі націснеш пальцам. А пасля з’яўляюцца белыя...

Радзівіл (справіўся і кажа наступнае з іроніяй). Ну так, яму пашанцавала.

Агна. Святкуеце? У вас не будзе свята. Ну так, яму пашанцавала. Вам не пашанцавала.

Радзівіл. Чаму?

Агна. Ён не захварэў. Затое я. Я ўсе гады насіла таму пракажонаму ежу, а апошнія месяцы дакраналася да яго і – чым жа ён вінен, што адзін? – я закрыла яму вочы, апускаючы ў магілу. Сын не мог яшчэ захварэць. Затое я (раздзірае на плячы сарочку)... Бачыце белую пляму? Як матыль... Праказа... Белы матыль смерці... Ён, Васіль, не атрымаў хваробы. Хвароба – гэта маё. А цяпер і ваша. Ну так, я ж аблізала ўсе вашы рукі, як прыніжаная валачашчая сука. I ты, князь, яшчэ казаў, што няма меры нашай нізасці. (I завыла.) Ну так, я сука. У мяне аднялі майго шчанюка.

Напятае маўчанне, і раптам галерэя ўзвыла. Усе шарахнуліся ад Агны. I застаўся ля парэнчаў адзін князь, а астатнія кішаць за ім, а над галовамі стаіць несамавітае, жывёльнае выццё і рык: “Дыму!”, “Жару!”, “Абпячы рукі!”, “Запаліць!”, “Гарэлкі!”, “Спірытусу сюды!” З’яўляецца бачонак са спірытусам, і яго вырываюнь адзін у аднаго з рук, льюць на рукі, у рот, абліваюцца, б’юцца за струмень.

Пёкур. Спыніце віск... Сорамна.

Але віск і выццё гучаць і далей у гэтай штурханіне звар’яцелых.

Агна. I сука ашалела. I перакусала вас усіх. Чаго вы шарахаецеся? Чаго кідаецеся? Позна. (Яна гаворыць з ледзяным спакоем.) Ну так, ваша смерць не будзе такая хуткая, як у яго. I яна будзе лягчэйшая, я вам не хлусіла, я праўду казала. Праказа ж не баліць. Проста ў вас будзе адгніваць аблічча, нос, вушы, шчокі. Пальцы рук не будуць адчуваць болю – як ён адчуваў – і нават апёкаў – як балелі яны яму. А пасля, паступова, адгніюць і яны. А пасля ногі і іншае. Вы зажыва згнілі душою – цяпер згніеце і целам.

Усе прыкіпелі да месца, як саляныя слупы.

Вузлаватая праказа цягнецца дзевяць год. Гладкая – васемнаццаць. Я не скажу вам, якая яна ў вас. Бо нават той, каму пашанцавала не заразіцца зараз, будзе дзевяць, а то васемнаццаць год чакаць лянівай смерці. I ў кожную хвіліну дрыжаць ад жаху. Будзе засынаць і прачынацца з думкай аб ёй. I кожную раніцу першая думка будзе: “Божа, вось няўжо сёння... Бо-о-о-ожа, ратуй. Вось... Вось здаецца... Вось-вось...” А людзі і ўласныя дзеці будуць цурацца вас. Не, я не назапасіла вам лёгкай смерці. Будзь спакойны, сынок. (Узвысіла голас.) Яны памруць. Яны – памерлі ўжо.

Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Крови. Книга III

Борзых М.
3. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга III

Отчий дом. Семейная хроника

Чириков Евгений Николаевич
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Отчий дом. Семейная хроника

Скандальная свадьба

Данич Дина
1. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Скандальная свадьба

Путанабус. Трилогия

Старицкий Дмитрий
Фантастика:
боевая фантастика
6.93
рейтинг книги
Путанабус. Трилогия

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Кодекс Крови. Книга ХVI

Борзых М.
16. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга ХVI

Проданная невеста

Wolf Lita
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.80
рейтинг книги
Проданная невеста

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Переиграть войну! Пенталогия

Рыбаков Артем Олегович
Переиграть войну!
Фантастика:
героическая фантастика
альтернативная история
8.25
рейтинг книги
Переиграть войну! Пенталогия

От Советского Информбюро - 1941-1945 (Сборник)

Неизвестен 3 Автор
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
От Советского Информбюро - 1941-1945 (Сборник)

Санек 3

Седой Василий
3. Санек
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Санек 3

Прометей: повелитель стали

Рави Ивар
3. Прометей
Фантастика:
фэнтези
7.05
рейтинг книги
Прометей: повелитель стали

Отмороженный 14.0

Гарцевич Евгений Александрович
14. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 14.0