Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Макаркавых Волька (на белорусском языке)

Черный Кузьма

Шрифт:

Назаўтра Дзядзюлю стала лепш. А яшчэ цераз дзень ён ужо зусiм бадзёра глядзеў са сваёй пасцелi на акно. Неба было зноў яснае, заходзiла сонца, i ў яго праменнях стаялi дрэвы за акном. Насупроць аконнай шыбы, на тонкай галiнцы вiсела яшчэ некалькi апошнiх лiсткоў. Дзядзюля глядзеў на iх, але не заўважаў iх. Як цвiк з-пад малатка, яго мазгi прабiвала

думка, што на яго накладзена пячаць ганьбы: у цяжкую для яго хвiлiну Волька прыйшла ратаваць яго. Нягледзячы на ўсе яго заявы, яна стала доктарам. Так, як нiколi, яна цяпер сталая, разумная, упэўненая ў сабе.

– Чартоўка паршывая!
– замармытаў Дзядзюля.
– Доктар называецца. Паставiла банькi, напiсала рэцэпт i ўсё. Нi разу не прыйшла паглядзець, толькi два разы нейкую бабу прысылала запытацца, як мне. Толькi назва, што дактары, а сваiх абавязкаў не разумеюць. А можа не хочуць разумець!

У той жа самы вечар, падцягнуўшы да падушкi табурэт з лямпаю, Сафрон Дзядзюля пiсаў карандашом на лiсце паперы, вырваным з вучнёўскага сшытка. "Заява... Гэтая гора-ўрач дэталёва нават не азнаёмiлася з хваробай. Ёй, безумоўна, трэба было дастаткова ўвайсцi ў лячэнне, а яна абмежавалася толькi тым, што паставiла банькi i напiсала рэцэпт. I нi разу не зайшла праверыць змагаючагася з захворваннем арганiзма... I яшчэ трэба дадаць, што гэтая асоба рэлiгiйная, што не можа быць у адпаведнасцi са званнем савецкага ўрача, як то: гэтая асоба, нягледзячы, што ў свой час выключалася з рабфака як дачка кулака i спекулянта цялятамi, павiнна была iзулеч для сябе ўрокi, якiх не iзулекла, паколькi гаварыла чалавеку, у якога спынiлася, што ёй прыемна было пабываць на могiльнiку каля трухлявай царкоўнай сцяны. Гэта яна матывавала тым, што на яе ўсплывалi ўспамiны маленства, калi яна каля гэтай сцяны гуляла ў малыя гады з дзецьмi. Але тут падаплёка ўпаўне ачавiдна..."

Дзядзюля раптам задумаўся: куды ж паслаць гэтую заяву? Невядома, адкуль яна сюды прыехала?

Зусiм паправiўшыся, Дзядзюля iшоў на працу. Зазiрнуўшы

на могiльнiк, ён убачыў дзве акуратна абкладзеныя дзярном магiлы Вольчыных бацькоў. Магiлы былi абгароджаны новымi балясамi. "Недзе ж такi дастала цвiкоў", - падумаў Дзядзюля. Удзень зайшоў у кааперацыю былы сусед Вольчыных бацькоў.

– Паехала?
– запытаў Дзядзюля.

– Паехала, - адказаў чалавек.
– Але ненадоўга. Ёй тут вельмi спадабалася, а ў раёне якраз не хапае аднаго доктара. Казала, што будзе прасiць, каб яе сюды назначылi.

"Вось цяпер i вядома, куды пасылаць заяву, - падумаў Дзядзюля. Раённым органам".

У тыя самыя днi Волька пiсала сваёй сяброўцы:

"...Тысячы момантаў з майго маленства паўсталi перада мной як жывыя. Я пазнавала дрэвы, каменнi, узгоркi... Я прывяла да парадку магiлы бацькоў i доўга хадзiла па родных дарогах. Тут усё так блiзка i знаёма майму сэрцу. Я шаную тое, што было ў маёй душы з маленства i люблю сучаснае. Тут мне будзе весела i радасна працаваць. Сярод тых людзей, якiх я ведала заўсёды, i тым цiкавей мне цяпер бачыць iх у сапраўдным чалавечым жыццi...

Не абышлося i без непрыемных успамiнаў. Я дазналася, праз каго я тады гэтулькi перацярпела знявагi i крыўды. Але гэты прыкры эпiзод увесь у мiнулым: не перашкодзiў жа ён мне скончыць iнстытут. Я гэтага чалавека лячыла. Як мне было агiдна дакранацца да яго рукамi. Я хацела толькi аднаго: каб ён хутчэй паправiўся i каб больш не лячыць мне яго. Прыйшоўшы дадому, я доўга мыла рукi i думала: зусiм можа быць, што ён зноў пачне займацца падобным шальмоўствам. Нашто? Так сабе, з ласкi на пацеху... Адным словам чорт з iм...

Пасля сапраўднага асенняга дажджу зноў стаiць яснае надвор'е i яшчэ цвiтуць познiя кветкi..."

1938

Каментары

Друкуецца па часопiсе "Полымя рэвалюцыi", 1938, кнiга 5-я, дзе апублiкавана ўпершыню. Дата напiсання пад тэкстам адсутнiчае.

123
Поделиться:
Популярные книги

Кодекс Охотника. Книга VII

Винокуров Юрий
7. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
4.75
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VII

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Лишняя дочь

Nata Zzika
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.22
рейтинг книги
Лишняя дочь

Газлайтер. Том 2

Володин Григорий
2. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 2

Идеальный мир для Лекаря 17

Сапфир Олег
17. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 17

Менталист. Эмансипация

Еслер Андрей
1. Выиграть у времени
Фантастика:
альтернативная история
7.52
рейтинг книги
Менталист. Эмансипация

Измена. Избранная для дракона

Солт Елена
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
3.40
рейтинг книги
Измена. Избранная для дракона

Купеческая дочь замуж не желает

Шах Ольга
Фантастика:
фэнтези
6.89
рейтинг книги
Купеческая дочь замуж не желает

На границе империй. Том 5

INDIGO
5. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
7.50
рейтинг книги
На границе империй. Том 5

Пять попыток вспомнить правду

Муратова Ульяна
2. Проклятые луной
Фантастика:
фэнтези
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Пять попыток вспомнить правду

Матабар IV

Клеванский Кирилл Сергеевич
4. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар IV

Новый Рал 9

Северный Лис
9. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 9

Архил...?

Кожевников Павел
1. Архил...?
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Архил...?

Жена фаворита королевы. Посмешище двора

Семина Дия
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Жена фаворита королевы. Посмешище двора