Маленькая балерына

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Маленькая балерына

Маленькая балерына
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Яе любілі ўсе.

Маленькая, танюткая, чымсьці падобная на дзяўчо ў свае васемнаццаць год, яна выклікала ў кожнага мужчыны, нават слабага, імкненне абараняць яе. Не было на свеце нічога больш падманнага за такое імкненне, таму што ў гэтым гнуткім целе жыў, у патэнцыі, мужны дух змагара і майстра. Кожны душазнаўца мог бы заўважыць у яе сэрцы будучыя якасці сапраўднай Жанчыны: імкненне кахаць і быць каханай, тонкі розум, рэдкую для кабет дасціпнасць, уменне адшукаць бліжэйшы і верны шлях да свайго шчасця.

Але

ўсё гэта яшчэ драмала ў нетрах яе істоты, як невыразная праява таго, што павінна было прыйсці ў будучым. Бясхмарнасць і безабаронная яснасць заклікалі да кожнага аб убіранні каменняў з дарогі гэтага слабога кацяняці.

І мужчынам было прыемна гэта: адчуваць сябе лепшымі, моцнымі, справядлівымі і гожымі поруч з ёю.

Яна яшчэ не ведала навальніц. Гэта адразу можна было заўважыць па выразу шэрых вачэй, якія шырока і даверліва глядзелі на свет, па шчырай, трохі нястрыманай, хутчэй юнай, чым жаноцкай, усмешцы. Уся яна была суцэльнай адданасцю людзям, і душа яе раскрывалася насустрач кожнаму чалавеку з чаканнем аднаго толькі дабра.

Гэта было так відавочна, што нават кіраўнік харэаграфічнай студыі пры оперным тэатры, грубы, як буйвал, і тоўсты, як морж, Нісоўскі, народны артыст рэспублікі, імя якога яшчэ зусім нядаўна грымела па ўсёй Еўропе, склікаў аднойчы танцораў "мужэскага полу" і зрабіў ім "накачку", ён, які цэлымі днямі толькі і рабіў, што грукатаў лаянкай, як пузыр з гарохам.

Каб вы ў мяне ведалі, з кім маеце справу, фанфароны. Дзяўчына ўсім верыць, горнецца да ўсіх… Як сланечнік… і калі хто паспрабуе гэтую веру — галаву адкручу. Усё адно ў вас ногі разумнейшыя за гэты прыдатак… А вы чаго там усміхаецеся, Клявін? Я гэту вашу брыдкую прыказку ведаю: "Пажывём — пабачым". Дык вось, першы крок у гэтым напрамку будзе вашым апошнім крокам на маёй сцэне. Суцяшайце Лядоўскую, яна, пасля трэцяй пластычнай аперацыі, сустрэне гэта не без прыемнасці… І вам у сэнсе будучага будзе карысна.

І прыбавіў:

Мы павінны берагчы яе ілюзіі. Яна — талент.

А потым выбухнуў:

Чаго морду вароціце? Што я вас, не ведаю? Занадта ў вас бурхлівае, мякка выслоўліваючыся, віраванне гармонаў… Банда павіянаў, а не студыя.

Клявін пакрыўдзіўся. Пакрыўдзіліся і астатнія. Таму што ніхто і без слоў Нісоўскага не мог пакрыўдзіць "маленькую". Але Нісоўскі ў новай іпастасі быў такі незвычайны, што ўсе, аслупянеўшы, не выказалі нават позіркам сваёй крыўды.

Потым усе разышліся. Нісоўскі пайшоў у буфет і, седзячы за келіхам шампанскага, бурчаў свайму сабутэльніку:

Не ў тым справа, што такіх таленавітых, магчыма, з часоў Рамо не было… Справа ў тым, што яна так шчыра, так аддана глядзіць на свет… І гэта ў нашы часы… Нясцерпна!

А Клявін, цыбаты малады чалавек з вельмі прыгожымі нагамі і вельмі, пакуль што, вузкімі грудзьмі, Клявін, якога падазравалі ў тым, што ён вялікі "бабнік", пайшоў плакаць у камізэльку свайго сябра, скардзіцца на грубасць "таленавітага і разумнага" настаўніка. Потым ён накіраваўся да выхаду, сустрэўся ў калідоры з "маленькай" і сказаў ёй з дрыжаннем у голасе:

Бачыце,

маленькая, вылаялі мяне за вас. Наш мегапатам думае, што як ён усім грубыя словы кажа, дык і мы можам грубасці вам казаць.

Потым ён раптоўна суцешыўся. Глыбока і перарывіста ўздыхнуў, прапанаваў:

Давайце, Ніна, я хоць чамаданчык вам да трамвая паднясу. А то вы нешта сёння бледнаватая. Стаміліся, відаць.

Ён ішоў поруч з ёю, цыбаты, няўклюдны, нягледзячы на ўсю танцорскую грацыю, і толькі тут стала ясна, што не такая ўжо яна маленькая — звычайны жаночы рост, што ўражанне мініяцюрнасці — ад кволай і пяшчотна-тонкай яе постаці.

На вуліцах Масквы дворнікі зграбалі ў люкі карычнева-брудны, падобны на расталую арэхавую халву, снег. З-пад гурбаў цяклі ручаіны, і сонца скакала ў іх, трапляючы часам вострым праменьчыкам у вочы прахожага і прымушаючы яго весела чхаць.

Вы любіце вясну, Віця? — спытала яна.

Вельмі, ён пачырванеў, яна мудрая… і легкаважная.

Як Моцарт, сказала яна.

Клявін ішоў з ёю, пагойдваў чамаданчык, кідаў наўскос позіркі на пасмачку валасоў, што выбіліся з-пад берэта, на прымружаныя ад сонца вочы, і яму, упершыню за апошнія месяцы, стала добра жыць.

Веташным завулкам яны выйшлі на Варварку (вырашылі ісці пехатою) і аж закрылі вочы, так нясцерпна

ярка, куды ярчэй сонца, палаў перад імі ў блакітнай вышыні купал Івана Вялікага.

Нават бруднаватая Масква-рака сёння здавалася сіняй, увабраўшы ў сябе столькі блакітнага неба, колькі магла змясціць.

На рагу аднаго з будынкаў перад Вялікім Каменным мостам вісеў намаляваны на палатне плакат: рука ў калючай рукавіцы трымала за глотку маленькага разлезліка з надзвычай подлай мордай. Разлезлік торгаў ручанятамі, дарэмна імкнучыся вызваліцца.

Невядома было толькі, нашто на такога плюгаўца ўся рука: дастаткова было б шалабана — і садухі.

Праходзячы паўз плакат, Клявін цяжка ўздыхнуў і апусціў вочы. Яна пачула гэта, цікнула краем вока на плакат і сказала:

Сапраўды жахліва, Віця. Што мы ім зрабілі, што яны кожны дзень ідуць на дыверсіі, нават у вёсках атручваюць студні?

Не ведаю, унікліва сказаў Віцька.

Столькі радасці вакол. Святла. Вясны. А яны… хоць бы адзін разумеў, што людзі хочуць, каб іх пакінулі ў спакоі.

У легкаважнага Віцькі папоўз па шчоках буры румянец. Ён ускінуў падбародак і, відаць, не стрымаўшыся, сурова сказаў:

Дзядзьку Івана арыштавалі… Тры тыдні таму.

Што?! — у яе зрабіліся шырокімі вочы. — За што?

Не ведаю. Ведаю толькі адно: ён заўсёды любіў дзяцей. Як ніхто.

Так, яна ведала гэта і сама. Прыязджаў дзядзька Іван — і ў Віцькавай кватэры стаяў вэрхал. Дзеці і ён перагортвалі ўсё дагары нагамі. Ён умеў строіць з сябе тыгра, спяваць салаўём, голасна рагатаць, прывозіць дзецям падарункі — усім, хто быў другам Віцькі або яго суседам, умеў швэндацца з дзецьмі па садах, заапарках і кандытарскіх, умеў маляваць карыкатуры на самураяў. Дый чаго ён не ўмеў? Жыцця ў ім было — на дзесяцёх.

Комментарии:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 4

Сапфир Олег
4. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 4

Последняя Арена 10

Греков Сергей
10. Последняя Арена
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 10

Мой личный враг

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.07
рейтинг книги
Мой личный враг

Ведьмак (большой сборник)

Сапковский Анджей
Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Ведьмак (большой сборник)

Имперский Курьер

Бо Вова
1. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер

Разбуди меня

Рам Янка
7. Серьёзные мальчики в форме
Любовные романы:
современные любовные романы
остросюжетные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Разбуди меня

Аргумент барона Бронина 4

Ковальчук Олег Валентинович
4. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 4

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Камень. Книга 4

Минин Станислав
4. Камень
Фантастика:
боевая фантастика
7.77
рейтинг книги
Камень. Книга 4

Игра на чужом поле

Иванов Дмитрий
14. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.50
рейтинг книги
Игра на чужом поле

Мужчина не моей мечты

Ардова Алиса
1. Мужчина не моей мечты
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.30
рейтинг книги
Мужчина не моей мечты

Метатель

Тарасов Ник
1. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель

Шаг в бездну

Муравьёв Константин Николаевич
3. Перешагнуть пропасть
Фантастика:
фэнтези
космическая фантастика
7.89
рейтинг книги
Шаг в бездну

Род Корневых будет жить!

Кун Антон
1. Тайны рода
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Род Корневых будет жить!