Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Маленькая жанчына
Шрифт:

Упаўшы на зямлю, яна, чорная, скурчаная, маленькая, здушаная, уткнулася галавой у дрэва, тварам унiз, i сцiшылася. Праз паўхвiлiвы яна шпарка адарвала галаву ад зямлi, зiрнула ўгару i зноў упала. I так было многа разоў. Вiдаць, душа яе не паддавалася зморанасцi цела, i кiпела, i рвалася. Раптам яна ўздрыганулася.

Гэта быў плач не дзiцячым голасам, але гэта плакала дзiця, а не тая жанчына, што не так даўно апекавалася над меншымi за сябе. У яе ўжо i слёз не было, i вочы былi сухiя, калi яна плакала. Нарэшце лiтасцiвы сон навалiўся на яе, але ласкавасць яго не была доўгая. Пачаўся сонны кашмар, без выразнасцi i якой бы там нi было формы. Бяздомнасць, выгнанне, смерць, сiроцтва, матчыны вочы перад смерцю, грукат нямецкiх бомб, самалётаў, бязлiтаснасць, жорсткасць - усё палосамi агню i зямлi iшло ўгару i не давала шчасця быць у забыццi. I так цягнулася доўга. Можа гэта была вечнасць, якую хрысцiянства дакляроўвае злачынным душам. I вось яна паднялася i села. Зорнае неба было над ёю, i чорныя дрэвы маўчалi. Стаяла цiшыня. Яна прытулiлася к дрэву. I так, седзячы, адразу заснула i ўжо не чула сама, як галава яе i плечы паехалi па дрэве ўнiз i яна ляжала на зямлi.

Прайшло многа часу, бо калi яна прачнулася - сонца спускалася к захаду. Пабудзiлi яе выстралы i крыкi. Стоячы пад дрэвам, яна бачыла, як беглi чырвонаармейцы, як навокал стралялi, як дзесьцi на ўзлеску стукаў кулямёт, а ў другiм баку ехалi грузавiкi. Лес ажыў, i яна азiралася навокал сябе i пасля стулiлася за дрэва. I раптам яна ўбачыла, што проста да яе бяжыць пемец. Яна яго пазнала адразу, хоць нiколi раней яго не бачыла. Ён ужо быў крокаў за шэсць ад яе i раптам пачуў наперадзе, так як i за сабой чуў, крыкi i шум людзей. Ён закруцiўся на месцы. Яна задрыжала i не спускала з яго вачэй. Ён кiнуўся на жывот, выцягнуўся i

пачаў страляць перад сабою. Яна бачыла яго плечы i, адумаўшыся, пачала заўважаць, што ён цэлiцца перад сабою. Але да яе свядомасцi, што значыў гэты прыцэл, дайшло пасля. Цяпер яна не зводзiла воч з яго плеч, з яго галавы. Пачуццё жаху, уласнай гiбелi, рэшткi вячорнага кашмару ўладалi ёю. Каб не стрывожыць яго, яна цiхом адышлася, пасля пабегла. I ўбачыла трох чырвонаармейцаў. Яны ляжалi на зямлi i, выцягнуўшы перад сабою вiнтоўкi, не спускалi з чагосьцi вачэй. Яна кранула аднаго рукой.

– Падай i ляжы!
– грозна сказаў ён ёй.

– Там немец ляжыць i страляе. Унь там.

Чырвонаармеец паглядзеў на яе, устаў i пайшоў, прыгнуўшыся. Яна iшла поплеч яго, таксама як i ён, угнуўшыся, i паказвала рукой. Калi ён упаў на зямлю, упала i яна. Чырвонаармеец прыцэлiўся i стрэльнуў. Яна бачыла, як немец уздрыгануўся i ўткнуўся галавой у зямлю.

– Гатоў, - сказаў чырвонаармеец.
– А ты ляжы на зямлi.

I пайшоў назад. Яна ўпала на зямлю, i першая за тыя днi радасць страсянула яе душу. Яна ляжала, пакуль усё зацiхла, i пасля пайшла да чырвонаармейцаў. Яны збiралiся разам i гаварылi памiж сабою, што ўвесь нямецкi дэсант знiшчан. Чырвонаармеец, якому яна паказала немца, падняў яе на рукi i пранёс крокаў тры, а пасля яна пайшла поплеч яго. Яны прайшлi паўз таго немца, i яна бачыла яго, доўгага, спруцянелага.

Момантам гэтай радасцi скончылася яе адзiнота, таксама як i яе маленства. Прыйшла сталасць на доўгi яе век.

1942

Каментары

Друкуецца па аўтографе, дзе мае назву "Дванаццацiгодняя жанчына". Упершыню апублiкавана ў альманаху "Беларусь", 1943, кнiга 1-я. Датуецца сакавiком-красавiком 1942 года.

12
Поделиться:
Популярные книги

Ротмистр Гордеев 3

Дашко Дмитрий
3. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев 3

Волхв пятого разряда

Дроздов Анатолий Федорович
2. Ледащий
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Волхв пятого разряда

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

Кодекс Охотника. Книга XVII

Винокуров Юрий
17. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XVII

Восход. Солнцев. Книга I

Скабер Артемий
1. Голос Бога
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Восход. Солнцев. Книга I

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Законы Рода. Том 8

Flow Ascold
8. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 8

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Товарищ "Чума"

lanpirot
1. Товарищ "Чума"
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.00
рейтинг книги
Товарищ Чума

Хозяйка расцветающего поместья

Шнейдер Наталья
Фантастика:
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка расцветающего поместья

Офицер империи

Земляной Андрей Борисович
2. Страж [Земляной]
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Офицер империи

Шериф

Астахов Евгений Евгеньевич
2. Сопряжение
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
рпг
6.25
рейтинг книги
Шериф

Одна тень на двоих

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.08
рейтинг книги
Одна тень на двоих

Его наследник

Безрукова Елена
1. Наследники Сильных
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.87
рейтинг книги
Его наследник