Матчын голас (на белорусском языке)

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Матчын голас (на белорусском языке)

Матчын голас (на белорусском языке)
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Васiль Беражны

Матчын голас

Пераклад: Павел Марцiновiч

Прыляцеўшы на Месяц, яна ўсё разглядвала, захоплена ўсклiквала:

– Нiколi не думала, што тут гэтак добра!

Ён вадзiў яе несканчонымi тунелямi Селенаполiса, паказваў гмахi, якiя падпiралi чорнае, усеянае зоркамi неба.

– А хадзiць тут як лёгка, сыночак!..

Голас у мацi быў звонкi, яшчэ зусiм малады - можа, таму, што яна пявучая? Колькi памятае яе - любiла спяваць.

На святы, сустракаючы гасцей, спявала весела, з iмпэтам, а ў буднi, за хатняй работай, - прыглушана i трохi сумна. Нават размаўляючы, як быццам вымаўляла словы - спявала iх. I зараз у ейным голасе было нешта гэткае... можа, незвычайнае або, можа... Можа, гэта яе так узрушыў палёт на Месяц? Ён услухоўваецца ў гэты да болю родны голас i нiяк не можа зразумець, што ж гэта так звiнiць у iм?

– А ў нас цвiтуць сады. Калi толькi прымаразкi не прыцiснулi... Ураджай будзе! Прыедзеш у водпуск гэтым летам?

Хацеў сказаць ёй пра экспедыцыю, словы ледзь не зляцелi з вуснаў, але... Навошта трывожыць мацi? Трывожыць... Ага, вось яно што - у ейным голасе чуецца трывога! Словы вясёлыя, а голас трывожны. Няўжо здагадалася, што гэта развiтанне?

– Хоць тут i лёгка хадзiць, - сказаў ён мацi, - але адлегласцi немалыя. Селенаполiс займае больш за сто квадратных кiламетраў. Давай, мама, трохi пад'едзем.

Дарожка, размаляваная палосамi зялёнага пластыку, панесла iх гулкiмi тунелямi, высокiмi пячорамi, сцены якiх iскрылiся ў святле кварцавых лямпаў. На паверхню iх вынес эскалатар. Мацi моўчкi глядзела на валатоўскi шацёр, якi кветкай ландыша накрываў кратэр дыяметрам не менш за кiламетр.

Пляц Супольнасцi Нацый, - тлумачыў ён мацi.
– Пасля работы сюды сыходзяцца людзi розных народаў Зямлi. Усе, хто працуе ў Селенаполiсе. А вось да возера пайшла група турыстаў. Паплаваць на Месяцы - экзотыка!

– Э, у Дняпры, напэўна, лепей. Вось як будзе ў цябе водпуск...

Калi аглядалi панараму астрадрома, дзе ў чорную глыбiню космасу нацэлiлiся два караблi вышынёй з Астанкiнскую тэлевiзiйную вежу, мацi зноў уздыхнула.

– Што гэта?

– Караблi далёкага дзеяння, мама. Рыхтуецца экспедыцыя да суседняй планетнай сiстэмы.

Прыжмуранымi вачыма глядзела яна на ракеты, а там поркалiся, мiтусiлiся мантажнiкi, зусiм маленькiя на такой далёкай адлегласцi. Цiха сказала:

– I чаго ляцець Бог ведае куды? Навошта лезцi ў пекла?

– Гэта надзейныя караблi, мама!

– А хiба не лепш было б спачатку поўнасцю абжыць Месяц, потым усе планеты Сонечнай сiстэмы, а тады ўжо...

Цяпер уздыхнуў ён.

Магчыма, але...

– Але што?

– А хiба я ведаю?..

Ох, як яму хацелася расказаць пра гэты вынашаны ў марах палёт, пра тое, як ён хваляваўся, праходзячы адборачную камiсiю! Але стрымаўся. Гэта ж апошняя сустрэча перад стартам, апошняя - навошта ж яе азмрочваць? Мацi - гэта ж мацi, зараз пачне ўсе свае шкадобы...

А яму так прыемна, радасна слухаць яе. Хай гаворыць што заўгодна, абы толькi чуць, успрымаць, улiваць у душу гэты родны, адзiны сярод мiльярдаў голас.

– Ты думаеш, чаму чалавек прыжываецца на Месяцы?
– фiласофствавала мацi. Бо ён у сферы прыцягнення роднай Зямлi, роднага Сонца. Гэта ж прастора, адведзеная нам прыродаю! I пакiнуць сваё Сонца... Хто ведае, што можа здарыцца...

Ён слухае i слухае, быццам п'е крынiчную ваду дзесьцi на Зямлi, у засенi дрэў. А мацi паказвае вачыма на вялiзную блакiтную кулю i, панiзiўшы голас, вядзе гаворку:

– Зiрнi, сынку, гэта ж цуд... Плыве ў прасторы Зямля, сама сабою, вось бачыш, снежная шапка на полюсе, а як адблiсквае акiян. Калыска жыцця! I як жа гэта так - узяць i пакiнуць гэтую казачную красу?..

У яго быццам расплюшчылiся вочы, ён зiрнуў на родную планету i ўбачыў, якая яна дзiвосная - сапраўдны цуд прыроды!

Невядомае дагэтуль пачуццё ахапiла яго - зашчымела сэрца.

– Дык калi ж у цябе водпуск?

– Невядома, мама... Таму i запрасiў, што сам не ведаю... Невядома, калi ўбачымся...

А сам добра разумеў, што водпуску ўжо не будзе. I мацi бачыць у апошнi раз. Халадок далёкага - ой якога далёкага!
– падарожжа поўнiў ужо ягоныя грудзi.

– Пастарайся хоць на восень, - кажа яна, як просiць.
– Якраз яблыкi, iгрушы... Ды i кавуны...

– Думаеш, мне не хочацца пахадзiць басанож па расе?

– Вось i паходзiш. Пагасцюеш у сваякоў, таварышаў.

Не, мацi i думаць не можа, што сын скiруецца ў космас i навекi страцiць усiх сваiх блiзкiх.

– А нашу сажалку паглыбiлi, колькi там рыбы! Ты ж любiш рыбал...

– Дзяжурнага аператара на вахту!
– прагрымела з дынамiка.

Кранулiся кнопкi, экранчык пагас, матчын голас змоўк.

– Iду.

Ён часцяком пракручвае гэты запiс i як быццам зноў ходзiць з мацi па Месяцы, бачыць родную планету. Бо яны ўсё ж пакiнулi сваё Сонца, нават у тэлескопе яно бачнае адгэтуль зорачкай 12-й велiчынi. А Зямлi ўжо даўно не вiдаць.

Чаму яны паляцелi? Бо маладыя. I чалавецтва маладое.

Комментарии:
Популярные книги

Идеальный мир для Лекаря 20

Сапфир Олег
20. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 20

Имперец. Земли Итреи

Игнатов Михаил Павлович
11. Путь
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
5.25
рейтинг книги
Имперец. Земли Итреи

Сумеречный Стрелок 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 2

Найденыш

Шмаков Алексей Семенович
2. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Найденыш

Младший сын князя. Том 8

Ткачев Андрей Сергеевич
8. Аналитик
Старинная литература:
прочая старинная литература
5.00
рейтинг книги
Младший сын князя. Том 8

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Последняя Арена 4

Греков Сергей
4. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 4

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

На границе империй. Том 6

INDIGO
6. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.31
рейтинг книги
На границе империй. Том 6

Город драконов

Звездная Елена
1. Город драконов
Фантастика:
фэнтези
6.80
рейтинг книги
Город драконов

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3