Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Вячка стаяў на забаролах, і не сціхаў дождж, і шумеў вецер, і рака ў сваім адвечным руху да мора спявала дзікую ўрачыста-журботную песню. Нейкія галасы, зямныя і нябесныя, чуліся князю. Нехта яго клікаў, нехта стагнаў і плакаў, і такімі блізкімі, такімі роднымі былі ўсе гэтыя гукі-зыкі, што затрапяталася сэрца, агонь пабег па жылах, захацелася, як у снах маленства, адштурхнуцца нагамі ад зямлі і паляцець-паплыць пад самыя аблокі, разграбаючы рукамі золкі салодкі вецер, і закрычаць там, у начных нябёсах, як вольны хуткакрылы птах, і каб крык твой, адбіўшыся ад сонных хмар, упаў на маўклівую

зямлю, і каб нехта пачуў яго і з надзеяй паглядзеў на неба.

Крочыла ноч па балотных пустках, па лазняках і ракітніках, па сыпучых пясках дзюнаў… Стамляўся, лянотна брыў у Варажскае мора дождж. Але ноч не вечная, нават самая цёмная і доўгая. І вось ужо замест сляпой сажы замігцела на небасхіле чэрненае срэбра. Потым сталёвы водсвет з'явіўся ў нябёсах, ён святлеў, ярчэў, званчэў, быццам сталь награвалі ў агні. Потым пачуўся лёгкі няўлоўны хруст, нібы нехта, як хлебны каравай, пераламаў над яшчэ соннай зямлёй агромністую дажджыстую хмару. І дождж раптам сціх. І цішыня была такая густая, такая шчыльная і бясконцая, так пахла мокрай травой, мокрым дрэвам, мокрымі лісінымі кажухамі вояў, што Вячка заплюшчыў вочы і злёгку пахіснуўся. Ён доўга стаяў так — ці то драмаў, ці то думаў аб нечым. Усё цела было лёгкае, паслухмянае, бязважка-маладое. У вачах, здавалася, лёталі зялёныя мяккія матылькі і медна-залатыя пчолы. І быў пярэсты мільгатлівы кругабег зыркіх сонечных промняў.

Калі ён расплюшчыў вочы, дажджу не было, не было начнога змроку. Пачыналася раніца… Набухала чырванню неба…

Вярнуўшыся ў церам, Вячка паснедаў. Еў ён, як звычайна, мала. Кавалачак чорнага жытняга хлеба са смажаным шчупаком, некалькі лыжак паранага гароху і кубак густога светлага піва, якое літоўцы завуць «алус». Пасцельнічы Іван зняў з князя мокрае карзно, асцярожна накінуў яму на плечы блакітную, прашытую залатымі тонкімі шнуркамі світку-размахайку.

_ Кліч старшага воя Халадка, — загадаў Вячка.

Праз нейкія імгненні ў святліцу ўвайшоў Халадок, пакланіўся, зняў з галавы шлем з прылобкам з воўчага футра. Быў ён у доўгай кальчузе з плоскіх каваных колцаў, у бліскучых жалезных накаленніках. На нагах былі поршні — мяккія скураныя боты без абцасаў, завязаныя на шчыкалатцы вузкім раменьчыкам. Як і Вячка, Халадок меў дваццаць тры сонцавароты з часу нараджэння, быў такі ж высакарослы, моцны целам, сінявокі. Толькі валасы з-пад шлема выбіваліся не светла-русыя, як у князя, а чэрмныя, рыжыя.

— Што кажуць начныя госці? — адразу запытаўся Вячка. Ён упрытык падышоў да старшага воя, глянуў таму ў вочы.

— Гавораць, што заблудзіліся, што ішлі ў Герцыке да князя Усевалада.

— І ты, Халадок, ім паверыў? Іх, вядома ж, святы дух перанёс цераз гарадскі вал, і яны гэтага зусім не заўважылі?

— Не, князь, я не паверыў ім, — скупа ўсміхнуўся Халадок. — І мае людзі не паверылі. Мураля Брацілу раздзелі да голай скуры, на левую нагу накінулі вяровачную пятлю і ўніз галавой падцягнулі на дыбе пад столь катавальні. Пасля трэцяга ўдару бізуном ён закрычаў, што яны з тэўтонам павінны былі ўкрасці тваю дачку, а потым забіць цябе самога, князь.

Пры гэтых словах старшага воя Вячка пабляднеў, сціснуў срэбную рукаяць мяча. Тонкія ноздры затрапяталіся, нянавісцю

ўспыхнулі вочы.

— Зноў прыйшлі да нас з Рыгі ржа і моль, — гнеўна сказаў князь. — Я ж ездзіў мінулым летам да епіскапа Альберта, я быў у ягоных палатах, і епіскап крыжам гасподнім пакляўся, што не мае ніякага тайнага ці яўнага зла супраць Кукейноса, што толькі бязбожных ліваў хрысціць будзе. Адпіў з аднаго са мною кубка… Не чалавек — сык змяіны! Чаму толькі адзін бог павінен быць? І толькі іхні — тэўтонскі? Чаму мы не можам мець свайго бога, сваёй дзяржавы?

Халадок маўчаў. Твар ягоны здаваўся бясстрасным, замкнёным, але, як агонь пад попелам, бушавалі ў ягонай душы словы, гарачыя, разумныя, ды ён маўчаў — раб павінен праглынуць язык, калі гаворыць гаспадар. Ён ведаў — князь нашуміцца, накрычыцца, а потым і яму слова дасць, ягонай думкай зацікавіцца.

— Чаго маўчыш, Халадок? — як і чакаў вой, запытаўся нарэшце Вячка.

— Слухаю цябе, твае мудрыя словы, — спакойным голасам адказаў Халадок.

— Што ж нам рабіць? На што надзеяцца і спадзявацца?

— Уся надзея ў чалавека на лук, меч і хутканогага каня. На свае рукі спадзявайся, князь, і на сваю дружыну. Думаецца мне, што з Полацка нам вялікай падмогі не будзе.

— Чаму? — уздрыгнуў Вячка.

— Альберт цераз тваю галаву, мінуючы Кукейнос, вядзе перамовы з вялікім князем Уладзімірам. Ганцы шнуруюць уверх і ўніз па Дзвіне. Некаторых мае дружыннікі падстрэлілі з лукаў, але некаторыя прасачыліся, як пясок між пальцаў.

Халадок растапырыў пальцы на правай руцэ. Пальцы былі моцныя, шурпатыя, як дубовыя сукі. Вячка колькі імгненняў глядзеў на гэтую руку, і яму чамусьці ўспамінаўся аднарукі перапісчык пергаменаў Клімята. Аб чым зараз піша Клімята? Ці напіша ён калі-небудзь пра яго, Вячку, пра Кукейнос?

— Ты думаеш, князь Уладзімір мяне не падтрымае? — ціха спытаўся ён у Халадка і, не чакаючы адказу, працягваў: — Мы ж абодва Рагвалодавічы. Кроў Рагнеды цячэ ў нашых жылах. За Полацкую зямлю, за Русь мы павінны касцьмі легчы, а не пусціць заморскіх псоў на Дзвіну. Хаця не ўсе думаюць так, не ўсе… Полацкім купцам і баярам трэба сваё жыта, свой воск везці на Гоцкі бераг і далей. Срэбра ім даражэй за родную веру і зямлю. Што ім Вячка і Кукейнос? Яны ўжо сёння гатовы цалавацца з мечаносцамі, з Альбертам. Князь Уладзімір не здолеў скрышыць Рыгу і зараз будзе хітрыць, выкручвацца, як ліс. Я чуў, што епіскап Альберт паабяцаў яму плаціць даніну за ліваў, якую раней збіралі мы. Навошта тады Кукейнос і я, неразумны князь Кукейноса?

Вячка змоўк. Дзесьці за сценамі церама ярка ўставала сонца, і начныя птушкі хаваліся ў дуплы.

— Але ж ёсць сіла, якая павінна нам дапамагчы, — нечакана парушыў цішыню Халадок. Вячка здзіўлена паглядзеў на старшага дружынніка.

— Я пра царкву, князь, кажу, — прыгладзіў шырокай даланёю свае чэрмныя валасы Халадок. — Не можа праваслаўная вера адступіць перад верай рымскай. Памаліся богу, святой прачыстай багародзіцы і Міхаілу, архангелу божаму, князь. Едзь у Полацк да ўладыкі Дзяніса, а калі трэба, да кіеўскага мітрапаліта. Хай у званы ўдараць. Хай усе пачуюць пра бяду нашу: і Кіеў, і Ноўгарад, і Пскоў. Сцяною станем на Дзвіне.

Поделиться:
Популярные книги

Орден Багровой бури. Книга 1

Ермоленков Алексей
1. Орден Багровой бури
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Орден Багровой бури. Книга 1

Неудержимый. Книга XIX

Боярский Андрей
19. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIX

Чиновникъ Особых поручений

Кулаков Алексей Иванович
6. Александр Агренев
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чиновникъ Особых поручений

Совок

Агарев Вадим
1. Совок
Фантастика:
фэнтези
детективная фантастика
попаданцы
8.13
рейтинг книги
Совок

Ты нас предал

Безрукова Елена
1. Измены. Кантемировы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Ты нас предал

Ведьма Вильхельма

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.67
рейтинг книги
Ведьма Вильхельма

На границе империй. Том 7. Часть 3

INDIGO
9. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.40
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 3

Свет Черной Звезды

Звездная Елена
6. Катриона
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.50
рейтинг книги
Свет Черной Звезды

Барон ненавидит правила

Ренгач Евгений
8. Закон сильного
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон ненавидит правила

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Сердце Дракона. Том 9

Клеванский Кирилл Сергеевич
9. Сердце дракона
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
боевая фантастика
7.69
рейтинг книги
Сердце Дракона. Том 9

Низший 2

Михайлов Дем Алексеевич
2. Низший!
Фантастика:
боевая фантастика
7.07
рейтинг книги
Низший 2

Кадры решают все

Злотников Роман Валерьевич
2. Элита элит
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
8.09
рейтинг книги
Кадры решают все

Право на эшафот

Вонсович Бронислава Антоновна
1. Герцогиня в бегах
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Право на эшафот