Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Кат, — зычна сказаў Вячка, — вяршы суд і справу.

Кат са сваімі памочнікамі звязаў Брацілу рукі і ногі вяроўкай, сплеценай з конскага хваста. Потым Брацілу ўвапхнулі ў вялікі скураны мяшок.

— Тэўтону даруюць жыццё, а майго сына забіваюць?! — ускрыкнула старая зялейніца. Яна, як раз'ятраная ваўчыца, ускочыла на ногі. Здавалася, гора памаладзіла яе, бо дзіка заблішчэлі вочы, смелымі і рашучымі зрабіліся рухі. З галавой, пасыпанай пяском, яна падбегла да Вячкі, стала насупраць яго, гнеўна загаварыла: — Зашывай у мяшок абодвух. І тэўтона зашывай. Хай рака возьме дзве душы, а не адну. Чуеш, князь?

Вячка

маўчаў. Са здзіўленнем глядзеў ён на сваю рабыню. Загаварыў камень. Загаварыла сама зямля. Старая вераб'іха замахнулася кволым абскубеным крылейкам на льва. Цуд, дый годзе! Ды ён зараз загадае вытрасці душу з гэтых старых жоўтых мошчаў. Раб павінен маўчаць, схіліўшы выю, калі гаворыць або думае гаспадар.

— Чуеш, князь? — не адступала зялейніца.

Ён бачыў шэры мох броваў, у якіх жаўцеўся пясок.

— Няздзіл, — сказаў Вячка вою, таму, хто першы трапіўся на вочы. — Гэтай жанчыне тут не месца. Завядзі яе ў церам.

Няздзіл быў малады, шыракаплечы і паслухмяны. Ягоныя губы былі бруснічнага колеру. Ён згроб зялейніцу ў ахапак і панёс у церам. Зялейніца залівалася слязьмі.

Брацілу вось-вось павінны былі зашыць у мяшок. Апошнія імгненні ззяла над ім неба. Апошні раз кратаў валасы вецер, які вольна лётаў над Дзвіной, над Кукейносам. У натоўпе ён убачыў латгала Сцегіса. Латгал стаяў з бярэмем дроў у руках, нецярпліва перасмыкаў худымі шчокамі, пэўна, спяшаўся ў час запаліць усе печы ў княжацкім цераме.

— Благаславі, ойча, — сказаў Браціла дзяку, які ў адсутнасць іерэя Сцяпана вёў службу ў кукейноскай царкве.

— Бог благаславіць, — хмура выдыхнуў дзяк, але сухой шчэпаццю акрэсліў над Брацілам святы крыж. Калі доўгі нязграбны мяшок неслі да ракі, падалося людзям у натоўпе, што з мяшка, са смяротнай цемры, чуліся ціхія ўсхліпы.

Тэўтона ж адпусцілі ў Рыгу. Але не конна і нават не пешшу. Змайстравалі невялічкі плыт са слупком пасярэдзіне, пасадзілі на плыт і моцна прывязалі да слупка графа Пірмонта. Ён толькі соп, апусціўшы на грудзі галаву.

— Плыві да епіскапа Альберта, — сказаў Вячка. — Калі бог за вас, тэўтонаў, то неба напоіць цябе вадой, а чайкі не выдзеўбуць вочы. Калі бог за вас, рака не зацягне цябе ў вір і лівы з узбярэжнага хмызняку не ўсадзяць у бок кап'ё. Скажы рыжскай царкве, што тут, у Кукейносе, жывуць хрысціяне, такія самыя, як вы, і не гожа вам праліваць хрысціянскую кроў.

Вячка з дружынаю ўзышлі на забаролы і доўга глядзелі на раку, па якой плыў тэўтон. Плыт пахіствала імклівая дзвінская хваля, ён аддаляўся, змяншаўся, вось ператварыўся ў трэску, у камара, знік…

Пераначаваўшы ў Кукейносе, Вячка на золку са сцягам Халадка, з пятнаццаццю латгальскімі лучнікамі старэйшыны Ніцына конна рушыў у стольны горад Полацк. Але перад самай дарогай з перапісчыкам пергаменаў Клімятам ён узняўся на пясчаную, парослую светлым бярэзнікам выспу, якая крута ўставала над Дзвіной. Тут арцель каменячосаў шчыравала над велізарным каменем-пісанікам.

Шмат камянёў спрадвеку драмала на гэтай зямлі. Іх вырваў з абдымкаў суровых паўночных гор ледавік, прывалок сюды і, страціўшы сілы, кінуў у дрымучых лясах, на зялёных лугах. Большасць з іх сцёрлася на арэх, на гарох, але некаторыя, веліканы з веліканаў, палохалі людзей сваімі незвычайнымі памерамі. На гэтых камянях полацкія князі, пачынаючы з Рагвалода, загадвалі высякаць свае імёны. Смерды і рамеснікі

пісалі на бяросце, князі — на камянях.

Камень, перад якім у пачцівым маўчанні спыніліся Вячка і Клімята, быў падобен на агромністага старога тура, што задрамаў у цяньку, пад нямоўчны шум бяроз. Шэра-рыжымі касмылямі звісаў з яго мох. Колькі чалавечых жыццяў вясновымі ручаямі адзвінела каля яго! Колькі яшчэ адзвініць!

Вячка з хваляваннем глядзеў на маўклівую аграмадзіну. На камені быў выбіты вялікі шасціканцовы крыж і пад крыжам словы: «У лета 6714-е, у серпеня дзесяты дзень узведзены гэты крыж. Вожа, памажы рабу свайму Вячку».

З сённяшняга дня, як вянок, кінуты ў раку часу, паплыве ўдалеч ягонае імя. З сённяшняга дня ён ужо не ўладны над сваім імем. Разбурыцца, знікне грэшная плоць, сатруцца сляды на зямлі, а гэты камень будзе ўзвышацца над ракой, над вольнай сіняй дарогай. І некалі, у недасяжна далёкі дзень, паплыве тут пад белым смелым ветразем малады вой або малады купец. Аб чым падумае ён, убачыўшы гэты камень, прачытаўшы надпіс? Хоць на імгненне б адхінуць чорную заслону гадоў, глянуць у той дзень.

Кіраваліся на ўсход правым берагам Дзвіны. Тут, паміж лясоў і балот, пралягала старадаўняя дарога, па якой полацкія князі са сваімі дружынамі хадзілі браць даніну з латгалаў і ліваў. Вячка вёў вояў з вялікай асцярогаю, бо кожны момант можна было чакаць нападу літоўцаў і іх саюзнікаў-селаў, якія ў гэтых мясцінах Перапраўляліся цераз Дзвіну, каб рабіць набегі на землі эстаў. Праз тры дні на супрацьлеглым беразе ракі ўбачылі высокі земляны вал Селпілса, галоўнага гарадзішча селаў. Там віднеліся слупы чорнага дыму, пэўна, селы палілі сігнальныя агні. Некалькі чоўнаў з узброенымі селамі пагналіся па рацэ за дружынай Вячкі, але неўзабаве адсталі.

За Селпілсам пачаліся ўладанні герцыкскага князя Усевалада. На герцыкскай зямлі было пяцьдзесят замкаў, мноства ўмацаваных узвышшаў, за сценамі і валамі якіх людзі хаваліся ў часы небяспекі. Найбольш магутнай, багатай і прыгожай між іх была сама Герцыке, шумны людны горад з дзвюма праваслаўнымі цэрквамі, з грозным княжацкім церамам, з шыкоўнымі сядзібамі баяр і купцоў. Герцыке нельга было абмінуць, дый Вячка даўно хацеў сустрэцца з мясцовым князем Усеваладам.

Начавалі пад адкрытым небам. Халадок і старэйшына латгалаў Ніцын выстаўлялі дазорцаў, загадвалі раскласці вогнішчы, рыхтаваць вячэру. Засыналі лясы. Згарнуўшыся ў клубок, засынала ў цемені лясоў звяр'ё. Неба глядзела безліччу залатых вачэй.

Нялёгкія думы гнялі Вячку, калі, падклаўшы пад галаву сядло, ён стараўся заснуць на ласінай шкуры, якую заўсёды браў з сабой у дарогу. Не ўзрадуецца ягонаму прыезду вялікі князь полацкі Уладзімір Валадаравіч. Скажа: «Навошта пакінуў свой удзел? Што ты ўсё бегаеш, князь? Сядзі спакойна ў Кукейносе, з тэўтонамі не задзірайся, купцоў іхніх пускай па Дзвіне. Полацк пакуль што не можа ваяваць з Рыгай. Каб толькі адна Рыга стаяла супраць Полацка. Сам Рым стаіць з папам Інакенціем, лацінскі свет стаіць са сваім рыцарствам, Свяшчэнная Рымская імперыя стаіць. Задушаць, і вокам не міргнем… Сядзі спакойна ў Кукейносе». Як быццам ён, князь Вячка, палахлівы сляпы крот. Як быццам не цячэ ў ім кроў вялікага неўтаймоўніка Усяслава, лютага на сечу, меч якога ведала ўся Русь ад Ноўгарада да Тмутаракані. Але што можа зрабіць ён адзін, удзельны князь, малодшы князь, слуга вялікага князя?

Поделиться:
Популярные книги

Око воды. Том 2

Зелинская Ляна
6. Чёрная королева
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Око воды. Том 2

Не лечи мне мозги, МАГ!

Ордина Ирина
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Не лечи мне мозги, МАГ!

Кодекс Охотника. Книга XIII

Винокуров Юрий
13. Кодекс Охотника
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга XIII

Имя нам Легион. Том 6

Дорничев Дмитрий
6. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 6

Сумеречный Стрелок 5

Карелин Сергей Витальевич
5. Сумеречный стрелок
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный Стрелок 5

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4

Предложение джентльмена

Куин Джулия
3. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.90
рейтинг книги
Предложение джентльмена

Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Марченко Геннадий Борисович
3. Вторая жизнь Арсения Коренева
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Вторая жизнь Арсения Коренева книга третья

Крепость над бездной

Лисина Александра
4. Гибрид
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Крепость над бездной

Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Измайлов Сергей
1. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Возвышение Меркурия. Книга 4

Кронос Александр
4. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 4

Клан, которого нет. Незримый союзник

Муравьёв Константин Николаевич
6. Пожиратель
Фантастика:
фэнтези
6.33
рейтинг книги
Клан, которого нет. Незримый союзник

Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна

Чернованова Валерия Михайловна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.57
рейтинг книги
Свадьба по приказу, или Моя непокорная княжна