Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Фердынанд, памажы мне адсюль уцячы, — без доўгіх тлумачэнняў папрасіў ён лаціняніна.

Фердынанд уважліва паглядзеў на яго маленькімі карычневымі вачамі, зморшчыўся.

— Памажы, — не адступаўся Якаў.— Ты ж тут усё ведаеш, усе хады-выхады табе знаёмы. Я адраблю. Унотам у цябе буду тры сонцавароты ці болей — колькі скажаш…

— Усе роўныя перад Хрыстом, — нарэшце, адводзячы ўбок вочы, сказаў Фердынанд. — Нават у Аляксандра Македонскага ўсяго толькі адна галава была і дзве рукі. Але неаднолькавую юдоль 71 бог дзецям сваім зямным рыхтуе. І не можам мы зламаць тую клетку, у якую

з самага нараджэння жыццё наша заняволена.

71

Юдоль — жыццё з яго клопатамі і смуткам.

— Памажы, — перапыніў Якаў.

— Не магу. Я ў баярына Івана госць. Ён мне хлеб-соль дае…

— Ну й сабака ж ты, Фердынанд, — аж сплюнуў Якаў.

— Сабака? — здзівіўся Фердынанд. — Хай сабе сабака. Але добры, некуслівы.

Усе адвярнуліся ад Якава. Ва ўсіх былі свае клопаты, свае балячкі, і ён, захацеўшы вярнуць сабе волю, толькі перашкаджаў людзям жыць хай сабе цяжкім, але размераным жыццём, з якім яны звыкліся. Людзі гэтыя згодны былі цярпець, пакутаваць, робячы выгляд, што нечым займаюцца, таўчыся, як Марка ў пекле. Іх палохала, ім была незразумелая рашучасць Якава вырвацца з наканаванага лёсам рэчышча, у якім чалавек павінен плыць да самай сваёй смерці.

Баярын Іван, дачуўшыся пра непакорства Якава, загадаў пакараць чалядзіна лазою. Моцна білі, са свістам. Усё сцярпеў Якаў, толькі рукаў кашулі з'еў, зубамі перацёр.

Баярын стаяў побач, прыгаворваў:

— Так яму! Так псу смярдзючаму! Будзеш слухаць свайго ўладара. Скажа ўладар: «Цалуй біч, якім раздзіралі плоць тваю» — і пацалуеш біч.

У той жа дзень Якава і Чухому павезлі з Полацка ў загароднюю баярскую вотчыну.

Пасля пакарання Якаў не мог рабіць малатабойцам у кузні, і яго, даўшы ў рукі вялізную мятлу на доўгім арэхавым кійку, прымусілі падмятаць баярскі двор. Ледзь на нагах трымаўся Якаў. Сонца смаліла з неба. Неўзабаве ручайкамі пабег па змардаванай крывавай спіне салёны пот, і ад вострага болю цямнела ўваччу.

«Хай бы я памёр, — думаў Якаў.— Чаму бог не забярэ мяне?»

Праз высокі частакол баярскай сядзібы ўляцеў раптам на двор чырвона-чорны матылёк, плаўна пачаў кружыцца над Якавам. Як зачараваны глядзеў на яго Якаў. Вось для каго няма ні запораў, ні баярскіх цівуноў. Ляціць — куды хоча, кожная кветка — дом ягоны.

Матылёк, пакружыўшыся, палётаўшы ў сонечных промнях, сеў на арэхавы кіёк мятлы, проста перад вачамі ў Якава. Якаў аж знямеў, стаяў, не дыхаў. Пукатыя цёмныя вочкі матылька спакойна пазіралі на яго і на ўвесь навакольны свет. Доўгія мяккія вусікі былі нібы пасыпаны шэра-залатым пылком, варушыліся.

Матылёк узмахнуў крылцамі, узвіўся ў паветра, шпарка паляцеў за частакол баярскай сядзібы, нібы Якаву дарогу паказваў. «Душа продка! — здагадаўся Якаў, і аж горача яму зрабілася. — Душа продка кліча мяне за сабой!»

І быццам паменшыўся боль. І ўпэўненасць вярнулася ў душу. «Я ўцяку ў горад, — у думках пакляўся сам сабе Якаў.— Я стану вольным чалавекам, стану Якавам Палачанінам».

Каб уцячы, патрэбна было здароўе, сіла. І Якаў у грыдніцы папрасіў дзяўчат-чалядніц палячыць яму спаласаваную спіну. Чалядніцы мазалі спіну зялёным халодным зеллем. Было балюча, але Якаў цярпеў.

Падмятаючы, прыбіраючы баярскі двор, Якаў стараўся трымацца бліжэй да частаколу — можа, дзірка якая-небудзь знойдзецца, можа, воі баярскія заснулі. Але воі не спалі, і адзін з іх пагрозліва сказаў Якаву:

— Калі яшчэ раз падыдзеш да частаколу, праткну кап'ём,

як аблезлую варону.

Воі дружна засмяяліся. Якаў адышоўся, праклінаючы лёс і злых людзей, якіх так шмат на белым свеце.

Ноччу ён не спаў, не звёў вока. Горкая соль жыцця раз'ядала душу. Некалькі разоў малады чалядзін, што спаў побач, узнімаўся з палаткаў, бясшумна выходзіў на двор, блукаў па даху грыдніцы. Але гэта болей не дзівіла Якава. Ён шкадаваў хворага чалядзіна, ды нічым не мог таму памагчы. Ён сам з вялікай радасцю, з удзячнасцю прыняў бы людскую дапамогу. Але Чухома апошнім часам не загаворваў з ім, а Фердынанд наогул знік — пэўна, паехаў у Полацк.

Адчай захлістваў душу. Якаву здавалася, што яшчэ трошкі, і ён звар'яцее. У баярына Івана ўжо сядзеў адзін чалядзін-вар'ят на ланцугу ў падзямеллі. Чалядзіну ўяўлялася, што яго нарадзіла ваўчыца, што ён сам воўк, і ў цёмныя ночы з падзямелля глуха далятала жудаснае выццё. Баярын Іван смяяўся, казаў гасцям: «Датрымаю да піліпаўкі, а там — выпушчу ў лес. Няхай да сваіх родзічаў бяжыць».

У такіх згрызотах, невясёлых думках прайшла не адна ноч. Якаў з жахам адчуваў, што, чым далей жыве ён у няволі, тым халаднейшым і спакайнейшым робіцца сэрца. Яшчэ сядміца-другая, і ператворыцца ён, як усе суседзі па палатках, у нямую цярплівую жывёліну, што цяжка працуе, мала есць, спалохана ўздрыгвае пад ударамі бізуна або кія.

Але аднойчы нібы нябесны агонь успыхнуў у душы, нібы нехта, нябачны і грозны, крыкнуў у самае вуха: «Уцякай адсюль! Уцякай сёння, бо заўтра ўжо не захочаш уцякаць!» Якаў скалануўся ўсім целам, сеў на палатках. Моцна тахкала ў грудзях сэрца. Каменны сон панаваў у грыдніцы. Якаў няўцямна пазіраў у змрок перад сабою. Бег час, а ён усё незварушна сядзеў, стараючыся як мага цішэй дыхаць. Ужо ноч збіралася перавярнуцца на другі бок, ужо заяснілася, пачало святлець на двары. Густая, як смала, начная цемра стаяла ў грыдніцы, але й яна пачала адсоўвацца ў куткі. Першая іскрынка світання слаба і нясмела запалілася ў апраметнай цемры. Працяжна ўздыхнуў, пачаў павольна прыўзнімацца малады чалядзін. Невядомая сіла зноў зрывала яго з месца, клікала пад месячнае неба. І тут Якаў кінуўся да чалядзіна, бічоўкаю, якой падпяразваў сваю світку, звязаў яму ногі. Ён зрабіў усё гэта хутка, бясшумна, асцярожна і ўсё прыгаворваў, як у ліхаманцы:

— Даруй, браток… Паляжы… Паляжы… Паспі… А я за цябе пайду… Хай воі-дазорцы падумаюць, што я — гэта ты…

Рукі ў яго калаціліся, сэрца аж выломвалася з грудзей. Здавалася, не ён, а старонні чалавек робіць усё, а ён, Якаў, назірае збоку за гэтым чалавекам. Толькі б не прачнуўся чалядзін — залямантуе, закрычыць з пярэпалаху, увесь баярскі двор падкіне на ногі. Але чалядзін спаў, часта дыхаў, глуха стагнаў у сне.

Якаў асцярожна выйшаў з грыдніцы, крыху пастаяў ля халоднай дубовай сцяны, прыпаўшы да яе шчакою. Потым, стараючыся ўсімі сваімі рухамі быць падобным на маладога чалядзіна, пашыбаваў напрасткі праз двор да частаколу. Ён не сумняваўся, што варта ўжо заўважыла яго. «Спыняць мяне воі ці не?» — думаў ён.

Ля частаколу расла тоўстая, старая, дуплаватая, як гнілы зуб, ліпа. Якаў пагладзіў даланёю цёмную вільготную кару. «Ратуй мяне, ліпа», — падумаў ён. Жывучы ў пушчы, з малалецтва навучыўся ён залазіць на самыя высокія дрэвы лёгка і хутка, як вавёрыца.

— Нешта наш начны хадок сёння не туды палез, — пачулася раптам зусім непадалёку ад Якава, і вой-дазорца, бліскаючы кальчугаю, нетаропка пакіраваўся да ліпы. Аказваецца, увесь гэты час ён стаяў ля частаколу за некалькі дзесяткаў сажняў ад Якава і ўважліва сачыў за ім.

Поделиться:
Популярные книги

Я все еще князь. Книга XXI

Дрейк Сириус
21. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я все еще князь. Книга XXI

Обгоняя время

Иванов Дмитрий
13. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Обгоняя время

Развод, который ты запомнишь

Рид Тала
1. Развод
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Развод, который ты запомнишь

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Сочинитель

Константинов Андрей Дмитриевич
5. Бандитский Петербург
Детективы:
боевики
7.75
рейтинг книги
Сочинитель

Темный Лекарь 5

Токсик Саша
5. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 5

Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Хрущев Сергей
2. Трилогия об отце
Документальная литература:
биографии и мемуары
5.00
рейтинг книги
Никита Хрущев. Рождение сверхдержавы

Фиктивный брак

Завгородняя Анна Александровна
Фантастика:
фэнтези
6.71
рейтинг книги
Фиктивный брак

Господин следователь

Шалашов Евгений Васильевич
1. Господин следователь
Детективы:
исторические детективы
5.00
рейтинг книги
Господин следователь

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Кир Булычев. Собрание сочинений в 18 томах. Т.3

Булычев Кир
Собрания сочинений
Фантастика:
научная фантастика
7.33
рейтинг книги
Кир Булычев. Собрание сочинений в 18 томах. Т.3

Корсар

Русич Антон
Вселенная EVE Online
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
6.29
рейтинг книги
Корсар