Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

Комтур запаліў паходню, і на Генрыха, вырваныя з цемры, глянулі жоўтыя чалавечыя чарапы, шкілеты. Даўно сканалі ў страшных пакутах людзі, што навекі былі замураваны ў гэтай магільнай імгле, даўно разбурылася, знікла іхняя плоць, а касцякі і зараз былі прыкаваны да каменнай сцяны ланцугамі. Адзін шкілет быў прыкаваны за нагу, другі — за шыю…

Ды, аказваецца, у гэтым жахлівым пекле яшчэ тлела жыццё. У цёмным куце падземнай каморы нешта дыхала, слаба варушылася.

Комтур зрабіў крок туды, высока ўзняў паходню, і Генрых убачыў двух мужчын, дакладней, дзядоў, бо доўгія сівыя бароды выраслі ў іх ледзь не па пояс. Кароткімі ланцугамі яны за шыі былі прыкаваны да цёмнай ад падземнай вільгаці сцяны.

Комтур

зняў з крутка, убітага ў сцяну, бізун, які, пэўна, заўсёды вісеў тут, пагрозліва махнуў ім, запытаўся ў аднаго з нявольнікаў:

— Як тваё імя, пёс?

— У мяне няма імя. Я — раб Ордэна, — закалаціўшыся ўсім целам, адказаў нявольнік.

— Паразумнеў,— засмяяўся комтур. — Цалуй, біч.

Нявольнік, зазвінеўшы ланцугом, хуценька пацалаваў бізун, чырвоны ад ягонай крыві і крыві суседа па няшчасці.

— Глядзі ў мяне, — пагразіў комтур. — Ледзь што — ты сам з сябе скуру сваю здымеш і вось на гэты крук павесіш. А як тваё імя? — падступіўся ён з бізуном да другой сваёй ахвяры.

— Я — Варыдот, старэйшына імерскіх лэтаў,— слабым голасам адказаў знясілены нявольнік.

— Ты раб Ордэна! Ты раб Ордэна! — раз'юшана закрычаў комтур і пачаў з усяго пляча бізуном хвастаць лэцкага старэйшыну.

— Я — Варыдот, — прашаптаў нявольнік і страціў прытомнасць.

У Генрыха падкошваліся ногі, млявасць падкочвалася пад грудзі. Ён не вытрымаў і стралой вылецеў з каморы, у цемру, толькі б далей быць ад стогнаў і крыві.

— Шкадуеш язычнікаў? — здзівіўся комтур, калі яны ўжо ішлі з-пад зямлі на паверхню. — Іх шмат, а бог адзін. Запомні: наносячы раны язычнікам, мы ахоўваем святыя божыя раны.

Пабыўшы ў Вендэне яшчэ дзень, Генрых і Алебранд з абозам рушылі далей, на раку Імеру. Генрыху ўсё ўспамінаўся нязломны лэцкі старэйшына, які, як сабака, сядзіць на ланцугу, але не забывае сваё чалавечае імя. Разам з гордым лэтам успамінаўся яму кукейноскі князь Вячка, няўступчывы, з жалезнай душой, якая, можа, і дае трэшчыны, але якую нельга зламаць. «Адналюбы, — думаў пра лэта і пра Вячку Генрых. — Свой род не забываюць, свой корань. У таго ж Вячкі ўкралі дачку, і ён з мальбой на вуснах прыбег у Рыгу, ён паабяцаў аддаць епіскапу палову свайго горада, ён не пашкадуе яе, гэту палову, і ўсё роўна мы не перамаглі яго, ён наш вечны вораг да апошняга свайго дыханя. У чым сіла такіх людзей? Няўжо ў сляпой вернасці маленькаму кавалачку зямлі, на якім яны нарадзіліся? Дык у гэтым яны падобны на кратоў, што ўсё сваё жыццё капаюцца-калупаюцца на лясной паляне, дзе пусцілі іх у свет божы, і нічога не вабіць іх, нічога ім не трэба, абы была свая паляна. А я чайкай хачу быць! Сёння тут, заўтра пераляцеў мора, і зусім іншы вецер гладзіць пёры, зусім іншае сонца грэе, і над усім гэтым вялізным, розным светам — адзіны бог, адзіны, не лэцкі, не полацкі, а рымскі».

У тую ж ноч пад шум ветру, пад аднастайнае рыпенне колаў прысніўся Генрыху сон. Убачыў ён нятленны божы прастол у яркіх святочных васільковых нябёсах. Мяккае залатое святло, на якое б глядзеў вечна, струменілася ад прастола. Музыкай звінела бязмежная прастора, запоўненая льнянавалосымі анёламі, якія сядзелі на маленькіх іскрыста-брыльянтавых зорачках (па анёлу на зорачку!) і калыхаліся, лёталі туды-сюды, быццам на арэлях. Бога ўбачыў Генрых і пакорліва апусціў ашчасліўлены позірк. І пачуў ён, як сустрэліся, сутыкнуліся ля божага прастола дзве малітвы — адна прыляцела з Рыгі, другая — з Полацка. «Божа, — слёзна папрасіла рыжская малітва, — умацуй, навучы, дай перамогу над язычнікамі». — «Божа, — загаласіла малітва полацкая, — ты наш бацька. Злітуйся, дапамажы, дай перамогу над тэўтонамі». Малітвы былі дзве, а бог быў адзін, і бог пакутліва задумаўся. Зоркі патухлі ў цёмных нябёсах, анёлы заплакалі і ляглі спаць, накрыўшыся

халоднымі воблакамі, гром хацеў загрымець, але сарваў голас, захрыпеў, закашляў, а бог усё думаў. І тады не вытрымаў, закрычаў Генрых: «Што ж ты думаеш, госпадзі? Адны мы дзеці твае — пілігрымы з Рыгі. Гані прэч іншых!» Але журботным позіркам глянуў бог на Генрыха, ціха сказаў: «Я чуў дзве малітвы, дзве… Я не ведаю, што мне рабіць». І заткнуў пальцамі вушы, каб не чуць болей нікога.

У вялікай трывозе і ў смутку прачнуўся Генрых і адразу ж пачаў маліцца. Яшчэ сонца не ўзыходзіла, яшчэ там, дзе яно павінна было ўзысці, ледзь-ледзь крывавіўся краёчак неба. Начны сонны вецер пах мокрай травой і, здавалася, ладанам. Алебранд, сыта адваліўшы ніжнюю губу, спаў, свістаў носам побач.

Нарэшце дабраліся да прызначанага месца і там, дзе рака Імера ўліваецца ў возера Асцігервэ, пачалі будаваць божы храм. Працавалі ўсе, у тым ліку Генрых і Алебранд. Царкву рабілі драўляную, каб потым, як пусціць у гэтым краі моцныя карэнні лацінская царква, замяніць яе каменнай. Генрых натхнёна грукаў сякерай і з нецярпеннем чакаў, калі падыдуць да рыжскіх пілігрымаў мясцовыя жыхары. Але яны пакуль што не падыходзілі — пэўна, хаваліся ў лясах.

Нарэшце з'явіўся аднекуль сівагаловы сінявокі дзядок, сеў на бервяне, перакінуўшы нагу цераз нагу.

— Мір табе, божы чалавек, — сказаў Генрых дзеду на лэцкай мове.

Дзядок устаў з бервяна, падышоў да Генрыха, пазіраючы на царкву, дзе завіхаўся з пілігрымамі Алебранд, параіў:

— Забі чырвонага пеўня і змаж сцены і дзверы свежай пеўневай крывёй.

— Навошта? — пачціва ўсміхнуўся першаму са сваіх будучых парафіян Генрых.

— Полымя не возьме базніцу 88 .

88

Базніца — па-латышску царква.

Старога лэта звалі Вардэке. На нагах у яго былі белыя анучы, абвітыя крыж-накрыж скуранымі раменьчыкамі, на сухой шыі матляўся клятчасты шалік. Ён спытаўся ў Генрыха:

— Адкуль нашу мову ведаеш, лацінянін?

— Я з лэтаў. Я нарадзіўся тут, — адказаў Генрых. Вардэке ледзь з бервяна не кульнуўся. Ускочыў, схапіў Генрыха за руку, узбуджана загаварыў:

— А я, дурань, гляджу на цябе і думаю… Дык я ж ведаю цябе! Ты — Пайке.

— Я — Генрых, — з годнасцю адказаў малады пастыр. Тэўтонская кроў захвалявалася ў ім.

— Можа, для каго ты і Генрых, але ты — Пайке, наш Пайке, — радасна казаў Вардэке, і нават слёзы блішчэлі на вачах.

Так Генрых зрабіўся прыходскім пастырам — вёў службы, прымаў споведзі, хрысціў і пакрысе пісаў сваю хроніку. Жыў ён у невялікім пакойчыку побач з царкоўнай рызніцай, жыў вельмі сціпла, як і належыць таму, хто ўручыў сваю душу Хрысту. Хлеб, малако, рыба — вось і ўся ягоная ежа, якую на чоўне прывозіў яму стары Вардэке.

«Хроніка Лівоніі» — адзінае дзіця ўсяго майго жыцця, — натхнёна думаў Генрых, доўгімі начамі карпеючы над пергаменам. — Я стрымаю слова, якое даў епіскапу Альберту. Пакаленні людзей, што прыйдуць на зямлю пасля нас, прачытаюць пра несмяротныя подзвігі рыжскіх пілігрымаў».

Налятаў на возера начны вецер, сцяной уздымаў свінцовыя хвалі, з адрывістым сухім трэскам бег па чаратах, вялізнымі жменямі сыпаў і сыпаў пясок у акенца пакойчыка, дзе працаваў Генрых. Шкло было мутнае ад пылу.

«Як мне назваць сябе? — разважаў малады храніст. — Генрыхам Імерскім? Ці Генрыхам з Лэціі? Ды гэта, бадай, не самае галоўнае. Галоўнае, што я праслаўлю абраных богам тэўтонаў, якія запалілі на гэтай зямлі святло ісціннай веры. Жорсткую вайну вядуць яны з язычнікамі, і я буду пісаць пра вайну, пра бясконцую вайну».

Поделиться:
Популярные книги

Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Панкеева Оксана Петровна
Хроники странного королевства
Фантастика:
фэнтези
9.30
рейтинг книги
Хроники странного королевства. Возвращение (Дилогия)

Матабар. II

Клеванский Кирилл Сергеевич
2. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар. II

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая

Идеальный мир для Лекаря 2

Сапфир Олег
2. Лекарь
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 2

Пограничная река. (Тетралогия)

Каменистый Артем
Пограничная река
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
9.13
рейтинг книги
Пограничная река. (Тетралогия)

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Ротмистр Гордеев

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Ротмистр Гордеев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Ротмистр Гордеев

Ритуал для призыва профессора

Лунёва Мария
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Ритуал для призыва профессора

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Хозяйка заброшенного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка заброшенного поместья

Газлайтер. Том 4

Володин Григорий
4. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 4

Неудержимый. Книга XIII

Боярский Андрей
13. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XIII

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец