Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Меч князя Вячкі

Дайнеко Леонид Мартынович

Шрифт:

— Ой, татачка, ніхто мяне не кусаў,— прасіўсявішчаў Васілька. — Гэта я пятою на драўляны калок наступіў.

Ішло лета за летам, падрастаў Вячка і больш не баяўся ваўкалака. Наадварот — шукаў з ім сустрэчы. Любіў ускочыць на каня і, без сядла, імчаўся ў лугі, на лясныя паляны. Змрок стукаўся ў грудзі. Кажаны віліся над галавою. Спалоханыя зайцы і казулі ратаваліся, хто як мог. Кіпеў над галавой нябесны блакіт. Уздрыгвала зямля. Чулася бушаванне ветру ў далёкіх лясах. А ён імчаўся, імчаўся…

Ён рос і пачынаў разумець сваю зямлю, свой край, людзей гэтага краю. Працавіты,

мужны, цвёрды народ бачыў ён вакол сябе. Чалавек да чалавека падбіраўся тут, як каменьчык да каменьчыка. Нязломнай сцяною ўставаў полацкі люд на шляху прыблудаў-тэўтонаў, хцівых ненажэрцаў, якія чорнымі вужакамі хацелі прапаўзці на Усход па берагах Дзвіны. І калі споўнілася Вячку шаснаццаць сонцаваротаў, пакляўся ён у Полацку, у святой Сафіі, што да апошняга дыхання будзе бараніць сваю зямлю.

У Рызе Вячку павезлі на епіскапскае падвор'е. Выйшлі з капэлы Альберт з Генрыхам, і Альберт, наліваючыся жорсткай чырванню, закрычаў кнехтам:

— Раскаваць!

Падбег да князя, сам паспрабаваў зняць з яго ланцугі, але жалеза ёсць жалеза, і давялося чакаць каваля. Тоўсты нетаропкі каваль прыйшоў з усім сваім інструментам, выцер мяккім кулаком бліскучы ад поту лоб, ні разу не глянуўшы Вячку ў твар, раскаваў яго.

Кукейноскага князя павялі ў пакоі епіскапа. Вячка расціраў знямелыя ад халоднага жалеза рукі, у якіх, здавалася, спынілася кроў. Ён быў як у нейкім сне, ішоў, дыхаў, бачыў людзей і бачыў Бінтавую лесвіцу перад сабою, бачыў высокія дзверы, на якіх былі выразаны крыжы і анёлы. Ён бачыў, як нямы служка епіскапа нялоўка спатыкнуўся на парозе, ледзьве не ўпаў, і епіскап так глянуў на служку, што той пабялеў, змізарнеў ростам.

Вячка сеў на мяккі пуф. Альберт, Генрых і тлумач Фрэдэрык стаялі насупраць. Свечак не палілі, бо яркае дзённае святло шырокімі струменямі ўрывалася ў пакой праз вокны, зашклёныя каляровым венецыянскім шклом. Толькі там, дзе на глухой сцяне вісела распяцце Хрыста ў цярновым вянку, было змрачнавата, бо промні сонца не даляталі датуль, расквечвалі бліскуча нацёртую воскам дубовую падлогу.

— Рыцар Данііл горш за язычніка, — сказаў епіскап. — Парушыў клятву, дадзеную на святым крыжы. Наш капітул пакарае яго. Мы адбяром яго лен 96 , які ўручыла яму рыжская царква.

96

Лен — зямельнае ўладанне, якое пажыццёва ўручалася васалу за ягоную службу.

Генрых і Фрэдэрык згодна кіўнулі галовамі. Вячка маўчаў.

— Кароль Кукейноса, пэўна, стаміўся? — падышоў да Вячкі Альберт і паклікаў: — Імануіл!

На парозе з'явіўся нямы служка.

— Дзе мая дачка? — глянуў у шэра-сталёвыя вочы епіскапу Вячка. Гэта былі першыя ягоныя словы за доўгі час палону.

— Няхай манашка Эльза прывядзе князёўну, — загадаў Альберт Імануілу.

Цяпер ужо Генрых адчуў, як падступае да сэрца нясцерпнае хваляванне. Хутка павінны былі прывесці Соф'ю. Як сустрэне яна бацьку? Як гляне на яго? Што скажа?

Больш года выкарчоўваў ён, Генрых, з дзіцячай няспелай

душы валуны язычніцтва, святым словам здзіраў, выпальваў з яе каросту крывіцкай мовы. Не толькі пра Соф'ю думаў, аддаючы ёй столькі сіл, часу, крыві. Пра сябе думаў. Думаў пра таго маленькага дурненькага лэта, якога калісьці завезлі ў Тэўтонію і кінулі, як у мора, у інакшае жыццё, у інакшую мову. Ён, дзякуй богу, не ўтапіўся, выплыў на паверхню, хоць і наглытаўся напачатку горкай вады. Але ці трэба было ратавацца тады, у тым моры? Ці трэба было выплываць? Вось якія думкі праколвалі душу апошнім часам. Галасы мёртвых лэтаў крычалі ў ім па начах. Голас юнай Убеле, што загінула ад ягонага мяча, голас Вардэке. Ці трэба было тады выплываць? А ці не лепей было б пайсці на дно, назаўсёды застаўшыся маленькім лэтам?

«Ёсць адзін бог, адна дзева Марыя, адна мова — латынь, — горача маліўся ён, калі бяссонніца халоднымі пальцамі хапалася за горла. — Усё іншае — непатрэбнае. Усё іншае — ад нячысціка. Род людскі толькі аслабляе сябе, разбіваючыся на плямёны, народы, мовы. Толькі рымскі народ павінен жыць пад сонцам, вялікі, недзялімы рымскі народ».

Будзе Соф'я той, якую ён ляпіў у сваіх штодзённых справах і марах, забудзе мову крывічоў, павернецца ўсёй душой, усім сэрцам да рымскай царквы, як кветка да сонца, будзе шчаслівы ён, Генрых з Лэціі, і будзе гэта апраўданнем ягонага жыцця, няпростага і нялёгкага.

Увялі Соф'ю. Манашка Эльза і абаціса Марта стаялі побач з дзяўчынкай.

— Дочачка мая, — парывіста ўзняўся Вячка. Соф'я паглядзела на яго, потым на абацісу Марту, потым на Генрыха.

— Я твой бацька, — падышоў да яе, пагладзіў доччыны светлыя валасы Вячка. — Хіба ты не пазнала мяне? Хіба не помніш?

Ён з такой надзеяю, з такім болем пазіраў на дачку, што ў абацісы Марты нечакана павільгатнелі вочы. Генрых нешта шапнуў Соф'і, і маленькая князёўна, гледзячы паўз бацьку ў вузкае, асветленае жоўтым сонцам акно, сказала некалькі незразумелых слоў. Голас быў роўны і сухі, быццам драўляны.

— Што яна гаворыць? — разгублена глянуў на тэўтона Вячка.

— Князёўна Соф'я сказала, што яна дачка апостальскай рымскай царквы, — растлумачыў Фрэдэрык.

— Рымскай царквы? — здзівіўся, пабляднеў Вячка і аж зрабіў крок назад. — Але ж яна мая дачка. Мая! І княгіні-нябожчыцы Звеніславы. Можа, яна хворая? Соф'я, Соф'ечка! Я прыйшоў па цябе. Успомніла мяне? Успомніла Кукейнос?

Ён схапіў бледную і тонкую доччыну руку, пагладзіў яе, потым пацалаваў. Князёўна раптам заплакала, срэбныя ручайкі слёз густа і нястрымна пакаціліся з вачэй. Яна затрымцела ўсёй сваёй істотаю, сказала:

— Татачка, вось гэтая Эльза прымушае мяне гаварыць па-іхняму… Б'е мяне…

— Я скручу табе шыю, чорная сава! — ірвануўся Вячка да Эльзы.

Манашка з абацісаю, быццам бура іх падхапіла, вылецелі з епіскапскіх пакояў.

— Выведзіце князёўну! — закрычаў служкам Альберт і нават нагамі затупаў. Тыя спалохана схапілі пад рукі Соф'ю, зніклі за дзвярамі. У пакоі наступіла цішыня, халодная, гняўлівая. Генрых раптам весела засмяяўся. Епіскап здзіўлена паглядзеў на яго, запытаўся:

— Што з табой, сын мой?

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора 3

Герда Александр
3. Черный маг императора
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора 3

Новик

Ланцов Михаил Алексеевич
2. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
6.67
рейтинг книги
Новик

Бывшие. Война в академии магии

Берг Александра
2. Измены
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.00
рейтинг книги
Бывшие. Война в академии магии

Завод 2: назад в СССР

Гуров Валерий Александрович
2. Завод
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Завод 2: назад в СССР

Надуй щеки! Том 4

Вишневский Сергей Викторович
4. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
уся
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 4

Жандарм

Семин Никита
1. Жандарм
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
4.11
рейтинг книги
Жандарм

Мастер Разума

Кронос Александр
1. Мастер Разума
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
6.20
рейтинг книги
Мастер Разума

Развод с генералом драконов

Солт Елена
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Развод с генералом драконов

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Белые погоны

Лисина Александра
3. Гибрид
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Белые погоны

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Счастье быть нужным

Арниева Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.25
рейтинг книги
Счастье быть нужным

Один на миллион. Трилогия

Земляной Андрей Борисович
Один на миллион
Фантастика:
боевая фантастика
8.95
рейтинг книги
Один на миллион. Трилогия