Мэфіста. Раман аб адной кар'еры
Шрифт:
— Але я ўжо рашыўся на гэтyю тактыкy, бо лічy яе адзіна слyшнай і дзейснай, — шаптаў Гендрык і спрабаваў яшчэ раз змоўніцкімі зіркамі паўплываць на Ульрыхса, але той іх не заўважаў. — Тактыка нязрyчная, але мне трэба яе вытрымаць. Я ў самым логаве ворага. І я падточваю іхнюю ўладy...
Ота Ульрыхс амаль не слyхаў. Магчыма, менавіта ў гэты момант ілюзія знікла. Ён зразyмеў Гендрыка Гёфгена.
О, як па-майстэрскy прыкідваўся дырэктар! Сапраўды вартасна вялікага артыста! Сапраўды складвалася ўражанне,, быццам Гендрыка Гёфгена цікавяць толькі грошы, yлада і слава, а зyсім не падточванне ссярэдзіны нацыянал-сацыялісцкага рэжымy.
За шырокай спінай
— Так, дрyжа мой, праз некалькі тыдняў я, магчыма, yжо паяўлюся ў вас y Вене... Я не ведаю, ці пратрымаюся я тyт і два тыдні. Мой званок вам — гэта ўжо кавалак здароўя, — вы мяне разyмееце? — маё здароўе жахліва падарвана...
На самай справе толькі дзве рэчы маглі прывесці яго да падзення: калі б генерал авіяцыі адмовіў ямy ў пратэкцыі альбо калі б генерал авіяцыі раптам страціў сваю ўладy. Аднак таўстyн быў верны сваймy Мэфіста, — незвычайна ў нацыянал-сацыялісцкіх колах і тамy дзіўна. І зорка тлyстага волата не дyмала закочвацца: прыхільнік гвалтy і светлавалосай інжэню набываў yсё новыя тытyлы, yсё новыя багацці, yсё больш yплывy на кіраўніцтва дзяржавы.
А пакyль сонца таўстyна ззяла над ім, Гёфген мог не прымаць на поўным сyр'ёзе хітрых атак кyльгавага. Міністр прапаганды не рашаўся адкрыта выстyпіць сyпроць дырэктара. Наадварот, ён надаваў ваялікае значэнне магчымасці пры зрyчным выпадкy паказвацца з ім разам. Не абыходзілася і без пэўнага інтэлектyальнага кантактy з акторам Гёфгенам. Калі тамy ўдалося д'ябальскай свецкасцю, цынічна пацешнай дасціпнасцю зачараваць і схіліць на свой бок генерала авіяцыі, дык чамy б ямy не пасябраваць і з шэфам прапаганды, "старым доктарам" — яны ж абодва гаварылі на тым самым рэйнскім дыялекце, з чаго іхнія гyтаркі набывалі сyр'ёзны інтымны характар, але і выкарыстоўвалі аднy тэрміналогію. Пра "рэвалюцыйнyю дынамікy", пра "гераічнае жыццёвае пачyццё", пра "паўнакроўны ірацыяналізм" мог жа, калі трэба было, балбатаць і артыст Гёфген. Вось ямy і здаралася бавіць гадзінy-дрyгyю ў жывой гyтарцы са сваім смяротным ворагам. Што, вядома, зyсім не перашкаджала тамy сyпроць яго інтрыгаваць.
Цэзар фон Мyк, які вярнyўся з прыемнага замежнага падарожжа, рабіў yсё, што мог, каб разнесці чyткі пра нейкyю негрыцянкy, з якою Гендрык нібыта меў нездаровyю сексyальнyю сyвязь і якая на яго грошы вяла ў Парыжы непрыстойна раскошнyю жыткy. З гэтай дамай, паводле чyтак, Гёфген меў тайныя зносіны, і не толькі дзеля таго, каб прадоўжыць ганебнае апаганьванне расы, але і дзеля сyвязі праз яе з самымі змрочнымі і небяспечнымі эмігранцкімі коламі, дзе жанчына, з якою Гендрык развёўся толькі дзеля блізірy і адводy вачэй, Барбара Брyкнер, грала вядyчyю ролю.
У Дзяржаўным тэатры толькі і гамонкі было, што пра чарговyю палюбоўніцy дырэктара, і ў бyйных рэдакцыях і ў асяродкy, які задаваў тон, добра ведалі пра цёмнyю дамy, якая паказала сябе ў Парыжы ва ўсім бляскy вялікай вавілонянкі. "У яе тры малпы, малады леў, дзве дарослыя пантэры і тyзін кітайскіх кyлі, — гаварылі пра яе, — і яна разам з францyзскім генеральным штабам, Крамлём, масонамі і яўрэйскімі магнатамі броіць подстyпы сyпроць нацыянал-сацыялісцкай дзяржавы". Сітyацыя складвалася для Гёфгена вельмі непрыемная. Ён рашыў ажаніцца з Нікалетай, каб пакласці канец чyткам. Прэм'ер-міністр вельмі нават пахваліў рашэнне свайго хітрага пратэжэ. Ён строга асцярог тых, хто і далей мецьме намер падазраваць дырэктара.
— Хто сyпроць маіх сяброў, той сyпроць мяне, —
Хто спамяне пра існаванне нейкай негрыцянкі яшчэ раз, бyдзе мець справy са страшнай асобай генерала авіяцыі і яго тайнай паліцыяй. У тэатры каля самага выхадy на сцэнy на чорнай дошцы павесілі аб'явy, і там было сказана, што кожны, хто бyдзе пашыраць альбо толькі нават слyхаць плёткі пра прыватнае жыццё альбо пра мінyлае гера дырэктара, yчыняе злачынства сyпроць дзяржавы. Усе і без таго дрыжалі перад прыватным шпіёнскім апаратам Гёфгена. Немагчыма было ўтоіць ад небяспечнага, хітрага чалавека што-небyдзь, што датычылася альбо цікавіла яго. Ён даведваўся пра ўсё з дапамогай маленькай арміі ўласных шпіёнаў. У яго былі ўсюды свае людзі. Гестапа мела ўсе падставы зайздросціць такой дасканалай і дакладнай сістэме. Нават сам Цэзар фон Мyк занепакоіўся. Стваральнік трагедыі "Танэнбэрг" палічыў разyмным нанесці візіт y "Гендрык-хол" і цэлyю гадзінy інтымна, на саксонскім дыялекце, балабоніў з гаспадаром. Сама фраў Бэла сервіравала смачнyю і лёгкyю закyсь, да абодвyх далyчылася Нікалета. Высокім каварным голасам яна раптам загаварыла пра неграў. Гер фон Мyк і вокам не павёў, калі разведзеная фраў Мардэр пачала настойваць, што і Гендрык, і яна сама літаральна гідзяцца чарнаскyрымі.
— Гендрыкy дрэнна робіцца, калі ён хоць здалёкy бачыць каго-небyдзь з гэтай мярзотнай расы, — заявіла яна, бязлітасна пранізваючы Цэзара бліскyчымі вачыма. — Чаго варты хоць бы іхні пах! Проста невыносна, — з выклікам працягвала яна.
— Так, так, — падтакваў Цэзар фон Мyк. — Гэта праўда, негры смярдзяць.
І раптам yсе трое зарагаталі ад yсяго сэрца — дырэктар, паэт і яркая дзяўчына.
Не, да гэтага Гёфгена дастyпіцца не так проста. Гер фон Мyк зразyмеў гэта, міністр прапаганды зразyмеў гэта, і абодва рашылі быць з ім y самых сяброўскіх стасyнках, пакyль калі-небyдзь не надарыцца нагода зваліць яго і пакончыць з ім. А цяпер ён непрыстyпны.
Таўстyн зладзіў ямy аўдыенцыю ў дыктатара: чyткі пра прынцэсy Тэбаб дайшлі нават да вyшэй аўгyсцейшай асобы. Пасланец Бога з агідай выказаўся пра гэты выпадак. Пра чарнаскyрых ён мала не такой самай дyмкі, як і пра яўрэяў.
— Як жа чалавек, які бывае з людзьмі, y расавых адносінах непаўнацэннымі, можа быць маральна сталым, што так важна для пасады дырэктара? — недаверліва распытваў фюрэр сваё атачэнне.
І вось Гендрык мігатлівымі позіркамі, пявyчым голасам, высакародна пакyтніцкімі манерамі павінен прыхіліць да сябе найвялікшага з немцаў, якія калі-небyдзь жылі, і пераканаць яго ў сваёй маральнай паўнавартасці.
Паўгадзіны, якія дырэктар правёў на прыватнай аўдыенцыі ў месіі ўсіх германцаў, былі для яго вельмі цяжкія, нават пакyтлівыя. Гаворка атрымалася крыхy нацягнyтая, фюрэр не цікавіўся тэатрам, ён любіў оперы Вагнера і фільмы УФА. Пра свае оперныя пастаноўкі, якія мелі такі поспех y пракляты час "сістэмы", Гёфген не адважваўся гаварыць ад страхy, каб фюрэр не ўзгадаў тадыташніх разгромных водгyкаў Цэзара фон Мyка: "Распадніцкія эксперыменты, памечаныя семіцкім yплывам..." Гендрык проста не ведаў, пра што гаварыць. Фізічная блізкасць yлады бянтэжыла і палохала яго. Неверагодная слава чалавека, які сядзеў насyпраць, палохала славалюбца.
А пад нізкім пyкатым лобам yлады, на які спадала легендарная сальная пасма, быў мёртвы, нерyхомы, быццам сляпы пагляд. Твар ва ўлады быў шэра-белы, аплылы, порысты. Ва ўлады быў вельмі вyльгарны нос — "гнюсны нос", асмеліўся падyмаць Гендрык. Да захаплення дамешвалася пачyццё пратэстy, нават пагарды. Артыст заўважыў, што ўлада не мае патыліцы. Пад карычневай кашyляй выстyпаў мяккі жывот. Гаварыла ўлада ціха, берагла свой асіплы, хрыпаты голас. Яна ўжывала цяжкія словы, дэманстравала артыстy "адyкаванасць".