Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мёртвым не баліць

Быкаў Васіль

Шрифт:

— На бугор! Марш на бугор! — крычыць Сахно і паказвае ў поле рукой.

Ад групы аддзяляецца старшына.

— Братва, ану бягом! У каго гранаты — ка мне! Мы ім пакажам кузькіну маць!

Зморана і не дужа рашуча яны бягуць на пагорак. Сахно яшчэ кагосьці спыняе і гоніць за ўсімі. Некага б’е рукаяткай пісталета па шыі. Што ж, можа, гэтак і трэба. Спадзявацца цяпер няма на каго. Ніхто тут нас не абароніць. Толькі самі сябе.

У нейкім бяздумным парыве я таксама саскокваю з падводы. Саскокваю і прысядаю на адну нагу. Мусіць, усё ж паспяшаўся. Але чорт з ім! Гінуць дык гінуць — на полі бою. На маё месца зараз

жа нехта залазіць.

Я кульгікаю ў стэп. Ззаду, аддаляючыся, грукоча фурманка, толькі я не азіраюся. Я ведаю — нам ужо не сустрэцца.

Толькі добра адышоўшыся, я кідаю кароткі позірк назад. Паблізу нікога. Фурманка далёка ўнізе ўязджае ў сяло. Але дзе Сахно?

Капітана нідзе не відаць. Наперадзе яго няма, а ззаду… А ззаду на фурманцы чарнее знаёмая кубанка.

Чамусьці мне робіцца да болю крыўдна. Я не разумею чаму. Але гэта подла. Хіба так можна?

Тым часам невялічкая група старшыны таропка разбягаецца ў ланцуг. Тады, давячыся крыўдай, я знімаю з-за спіны карабін і выходжу на ўзгорак.

19

Аднак даволі.

Нам прыносяць вячэру і абед — на сёння ўсё разам. Немаладая паўнаватая афіцыянтка ў наколцы ставіць дзве талеркі з біфштэксам, па селядцу з цыбуляй. Я, апанураны роздумам, назіраю за яе спрытнымі рукамі і думаю, што так можна здурнець. Успамінаць усё гэта ненамнога лягчэй, чым калісьці было перажываць. Усе пакуты ўзнаўляюцца. Зрэшты, яно і зразумела: дужа ўжо многа нерваў і сіл тое мне каштавала.

Мой сусед ажыўляецца. Адкладвае газету і задаволена прысоўваецца да стала. Перш-наперш бярэ круглявы графінчык і налівае дзве чаркі.

— Ну што ж! Паспытаем… Дарэчы, я і не ведаю, як вас велічаць, — кажа ён, затрымліваючы ўзнятую чарку. Я роздумна бяру сваю.

— Васілевіч.

— Васілевіч? Беларускае прозвішча. А я Гарбацюк. Павел Іванавіч.

З-пад ілба я пранізліва гляджу яму ў самыя вочы. Не, чорт вазьмі, для Сахно ён занадта ўпэўнена сябе паводзіць. Здаецца, я марна нарабіў усіх гэтых недарэчных турбот. Ён кідае на мяне кароткі, зусім прыяцельскі, позірк.

— Ну, будзем здаровы!

I са стрыманай асалодай выпівае. Хакнуўшы, бярэ відэлец. Я трымаю сваю чарку ў руцэ. Каб піць за здароўе, трэба яго мець. Інакш гэта пусты і фармальны тост. У мяне, аднак, ёсць іншы. Я буду піць не «за». Я вып’ю «супроць». Супроць усяго, што мяне прывяло сюды. Каб з ім болей не знацца.

Мы пачынаем маўклівую, засяроджаную яду. Я ўжо, аднак, перахацеў есці і без вялікай ахвоты выбіраю з селядца колцы цыбулі. Яшчэ я пазіраю на нашых суседзяў. Яны за спіной Гарбацюка (калі толькі ён Гарбацюк). За двума ссунутымі сталамі чацвёра хлопцаў і трое дзяўчат п’юць шампанскае. Адна, што сядзіць у дальнім канцы стала, маленькая, жывая прыгажунька. Яна ўся чорненькая, і плацце, і бровы, і знарок вольна растрэсеная капешка валасоў. Ні аднае секунды ёй не сядзіцца спакойна: смяецца, пляскае рукамі, нешта імкнецца давесці сябрам. Вочы яе так і гараць захапленнем. Да яе скіраваны позіркі ўсіх чатырох хлопцаў. Ды і дзве бландзінкі раз-пораз спыняюць на ёй свае падведзеныя чорныя вочы.

— Вы ваявалі? — ні з таго ні з сяго проста «ў лоб» пытаюся я ў Гарбацюка. Той з годнасцю распростваецца ў крэсле.

— А як жа! Усю вайну. На Заходнім,

а пасля на Другім Беларускім.

— А на Другім Украінскім не былі?

— Украінскім? Не, не быў. На Украіне, на жаль, не давялося. Болей у Беларусі. У Польшчы. Берлін браў…

Ён энергічна і са смакам працуе дужымі квадратнымі сківіцамі. I зноў той жа спакой, трохі нават ганарлівы тон — браў Берлін! Не, мусіць, я круглы дурань. Ідыёт. Ледзьве не нарабіў свінства і нахабства. I ўсё таму, што праз дваццаць год не забыўся на тое халернае мінулае. Ці не лепей махнуць на яго? Як іншыя.

Калі б было можна…

Гарбацюк тым часам адсоўвае пустую талерку і зноў паднімае графінчык.

— Ну дык што? Па другой? За перамогу.

Прыпомніў! Пасля свайго дарагога здароўя ён п’е за перамогу. Нішто ваяка! На гэты раз ён працягвае руку, і мы чокаемся. Гарбацюк адразу куляе чарку ў рот. Я нерашуча трымаю сваю ў руцэ. З-за суседняга стала, хітра і бязгучна смеючыся ўсім тварам, дакранаецца вуснамі да бакала чарнушка. Яе кампанія за сталом выбухае рогатам.

— Эрна, восхитительно!

— Любушка, твою лапушку!

Плячысты бландзін у шэрай з кішэнямі сарочцы схіляецца над яе рукой. Гарбацюк азіраецца і шматзначна ківае галавой.

— Тунеядцы напэўна?

Я не адказваю. Посуд на стале адбівае россып рэстаранных агнёў. Побач, ля свайго століка ў прасценку, бразгае відэльцамі афіцыянтка. У зале — прыглушаны гул. Добра, што вакзальныя рэстараны яшчэ абыходзяцца без аркестраў. А то б расшчапілася галава.

Тым часам Гарбацюк бярэцца за нож і відэлец.

— Вы афіцэр? — пытаюся я.

— Гвардыіі маёр запасу.

Ён адразае кавалак біфштэкса і апраўляе яго ў рот. Маёр? Можа быць. Вядома, пасля капітана — маёр. Калі сапраўды не Сахно, дык, мусіць, які камандзір батальёна. А мо палітработнік? Ці пампатэх? Калі, скажам, танкіст. Калі танкіст — я яму прызнаюся ва ўсім і папрашу прабачэння. Перад танкістам я зніму шапку.

20

З пагорка дванаццаць нямецкіх танкаў відаць як на далоні. Звузіўшы інтэрвалы, усе ў рад яны паўзуць па шырокай разлегласці балкі-лагчыны. Праўда, паўзуць асцярожна, відаць, не імкнучыся гусеніцамі душыць уцекачоў — яны іх нішчаць агнём. Глыбінны нутраны гул, усё мацнеючы, плыве над зямлёй.

На фланг я ўжо не бягу. Прыгнуўшыся, уваходжу ў ланцуг, дзе ён трохі радзейшы, і падаю ў снег. Снег тут не глыбокі, навокал тырчыць шэрае дуддзё быльнягу. Справа ад мяне шавеліць ствалом нехта ў паўшубку — ці не камандзір які? Толькі ён не камандуе. Цяпер ён, як і ўсе, радавы ў гэтым ланцугу старшыны Еўсюкова. З другога боку ад мяне таропка месціцца ў снезе даўганогі баец у кароценькім шыняльку. Над заснежаным марозным стэпам блішчыць у смузе невысокае зімовае сонца.

Здаецца, мы ўсе загінем. Каб вызначыць тое, не трэба быць празорцам — дастаткова паглядзець наперад. I, па сутнасці, так недарэчна! Пасля загіне Юрка, Каця. Наўрад ці ўратуецца і Сахно. Можна лічыць, што кожны з нас адзін для другога — ужо не існуе. Я — для Юркі, ён — для мяне. Застаюцца хвіліны. Апошнія мае хвіліны. Самотнае гэта прадчуванне раптам бурыць недалёкі крык. Гэта ў ланцугу прыўстае на каленях старшына. Яго цёмная куртка дэсантніка здалёку відаць на аснежаным доле.

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 5

Вишневский Сергей Викторович
5. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
7.50
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 5

Неверный. Свободный роман

Лакс Айрин
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Неверный. Свободный роман

Охота на разведенку

Зайцева Мария
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
6.76
рейтинг книги
Охота на разведенку

Возвышение Меркурия

Кронос Александр
1. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия

Лейб-хирург

Дроздов Анатолий Федорович
2. Зауряд-врач
Фантастика:
альтернативная история
7.34
рейтинг книги
Лейб-хирург

Как я строил магическую империю 3

Зубов Константин
3. Как я строил магическую империю
Фантастика:
попаданцы
постапокалипсис
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Как я строил магическую империю 3

Энфис 2

Кронос Александр
2. Эрра
Фантастика:
героическая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Энфис 2

Звездная Кровь. Изгой

Елисеев Алексей Станиславович
1. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой

Новый Рал 10

Северный Лис
10. Рал!
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 10

Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Сапаров Александр Юрьевич
1. Царев врач
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
8.77
рейтинг книги
Царев врач, или Когда скальпель сильнее клинка

Звездная Кровь. Изгой II

Елисеев Алексей Станиславович
2. Звездная Кровь. Изгой
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
рпг
5.00
рейтинг книги
Звездная Кровь. Изгой II

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Идеальный мир для Лекаря 26

Сапфир Олег
26. Лекарь
Фантастика:
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 26

Город Богов 4

Парсиев Дмитрий
4. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 4