Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Месяц дваццацi рук (на белорусском языке)
Шрифт:

– Магчымасць уцечкi энергii ў антыграве прыкладна адна тысячная, - сказаў ён.
– Улiчы таксама, што сапсаваўся ахоўны клапан. Мала таго, адмовiў i аварыйны клапан. Гэта ўжо занадта.

Лагерсан у адказ толькi пацiснуў плячамi.

– Нiчога не разумею, - працягваў Фултан.
– Тысяча, памножаная на мiльён, дае мiльярд. Чуеш, Арнэ? Iмавернасць была адна мiльярдная. Пашанцавала, няма чаго сказаць!

– Твае разлiкi недакладныя, - сказаў Лагерсан.
– Пасадка была не вельмi ўдалая, i многiя клапаны выйшлi з строю. Што ж у гэтым дзiўнага? Так ужо здарылася, i цяпер нам

даводзiцца туга. А што паказвае iндыкатар антыграва?

– Мала суцяшальнага. Пакуль шэсцьсот пяцьдзесят кiлаграмаў нiжэй крайняй нормы. Але калi ўлiчыць, людзi i механiзмы важаць тысячу шэсцьсот кiлаграмаў, то няцяжка падлiчыць. На караблi дзевяцьсот пяцьдзесят кiлаграмаў лiшняга грузу.

Лагерсан да болю закусiў вусну i з жалем пакруцiў галавой:

– Дрэнь нашыя справы, Фултан.

– Ды ўжо горш няма куды.
– Фултан агледзеўся па баках, быццам толькi адным поглядам хацеў акiнуць усё навокал.

– Нялёгка будзе скiнуць гэтыя лiшнiя дзевяцьсот кiлаграмаў.

Лагерсан склiкаў усiх афiцэраў.

Не чакаючы спецыяльнага запрашэння, да iх далучылiся Аляксей, Iрына i доктар Паўльсэн.

– Прашу вас усё, што здарылася, трымаць у тайне, - сказаў камандзiр карабля.
– Няма чаго наперад трывожыць экiпаж.

Ён падняўся на камандны мосцiк i павольна пайшоў у сваю рубку, адчуваючы сябе смяротна стомленым i блiзкiм да непрытомнасцi. "Старэю, - падумаў ён. Хутка сорак. Мнагавата, мнагавата для такой работы".

Ён запалiў цыгарэту i зiрнуў у плексiгласавы iлюмiнатар.

Адсюль Тытан здаваўся безжыццёвай раўнiнай, скаванай ледзяным панцырам. З расколiн у сiняватых ледзяных глыбах тонкiмi чырвонымi струменьчыкамi выцякаў ксемедрын, рассцiлаючыся над самай паверхняй планеты. Лагерсан не раз бываў на Тытане. Упершыню ён прыехаў сюды ў дзве тысячы адзiнаццатым годзе, калi рабiў здымкi мясцовасцi, а потым другi раз, роўна праз дзесяць гадоў, калi рабiў новыя, перыядычныя. I вось цяпер ён трапiў сюды трэцi i баяўся, цi не апошнi раз.

Прыкладна за трыста метраў ад карабля з-за ледзянога ўзгорка паказалiся касманаўты. У грувасткiх касмiчных скафандрах яны рухалiся павольна, адзiн за адным, несучы на плячы балоны з ксемедрынам, якi сабралi з расколiн за доўгiя гадзiны цяжкай працы. Лагерсан пазнаваў сваiх людзей па хадзе. Не ўсiх вядома: на караблi было некалькi навiчкоў, але кожнага, з кiм яму даводзiлася лётаць раней, ён, не вагаючыся, пазнаў бы i за тысячу метраў.

Ён у знямозе прылёг на ложак.

Дзевяцьсот кiлаграмаў! Iх трэба выкiнуць любой цаной. Але Лагерсан не мог засяродзiцца на гэтай думцы. Ён думаў пра iрацыянальнасць свету i самой гiсторыi - сапраўды, недарэчна, калi свет аганiзуе ад нейкай нiкчэмнай, невядомай дагэтуль бактэрыi, а выратавальныя лекi можна здабыць толькi за мiльёны кiламетраў ад Зямлi! А, зрэшты, магчыма, у гэтым ёсць свая логiка i нават шчаслiвая заканамернасць. Ксемедрын! Калi шмат гадоў назад на Тытане праводзiлiся першыя здымкi мясцовасцi, хто б мог падумаць, што рэдкiя чырвоныя струменьчыкi газу прынясуць ратунак чалавецтву? А лекар з Гамбурга! Гэта ж ён здагадаўся, што ў барацьбе з бактэрыяй можна выкарыстаць толькi ксемедрын. Ён выпадкова знайшоў гэта, вывучаючы ўсялякiя каталiзатары для

атрымання супрацьэпiдэмiчнай сывараткi. Але цi была гэта вападковасць, цi заканамернасць?

Лагерсан паспрабаваў уявiць, што здарылася б, калi б эпiдэмiя ўспыхнула на год раней, калi праект Крузiўса i Благовiча iснаваў толькi на паперы. Звычайнаму касмiчнаму караблю на атамным палiве спатрэбiлася б каля года, каб даляцець да Тытана. За гэты час чалавецтва паспела б вымерцi. "Няхай будуць блаславёны "Iбiс" i цудадзейны ксемедрын", - падумаў ён.

Ён нявесела ўсмiхнуўся: сама ж убогi фiлосаф з поўным правам можа абвiнавацiць яго ў голым практыцызме.

Цыгарэта патухла, i Лагерсан паглыбiўся ў трывожны сон. Ён iмклiва нёсся кудысьцi на лёгкiм воблачку. Раптам ногi ў яго налiлiся свiнцом, ён звалiўся ўнiз, i яго паглынула бездань.

Яго разбудзiла слабае стракатанне званка. Ён выверыў свой хранометр з двума цыферблатамi - для зямнога i "дарожнага" часу. "Час абедаць". Памыўшыся, ён спусцiўся ўнiз.

Абед праходзiў у поўным маўчаннi. Доктар Паўльсэн не хаваў сваёй заклапочанасцi, Фултан стараўся трымацца як мага спакайней, Iрына i Аляксей час ад часу абменьвалiся загадкавымi позiркамi. Знiзу, дзе абедалi астатнiя сябры экiпажа, чуўся прыглушаны гул галасоў.

– Колькi сёння сабралi ксемедрыну?
– спытаў Лагерсан.

– Дванаццаць кiлаграмаў, - адказаў Фултан.
– Яшчэ два выхады, i мы збяром неабходныя шэсцьдзесят кiлаграмаў.

– Трэба абысцiся адным выхадам.

– Чаму? Усё роўна паляцець мы зможам не раней чым праз двое сутак.

– Ведаю, - буркнуў Лагерсан.
– Але я хачу, каб усе сябры экiпажа былi ў наяўнасцi, калi спатрэбiцца памяншаць вагу карабля. Складзiце спiс, без чаго, па-вашаму, можна абысцiся на караблi, - звярнуўся ён да Iрыны.
– Укажыце вагу кожнага прадмета. Вы, Аляксей, падрыхтуйце спiс прадметаў не сама першай патрэбы. А вы, доктар... Падлiчыце мiнiмальны харчовы рацыён i крайнi запас кiслароду. Баюся, што нам прыйдзецца тужэй зацягнуць рамянi i напружыць лёгкiя.

Ён устаў i накiраваўся да выхаду.

– Ага, ледзь не забыў, - сказаў ён.
– Заўтра, калi закончыце збор ксемедрыну, забяры зброю ва ўсiх сябраў экiпажа.

– Вывернi кiшэнi, Джон.

Джон сярдзiта чмыхнуў.

– Табе кажуць, вывернi кiшэнi!
– Камандзiр павысiў голас.

На стол упалi цыгарэты, запальнiчка, пiлка для пазногцяў, ражок-амулет.

– А дзе бумажнiк?
– зароў Лагерсан.

– Вось, трымайце, - буркнуў Джон, выцягнуўшы бумажнiк з задняй кiшэнi штаноў.
– Камандзiр, - хрыплым, умольным голасам сказаў ён.
– Тут толькi фатаграфii жонкi. Яны i ста грамаў не важаць.

– Маўчаць!
– загадаў Лагерсан.
– Кладзi ўсё. I гадзiннiк таксама.

Джон згроб усё сваё дабро ў кучку i панура паплёўся на месца. На стале ўжо высiлася груда разнастайных рэчаў, глянуўшы на якiя сэрца ў старызнiка забiлася б ад радасцi: тут былi вечныя асадкi, шпiлькi для гальштука, нататнiкi, ланцужкi, каляровыя алоўкi.

– Наступны.

Да стала падышоў чалавек гадоў сарака з ускудлачанымi рыжымi валасамi. Гэта быў навiчок.

– Клiфт Iвенс, камандзiр, - далажыў ён.

Поделиться:
Популярные книги

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Неправильный лекарь. Том 1

Измайлов Сергей
1. Неправильный лекарь
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Неправильный лекарь. Том 1

Искушение генерала драконов

Лунёва Мария
2. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Искушение генерала драконов

Газлайтер. Том 14

Володин Григорий Григорьевич
14. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 14

Сумеречный стрелок

Карелин Сергей Витальевич
1. Сумеречный стрелок
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Сумеречный стрелок

Кровь на эполетах

Дроздов Анатолий Федорович
3. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
7.60
рейтинг книги
Кровь на эполетах

Этот мир не выдержит меня. Том 4

Майнер Максим
Первый простолюдин в Академии
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Этот мир не выдержит меня. Том 4

Чужбина

Седой Василий
2. Дворянская кровь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Чужбина

Назад в СССР 5

Дамиров Рафаэль
5. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.64
рейтинг книги
Назад в СССР 5

Глинглокский лев. (Трилогия)

Степной Аркадий
90. В одном томе
Фантастика:
фэнтези
9.18
рейтинг книги
Глинглокский лев. (Трилогия)

Курсант: назад в СССР 2

Дамиров Рафаэль
2. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.33
рейтинг книги
Курсант: назад в СССР 2

Record of Long yu Feng saga(DxD)

Димитров Роман Иванович
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Record of Long yu Feng saga(DxD)

Светлая тьма. Советник

Шмаков Алексей Семенович
6. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Светлая тьма. Советник

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7