Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Метамарфозы, цi Залаты асёл (на белорусском языке)
Шрифт:

7. Яна накiроўваецца адразу ў каралеўскi палац Юпiтэра i напышлiвым тонам заяўляе, што ёй неабходная дапамога звонкагалосага бога Меркурыя. Не адмовiлi цёмныя бровы Юпiтэра. I вось Венера ў суправаджэннi Меркурыя спускаецца з неба i ўсхвалявана гаворыць: "Браток мой Аркадзiец, ты ведаеш, што твая сястра Венера нiколi нiчога ўпотай ад Меркурыя не распачынала, i вядома табе таксама, што ўжо доўгi час не магу я знайсцi служанку, якая ад мяне хаваецца. I мне нiчога больш не застаецца, як праз тваё ўсенароднае вяшчанне аб'явiць, што за паведамленне, дзе яна знаходзiцца, будзе

выдадзена ўзнагарода. Дык вось, паспяшайся з маiм даручэннем, прытым дакладна падай прыкметы, па якiх можна будзе яе пазнаць, каб той, хто акажацца вiнаватым ва ўкрывальнiцтве, не мог адгаворвацца, што яе не пазнаў".

Пры гэтым яна перадае яму лiст, дзе пазначана iмя Псiхеi i ўсё iншае. Пасля гэтага вяртаецца дамоў.

8. Меркурый адразу ўзяўся выконваць заданне. Па ўсiх мясцовасцях i ўсiм народам ён абвяшчаў: "Калi хто верне з уцёкаў цi зможа паказаць, дзе хаваецца каралеўская дачка, служанка Венеры Псiхея, i данясе аб гэтым вешчуну Меркурыю за муртыйскiмi калонамi, дык атрымае ў якасцi ўзнагароды ад самой Венеры сем салодкiх пацалункаў i, апрача таго, яшчэ адзiн мядовы з ласкавым дотыкам языка".

Пасля такой Меркурыевай аб'явы жаданне незвычайнай узнагароды заахвоцiла ўсiх людзей наперабой кiнуцца ў пошукi.

Усё гэта прымусiла Псiхею не марудзiць. Яна ўжо наблiжалася да варот сваёй уладарнiцы, калi насустрач ёй выбегла Прывычка, адна з Венерыных чаляднiц, i пачала на ўсю моц крычаць: "Нарэшце ты, нягодная служанка, зразумела, што ў цябе ёсць панi! Няўжо, па характэрнай табе нахабнасцi, ты будзеш прыкiдвацца, што не ведаеш, якога клопату каштавалi нам пошукi цябе? Добра, што ты трапiла ў мае рукi, быццам у самыя кiпцюры Орка ўскочыла, дык i кара за тваю ўпартасць напаткае цябе неадкладна!"

9. I, учапiўшыся моцна за валасы, пацягнула за сабой, хоць тая зусiм не супрацiўлялася. Як толькi ўбачыла Венера, што прывялi i паставiлi перад ёй Псiхею, яна пачала рагатаць, як чалавек, даведзены гневам да вар'яцтва. Затрэсла галавой, пачала часаць правае вуха i кажа: "Нарэшце ты ўдастоiла свякруху сваiм наведаннем! Цi, можа, ты прыйшла сустрэцца з мужам, якi пакутуе ад нанесенай табой раны? Не хвалюйся, я магу абысцiся з табой так, як гэтага добрая нявестка заслугоўвае!" А пасля крычыць: "Дзе тут мае служанкi Турбота i Журба?" А калi яны на поклiч з'явiлiся, перадала яе iм на пакаранне. Тыя ж, паслухмяныя загаду гаспадынi, адлупцавалi бедную Псiхею бiзунамi i, памучыўшы iншымi спосабамi, зноў прывялi яе да панi.

Венера зноў разрагаталася i кажа: "Напэўна, ты думаеш, што выклiча ў мяне спачуванне твой уздуты жывот, плод якога збiраецца ашчаслiвiць мяне званнем бабулi? Сапраўды, вялiкi гэта гонар мне ў самым росквiце гадоў называцца бабуляй i слухаць, як сына нiзкай служанкi называюць унукам Венеры. Зрэшты, я надарма кажу "сын". Шлюб быў не роўны, прытым адбыўся ў загароднiм памяшканнi без сведкаў i без бацькавай згоды, дык не можа лiчыцца сапраўдным, i дзiця народзiцца, калi я наогул дазволю табе яго данасiць, незаконным".

10. Сказаўшы гэта, налятае на маладзiцу, iрве яе сукенку, цягае за валасы, трасе яе галаву i бязлiтасна б'е,

а пасля бярэ жыта, ячмень, проса, мак, гарох, сачавiцу, боб - усё гэта перамешвае i, згарнуўшы ў адну вялiкую кучу, кажа: "Я думаю, што такая бесталковая служанка не магла нiчым iншым дагадзiць сваiм палюбоўнiкам, як толькi стараннай службай, дык вось i я хачу праверыць тваё ўмельства. Разбяры вось гэту кучу i разлажы асобна кожны вiд зерня, падрыхтуй мне гэта на праверку да заўтрашняга вечара".

Пасля падалася на вясельны банкет. А Псiхея нават не дакранулася да гэтай бязладнай кучы. Прыгнечаная такiм бязлiтасным загадам, сядзела моўчкi i нерухома. Раптам нейкая дробненькая вясковая мурашка, якая разумела, наколькi цяжкая гэта праца, злiтавалася над сужыцелькай вялiкага бога i, абураная бесчалавечнасцю свекрывi, пачала бегаць туды i сюды i старанна склiкаць усе саслоўi мурашак з акругi i так упрошваць: "Злiтуйцеся, жывыя жыхары зямлi, якая кормiць усiх, злiтуйцеся над маладзенькай прыгажуняй, жонкай Амура, прыйдзiце як мага хутчэй на дапамогу ў яе бядзе!"

Заварушылiся хвалi шасцiногiх iстот, разбiраюць яны ўсю кучу па зернетку i, асобна пасартаваўшы кожны вiд, хутка знiкаюць з вачэй.

11. Калi настала ноч, з'явiлася Венера з вясельнага банкету. Была яна ап'янелая ад вiна, пахла бальзамам у гiрляндах з найпрыгажэйшых ружаў. Убачыўшы так дакладна выкананую работу, яна выкрыквае: "Не твая, нягоднiца, гэта праца! Не ты яе рабiла. Гэта зрабiў той, каму ты на сваё i ягонае няшчасце спадабалася!" I, кiнуўшы ёй скарынку хлеба, пайшла ў сваю адпачывальню спаць.

А тым часам Купiдон, самотны вязень, замкнёны ва ўнутраных пакоях дома, знаходзiўся пад пiльнай аховай, часткова дзеля таго, каб лiшняй жвавасцю не развярэдзiў сабе раны, а таксама i таму, каб не сустрэўся са сваёй жаданай. Так мiнула пакутлiвая для разлучаных ноч, якую прабылi пад адным дахам. А як толькi Аўрора ўзышла на каляснiцу, Венера паклiкала да сябе Псiхею i сказала ёй так: "Вунь бачыш гай, якi цягнецца па беразе рэчкi? Кусты на ўскрайку растуць па-над крынiцай. Там пасвяцца без нагляду адкормленыя авечкi, пакрытыя залатым руном. Я загадваю табе неадкладна прынесцi мне жмут гэтай каштоўнай воўны, здабыўшы яе якiм хочаш спосабам".

12. Псiхея ахвотна пайшла туды, але не для таго, каб выканаць загад, а каб, кiнуўшыся з берага ў раку, пазбыцца ўсiх сваiх бедаў. Але раптам з лёгкiм пошумам ветрыку адазвалася з рэчкi сцiплая зялёная трысцiнка i меладычным голасам сказала:

"Бедная гаротнiца Псiхея, не заплям гэтай благаславёнай вады сваёй смерцю i не падыходзь у гэту часiну да тых жудасных авечак, бо, пакуль пячэ iх сонечная спёка, на iх нападае шал, i яны могуць забiць цябе цi вострымi рагамi, цi сваiмi каменнымi лбамi, цi ядавiтымi ўкусамi. А як папаўднi трохi схаладае i прыемны рачны ветрык супакоiць iх, тады ты схавайся пад тым вунь шырокiм платанам, якi чэрпае сабе вiльгаць з той самай, што i я, ракi. I калi авечкi супакояцца i вернуцца да свайго нармальнага стану, ты зможаш знайсцi залатую воўну, заблытаную ўсюды памiж густога голля - досыць толькi страсянуць кусты".

Поделиться:
Популярные книги

Усадьба леди Анны

Ром Полина
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Усадьба леди Анны

Дикая фиалка заброшенных земель

Рейнер Виктория
1. Попаданки рулят!
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Дикая фиалка заброшенных земель

Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

Ланьлинский насмешник
Старинная литература:
древневосточная литература
7.00
рейтинг книги
Цветы сливы в золотой вазе, или Цзинь, Пин, Мэй

На прицеле

Кронос Александр
6. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На прицеле

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.14
рейтинг книги
Три `Д` для миллиардера. Свадебный салон

Моя на одну ночь

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.50
рейтинг книги
Моя на одну ночь

Часограмма

Щерба Наталья Васильевна
5. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.43
рейтинг книги
Часограмма

Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Лесневская Вероника
Роковые подмены
Любовные романы:
современные любовные романы
6.80
рейтинг книги
Тройняшки не по плану. Идеальный генофонд

Потомок бога

Решетов Евгений Валерьевич
1. Локки
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Потомок бога

Толян и его команда

Иванов Дмитрий
6. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.17
рейтинг книги
Толян и его команда

Часовое сердце

Щерба Наталья Васильевна
2. Часодеи
Фантастика:
фэнтези
9.27
рейтинг книги
Часовое сердце

Башня Ласточки

Сапковский Анджей
6. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.47
рейтинг книги
Башня Ласточки

В семье не без подвоха

Жукова Юлия Борисовна
3. Замуж с осложнениями
Фантастика:
социально-философская фантастика
космическая фантастика
юмористическое фэнтези
9.36
рейтинг книги
В семье не без подвоха