Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Мiколка-паравоз (на белорусском языке)
Шрифт:

Цiха скрыгануўшы коламi, сталi вагоны. Толькi i распазнаеш iх, гледзячы з-пад адкосу. Цёмныя абрысы вагонаў ясна выдзяляюцца на змрочным небе начы. Партызаны чакаюць. Але ў арыштанцкiм вагоне цiха. Не чуваць адтуль нi гукаў, нi шолаху. Цёмна ў вагонных вокнах, не вiдаць нiводнага водблiску свечкi.

– Што за чамярыца? А дзе ж людзi, канвой?
– думалi i здзiўлялiся партызаны. Акружылi вагон. Яшчэ раз прыслухалiся - цiха ў вагоне. Пастукалi - нiхто не адказвае. Тады пачалi моцна бiць у замкнутыя дзверы, але вагон маўчаў, не адзываўся нiводным гукам на стук.

– Буфер сюды!
– закамандаваў Мiколка.

Знялi з вагона буфер i,

падняўшы яго, пачалi iм бiць з усiх сiл у замкнутыя дзверы. Хвiлiна-другая - i цяжкiя, акутыя жалезам дзверы сарвалiся з завесаў. Разбiлi i другiя дзверы i толькi тады ўскочылi ў вагон. I тое, што ўбачылi яны, было зусiм нечаканым i незразумелым. На лаўках ляжалi пазвязваныя нямецкiя салдаты. Тут жа ляжалi i звязаныя два нямецкiя афiцэры з канвою.

Канвой хоць i звязаны, але ж быў у вагоне. Не было толькi арыштаваных. Як нi старанна аглядалi кожны куток вагона, нiводнага з арыштаваных не знайшлi. I куды падзелiся яны, нiхто не мог дакладна давесцi. Былi цэлыя дзверы i вокны, былi цэлыя, акутыя дзе-нiдзе жалезам, сцены. I толькi пасля даведалiся партызаны, што арыштаваным удалося шчаслiва ўцячы з вагона праз спецыяльна прарэзаную дзiрку ў падлозе вагона пад адной з лавак. Перад тым як уцячы на хаду з вагона, арыштаваныя зрабiлi смелы напад на канвой, абяззброiлi яго i, каб не было перашкоды для ўцёку, павязалi яго. А дзiрка ў вагоне была знарок падрыхтавана загадзя рабочымi, калi вагон яшчэ стаяў у дэпо.

Хоць Мiколка вельмi хацеў пабачыць свайго бацьку, для якога ён так стараўся, усё ж бацькава нечаканае знiкненне не надало яму суму. Мiколка быў надзвычай радасны i задаволены.

– Маладзец бацька! Не паддаўся, уцёк...

А тым часам ужо развiднела. Падышла група рабочых з блiжэйшай пуцявой казармы. З iх дапамогай абярнулi вагоны i скiнулi iх пад адкос.

– Далоў нямецкую турму!
– жартавалi рабочыя, падкладаючы шпалы i тэлеграфныя слупы пад арыштанцкi вагон, каб ямчэй спiхнуць яго ўнiз.

Нямецкiх салдат пусцiлi на волю.

А самi падалiся праз лясы да свайго атрада, да слаўнага свайго "браняносца".

* * *

Гiсторыя з пакражай палкоўнiка i смелым уцёкам бальшавiкоў нарабiла вялiкага шуму ў немцаў. Па вёсках пайшлi ўзмоцненыя карныя атрады. Яшчэ больш пасыпалiся розныя кары на рабочых. Барацьба прымала рашучы i жорсткi характар. Але рабочыя не здавалiся. Чым большыя былi кары, тым марудней iшлi цягнiкi, тым больш было рознае шкоды для немцаў.

Шалелi нямецкiя генералы. Прымалi i абвяшчалi самыя суровыя загады, рабiлi захады, каб злавiць людзей, якiя супрацiўлялiся iм, перашкаджалi беспакарана грабiць гарады i вёскi, распаўсюджвалi пракламацыi сярод нямецкiх салдат. I хутка Сёмка-матрос i дзед Астап даведалiся, што iх галовы ацэнены ў сотнi тысяч германскiх марак. Нават Мiколкава галава была ў генеральскiм цэннiку. Гэтыя цэны былi вызначаны ў спецыяльным генеральскiм загадзе, расклееным па гарадах i па вёсках.

Прачытаў гэты загад дзед Астап i, злажыўшы тры пальцы ў вядомую камбiнацыю, урачыста сказаў:

– Вось усё тое, што атрымаюць ад нас i за нас!

Зiрнуў на яго Сёмка-матрос, падмiргнуў дзеду i загадаў спецыяльную пячатку выразаць. Днi са два стараўся Мiколка, выразаў пячатку з лiпавай плашкi. Пячатка выйшла важнецкая, памерам у далонь, з ясным малюнкам, з вялiкiмi лiтарамi. На самай сярэдзiне ў кругу быў майстэрскi выразаны звычайны кукiш. А навокал яго вiлiся буйныя лiтары слоў: "Нямецкiм генералам - з любоўю ад партызан". Гэта пячатка

хутка з'явiлася на ўсiх генеральскiх загадах. Гэтую пячатку лажылi на спецыяльныя распiскi, якiя выдавалi партызаны нямецкiм салдатам, калi адбiралi ў iх якое дабро цi зброю. Захопяць у палон атрад, адбяруць карабiны, коней, награбленае дабро, Мiколку загадваюць:

– Ану, пiшы iм дакумент, распiску!

Пiсаў Мiколка:

"Мы, партызаны, даём распiску ў тым, што сорак карабiнаў, пяць рэвальвераў, сорак коней, трыста пудоў хлеба, награбленага ў сялян, прыняты намi ад нямецкай часцi ў поўным парадку i спраўнасцi, што i сведчым сваiмi подпiсамi i пячаткай. Выдана гэта для нямецкiх генералаў".

А напiсаўшы, даставаў Мiколка з торбы пячатку, браў кусок бяросты, запальваў яе i, пакапцiўшы пячатку, важна прыкладаў лiпавы кукiш да "квiтанцыi". З усiх канцоў да генералаў сыпалiся гэтыя кукiшы.

Шалелi генералы i кiдалi сiлы, каб расправiцца з партызанамi. Падцягнулiся i нашы лясныя ваякi. З параходам цяжка было ўпраўляцца, не зацягнеш жа яго ў лес. А па Дняпру хадзiлi ўзброеныя нямецкiя судны, якiя не сягоння, дык заўтра маглi засцiгнуць параход у затоцы i захапiць яго. I як нi шкадавалi хлопцы свайго "браняносца", яны вымушаны былi расстацца з iм. У светлую месячную ноч, зняўшы з парахода ўсе кулямёты i гарматы, вывелi яго партызаны на сярэдзiну ракi i затапiлi на самым глыбокiм месцы, каб перашкодзiць нямецкаму параходнаму руху. А ранiцой з вялiкiм задавальненнем назiралi, як на гэтым месцы затапiўся нямецкi параход, наскочыўшы дном на партызанскага "браняносца".

Лагер свой партызаны прымушаны былi пераводзiць у другiя месцы, каб збiваць з панталыку немцаў.

Шчаслiвыя хаўтуры

Атрад Сёмкi-матроса наблiжаўся да горада, каб дапамагчы рабочым на выпадак якой сутычкi з немцамi. А такiя сутычкi маглi быць. Атрад разбiлi на тры часткi, каб лягчэй было прабрацца праз нямецкiя войскi. У перадавым атрадзе былi Сёмка-матрос, Мiколка, дзед Астап i сотня коннiкаў партызан. З атрадам быў адзiн кулямёт, рэштка кулямётаў была ў другiх атрадах. У кожнага партызана былi карабiнка, рэвальвер, гранаты. Некаторыя спрытнейшыя мелi яшчэ шаблi.

Атрад спынiўся на начлег у адным вялiкiм сяле. Ужо з даўняга часу павялося, што партызаны рабiлi па вёсках суд i расправу над тымi, хто крыўдзiў сялян, хто прыгнятаў бедных. I доўга разбiралi Сёмка-матрос, дзед Астап i Мiколка розныя сялянскiя скаргi i крыўды. Скардзiлiся на мясцовага памешчыка, якi такую волю пры немцах займеў, што адбiрае ў сялян зямлю, не пускае iх у лес, з дапамогай немцаў жорстка распраўляецца з усiмi тымi, хто быў раней у батрацкiх камiтэтах i ў сельсаветах.

– Пусцiць яму чырвонага пеўня!
– скамандаваў Сёмка.

Група партызан адразу ж села на коней i, нягледзячы на цемень ночы, паехала "ў госцi" да памешчыка. I праз якую гадзiну шырокае зарава калыхалася ўжо над лесам i над палямi. I кожны ведаў, што гэта пану навука, што гэта з агнём i дымам пусцiлi партызаны панскiя здабыткi.

Скардзiлiся сяляне i на мясцовых кулакоў, на мельнiка, на старасту, якi задужа налягае на сялян з падаткамi для немцаў, прычым гэтыя падаткi ўскладае на плечы бяднейшых, адбiрае ў iх апошняе дабро, апошнюю карову. Узялiся як след за старасту. Да позняй ночы дапытвалi яго i дзесяткi сведак. Каб добра правучыць кулака, пастанавiлi: адабраць у яго палавiну маёмасцi i раздаць бяднейшым, а лепшых коней узяць у атрад. Узвыў тут стараста, замахаў рукамi, захадзiў, забегаў.

Поделиться:
Популярные книги

Отличница для ректора. Запретная магия

Воронцова Александра
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отличница для ректора. Запретная магия

Бастард Императора. Том 7

Орлов Андрей Юрьевич
7. Бастард Императора
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 7

Газлайтер. Том 10

Володин Григорий
10. История Телепата
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 10

Надуй щеки!

Вишневский Сергей Викторович
1. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки!

Воевода

Ланцов Михаил Алексеевич
5. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Воевода

Начальник милиции. Книга 4

Дамиров Рафаэль
4. Начальник милиции
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Начальник милиции. Книга 4

Плеяда

Суконкин Алексей
Проза:
военная проза
русская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Плеяда

Игра Кота 2

Прокофьев Роман Юрьевич
2. ОДИН ИЗ СЕМИ
Фантастика:
фэнтези
рпг
7.70
рейтинг книги
Игра Кота 2

30 сребреников

Распопов Дмитрий Викторович
1. 30 сребреников
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
30 сребреников

Бастард Императора. Том 2

Орлов Андрей Юрьевич
2. Бастард Императора
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бастард Императора. Том 2

На границе империй. Том 2

INDIGO
2. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
7.35
рейтинг книги
На границе империй. Том 2

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Идеальный мир для Лекаря 25

Сапфир Олег
25. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 25

Измена. (Не)любимая жена олигарха

Лаванда Марго
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. (Не)любимая жена олигарха