Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце

Астапенка Анатоль

Шрифт:

Уокер Конар прыводзіць наступную раскладку далявой прысутнасці тытульнай нацыі дзяржавы сярод 132 краін (на 1971 год):

а). Толькі 12 краін ці 9.1 % можна цалкам апісаць як нацыю-дзяржаву.

б). 25 краін (18,9 %) утрымліваюць тытульную нацыю ці патэнцыяльную нацыю у памеры 90 % ад усяго насельніцтва дзяржавы, — астатнія нацыянальныя меншасці.

в). 25 краін (18,9 %) утрымліваюць тытульную нацыю ці патэнцыяльную нацыю ў інтэрвале ад 79 % да 89 % ад усяго насельніцтва краіны.

г). 39 краін (28,5 %) — самая колькасна большая нацыя ці патэнцыяльная нацыя займае менш паловы ўсяго насельніцтва.

Найбольш спрыяльныя ўмовы кансалідацыі грамадства, як відаць з прыведзеных дадзеных, маюць толькі 12

краін (група 1) з даследуемых 132.

Найбольшы працэнт (50 краін) — групы 2 і 3 — гэта краіны, дзе тытульная нацыя мае большасць насельніцтва. Аднак для гэтых краін стаіць пытанне аб стварэнні спрыяльных умоў для развіцця культур нацыянальных меньшасцей і стварэння заканадаўства, якое забараняла б усякую дыскрымінацыю малых этнасаў.

Нарэшце вялікая колькасць краін (група 4) мае вельмі складаную нацыянальную структуру насельніцтва. Нацыянальная ідэя тытульнай нацыі не заўсёды блізкая для кожнага этнаса дзяржавы. Таму прадуманая ўнутраная нацыянальная палітыка, якую праводзіць урад такіх краін, вельмі важная для кансалідацыі грамадства. Умова кансалідацыі простая і разам з тым складаная: нацыянальная ідэя чацвёртай групы дзяржаў павінна канструявацца так, каб яна была прыймальнай не толькі для тытульнай нацыі, але і для ўсіх этнічных груп, што жывуць у гэтай краіне. Гэтая умова, зразумела, тычыцца і груп 3, 4.

З цяжкасцямі, якія ўзніклі пасля распаду СССР, сутыкнуліся новыя нацыі і этнасы у сувязі з узнікненнем незалежных дзяржаў і фармуляваннем НІ ў гэтых новых дзяржавах. Галоўнай прычынай было тое, што за часы сумеснага пражывання ў межах Савецкага Саюза многія народы вельмі перамяшаліся, кожная новая рэспубліка ўяўляла шматнацыянальную супольнасць. Асабліва складанае становішча ўтварылася ў краінах Прыбалтыкі. Напрыклад, у Эстоніі карэнных эстонцаў нязначна больш (68,2 %) за палову ад усяго насельніцтва. Урад Эстоніі прыняў жорсткую палітыку, аснаваную на прыярытэце эстонскай нацыянальнай ідэі і тым самым паставіў у складаныя ўмовы тую частку рускамоўнага насельніцтва, што не ведала эстонскай мовы. Але зараз становішча патрохі выпраўляеца і трэба спадзявацца, што кансалідацыя грамадства ў Эстоніі хутка стане рэальным фактам.

4. Любая нацыянальная ідэя знаходзіць свае карані ў мінулым. Гэта ўся гістарычная спадчына, якая пачынаецца з помнікаў матэрыяльнай культуры, гэта летапісы і хронікі, гэта народныя традыцыі, паданні, фальклор і іншая спадчына нацыі. На гістарычным матэрыяле НІ мацуецца, набірае сілу.

Таму не дзіва, што многія народы, этнасы і нацыі дзеля паўнаты самасцвярджэння карыстаюцца гіпербалізаванымі падзеямі, часта узвялічанымі і, нават, выдуманымі постацямі мінулага. Прычым, героі мінулага ідэалізуюцца, іх адмоўныя рысы забываюцца з тым, каб зрабіць станоўчы прыклад для сучасніка і будучых пакаленняў.

Яскравы прыклад — гісторыяграфія ў сучаснай Літве, дзе ўсе набыткі мінулага ВКЛ прама пераносяцца як спадчына сучасных этнаграфічных літоўцаў, хаця добра вядома, што 80 % — 90 % жыхароў княства складалі русіны — продкі сучасных беларусаў і ўкраінцаў.

Ці яшчэ прыклад таго, як па рознаму можна сфармуляваць НІ ў залежнасці ад пункту гледжання на адну і тую ж гістарычную падзею. У 1623 годзе праваслаўнымі жыхарамі г. Віцебску за здзек і жорсткасць перад гараджанамі быў закатаваны уніяцкі біскуп Ізафат Кунцэвіч. Пазней уніяты і рыма-католікі ўзвялі І. Кунцэвіча ў разрад святых. Для праваслаўных жа ён застаўся «душахватам» і катам. Як у гэтым выпадку сфармуляваць нацыянальную ідэю для ўсіх беларусаў? Гэтае пытанне не паўставала ў часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай у ХVI–XVIII стагоддзяў — тады яшчэ не сфармавалася беларуская нацыя, а грамадзяне падзяляліся галоўным чынам па рэлігійным прыкметам. У наш жа час — эпоху нацый і новых нацый-дзяржаў, гэтае пытаннее набывае вялікую актуальнасць. На Беларусі зноў адраджаецца уніяцтва, разам з

тым набіраюць моц традыцыйныя веравызнанні — праваслаўе і каталіцызм і вельмі актыўна распаўсюджваюцца пратэстанцкія Цэрквы. Паразуменне паміж усімі імі — важная ўмова для фармаваня беларускай нацыянальнай ідэі.

5. НІ набывае пэўную закончанасць, калі яна фамулюецца як ідэалагічная платформа нацыі. Гэтая тэарэтычная канцэпцыя носіць назву «нацыяналізм». Э. Сміт піша: «нацыянальная ідэя непазбежна вядзе да нацыяналізму — праграмы дзеянняў для падтрымкі гэтай ідэі і дасягнення яе мэтаў. Салідарнасць, пра якую мараць нацыяналісты, засноўваецца на валоданні зямлёй, зямлёй мінулых пакаленняў, якая бачыла росквіт нацыянальнага генія». Фактычна, нацыналізм ёсць рэалізацыя нацыянальнай ідэі ў тэарэтычнай плоскасці, нацыя — рэалізацыя НІ ў практычнай плоскасці.

6. Мэтай НІ з’яўляецца ўтварэнне незалежнай нацыі-дзяржавы. Паўната нацыі дасягаецца ў той момант, калі ўсе грамадзяне краіны, уключаючы тых, хто і не ўваходзіць у склад тытульнай нацыі, здольныя аб’яднацца, каб сумесна жыць у адзінай, суверэннай дзяржаве. НІ грае пры гэтым ролю «пуцяводнай зоркі».

7. НІ — ляжыць у аснове знешняй і ўнутранай палітыкі любой сувярэннай краіны. Нацыянальныя інтарэсы краіны — першасныя пры заключэнні міжнародных дагавароў, пры ўтварэнні міждзяржаўных эканамічных і палітычных саюзаў і г.д. Ігнараванне сваёй НІ можа прывесці да паглынання больш моцнай дзяржавай свайго меншага «саюзніка». Так, напрыклад, склаўся шлях ВКЛ пасля заключэння ў 1569 г. Люблінскай уніі з Каралеўствам Польскім і царкоўнай Брэсцкай уніі ў 1596 г. Тады рашаючымі сталі прыватныя інтарэсы заможнай шляхты, ды крывадушнасць і фанатызм часткі праваслаўнага духавенства.

Кароткае рэзюме

Такім чынам, НІ рашаючы фактар у працэсе ператварэння этнасу, альбо некалькіх этнасаў у нацыю. Правільная фармулёўка сваёй нацыянальнай ідэі вельмі патрэбна для дастаткова развітага этнаса, які фармуецца ў нацыю. Яна кіруе працэсамі нацыянальнага фарміравання ў грамадстве і гэтыя працэсы завяршаюцца ўтварэннем нацыі-дзяржавы. У развітых нацыях-дзяржавах (Англія, Францыя, Італія і г. д.) працэс фарміравання і рэалізацыі НІ, фактычна, скончыўся. На першы план выходзяць такія паняцці як нацыя — аб’ект вакол ствараецца НІ і тэарэтычная платформа, «кроў» нацыі — нацыяналізм. Таму ў сучаснай паліталагічнай навуцы Захаду пры вывучэнні нацыянальных працэсаў засяроджваюцца найбольш на пытаннях нацыі і нацыяналізму, як двух асноўных частках НІ.

У гэтай сувязі аўтар дадзенай працы таксама на першы план паставіў праблемы нацыі і нацыяналізму, чаму і прысвячаецца большая частка матэрыялаў.

1.5. Тэорыя стадый развіцця грамадства праз прызму нацыі

Сучасныя веды аб чалавеку i грамадстве даюць нам падставу лiчыць, што гiсторыя ёсць паступовае пашырэнне i паглыбленне чалавечай сутнасцi. Зазiрнем у тыя дагiстарычныя часы, калi толькi ўтваралiся першыя аб’яднаннi людзей, першыя племянныя саюзы. У адрозненне ад жывёлы са статка сабе падобных, чалавек у сваiм племенi атрымаў вельмi важны атрыбут — сваё iмя. Спачатку гэта была адзiная, але iстотная якасць, якая азначала адметнасць, iндывiдуальнасць асобы з нейкай групы цi племенi. Трохi пазней у людзей з’яўляецца рэлiгiя. Першыя прымiтыўныя вераваннi атрымалi назву татэмiзму i былi выклiканы звычайнай рэакцыяй на невядомыя, магутныя сiлы прыроды. З гэтых часоў заўважаецца другая фаза расчаплення раней адзiнай супольнасцi першабытных людзей (старажытнага грамадства) — расчапленне асобных плямёнаў па тым сонме багоў, у якiя кожнае з iх верыла, г. зн. — па рэлiгii. Такiм чынам, яшчэ са старажытнасці людзi пачалi адрознiвацца не толькi сваiмi ўласнымi iмёнамi, але i веравызнаннем.

Поделиться:
Популярные книги

Жена со скидкой, или Случайный брак

Ардова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
8.15
рейтинг книги
Жена со скидкой, или Случайный брак

Невеста вне отбора

Самсонова Наталья
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.33
рейтинг книги
Невеста вне отбора

Жена моего брата

Рам Янка
1. Черкасовы-Ольховские
Любовные романы:
современные любовные романы
6.25
рейтинг книги
Жена моего брата

Адмирал южных морей

Каменистый Артем
4. Девятый
Фантастика:
фэнтези
8.96
рейтинг книги
Адмирал южных морей

Прорвемся, опера! Книга 3

Киров Никита
3. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 3

Релокант. По следам Ушедшего

Ascold Flow
3. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант. По следам Ушедшего

Неудержимый. Книга XVI

Боярский Андрей
16. Неудержимый
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Неудержимый. Книга XVI

Русь. Строительство империи 2

Гросов Виктор
2. Вежа. Русь
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
5.00
рейтинг книги
Русь. Строительство империи 2

Законы Рода. Том 4

Flow Ascold
4. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 4

Полковник Империи

Ланцов Михаил Алексеевич
3. Безумный Макс
Фантастика:
альтернативная история
6.58
рейтинг книги
Полковник Империи

Сотник

Ланцов Михаил Алексеевич
4. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Сотник

Последняя Арена 7

Греков Сергей
7. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 7

Дракон - не подарок

Суббота Светлана
2. Королевская академия Драко
Фантастика:
фэнтези
6.74
рейтинг книги
Дракон - не подарок

Плохой парень, Купидон и я

Уильямс Хасти
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Плохой парень, Купидон и я