Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:

Бровы Пуаро трохi нахмурылiся, як быццам ад здзiўлення. Ён падышоў да дзвярэй, якiя крыва вiселi з разбiтым замком. У дзвярах, як ён ведаў, не было ключа, - iнакш нельга было б глянуць праз замочную шчылiну. Не было ключа i на падлозе. Пуаро нахiлiўся над мёртвым i абшукаў яго.

– Так, - сказаў ён.
– Ключ у кiшэнi.

Х'юга выняў партсiгар i запалiў цыгарэту. Ён гаварыў хрыплавата.

– Здаецца, зразумела, - сказаў ён.
– Мой дзядзька ўсё пазачыняў i зачынiўся сам, накрэмзаў гэтае пасланне на кавалачку паперы i потым застрэлiўся.

Пуаро задумлiва кiўнуў. Х'юга казаў далей:

– Але

да мяне не даходзiць, навошта ён пасылаў па вас. Якая ў яго магла быць справа?

– Гэта трохi цяжэй растлумачыць. Пакуль мы чакаем, мiстэр Трэнт, уладаў, якiя возьмуць клопат на сябе, магчыма, вы паiнфармуеце мяне, хто такiя ўсе гэтыя людзi, якiх я ўбачыў сёння вечарам, калi прыехаў?

– Хто яны?
– Х'юга адказваў амаль няўцямна.
– О, так, вядома. Прабачце. Можа, мы сядзем?
– Ён паказаў на канапку ў самым далёкiм ад цела нябожчыка куце пакоя. I гаварыў далей адрывiста: - Так, Ванда - мая цётка, вы ведаеце. I Рут, мая кузiна. Але вы знаёмы з а'бедзвюма. Другая дзяўчына завецца Сьюзен Кардвэл. Яна проста гасцюе тут. I яшчэ палкоўнiк Бэры. Ён стары сябар сям'i. I мiстэр Фобз. Ён таксама стары сябар, апрача таго, ён сямейны юрыст i ўсё такое. Абодва старыя былi закаханыя ў Ванду, калi яна была маладая, i па-ранейшаму круцяцца каля яе, верныя i адданыя. Смешна, але даволi кранальна. Яшчэ тут ёсць Годфры Бараўз, старога - я маю на ўвазе майго дзядзьку сакратар, i мiс Лiнгард, якая дапамагае яму пiсаць гiсторыю Шэвенi-Гарэ. Яна рыхтуе гiстарычны матэрыял тым, хто пiша. Вось, здаецца, i ўся кампанiя.

Пуаро кiўнуў. Потым сказаў:

– Як я зразумеў, вы сапраўды чулi стрэл, якiм быў забiты ваш дзядзька?

– Так, мы чулi. Думалi, гэта быў корак ад шампанскага; прынамсi, я так падумаў. Сьюзен i мiс Лiнгард лiчылi, што гэта была зваротная ўспышка аўтамабiля - дарога зусiм блiзка, ведаеце.

– Калi гэта было?

– Ну, прыблiзна ў дзесяць хвiлiн дзевятай. Снэл якраз першы раз ударыў у гонг.

– I дзе вы былi, калi пачулi яго?

– У зале. Мы - мы смяялiся наконт гэтага, спрачалiся, разумееце, пра тое, адкуль гэты гук. Я сказаў, што са сталовай, а Сьюзен сказала, што з гасцiнай, а мiс Лiнгард - што грукнула недзе ўгары, а Снэл сказаў - гэта з дарогi, з вулiцы, i даляцеў да нас праз вокны наверсе. А Сьюзен спыталася: "Больш нiякiх тэорый?" А я засмяяўся i сказаў: "Забойствы бываюць заўсёды!" Даволi дурны жарт, як падумаеш.

Яго твар нервова перасмыкнуўся.

– Нiкому не прыйшла думка, што гэта, магчыма, застрэлiўся сэр Гервазы?

– Не, вядома, не.

– Вы сапраўды не ўяўляеце сабе, чаму ён мог застрэлiцца?

Х'юга павольна сказаў:

– О, ну... Я не сказаў бы, што...

– У вас ёсць здагадка?

– Але... ёсць... Гэта цяжка растлумачыць. Вядома, я не чакаў, што ён скончыць жыццё самагубствам, але тым не менш я не надта здзiўлены. Бо мой дзядзька быў вар'ят, мiстэр Пуаро. Кожны ведаў пра тое.

– Гэта здаецца вам дастатковым тлумачэннем?

– Угу, людзi страляюцца, калi яны трохi звiхнутыя.

– Надзiва простае тлумачэнне.

Х'юга ўтаропiўся ў яго.

Пуаро зноў устаў i пачаў бязмэтна блукаць па пакоi. Пакой быў утульна мэблiраваны, пераважаў цяжкаваты вiктарыянскi стыль. Масiўныя кнiжныя шафы, вялiзныя крэслы з поручнямi i некалькi меншых - сапраўдны чыпендэйл*. Тут не было лiшняй аздобы, але невялiкiя вырабы

з бронзы на камiне прыцягнулi ўвагу Пуаро i вiдавочна выклiкалi ў яго захапленне. Ён падымаў iх адзiн за адным, старанна аглядаў кожны i асцярожна ставiў на месца. З аднаго, крайняга злева, ён скалупнуў нешта пазногцем.

* Стыль ангельскай мэблi XVIII ст.

– Што гэта?
– спытаўся Х'юга без вялiкай цiкавасцi.

– Нiчога асаблiвага. Маленечкi асколак люстра.

Х'юга сказаў:

– Сапраўды неяк дзiўна раструшчана куляй гэтае люстра. Разбiтае люстра азначае нешанцаванне. Бедны стары Гервазы... Я думаю, яму шанцавала залiшне доўга.

– Ваш дзядзька быў шчаслiвы чалавек?

Х'юга хiхiкнуў.

– Дзiва што, яму шанцавала, як у казцы! Усё, да чаго ён нi дакранаўся, ператваралася ў золата! Калi ён ставiў на аўтсайдэра*, той раз-два i ў дамках! Калi ён укладаў грошы ў самую бесперспектыўную шахту, там адразу ж адкрывалася рудная жыла! Яму ўдавалася выблытацца неверагодным шляхам з самага рызыкоўнага, самага безнадзейнага становiшча. Ён ратаваўся нейкiм цудам, нават не раз. Ведаеце, ён быў па-свойму неблагi стары. "Шмат дзе пабыў, шмат чаго пабачыў", - болей, чым хто з яго пакалення.

* Конь, на якога не робяць ставак на скачках.

Пуаро запытаўся сяброўскiм тонам:

– Вы любiлi свайго дзядзьку, мiстэр Трэнт?

Пытанне гэтае, здалося, трохi збянтэжыла Х'юга Трэнта.

– Э, так, вядома, - сказаў ён даволi няўпэўнена.
– Ведаеце, часам ён быў цяжкаваты. Жыць з iм было вельмi нялёгка, i наогул. На шчасце, я бачыўся з iм не часта.

– А ён любiў вас?

– Не так, каб гэта можна было заўважыць. Калi па шчырасцi, ён, хутчэй, цярпеў маё iснаванне.

– Як гэта было, мiстэр Трэнт?

– Разумееце, у яго не было свайго сына, i ён вельмi шкадаваў аб гэтым. Дрыжаў над усiм, што датычылася сям'i. Я ўпэўнены, яго калацiла ад думкi, што, калi ён памрэ, скончыцца i род Шэвенi-Гарэ. Яны, ведаеце, вядуць свой пачатак з часоў нарманскiх заваёў, яшчэ адтуль. Стары быў апошнi з iх. Я думаю, гэта была, з яго пункту гледжання, даволi паганая перспектыва.

– Вы самi не падзяляеце гэтага пачуцця?

Х'юга пацiснуў плячыма.

– Усе такiя рэчы здаюцца мне досыць архаiчнымi.

– Што будзе з маёмасцю?

– Папраўдзе, не ведаю. Магчыма, пяройдзе мне. А можа, ён пакiнуў яе Рут. Альбо Ванда будзе валодаць усiм да канца жыцця.

– Дык ваш дзядзька не выказаў сваiх намераў дакладна?

– Ну... Але ён песцiў адну мару...

– I якую ж?

– Рут i я павiнны пажанiцца. Гэта была яго мара.

– Гэта, безумоўна, было б дужа зручна.

– Надзвычай зручна. Але Рут - Рут мае свой вельмi выразны погляд на жыццё. Улiчыце, яна незвычайна прывабная маладая жанчына i яна ведае гэта. Ёй не карцiць выйсцi замуж i звiць гняздо.

Пуаро нахiлiўся да яго:

– Але вы самi хацелi б, мiстэр Трэнт?

Х'юга сказаў стомленым голасам:

– Я, сапраўды, не бачу анiякай рознiцы, з кiм ты жэнiшся ў наш час. Развод такi лёгкi. Калi вы не ладзiце, то няма нiчога лягчэйшага, як рассячы вузел i пачаць зноў.

Дзверы адчынiлiся, i ўвайшоў Фобз разам з высокiм франтаватым мужчынам.

Мужчына кiўнуў Трэнту.

– Хэло, Х'юга! Мне вельмi шкада. Гэта вялiкае гора для ўсiх вас.

Эркюль Пуаро ступiў наперад.

Поделиться:
Популярные книги

Твое сердце будет разбито. Книга 1

Джейн Анна
Любовные романы:
современные любовные романы
5.50
рейтинг книги
Твое сердце будет разбито. Книга 1

Я князь. Книга XVIII

Дрейк Сириус
18. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я князь. Книга XVIII

Соль этого лета

Рам Янка
1. Самбисты
Любовные романы:
современные любовные романы
6.00
рейтинг книги
Соль этого лета

Первый среди равных. Книга III

Бор Жорж
3. Первый среди Равных
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
6.00
рейтинг книги
Первый среди равных. Книга III

На границе империй. Том 10. Часть 1

INDIGO
Вселенная EVE Online
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 10. Часть 1

Законы Рода. Том 3

Андрей Мельник
3. Граф Берестьев
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 3

Мастер 4

Чащин Валерий
4. Мастер
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Мастер 4

Гримуар темного лорда II

Грехов Тимофей
2. Гримуар темного лорда
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Гримуар темного лорда II

Я уже князь. Книга XIX

Дрейк Сириус
19. Дорогой барон!
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Я уже князь. Книга XIX

Отморозок 2

Поповский Андрей Владимирович
2. Отморозок
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Отморозок 2

Виконт. Книга 4. Колонист

Юллем Евгений
Псевдоним `Испанец`
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
7.50
рейтинг книги
Виконт. Книга 4. Колонист

Последний Герой. Том 2

Дамиров Рафаэль
2. Последний герой
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
4.50
рейтинг книги
Последний Герой. Том 2

Матабар V

Клеванский Кирилл Сергеевич
5. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар V

Я все еще барон

Дрейк Сириус
4. Дорогой барон!
Фантастика:
боевая фантастика
5.00
рейтинг книги
Я все еще барон