Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Нябожчыкава люстра (на белорусском языке)
Шрифт:

* "Дасканалы сiнтэтычны заменнiк каўчука".

– Не дужа мудрая парада?

Мiстэр Фобз уздыхнуў.

– Адстаўныя вайскоўцы - найбольшыя няўдачнiкi, калi яны ўключаюцца ў фiнансавыя аперацыi. Я пераканаўся, што iх даверлiвасць пакiдае далёка за сабой даверлiвасць удоў, а гэтым сказана многа!

– Але тыя няўдалыя iнвестыцыi рэзка не зменшылi прыбыткаў сэра Гервазы?

– О, не, не вельмi. Ён усё роўна заставаўся багатым чалавекам.

– Калi было складзена гэтае завяшчанне?

– Два гады назад.

Пуаро сказаў:

Цi не было яно трохi несправядлiвым да мiстэра Х'юга Трэнта, пляменнiка сэра Гервазы? Ён усё-такi найблiжэйшы кроўны сваяк сэра Гервазы.

Мiстэр Фобз пацiснуў плячыма.

– Трэба ўзяць у рахубу i сёе-тое i з гiсторыi роду.

– Напрыклад?

Мiстэр Фобз, здавалася, не надта хацеў гаварыць далей.

Маёр Рыдл сказаў:

– Прашу вас, не думайце, што мы надта любiм корпацца ў старых скандалах i плётках. Але гэты лiст сэра Гервазы мiстэру Пуаро павiнен быць вытлумачаны.

– Бясспрэчна, тут няма нiчога скандальнага - чаму сэр Гервазы так ставiўся да свайго пляменнiка, - хутка сказаў мiстэр Фобз.
– Проста сэр Гервазы сваё становiшча галавы сям'i заўсёды ўспрымаў вельмi сур'ёзна. У яго былi малодшыя брат i сястра. Брат, Энтанi Шэвенi-Гарэ, забiты на вайне. Сястра, Памела, выйшла замуж, i сэр Гервазы не прыняў яе замужжа. Ён, словам, лiчыў, што яна абавязана была атрымаць яго згоду. I што сям'я капiтана Трэнта недастаткова знакамiтая, каб параднiцца з Шэвенi-Гарэ. Сястру гэта толькi забаўляла. У вынiку, сэр Гервазы нiколi не быў прыхiльны да свайго пляменнiка. Мяркую, гэтая непрыхiльнасць магла паўплываць на яго рашэнне ўдачарыць Рут.

– Не было нiякiх надзей на тое, што ў яго будуць свае дзецi?

– Нiякiх. Недзе праз год пасля яго шлюбу нарадзiлася мёртвае дзiця. Дактары сказалi лэдзi Шэвенi-Гарэ, што яна нiколi ўжо не зможа мець дзiцяцi. Прыблiзна праз два гады ён удачарыў Рут.

Пуаро спытаўся:

– I хто ж была мадэмуазэль Рут? Што прымусiла iх спынiць свой выбар менавiта на ёй?

– Яна была, мяркую, дзiця iх далёкага сваяка.

– Так я i думаў, - сказаў Пуаро. Ён зiрнуў на сцяну, увешаную партрэтамi.
– Вiдаць, што яна адной з iмi крывi - i нос, i лiнiя падбародка. Яны паўтараюцца на гэтых партрэтах шмат разоў.

– Яна атрымала ў спадчыну i характар таксама, - суха сказаў мiстэр Фобз.

– Натуральна. Як яны ладзiлi з прыёмным бацькам?

– Так, як гэтага i трэба было чакаць. Памiж iмi часам разгаралiся зацятыя баталii. Але, нягледзячы на сваркi, я ўпэўнены, што ў iх была i глыбiнная гармонiя.

– Тым не менш, мадэмуазель Рут нямала нервавала яго?

– Бясконца нервавала. Але магу запэўнiць вас: не настолькi, каб з-за гэтага пакiдаць жыццё.

– Ну, вядома, - пагадзiўся Пуаро.
– Нiхто не выбiвае сабе мазгi праз тое, што ў яго ўпартая дачка!.. Дык мадэмуазель - спадчыннiца! Цi сэр Гервазы нiколi не думаў пра змены ў сваiм завяшчаннi?

– Кх!
– Мiстэр Фобз кашлянуў, каб прыхаваць невялiкую збянтэжанасць. Праўду кажучы, я, прыехаўшы сюды, два

днi назад атрымаў iнструкцыi ад сэра Гервазы, калi дакладна - па складаннi новага завяшчання.

– Што такое?- маёр Рыдл рыўком прысунуў сваё крэсла трохi блiжэй.
– Вы не гаварылi нам пра гэта.

Мiстэр Фобз хутка адказаў:

– Вы ж пыталiся пра ўмовы завяшчання сэра Гервазы. Я даў вам iнфармацыю, якую вы прасiлi. Новае завяшчанне не было нават як след аформлена, i тым больш не падпiсана.

– Якiя ж былi яго ўмовы? Яны могуць пралiць святло на душэўны стан сэра Гервазы.

– У асноўным, яны такiя ж, як i ранейшыя, але мiс Шэвенi-Гарэ магла стаць спадчыннiцай, толькi згадзiўшыся выйсцi замуж за мiстэра Х'юга Трэнта.

– Ага, - сказаў Пуаро.
– Гэта дужа вялiкая рознiца.

– Я не ўхваляў гэтага пункту, - сказаў мiстэр Фобз.
– I лiчыў сябе абавязаным падказаць, што ён мог быць паспяхова аспрэчаны. Суд не падтрымлiвае запiсаў з пэўнымi абавязацельствамi. Аднак сэр Гервазы быў непахiсны.

– А калi б мiс Шэвенi-Гарэ або, выпадкова, мiстэр Трэнт адмовiлiся выканаць гэтую ўмову?

– Калi б мiстэр Трэнт не пажадаў ажанiцца з мiс Шэвенi-Гарэ, то грошы перайшлi б да яе без нiякiх умоў. Але калi б ён хацеў, а яна адмовiлася, грошы, наадварот, перайшлi б да яго.

– Дзiўна, - сказаў маёр Рыдл.

Пуаро нахiлiўся наперад, злёгку пастукаў юрысту па калене.

– Але што хаваецца за гэтым? Што было на думцы ў сэра Гервазы, калi ён рабiў гэтую агаворку? Тут абавязкова было нешта пэўнае... Тут абавязкова, я мяркую, меўся на ўвазе нейкi iншы чалавек... чалавек, якога ён не хацеў. Я думаю, мiстэр Фобз, што вы павiнны ведаць, хто такi гэты чалавек?

– На самай справе, мiстэр Пуаро, у мяне няма нiякiх звестак.

– Але ў вас магла б з'явiцца здагадка.

– Я нiколi не раблю здагадак, - сказаў мiстэр Фобз абураным тонам. Зняўшы пенснэ, ён выцер яго шаўковай насоўкай i запытаўся: - Вас цiкавiць што-небудзь яшчэ?

– Пакуль што не, - адказаў Пуаро.
– Нiчога, што датычыць мяне.

Мiстэр Фобз паглядзеў так, быццам не паверыў у гэтае "нiчога", i скiраваў сваю ўвагу на галоўнага канстэбля.

– Дзякуй вам, мiстэр Фобз. Думаю, гэта ўсё. Я хацеў бы, калi можна, пагаварыць з мiс Шэвенi-Гарэ.

– Вядома. Яна, напэўна, наверсе з лэдзi Шэвенi-Гарэ.

– О, няхай. Можа, я спачатку пагутару з - як яго завуць?
– з Бараўзам i з жанчынай, гiстарыёграфам роду.

– Яны абое ў бiблiятэцы. Я скажу iм.

7

– Не так гэта проста, - сказаў маёр Рыдл, калi юрыст пакiнуў пакой. Выцягванне iнфармацыi з такiх старамодных занудлiвых юрыстаў патрабуе намаганняў. Усё, мне здаецца, звязана з гэтай дзяўчынай.

– Напэўна, так.

– А, вось iдзе Бараўз!

Годфры Бараўз увайшоў з мiлай гатоўнасцю быць карысным. Яго ўсмешка была тактоўна афарбавана смуткам i толькi паказвала трошкi болей, як трэба, зубы. Яна была хутчэй механiчная, чым спантанная.

Поделиться:
Популярные книги

Эволюционер из трущоб. Том 2

Панарин Антон
2. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 2

Тактик

Земляной Андрей Борисович
2. Офицер
Фантастика:
альтернативная история
7.70
рейтинг книги
Тактик

На границе империй. Том 7. Часть 5

INDIGO
11. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 7. Часть 5

Кай из рода красных драконов

Бэд Кристиан
1. Красная кость
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Кай из рода красных драконов

Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Рэйн Мона
2. Дом для дракона
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка поместья, или отвергнутая жена дракона

Князь

Шмаков Алексей Семенович
5. Светлая Тьма
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
аниме
сказочная фантастика
5.00
рейтинг книги
Князь

Боги, пиво и дурак. Том 4

Горина Юлия Николаевна
4. Боги, пиво и дурак
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Боги, пиво и дурак. Том 4

Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

Хейли Гай
Фантастика:
эпическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Warhammer 40000: Ересь Хоруса. Омнибус. Том II

На Ларэде

Кронос Александр
3. Лэрн
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
стимпанк
5.00
рейтинг книги
На Ларэде

Ну, здравствуй, перестройка!

Иванов Дмитрий
4. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.83
рейтинг книги
Ну, здравствуй, перестройка!

Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Опсокополос Алексис
6. Отверженный
Фантастика:
городское фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Отверженный VI: Эльфийский Петербург

Дочь опальной герцогини

Лин Айлин
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дочь опальной герцогини

Город Богов 2

Парсиев Дмитрий
2. Профсоюз водителей грузовых драконов
Фантастика:
юмористическое фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Город Богов 2

Курсант: Назад в СССР 4

Дамиров Рафаэль
4. Курсант
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.76
рейтинг книги
Курсант: Назад в СССР 4