Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Шрифт:

Гулi ў хаце апошнiя мухi, i вяла поўзалi яны па вокнах, i на адным акне моцна пахлi нейкiя агароднiя, белыя, познiя кветкi, пастаўленыя сястрой у пабiтую шклянку. Ён з нейкiм замiлаваннем разгледзеў гэтыя кветкi, адчынiў акно, каб выпусцiць на двор муху, не думаючы аб ёй, пасля зноў прайшоў па хаце i заўважыў каля самых дзвярэй на лаве нявымыты гаршчок з вараным шчаўлем. I гэта раптам абудзiла ў iм цэлую буру. Ён яшчэ невыразна падумаў аб усiм, звязаным з гэтым, i ў нейкай нецярплiвасцi закурыў, i, закурваючы, раптам прыпомнiў.

Быў тады канец лета, i ў той дзень таксама дзьмуў пыльны вецер. Тады ён сама што пачаў узрастаць, i кожны дзень хадзiў за шэсць вёрст у горад вучыцца. Прыйшоў ён быў тады рана i таксама нiкога не застаў дома, i весела хадзiў тады па агародах за хатаю. Па поўднi ж прыйшла з поля старшая сястра i прынясла

ў прыполе адтуль вераб'iнага шчаўлю. Таксама палажыла моўчкi яго на лаву i лягла. I да самага змроку нiчога нiкому не гаварыла. Змрокам жа паднялася, накармiла ўсiх i нават яшчэ перабрала той шчавель i тады лягла, не раздзеючыся, сказаўшы толькi, што ёй моцна баляць грудзi. Ноч тая была зусiм для ўсiх спакойнай, бо хто ж яго ведаў, што адчувае i перажывае душою сястра. Назаўтра яна паднялася, так, як i заўсёды, раней за ўсiх, выпалiла ў печы i той шчавель зварыла, i, лёгшы, больш ужо не ўставала. Яны - два браты i сястра - елi той халодны i нiшчымны шчавель i думалi, што б гэта такое прыдумаць i дзе б яго дастаць, каб з'ела хворая. I пасля таго дня, з тае самае ночы, пайшлi вострыя днi. Назаўсёды ў памяцi асталiся i ясныя асеннiя ранiцы, i аўсянае поле з белым павуцiннем, жураўлi, што ляцелi высока. I пакрываў, i паглыбляў нейк усё гэта выраз твару хворай сястры. Пасля больш яшчэ памятным заставаўся хмурны, сухi i кароценькi дзень, у якi моцна пахла з саду халоднымi бэрамi, лiстамi i нядаўна выбранаю вiльготнаю яшчэ ад зямлi бульбаю. У той дзень, пад вечар, пайшоў Андрэй за рэчку на хутары прасiць дошчак на труну для сястры.

– Чаму гэта я пра гэта думаю i нашто гэта я ўспамiнаю?
– сказаў сам сабе моцна Андрэй.
– Нiхто нiколi пра гэта не думае i стараецца не ўспамiнаць.

Але гэта толькi сказаў ён, сам жа не мог адагнаць думак гэтых ад сябе, ды i не хацеў адганяць. Нават была яму нейкая як бы асалода ў гэтым, што так моцна варушыў ён, хоць i не наўмысня, сваю душу. Нават хацелася абвiнавацiць сябе ў тым, што дазволiў ён усяму таму адбыцца, хоць тут ужо, разам з тым, была свядомасць - што ж мог зрабiць ён? I тады патроху пачаў ён адганяць ад сябе ўсе гэтыя перажываннi, бо ў адну хвiлiну нейк уявiў сабе, што нешта iншае тут трэба, хоць яно i будзе мець пачаткам сваiм усю гэтую вастрату i тонкасць. Ён ужо стараўся думаць аб тым, што неўзабаве павiнна быць пiсьмо з дальняга горада, куды ён напiсаў свайму земляку аб тым, што хоча пераехаць у горад. Але думкi аб гэтым не маглi доўга плысцi спакойна i роўна. Бо верх бралi пачуццi, непакойныя i вельмi ж узбуджаныя. I як нi стараўся ён узбiцца на звычайны настрой, нiяк не мог. А тут пачаў канчацца дзень, i прыйшла аднекуль сястра - маладая i вясёлая. Дзiўна было яму думаць, што, гледзячы на яе, яшчэ горш нейк сумна яму стала. Але разам з тым яшчэ адчуў ён, што гэта была ў iм нейкая адмысловая, а можа i ўсiм прыналежная сiла, якая хоць i так выяўляецца, але здольная ўзняць чалавека да непераможнай дзейнасцi. Тады нейк не так востра мучыўся ён сваiмi перажываннямi. I, сказаўшы некалькi нязначных для сястры i глыбокiх для яго самога слоў, ён выйшаў з хаты. Там меншы брат распрагаў каня i пачаў расказваць яму, як у горадзе пад вечар быў, мусiць, пажар, бо вельмi ж многа ў тым баку паднялося нейкага чорнага дыму; i ён надзвычайна так нейк, як нiколi, быў рад братавай гаворцы. Не трэба было таму помачы, а ён памог яму выпрагчы каня. Пасля пастаяў ён каля сцяны, пакуль брат пайшоў у хату, i сам падумаў аб тым, што як гэты самы брат быў меншы i не было ў яго нейк раз ботаў, ён замаразкамi ездзiў заворваць поле босы, i тады заўсёды ногi былi ў яго папрабiватыя i ў нейкiх струпах... Тады ўжо не мог ён нiчога зрабiць з сабою - пералез ён паволi цераз жардзяны плот, пайшоў пад жоўтыя клёны, лёг там на вiльготную зямлю, прыпаў да яе тварам i заплакаў...

Тады стала ясна яму, што гэта ўсё ў яго не ад цыганскае дзяўчыны...

Адтуль ён вярнуўся позна. Нейк лёгка стала яму. Сплыло ўсё; чыстата стала ў iстоце i кволасць да ўсяго. Сястра i брат клалiся спаць. Брат курыў i сядзеў каля стала, гойдаючы босымi нагамi, а сястра весела расказвала, як у суседа Юстына адарвалася ў хаце вешала з тытунём i стукнула яму па галаве. I Андрэй ужо сам смяяўся i памог сястры выказаць думку аб тым, што б гэта тады было, каб вешала было цяжэйшае. Пасля гэтай гаворкi стаў у яго на кароткi час зусiм звычайны кожнадзённы настрой, толькi чуласць была незвычайная ды яшчэ моцнае адчуванне, што

яму нешта рупiць, як бы мяшае чаму, некуды цягне яго, i тады, пасядзеўшы трохi, успомнiў раптам пра цыганскую дзяўчыну. Цяпер думаў аб ёй нейк iначай; самы працэс думкi быў нейкi цвёрды i вызначаны розумам, хоць вельмi востры ад пачуццяў. Тады ён хутчэй узяў падушку i кажух i пайшоў спаць на сена ў гумно. Там, у цiшы, стала патрэбным яму раптам гаварыць з кiм-небудзь, выказаць каму ўсё, што можна толькi выказаць, i яшчэ адчулася iм нейкая тая вялiкая адзiнота i размах, якiя бываюць у асеннiя месячныя ночы. Доўга не мог ён заснуць, пакуль аж не пачалi недзе спяваць пеўнi. I як пачаў драмаць, нервова пачала спець у яго ўпэўненасць у патрэбе заўтра iсцi да цыганоў. Прычына гэтага была вядома, але рэальны пункт - чаго?
– не быў аформленым... Так ён i заснуў.

III

Гэта тады брат цыганскае дзяўчыны стаяў на беразе рэчкi. Тады Андрэй не прымецiў гэтага, а цяпер падумаў, што гэта няйначай так. Было гэта назаўтра таго дня. Ён тады пайшоў на работу, i зноў астаўся на беразе адзiн пасля ўсiх, i стаяў пад вечар i думаў, што ў гэтага цыгана нейкiя такiя вочы, цi можа гэта яны здаюцца такiмi i ў яе, i ў яго здалёк. Цяпер яму было толькi нейк здзiўлёна, як гэта мог ён учора паддацца такiм настроям i нават плакаць, што нiколi не бывае, - i гэта пасля адчуванняў аб той цыганскай дзяўчыне. I ў самога перад сабою нейк як бы нядобра было яму за ўчарашнюю слабасць. I яшчэ падумаў ён, што ўсё, нават варанае зелле, можа ўзварушыць у чалавеку буры...

Тым часам пачаў ён глядзець пiльна на той бераг i заўважыў, што там больш пуста, як учора. Стаялi ўсяго дзве будкi, i то нейк наводшыбе адна ад аднае. Не вiдно было i коней, i толькi нешта малое - дзяўчынка цi хлапчук, трудна было прымецiць здалёк - забаўлялася тым, што, лежачы на спiне, перабiвала па грызенай траве голымi нагамi.

Нейк аж зусiм весела стала Андрэю, i пасля заўважыў ён, што з-за будкi выйшла мужчынская постаць. Ён пазнаў таго ўчарашняга цыгана. Той нешта загаварыў, малы падняў галаву i нешта адказаў. Гэтыя словы здалiся Андрэю як "ла-ла-ла-ла".

Андрэй весела ўсмiхнуўся, i нават хацелася яму падмаргнуць каму-небудзь цi куды-небудзь; ён весела пачаў пераходзiць на другi бок рэчкi. А цыган сядзеў ужо над самай вадою i перакусваў двума пярэднiмi зубамi саломiнку.

"Што яму скажу?" - падумаў Андрэй.

– Табак маеш?
– гукнуў цыган.

– Маю.

– Д-дай, будзь ласкаў.

– Можна.

– А можа многа маеш, дык я куплю.

– Няма.

– Я добра заплачу.

– Дык няма ж.

Андрэй быў рад гэтай гаворцы i сеў на беразе.

– От у вас тут учора весела было, я аж заслухаўся з таго берага, сказаў ён цыгану.
– Чаму сягоння цiха?

– Няма. Паехалi ўжо.

– Хто?

– Музыканты нашы... i спявачкi.

Куды?

– А я не ведаю. Пайшлi ранiцаю ў горад, а адтуль, кажуць, некуды выехалi. Некуды iграць на зiму нанялiся, мусiць.

Тады раптам адчуў Андрэй нейкi страх перад тым, што гэта ж i тая дзяўчына, мусiць, паехала. Тады стала ясна яму, якi смутак вялiкi ў яго па ёй.

– Тут учора адна вельмi ж скакала.

– Тая яшчэ тут.

– Не паедзе?!

– Паедзе зараз. Яна скакаць i спяваць добра можа. Ого! Хто лепш за яе скача! У горадзе так не ўмеюць скакаць, i яна паедзе туды. Яна артысткай хоча быць... Гэта сястра мая, Нонна...

Апошнiя словы сказаў ён з нейкаю гордасцю, а Андрэй успомнiў, як летам ездзiў ён у горад купляць патрэбныя яму кнiжкi, быў у тэатры i бачыў там на цеснай сцэне танец, шырэйшы за ўсякiя дзiкiя прасторы.

Цыган нешта заспяваў сабе пад нос, а Андрэй пачаў рваць вяршкi з аеру i кiдаць у ваду.

– Слаўная дзяўчына, - сказаў ён раптам, не ведаючы, што яму гаварыць.

Цыган з-пад iлба нейк непрыветлiва глянуў на яго, i голас яго перайначыўся, стаў нейкiм трохi варожым:

– А табе што?

– Мне што?

– Але.

– Што ж мне?! Мне нiчога. Хiба я павiнен гаварыць, што яна няслаўная, калi яна слаўная.

– А ты як жа гэта ведаеш?

– А можа i не, чорт яго ведае.

– То ты чаго ўжо кiнуўся ў другi бок?

Андрэй паглядзеў на цыгана i падумаў: "Што мне гаварыць з iм i нашто гэта я з iм гавару... I што для мяне яго сястра?! Хiба патрэбна мне думаць аб гэтым. Яна так жа далёка ад мяне, як i я ад яе. Яна недаступна мне, як i я ёй, i думкамi нашымi, i настроямi..."

Поделиться:
Популярные книги

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Черный дембель. Часть 3

Федин Андрей Анатольевич
3. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 3

Мастер 2

Чащин Валерий
2. Мастер
Фантастика:
фэнтези
городское фэнтези
попаданцы
технофэнтези
4.50
рейтинг книги
Мастер 2

Пятнадцать ножевых 3

Вязовский Алексей
3. 15 ножевых
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.71
рейтинг книги
Пятнадцать ножевых 3

АН (цикл 11 книг)

Тарс Элиан
Аномальный наследник
Фантастика:
фэнтези
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
АН (цикл 11 книг)

Возвышение Меркурия. Книга 8

Кронос Александр
8. Меркурий
Фантастика:
героическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 8

С Д. Том 16

Клеванский Кирилл Сергеевич
16. Сердце дракона
Фантастика:
боевая фантастика
6.94
рейтинг книги
С Д. Том 16

Жена проклятого некроманта

Рахманова Диана
Фантастика:
фэнтези
6.60
рейтинг книги
Жена проклятого некроманта

Пипец Котенку! 4

Майерс Александр
4. РОС: Пипец Котенку!
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Пипец Котенку! 4

Барин-Шабарин

Гуров Валерий Александрович
1. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин

Чехов. Книга 2

Гоблин (MeXXanik)
2. Адвокат Чехов
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Чехов. Книга 2

Товарищ "Чума" 5

lanpirot
5. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 5

70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Кожевников Павел
Вселенная S-T-I-K-S
Фантастика:
боевая фантастика
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
70 Рублей - 2. Здравствуй S-T-I-K-S

Мастер 7

Чащин Валерий
7. Мастер
Фантастика:
фэнтези
боевая фантастика
попаданцы
технофэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер 7