Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжы Гулівера

Свіфт Джонатан

Шрифт:

Але дачакацца ночы на лужку яму не давялося.

Непадалёк ад яго правага вуха пачуўся часты, дробны стук, быццам нехта побач забіваў у дошку цвікі.

Малаточкі стукалі цэлўю гадзіну.

Гулівер крыху павярнуў галаву — павярнуць яе болей не давалі вяровачкі і колікі — і каля самай сваёй галавы ўбачыў толькі што пабудаваны драўляны памост. Некалькі чалавечкаў прыладжвалі да яго лесвіцу.

Потым яны зніклі, і па прыступках на памост паволі падняўся чалавечак у доўгім плашчы.

За ім ішоў

другі, амаль у два разы меншы ростам, і нёс край яго плашча. Напэўна, гэты быў хлопчык-паж. Ён быў не большы за Гулівераў мезены палец.

Апошнімі на памост узышлі два стралкі з нацягнутымі лукамі ў руках.

— Лангра дэгюль сан! — тры разы пракрычаў чалавечак у плашчы і разгарнуў скрутак велічынёй з бярозавы лісток.

Зараз жа да Гулівера падбеглі пяцьдзесят чалавечкаў і абрэзалі вяроўкі, прывязаныя да яго валасоў.

Гулівер павярнуў галаву і пачаў слухаць, што чытае чалавечак у плашчы. Чалавечак чытаў і гаварыў доўга-доўга. Гулівер нічога не зразумеў, але на ўсякі выпадак кіўнуў галавой і прыклаў да сэрца свабодную руку.

Ён здагадаўся, што перад ім нейкая важная асоба, відаць, каралеўскі пасол.

Перш за ўсё Гулівер вырашыў папрасіць, каб яго накармілі.

З таго часу, як ён пакінуў карабель, у роце ў яго не было ні крошкі. Ён узняў палец і некалькі разоў паднёс яго да губ.

Напэўна, чалавечак у плашчы зразумеў гэты знак. Ён сышоў з памосту, і зараз жа да бакоў Гулівера прыставілі некалькі доўгіх лесвіц.

Не прайшло і чвэрці гадзіны, як сотні згорбленых насільшчыкаў пацягнулі па гэтых лесвіцах кашы з ежай.

У кашах былі тысячы буханак хлеба велічынёй з гарошыну, цэлыя кумпякі — з грэцкі арэх, смажаныя кураняты — меншыя за нашу муху.

Гулівер зараз праглынуў два кумпякі з трыма буханкамі хлеба. Ён з'еў пяць смажаных быкоў, восем вяленых бараноў, дзевятнаццаць вэнджаных парасят і сотні дзве куранят і гусей.

Кашы хутка апусцелі.

Тады чалавечкі падкацілі да рукі Гулівера дзве бочкі з віном. Бочкі былі велізарныя — кожная са шклянку.

Гулівер выбіў дно з адной бочкі, выбіў з другой і некалькімі глыткамі асушыў абедзве.

Чалавечкі пляснулі рукамі ад здзіўлення. Потым яны знакамі папрасілі яго скінуць на зямлю пустыя бочкі.

Гулівер падкінуў абедзве разам. Бочкі перакуліліся ў паветры і з трэскам пакаціліся ў розныя бакі.

Натоўп на лужку расступіўся, гучна закрычаўшы:

— Бора мевола! Бора мевола!

Пасля віна Гуліверу адразу захацелася спаць. Скрозь сон ён чуў, як чалавечкі бегаюць па ўсім яго целе ўдоўж і ўпоперак, скочваюцца з бакоў, быццам з гары, казычуць яго палкамі і коп'ямі, скачуць з пальца на палец.

Яму вельмі хацелася скінуць з сябе дзесятак-другі гэтых маленькіх чалавечкаў, якія не давалі яму спаць, але ён пашкадаваў іх. Як-ніяк, а чалавечкі толькі што гасцінна накармілі яго

смачным, сытным абедам, і было б няўдзячнасцю папераламваць ім за гэта рукі і ногі. І зноў жа, Гулівер не мог не дзівіцца з незвычайнай храбрасці гэтых малюсенькіх людзей, што бегалі ўзад і ўперад па грудзях велікана, які мог знішчыць іх усіх адной пстрычкай.

Ён вырашыў не звяртаць на іх увагі і, ап'янелы ад выпітага віна, хутка заснуў.

Чалавечкі толькі гэтага і чакалі. Яны наўмысна падсыпалі ў бочкі з віном соннага парашку, каб гэты велізарны госць заснуў.

4

Краіна, у якую занесла бура Гулівера, называлася Ліліпуція, а жылі ў гэтай краіне ліліпуты.

Самыя высокія дрэвы ў Ліліпуціі былі не вышэй, чым у нас куст парэчак, самыя вялікія дамы былі ніжэй за стол. Такога велікана, як Гулівер, у Ліліпуціі ніхто ніколі не бачыў.

Імператар загадаў прывезці яго ў сталіцу. Для гэтага Гуліверу і падсыпалі соннага парашку.

Пяцьсот цесляроў па загаду імператара змайстравалі велізарныя калёсы на дваццаці двух колах.

Калёсы былі гатовы за некалькі гадзін, але ўзваліць на іх Гулівера было не так проста.

І вось што выдумалі для гэтага ліліпуцкія інжынеры.

Яны паставілі калёсы побач з веліканам, ля самага яго боку. Потым убілі ў зямлю восемдзесят слупкоў з блокамі наверсе і накінулі на гэтыя блокі тоўстыя канаты з кручкамі на канцах. Канаты былі таўшчынёй са звычайную аборку.

Калі ўсё было гатова, ліліпуты ўзяліся за работу. Яны абкруцілі тулава, абедзве нагі і абедзве рукі Гулівера моцнымі павязкамі і, падчапіўшы гэтыя павязкі кручкамі, пачалі цягнуць за канаты.

Дзевяцьсот самых дужых асілкаў былі сабраны для гэтай работы з усіх канцоў Ліліпуціі.

Яны ўпіраліся ў зямлю нагамі і, абліваючыся потам, з усяе сілы цягнулі за канаты.

Праз гадзіну ім удалося падняць Гулівера з зямлі на паўпальца, праз дзве — на палец, а праз тры — яны ўзвалілі яго на калёсы.

Паўтары тысячы самых вялікіх коней з прыдворных канюшань, кожны ростам з толькі што народжанае кацяня, былі запрэжаны ў калёсы па дзесяць у рад. Фурманы размахнуліся пугамі, і калёсы паволі паехалі па дарозе ў галоўны горад Ліліпуціі — Мільдэнда.

Гулівер усё яшчэ спаў. Ён, напэўна, не прачнуўся б да канца дарогі, калі б яго выпадкова не разбудзіў адзін з афіцэраў імператарскай гвардыі.

Здарылася гэта так. З калёсаў зляцела кола. Каб уздзець яго, давялося спыніцца.

У час гэтага прыпынку некалькі маладых людзей захацелі паглядзець, які твар у Гулівера, калі ён спіць. Двое ўзлезлі на калёсы і ціхенька падкраліся да самага яго твару. А трэці — гвардзейскі афіцэр, — не злазячы з каня, прыўстаў на страмёнах і паказытаў у левай наздрыне вастрыём сваёй пікі.

Поделиться:
Популярные книги

Аргумент барона Бронина 2

Ковальчук Олег Валентинович
2. Аргумент барона Бронина
Фантастика:
попаданцы
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Аргумент барона Бронина 2

Академия

Кондакова Анна
2. Клан Волка
Фантастика:
боевая фантастика
5.40
рейтинг книги
Академия

Пышка и Герцог

Ордина Ирина
Фантастика:
юмористическое фэнтези
историческое фэнтези
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Пышка и Герцог

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Сама себе хозяйка

Красовская Марианна
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Сама себе хозяйка

Кодекс Крови. Книга II

Борзых М.
2. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга II

Имя нам Легион. Том 3

Дорничев Дмитрий
3. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 3

Барин-Шабарин 2

Гуров Валерий Александрович
2. Барин-Шабарин
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барин-Шабарин 2

Испытание Огня

Гаврилова Анна Сергеевна
3. Академия Стихий
Фантастика:
фэнтези
9.43
рейтинг книги
Испытание Огня

Отвергнутая невеста генерала драконов

Лунёва Мария
5. Генералы драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Отвергнутая невеста генерала драконов

Эволюционер из трущоб. Том 9

Панарин Антон
9. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 9

Правильный попаданец

Дашко Дмитрий Николаевич
1. Мент
Фантастика:
альтернативная история
5.75
рейтинг книги
Правильный попаданец

Черный дембель. Часть 1

Федин Андрей Анатольевич
1. Черный дембель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Черный дембель. Часть 1

Матабар III

Клеванский Кирилл Сергеевич
3. Матабар
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Матабар III