Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Падарожжы Гулівера

Свіфт Джонатан

Шрифт:

3. У правай кішэні штаноў знаходзіцца велізарны нож. Калі паставіць яго старчма, ён будзе вышэй чалавечага росту.

4. У левай кішэні штаноў знойдзена нябачаная ў нашых краях машына з жалеза і дрэва. Яна такая вялікая і цяжкая, што, нягледзячы на ўсе нашы намаганні, нам не ўдалося скрануць яе з месца. Гэта перашкодзіла нам агледзець машыну з усіх бакоў.

5. У правай верхняй кішэні камізэлькі ляжыць цэлы стос прамавугольных, зусім аднолькавых лістоў, зробленых з нейкага невядомага нам белага і гладкага матэрыялу. Увесь гэты стос — вышынёй

з палову чалавечага росту і таўшчынёй у тры абхваты — прашыты тоўстымі вяроўкамі. Мы ўважліва агледзелі некалькі верхніх лістоў і заўважылі на іх рады чорных таямнічых знакаў. Мы мяркуем, што гэта літары невядомай нам азбукі. Кожная літара велічынёй з нашу далонь.

6. У левай верхняй кішэні камізэлькі мы знайшлі сетку памерам з рыбалоўную, але зробленую так, што яна можа зачыняцца і адчыняцца накшталт кашалька. У ёй ляжыць некалькі цяжкіх прадметаў з чырвонага, белага і жоўтага металу. Яны рознай велічыні, але аднолькавай формы — круглыя і плоскія. Чырвоныя — відаць, з медзі. Яны такія цяжкія, што мы ўдвух ледзь маглі падняць такі дыск. Белыя — відаць, срэбныя — меншыя. Яны падобныя на шчыты нашых воінаў. Жоўтыя — відаць, залатыя. Яны крыху большыя за нашы талеркі, але вельмі цяжкія. Калі толькі гэта сапраўднае золата, то яны павінны каштаваць вельмі дорага.

7. З правай ніжняй кішэні камізэлькі звешваецца тоўсты металічны ланцуг, відаць, срэбны. Гэты ланцуг прымацаваны да вялікага круглага прадмета, які знаходзіцца ў кішэні і зроблены з таго ж металу. Што гэта за прадмет, невядома. Адна яго сценка празрыстая, як лёд, і праз яе добра відаць дванаццаць чорных знакаў, размешчаных па крузе, і дзве доўгія стралы.

Унутры гэтага круглага прадмета, відаць, сядзіць нейкая таямнічая істота, якая не перастаючы стукае не то зубамі, не то хвастом. Чалавек-Гара растлумачваў нам — часткова словамі, а часткова жэстамі — што без гэтай круглай металічнай скрынкі ён бы не ведаў, калі яму ўставаць раніцой і калі класціся вечарам, калі пачынаць працу і калі яе канчаць.

8. У левай ніжняй кішэні камізэлькі мы бачылі рэч, падобную на рашотку дварцовага саду. Вострымі прутамі гэтай рашоткі Чалавек-Гара расчэсвае сабе валасы.

9. Закончыўшы абследаванне кафтана і камізэлькі, мы агледзелі рэмень Чалавека-Гары. Ён зроблены са скуры нейкай велізарнай жывёліны. З левага боку на ім вісіць меч даўжынёй больш чым у пяць разоў за сярэдні чалавечы рост, а з правага — мяшок, падзелены на два аддзяленні. У кожным з іх могуць лёгка змясціцца тры дарослыя ліліпуты.

У адным з аддзяленняў мы знайшлі мноства цяжкіх і гладкіх металічных шароў велічынёй з чалавечую галаву; другое да краёў запоўнена нейкімі чорнымі зярнятамі, даволі лёгкімі і не надта буйнымі. Мы, змаглі змясціць у сябе на далоні некалькі дзесяткаў гэтых зярнят.

Такі падрабязны вопіс рэчаў, знойдзеных пры вобыску ў Чалавека-Гары.

У час вобыску вышэйназваны Чалавек-Гара паводзіў сябе ветліва і спакойна».

Пад вопісам чыноўнікі паставілі пячатку і падпісаліся:

Клефрын

Фрэлок, Марсі Фрэлок.

8

На другую раніцу перад домам Гулівера выстраіліся войскі, сабраліся прыдворныя. Прыехаў і сам імператар са світай і міністрамі.

У гэты дзень Гулівер павінен быў аддаць імператару Ліліпуціі сваю зброю.

Адзін чыноўнік гучна чытаў вопіс, а другі бегаў па Гуліверу з кішэні ў кішэню і паказваў яму, якія рэчы патрэбна даставаць.

— Кавалак грубага палатна! — пракрычаў чыноўнік, які чытаў вопіс.

Гулівер паклаў на зямлю сваю насоўку.

— Срэбны куфэрак!

Гулівер дастаў з кішэні табакерку.

— Стос гладкіх белых лістоў, прашытых вяроўкамі!

Гулівер паклаў побач з табакеркай сваю запісную кніжку.

— Доўгі прадмет, падобны на садовую рашотку.

Гулівер дастаў грабеньчык.

— Скураны пояс, меч, падвойны мяшок з металічнымі шарамі ў адным аддзяленні і чорнымі зярнятамі — у другім!

Гулівер адшпіліў пояс і паклаў яго на зямлю разам са сваім корцікам і мяшочкам, у якім ляжалі кулі і порах.

— Машына з жалеза і дрэва! Рыбалоўная сетка з круглымі прадметамі з медзі, серабра і золата! Велізарны нож! Круглая металічная скрынка.

Гулівер дастаў пісталет, кашалёк з манетамі, кішэнны ножык і гадзіннік. Імператар перш за ўсё агледзеў нож і корцік, а затым загадаў Гуліверу паказаць, як страляюць з пісталета.

Гулівер паслухаўся. Ён зарадзіў пісталет адным толькі порахам — порах у парахаўніцы застаўся зусім сухі, таму што вечка завінчвалася наглуха, — узняў пісталет і стрэліў у паветра.

Пачуўся аглушальны грукат. Многія людзі страцілі прытомнасць, а імператар пабялеў, закрыў твар рукамі і доўга не адважваўся расплюшчыць вочы.

Калі дым разышоўся і ўсе супакоіліся, уладар Ліліпуціі загадаў адвезці ў арсенал нож, корцік і пісталет.

Астатнія рэчы Гуліверу аддалі назад.

9

Цэлага паўгода пражыў Гулівер у палоне. Шэсць самых славутых вучоных кожны дзень прыходзілі ў замак вучыць яго ліліпуцкай мове.

Праз тры тыдні ён ужо добра разумеў, што гавораць навокал, а месяцы праз два і сам навучыўся размаўляць з жыхарамі Ліліпуціі.

На першых жа ўроках Гулівер запомніў адну фразу, якая патрэбна была яму больш за ўсё: «Ваша вялікасць, я прашу вас адпусціць мяне на волю».

Кожны дзень на каленях паўтараў ён гэтыя словы імператару, але імператар адказваў заўсёды адно і тое ж:

— Люмоз кельмін песо дэсмар лон эмпазо!

Гэта значыць: «Я не магу вызваліць цябе, пакуль ты не паклянешся мне жыць у міры са мной і з усёй маёй імперыяй».

Гулівер гатоў быў у любую хвіліну даць клятву, якую ад яго патрабавалі. Ён зусім і не хацеў ваяваць з маленькімі чалавечкамі. Але імператар адкладваў цырымонію ўрачыстай клятвы з дня на дзень.

Поделиться:
Популярные книги

Черный Маг Императора 6

Герда Александр
6. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
7.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 6

Метатель. Книга 2

Тарасов Ник
2. Метатель
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 2

Хозяин Теней

Петров Максим Николаевич
1. Безбожник
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяин Теней

Девятый

Каменистый Артем
1. Девятый
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
9.15
рейтинг книги
Девятый

Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Измайлов Сергей
2. Граф Бестужев
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Бестужев. Служба Государевой Безопасности. Книга вторая

Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Герр Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.17
рейтинг книги
Попаданка для Дракона, или Жена любой ценой

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Мир-о-творец

Ланцов Михаил Алексеевич
8. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Мир-о-творец

Внебрачный сын Миллиардера

Громова Арина
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
5.00
рейтинг книги
Внебрачный сын Миллиардера

Блуждающие огни

Панченко Андрей Алексеевич
1. Блуждающие огни
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Блуждающие огни

Последняя Арена 6

Греков Сергей
6. Последняя Арена
Фантастика:
рпг
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Последняя Арена 6

Измена. Право на любовь

Арская Арина
1. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на любовь

Ваше Сиятельство 7

Моури Эрли
7. Ваше Сиятельство
Фантастика:
боевая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 7

Ученик. Книга 4

Первухин Андрей Евгеньевич
4. Ученик
Фантастика:
фэнтези
5.67
рейтинг книги
Ученик. Книга 4