Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паэзія розных гадоў

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Шрифт:

За перавал, сябрам

Ўсе беды - за перавалам: Маразы, буранаў дымы, Жанчыны, што нас кахалі, І якіх не кахалі мы. Нагадвае пра былое Толькі шэрань на схілах Яйлы... Жвір шыпіць пад начным прыбоем, Б'юць аб бераг валы. І сон з табою, з каханай, Быццам сон матыля ў мігдалі... Хлопцы, я знаю, вы зранены! Хлопцы, мы вас не падвялі! Не ўцяклі ў лазу, ў дэзерціры, Не сплылі ў ружовыя сны - Мы тут замкі узводзім для міра, Літасці і вясны. Дзеля вас, у снягах забытых, Дзеля вас, каб скончыўся здзек, Каб добрым, чыстым, нязбітым Стаў
на зямлі чалавек.
І ўсё ж я, як быццам, зганены, Бо - на смутак мой, боль і жаль - Над любоўю да вас і над нашым каханнем Не над вамі, а толькі над нашым каханнем Так палае ружовы, барвяны мігдаль. 

"За чорнаю ружай iдзi ўсцяж дарог..."

За чорнаю ружай ідзі ўсцяж дарог, Ідзі праз хлусню, цямноцце і дым, - Каб неяк убачыць блакітны стог І месяц зялёны ў тумане над ім... Пад месяцам гэтым, між сініх стагоў З бедным сэрцам маім у руцэ - Цвіце імя чужой, дарагой, Чорная ружа цвіце. Я не верыў, не верыў у змрочнай журбе, Што можна, пазбыўшыся мук, Ўзяць цябе і да вуснаў прыціснуць цябе, Не скрывавіўшы ігламі рук.

Бывай!

Хтось бязвіннай крывёю заліў зару І стагі заінелыя лоз. Мой цягнік пакідае цябе, Беларусь, - Твой сівер і твой мароз. Я шчаслівы, што знікну з гэтых палёў, З гэтых пушчаў і берагоў. Хай яны дранцвеюць, закутыя ў лёд, Калі так ужо любяць яго. О, даволі! Намерзся! Пусці з сябе Ў мора добрае, ў іншы край... Я ні ў чым, ні ў чым не віню цябе. Калі можаш - даруй і бывай. 

"Зацвiтае дрэва Iудзiна..."

Зацвітае дрэва Іудзіна, Горы ў весняй, цёплай журбе... Ну куды ж уцячы мне, людзі, Ад кахання, ад дум, ад сябе?! Не купляў я зямлі гаршчэчніка, І нікога ў жыцці не прадаў, - Што ж ты помсціш мне, чалавечнасць, Што ж ты, лёс, мне нічога не даў? Так, нічога ў жыцці не зроблена, Так, пражыты нікчомны век, Так, і словы і справы дробныя, - Але ж хоча святла чалавек, Гімнаў тых, што няма і не будзе... Рук дзіцячых і словаў яе... Цяжка, людзі. Нясцерпна, людзі. Сонца здрадзіць. Шчасце заб'е. Хутка сорак і хутка восень... Ўжо адна толькі прага пячэ, Каб скаціліся цёплыя росы - Хай на крыж мой з людскіх вачэй. І малю я вышэйшаю верай - Ўздайце мне дабрынёю ці злом Не за тое, што на паперы, А за тое, што ў думках было. Мы бываем невінаватыя, Што звінім, як струны лазы, Што вісяць нашы рукі клятыя, Што маўчыць наш слабы язык. Ўздайце мне. Хай, што будзе - будзе. Нельга больш захлынацца ў крыві Пад праклятым дрэвам Іудзіным Без нянавісці і любві. 

Вершы не дапамаглi

Вецер кнігу на акне чытае; Скучыў і старонкі стаў лічыць. Верш засыпаў бэзам адквітаючым, Што стаіць у сінім гарлачы. Бы сказаў: "Куды ты, братка, лезеш Са сваім каханнем і тугой? Іх не параўнаць з цвіценнем бэзу, З кветкамі вільготнымі яго". І каханая на падваконні, Сціснуўшы сукенку паміж пят, З-пад прасвечанай глядзіць далоні На нясмелы лёт галубянят. 

Май

Парасон
і плашч між сабою гамоняць
І ідуць тратуарамі ўніз галавой, А пад імі, як хмары, дрэвы зялёныя, Ўспышкі кропляў, маланкі, дамы і балконы...
Ўвесь амыты, - як вабяць кветак далоні!
Плашч прыпаў да ружовага парасона, Нібы чмель, што ўпяўся ў ружовы павой.

"Месяц над садам, ад квецені белым..."

Месяц над садам, ад квецені белым. Месяц - вялізны. Сад - анямелы... Белыя прывіды дрэў у тумане, Вочы кахання, голас кахання. Вусны кахання. Што ж ты ўцякаеш, мая адзіная, - Яснае сонца ад месяца сіняга?! Хіліцца ў месяца іскрах галоўка... Звоніць салоўка, смяецца салоўка, Плача салоўка. Кветкі рассоўваю й шэптам гукаю, Ты паддаешся, і ты адступаеш. У цёплым блакіце, ў пяшчотным лёдзе Белыя вішні ў туман адыходзяць, У ноч адыходзяць, У сон адыходзяць, Ціха ў любоў адыходзяць.

Армянскi матыў

– Матухна, глянь, на галіны змярцвелыя Селі ружовыя матылі! – Не, мая дзетка, то яблыні белыя І абрыкосы ўначы расцвілі. – Матухна,  глянь.  Гэткі цукар чысты Там, на блакіце і срэбры гарыць! – Не, гэта летняе сонца агністае Вочы сляпіць на Святой Гары. – Матухна, глянь, як сплываюць крывёю Волаты ў скалах, і ў барвах трава! – Не, гэта проста халоднай рукою Вецер лістоту з чынараў сарваў. – Матухна, глянь, гэта ластаўкі белыя Зверху імкнуцца й спадаюць у сне. – Не, мая дзетка, то з неба знямелага Падае, падае, падае снег. 

На вулiцы Дэшчовай

Здзіславу Нядзелю

На вуліцы Дэшчовай - слата і шэрань, І вокны, - як з неба, - гараць уначы. І я не зведаў, нашто мая вера, Нашто жыццё я стаўлю на шчыт?! Нашто шукаю ў душы маёй - Слова?! Праўда - нашто? І бой мой - нашто? Нашто Касцюшкі капец над Дэшчовай Так марна гарыць між цяпліц і платоў?! Мэта, напэўна, і ёсць, і будзе, І Вера, і Праўда, і Слова ёсць... Вярнулі б вы толькі мне, добрыя Людзі, Любоў да ўсяго і маю маладосць. К нам прыходзяць... І гінуць у скрусе... Калі нават іх цёплай рукою бяру... О божа, даруй маёй Беларусі! І Польшчы! І ўсім на свеце... Даруй. 

Дом сябра

Маленькі астравок маёй зямлі - Зялёны Астравец над срэбнай Лошай, Такі прытульны і такі харошы, Як сонца, бор і родныя палі. Дом друга. Не, дом тысячы сяброў. Не ведаю, што можа звацца раем? Хіба мароз і піва ў Гудагаі, І галасы далёкіх цягнікоў? Маё другое сэрца. Год пяцьсот Адлічваеш ты мне гады на свеце, І кожны дзень аблокі, верас, вецер, І сонца неўміручага ўзыход. І твой святы і светлы чалавек, Твой дым, і крыж магутны Аняліна, Твой лубін залаты, твой лес на ўзгорках сініх, І стронгі ў крышталі маленькіх рэк. Сто тысяч год няхай вакол шумяць палі, Сто тысяч год няхай вакол гудуць дубровы, Пакуль гучыць вакол святая наша мова, Пакуль ёсць беларусы на Зямлі. 
Поделиться:
Популярные книги

Барон меняет правила

Ренгач Евгений
2. Закон сильного
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Барон меняет правила

Болотник

Панченко Андрей Алексеевич
1. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.50
рейтинг книги
Болотник

Отверженный III: Вызов

Опсокополос Алексис
3. Отверженный
Фантастика:
фэнтези
альтернативная история
7.73
рейтинг книги
Отверженный III: Вызов

Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

Цвик Катерина Александровна
1. Все ведьмы - стервы
Фантастика:
юмористическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Все ведьмы – стервы, или Ректору больше (не) наливать

По осколкам твоего сердца

Джейн Анна
2. Хулиган и новенькая
Любовные романы:
современные любовные романы
5.56
рейтинг книги
По осколкам твоего сердца

Ваше Сиятельство 3

Моури Эрли
3. Ваше Сиятельство
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Ваше Сиятельство 3

На границе империй. Том 9. Часть 2

INDIGO
15. Фортуна дама переменчивая
Фантастика:
космическая фантастика
попаданцы
5.00
рейтинг книги
На границе империй. Том 9. Часть 2

Черный Маг Императора 8

Герда Александр
8. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическое фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный Маг Императора 8

Идеальный мир для Лекаря 6

Сапфир Олег
6. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическая фантастика
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 6

Чародей

Дуглас Сара
2. Боевой топор
Фантастика:
фэнтези
7.17
рейтинг книги
Чародей

Метатель. Книга 3

Тарасов Ник
3. Метатель
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
рпг
фэнтези
фантастика: прочее
постапокалипсис
5.00
рейтинг книги
Метатель. Книга 3

Случайная свадьба (+ Бонус)

Тоцка Тала
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Случайная свадьба (+ Бонус)

Газлайтер. Том 8

Володин Григорий
8. История Телепата
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 8

Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия

Огненная Любовь
Вторая невеста Драконьего Лорда
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.60
рейтинг книги
Вторая невеста Драконьего Лорда. Дилогия