Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– А як жа ты?

– Перабiваюся, бо зараз ёсць попыт на ўсё, нават на трусiны пух i свiную шчэць. Але хiба гэта сапраўднае фермерства, Рой? У фермераў тут адна надзея вялiкая ферма, шмат розных пасеваў, шмат жывёлы, iнвентару i машын. Але на дробнай ферме нiчога гэтага мы не даб'ёмся, ды, мажлiва, i на вялiкай таксама. Нiкому не пад сiлу набыць увесь iнвентар, якога патрабуе гэта зямля. Адзiны спосаб - гэта арганiзавадь агульны фонд, дзе можна было б наняць трактар, конныя граблi, жняярку, а то i проста працаваць на iх агулам, пераязджаючы з фермы на ферму. Але ўрад нават пальцам дзеля гэтага не паварушыць, дык мо i

праўда гэтыя фермы аджылi сваё. Вось хiба толькi калi наладзiць узаемадапамогу i агульны збыт...

Роя здзiвiла, што ў Джэка таксама свае клопаты i трывожныя думкi.

– Цябе паслухаць, дык ты таксама не супраць скончыць справу i здацца, сказаў ён Бэртану.

– I не падумаю! Я нiколi не здамся!

Тонкiя губы ў яго сцiснулiся, на худых скулах выступiлi два белыя жаўлакi. Рой засмяяўся.

– Табе варта заняцца палiтыкай, - сказаў ён.
– Напрыклад, у фермерскiм аб'яднаннi.

– Што аб'яднаннi? Там толькi тое i ведаюць, што рабiць паскудства i рваць чужы кавалак з рота. Нам трэба аднавiць прагрэсiўную партыю. Працерцi ўсё з пясочкам. Нiякiх пасрэднiкаў i лiхвяроў, нi спекулянтаў, нi працэнтнай кабалы, нiякiх асаблiвых прывiлей царкве, чыгункам i лясным кампанiям. Знiзiць узносы па закладных, зняць адсоткi, нiякiх падачак дзялкам з грамадскай казны.

– I сярэднюю адукацыю!

– Так, i сярэднюю адукацыю!

– Эх ты, фермер Джэк!
– выразна прамовiў Рой.

– Дык што, застанешся на зiму тут?
– памаўчаўшы, спытаў Джэк.

– Не, я гэтага не магу.
– Рой глыбока засунуў рукi ў кiшэнi сваёй брызентавай курткi.
– Вось што, Джэк, мо знайшоў бы ты каго-небудзь, хто згадзiўся б папрацаваць з Сэмам гэтую зiму? Грошай Сэму даваць не варта. Усё адно ён iх змарнуе. Я хацеў пакiнуць iх табе i папрасiць, каб ты плацiў работнiку штотыднёва. Мо з памочнiкам Сэм неяк справiцца. Як ты лiчыш?

– Зараз цяжка знайсцi работнiка.

– Я ведаю.

– Цi многа ты можаш пакiнуць?

– Каля трох соцень. Па сотнi на месяц.

– Гэта добрая аплата, ды толькi зараз нiхто не хоча працаваць на ферме.

Рой прыхiнуўся да загарадкi, вялiкiм i ўказальным пальцамi ён падняў шапку за казырок, а астатнiмi паскроб у валасах, затым зноў насунуў шапку.
– Гэта ўсё, што я магу прыдумаць. Альбо заставацца самому.

– Не, табе заставацца не варта, Рой, - сказаў Джэк Бэртан.
– Я каго-небудзь знайду. Як ты думаеш, калi ён яму спатрэбiцца?

– З наступнага месяца.

– А ты ўпэўнены, што Сэм захоча каго-небудзь, акрамя цябе?

Рой пакруцiў галавой. Гэтага ён не ведае. Да таго ж ён не ведае, што скажа Руф Мак-Нэйр.

Нават ведаў, пра што ён думае.

– Спадзяюся, ты яшчэ заспееш Сэма, калi вернешся з зiмовага палявання. Вядома, работнiк - гэта дапамога, але я на гэта не разлiчваў бы.

– Хто купiў коней?
– раптам спытаўся Рой.

– Бiлi Эдвардс, з таго берага.

– А адкуль у яго грошы?

– Пазычыў пад ураджай. Добрыя былi конi, Рой. Ён iх выкармiў як мае быць i, я думаю, ужо апраўдаў свае грошы, здаючы коней у наймы.

– Бедны Сэм, - сказаў Рой, i яны выйшлi з хлява.

Джэк павёў Роя паказаць сваю гаспадарку: свiнарнiк i куратнiк, а пасля i саму хату, дзе куча светлагаловых дзяцей валтузiлася на падлозе каля знерваванай мацi.

Яны спусцiлiся ў пограб,

дзе Джэк паказаў сваё паветранае ацяпленне: вакол старой жалезнай печы ён выклаў цагляную награвальную камеру, i, калi печ грэлася, гарачае паветра паступала ў хату праз сiстэму прадушын у падлозе. Зараз у печы яшчэ не палiлi, i ў пограбе было холадна, але суха. Джэк атынкаваў сцены i замазаў шчылiны. На падлозе, на палiцах i на лавах была раскладзена гароднiна летняга i асенняга збору: гарбузы, буракi, кукуруза, бульба, нават зялёныя памiдоры, яблыкi, агуркi i некалькi слоiкаў сушанага гароху. Прыпасаў на зiму было дастаткова. Яны вылезлi з пограба i ўселiся на кухнi, застаўленай бутэлькамi i слоiкамi з нарыхтоўкамi мiсiс Бэртан. Рой захапляўся цеплынёй i ўтульнасцю гэтай кухнi. Нават абшарпаныя сцены - i тыя мелi надзейны выгляд. На адной з iх красавалася сурвэтка, на якой было вышыта: "Маме". Над ёй вiсела скрыпка без струн.

– Вось закончыў пограб, цяпер вазьмуся за верх, - сказаў Джэк, заўважыўшы, што Рой азiраецца навокал. Вось яна, пастаянная чарга рамонту, падумаў Рой, спачатку хлеў, свiнарнiк i куратнiк, затым пограб, i толькi пасля ўсё iншае.

– Мэй, - звярнуўся Джэк да жонкi, - у цябе нiчога не знойдзецца Рою ў дарогу?

Мiсiс Бэртан ужо выставiла перад Роем два слоiкi: адзiн - з парэчкамi, другi - з чырвонай капустай. Невядома, хто бянтэжыўся больш - госць цi гаспадыня, але Рой пераадолеў няёмкасць, ён запiхаў у кожную кiшэню па слоiку, а дзецям дастаў свае ледзянцы. Ён купiў iх сабе, але ў яго быў яшчэ адзiн пакецiк у мяшку ў Дзюкэна.

– Пайду, наведаю Сен-Клэра, - сказаў ён Джэку i хутка ўстаў.

– Толькi глядзi, каб у цябе не было з сабой грошай, - папярэдзiў Джэк, праводзячы Роя.
– Калi хочаш з iм выпiць, лiчы, што тваiх грошай не будзе.

– I адкуль у табе гэты закон i парадак, Джэк?
– сказаў Рой. Яны пастаялi моўчкi.
– Дык я прышлю табе тры сотнi. А ўбачымся, хутчэй за ўсё, яшчэ да Каляд - на возеры.

– Хутчэй, што так, Рой.

– Дык, значыць, месяца праз паўтара.

– Так, Рой. Бывай! Да хуткай сустрэчы!

Рой ужо кацiўся па схiле да дарогi, ногi яго ўздымалi клубы пылу, i вецер адносiў iх. Пылу было не вельмi многа, але з цягам часу маленькая нерухомая хмарка станавiлася ўсё больш густой, i хутка Джэк бачыў толькi пыл, а пасля i хмарка знiкла сярод дрэў.

Раздзел трэцi

Зел Сен-Клэр быў чалавечак невысокi, меншы за Роя i худы. Французы Сент-Элена сцвярджалi, што сваiмi запалымi шчокамi, пранiклiвым позiркам, сiнню на падбародку i слабым, такiм слабым целам ён падобны на маленькага высахлага французскага кюрэ. Але Рою не было нiякай справы да гэтай клерыкальнай знешнасцi, ён бачыў у Зеле штосьцi больш зразумелае, напрыклад насiльшчыка, якi ненавiдзiць сваю працу.

Рой знайшоў яго па гуку сякеры на далёкiм канцы лясной расчысткi Джэка Бэртана. Зел ссякаў вялiзную бярозу, i ўсё цела яго паўтарала ўзмахi сякеры.

– Цяжкая праца для ляснога валацугi!
– звярнуўся да яго Рой.

Зел абапёрся на бярозу i перадыхнуў.

– Гэта ўсё iнспектар, каб на яго лiха, - сказаў ён.

Рой засмяяўся.

– А хiба дрэнны iнспектар? Захоўвае закон i парадак.

– Пачакай, хутка здаволiцца. Я пра гэта паклапачуся.

– Ты лепш пра сябе паклапацiся. Калi ён убачыць цябе ў лесе, тут табе i канцы.

Поделиться:
Популярные книги

Черный маг императора

Герда Александр
1. Черный маг императора
Фантастика:
юмористическая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Черный маг императора

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

Гимназистка. Под тенью белой лисы

Вонсович Бронислава Антоновна
3. Ильинск
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Гимназистка. Под тенью белой лисы

Седьмая жена короля

Шёпот Светлана
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Седьмая жена короля

Возвышение Меркурия. Книга 13

Кронос Александр
13. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 13

Чапаев и пустота

Пелевин Виктор Олегович
Проза:
современная проза
8.39
рейтинг книги
Чапаев и пустота

Надуй щеки! Том 7

Вишневский Сергей Викторович
7. Чеболь за партой
Фантастика:
попаданцы
дорама
5.00
рейтинг книги
Надуй щеки! Том 7

Битва королей

Мартин Джордж Р.Р.
2. Песнь Льда и Огня
Фантастика:
фэнтези
9.61
рейтинг книги
Битва королей

Страж Тысячемирья

Земляной Андрей Борисович
5. Страж
Фантастика:
боевая фантастика
альтернативная история
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Страж Тысячемирья

Часовое имя

Щерба Наталья Васильевна
4. Часодеи
Детские:
детская фантастика
9.56
рейтинг книги
Часовое имя

Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

NikL
1. Хроники Арнея
Фантастика:
уся
эпическая фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Запечатанный во тьме. Том 1. Тысячи лет кача

Прорвемся, опера! Книга 2

Киров Никита
2. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 2

Пистоль и шпага

Дроздов Анатолий Федорович
2. Штуцер и тесак
Фантастика:
альтернативная история
8.28
рейтинг книги
Пистоль и шпага

Собрание сочинений. том 7.

Золя Эмиль
Проза:
классическая проза
5.00
рейтинг книги
Собрание сочинений. том 7.