Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– Рой! Рой Мак-Нэйр!

Човен уткнуўся ў вялiзны камяк злiплых водарасцей.

– Хто там?
– гукнуў Рой.
– Гэта ты, Джэк?

Ён падумаў, што гэта Джэк дагнаў яго, каб сказаць, што Сэм усё кiдае цi мо, што вярнуўся Эндзi Эндрус.

– Гэта я. Скоцi Малькольм.

– Скоцi? Прывiтанне, Скоцi, зараз прычалю.
– Голас Роя прагучаў цiха i блякла, губляючыся ў балотным зараснiку. Кароткiмi ўдарамi вясла ён павярнуў човен да хацiны.
– Хiба ты ў Сент-Элен?

– Не. Я з табой

у лес, - адказаў Скоцi.

– Тады табе пашанцавала пазбыцца доўгай дарогi, бо праз паўгадзiны мяне тут не было б.

Скоцi Малькольм паляваў разам з траперам, якога ўсе называлi Самсонам. У кожнага быў свой участак, але палявалi яны разам. Iхнiя ўчасткi знаходзiлiся на паўночны захад ад Роя, i праехаўшы на чоўне Роя па возеры, Скоцi выйграваў дваццацiкiламетровы пераход па высокiх хрыбтах, якiя вялi ў яго гаспадарку.

– Я ўчора даведаўся, што ты пайшоў з Сент-Элена, - сказаў Скоцi i нагнуўся, каб схапiць човен за нос.
– Ну i шпарыў жа ты. Я iшоў палову ночы, каб дагнаць цябе.

Скоцi Малькольм усеўся на камень, каб зняць мяшок, i падаў Рою ружжо. Гэта быў танклявы, вёрткi, жыццярадасны кельт, не вышэйшы за Роя, гадоў на дзесяць маладзейшы за яго па ўзросту i гадоў на дваццаць - складам цела. Ён быў апрануты як сапраўдны паляўнiчы i трапер, не тое што Рой, якi меў выгляд рабочага лiцейшчыка па дарозе на завод. У Скоцi была хоць i паношаная, але сапраўдная паляўнiчая шапка. Яго шарсцяная куртка была спартовага крою, яго боты былi паляўнiчыя боты, з гумовымi галоўкамi i высокiмi халявамi з мяккай скуры.

– Глядзi, не намачы свае боцiкi, - сказаў Рой, калi Скоцi апусцiў свой цяжкi мех на дно чоўна. Боты ў Скоцi i ў лесе заўсёды былi вычышчаны да бляску, i кожны год хто-небудзь дражнiў Скоцi, што яны распалохаюць звяроў, атруцяць ваду, заблытаюць усе сляды i падпаляць лес.

– Глядзi, не патапi лодку, - не застаўся ў даўгу Скоцi.

Калi ён усеўся, узяў у рукi другое вясло, замалаванае скураной лямкай, але адразу ж мусiў адпусцiць яго i схапiцца за борт, бо Рой адхiнуўся назад i моцна нахiлiў човен.

– Што здарылася, Рой?
– гукнуў Скоцi цераз плячо.
– Ты што, стаў стары для вясёлых забаў?

– Гэта ўсё твая вага: як перац, не ўраўнаважыш.

– Гэта ўсё ты, бяздонная бочка, бач, набраўся.

– А ты даўно стаў непiтушчым?

Скоцi не адказаў. Скоцi не быў непiтушчым, з гэтым ён мусiў згадзiцца, але ён заўсёды дакладна адрознiваў дабро i зло, нават у самiм сабе, i асаблiва ў Роя, якi часта не спраўджваў яго надзей.

Яны адштурхнулiся ад берага i паплылi да першай пасткi Роя.

– Як гэта ты яшчэ не вылавiў гэтае балота ўжо шмат гадоў таму?
– сказаў Скоцi.

– Андатра ў гэтым балоце не звядзецца нiколi, Скоцi. Яшчэ не было нiводнага сезона, каб я не ўзяў тут хоць што-небудзь.

– Магчыма. Але. што

ты маеш на ўвазе пад што-небудзь?

– Тры, часам чатыры пацукi на дзесяць пастак. Часам вясной справа даходзiць да недамеркаў, але тады я здымаю пасткi i даю iм падрасцi. Дзiўна, Скоцi, але я заўсёды вылоўлiваю сама старых i сама вялiкiх пацукоў, а потым iдуць усё драбнейшыя.

Рой меў права гаварыць пра андатры, бо (з iх дваiх) ён быў знатаком. Усе траперы ставiлi пасткi на розных звяроў, але большасць з iх спецыялiзавалася на нейкiм адным. Рой заўсёды працаваў у сваiм стылi - быў спецыялiстам масавага аблову. Ён спецыялiзаваўся на тых пушных звярах, якiя збiраюцца ў вялiкай колькасцi ў пэўным месцы: бабёр альбо андатра жывуць супольна ля плацiн i на балоце; яны нiкуды з месца не сыходзяць i штогадовым прыплодам не толькi аднаўляюць колькасць, але i павялiчваюцца. Скоцi аддаваў перавагу больш палахлiваму i рухомаму, але i болей каштоўнаму зверу: норцы, кунiцы, ласцы зверу-валацугу, якога трэба было ўмець высачыць, выведаць сцежкi, вадапоi, начлегi.

Першая пастка была пустая, але не на ўзводзе.

– Вiдаць, сарваўся, - сказаў Скоцi, утрымлiваючы човен на месцы.

– Ды не. Гэта сiстэма "Вiктар" са складаным засцерагальнiкам, яны безадмоўныя. Сама спрытная андатра, i тая не вызвалiцца. А гэтая, вiдаць, ссунула старажок.

– А чаму ты не паставiш пастку глыбей у нару, каб яна не магла зайсцi збоку?

– Тады цягне за ланцужок.

Пастка стаяла ў харчэўнай нары. Гэта была невялiкая ямiна ў рыхлым абрыве, верхняя частка знаходзiлася над узроўнем вады, нiжняя - пад вадой. У пошуку кала, якiм была замацавана пастка, Рой апусцiў рукi глыбока ў ваду.

– Ты што, дастаеш яго?
– спытаў Скоцi.

– Не. Забiваю глыбей.

Рой падрыхтаваў пастку i паставiў яе ў нары пад вадой.

– Цяпер не выцягне, - сказаў ён.

Затым Рой зрэзаў тры цi чатыры сцяблiны чароту i ўваткнуў iх у гразь ля пасткi як сцiплую прынаду.

Яны аб'ехалi ўсё балота, агледзелi ўсе пасткi: i ў харчэўнях, i ў начлежных норах, i на купiнах, дзе пацукi пачаргова пакiдаюць сляды пахкага лiпкага мускусу, выклiкаючы на спатканне або на паядынак; i ля дупляных карчоў, якiя служылi iм уборнымi. Нiдзе, нiчога.

– Засталося яшчэ два, - сказаў Рой.

– Здаецца, ты можаш паставiць крыж на гэтым балоце, - сказаў Скоцi.

Але ў апошнiх пастках было па андатры.

– Неблагiя, - сказаў Скоцi.

– Сярэднiя, - запярэчыў Рой, кiдаючы пацукоў у човен.
– Упершыню ў мяне на гэтым балоце такая няўдача.

– Дзве на дзесяць пастак - гэта няблага, Рой. Рою давялося згадзiцца, але раптам ён прыняў рашэнне.

– Давай пройдзем яшчэ раз. Я здыму палову гэтых пастак. Навошта яны будуць дарма сядзець у гэтым балоце.

Поделиться:
Популярные книги

Девочка из прошлого

Тоцка Тала
3. Айдаровы
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Девочка из прошлого

Эволюционер из трущоб

Панарин Антон
1. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб

Барон Дубов 2

Карелин Сергей Витальевич
2. Его Дубейшество
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
сказочная фантастика
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Барон Дубов 2

Измена. Право на обман

Арская Арина
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Измена. Право на обман

Законы Рода. Том 11

Андрей Мельник
11. Граф Берестьев
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Законы Рода. Том 11

В осаде

Кетлинская Вера Казимировна
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
В осаде

Никчёмная Наследница

Кат Зозо
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Никчёмная Наследница

Боец с планеты Земля

Тимофеев Владимир
1. Потерявшийся
Фантастика:
боевая фантастика
космическая фантастика
5.00
рейтинг книги
Боец с планеты Земля

Жена на четверых

Кожина Ксения
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
эро литература
5.60
рейтинг книги
Жена на четверых

Релокант

Ascold Flow
1. Релокант в другой мир
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
рпг
5.00
рейтинг книги
Релокант

Прорвемся, опера! Книга 4

Киров Никита
4. Опер
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Прорвемся, опера! Книга 4

Карабас и Ко.Т

Айрес Алиса
Фабрика Переработки Миров
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Карабас и Ко.Т

Идеальный мир для Лекаря 10

Сапфир Олег
10. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 10

Купец III ранга

Вяч Павел
3. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец III ранга