Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Паляўнiчы (на белорусском языке)
Шрифт:

– А якi толк ад дзiчыны ў заказнiках?

– Рана цi позна ахоўваемая дзiчына заказнiкаў размножыцца i распаўсюдзiцца на суседнiя ўгоддзi. Мо для вашых мясцiн у гэтым i няма сэнсу, але ў рэшце рэшт гэта адзiная надзея для паляўнiчых, Рой.

Рой гэта ведаў, але зараз для яго не было суцяшэння. Ён быў занадта прыгнечаны крахам Муск-о-гi.

– Iдзе працэс, а нам хана!
– вось i ўсё, што прамовiў ён напрыканцы.

Iншыя не зразумелi, але Джэк яго зразумеў, i яму гэта не спадабалася. Рой зноў засмяяўся кароткiм злосным смехам, i Джэк ведаў - гэта Рой прызнае,

што лес i Сент-Элен, нарэшце, перамаглi яго: лес, Сент-Элен i Эндзi.

Раздзел дзевяты

Ранiцай Джэк, Зел i Рой выправiлiся на возера Пiт-Пiт, каб правесцi спецыялiстаў, якiя адляталi на сваiм маленькiм гiдраплане. Пакуль Зел i Джэк дапамагалi Бэрку грузiцца, Рой разам з Ласонам здымаў з матора падшываны чахол.

– Куды вы кiруеце зараз?
– спытаў Рой.
– На поўнач?

Ласон зiрнуў на пабялелае возера, якое замерзла амаль да сярэдзiны. Нават вузенькая чорная палоска вады была накрыта ледзяной плёнкай.

– Не, - адказаў Ласон.
– Трэба яшчэ наведаць iндзейца на парогах Уош-Уош. Спадзяюся, мне ўдасца пасадзiць самалёт на раку, калi, вядома, яна не замерзла.

– А пасля куды?
– асцярожна спытаў Рой.

– Сент-Элен, а затым у Таронта. Калi мы не паспяшаемся вярнуцца туды, нас дзе-небудзь замарозiць.
– I ён нагой стукнуў па паплаўку, на якiм стаяў.

– А што вы хочаце ад Iндзейца Боба?

– Нам патрэбна рыба з яго ракi, - патлумачыў Ласон.
– Чорны акунь, калi ўдасца яго знайсцi.

– Вы лiчыце, што рыбную лоўлю забароняць, як i паляванне?
– спытаў Рой.

Ласон, круцячы вiнт, кiўнуў бялявай галавой.

– Баюся, што так i будзе, - сказаў ён.

– Я разумею, дзiчына сыходзiць, - сказаў Рой.
– Але чаму знiкае ў нашых азёрах рыба? Тым больш чорны акунь. Яго ж тут нiхто не ловiць дарэшты, i незразумела, чаму з кожным годам яго становiцца ўсё менш.

– Надта шмат iлу ў гэтых азёрах, занадта густая вада для чорнага акуня, растлумачыў Ласон.
– Пакуль навокал былi сасновыя лясы, вада затрымлiвалася ў глебе, яе затрымлiвалi мох i хвоя, усмоктваючы, ахалоджваючы i паступова фiльтруючы ў ручаi цераз балота. А зараз у гэтых аголеных зараснiках без падлеску вада проста сцякае ў азёры, зносячы з сабой шмат прымесяў i захоўваючы высокую тэмпературу. Iл асядае на дно, зацягвае гнёзды акуня i яго iкру. Вось i выводзiцца акуня ўсё менш i менш. Гэткая ж сiтуацыя i са шчупаком. Увесь кругаварот жыцця ў рыбы парушаны. Для захавання прамысловай рыбы ў гэтых азёрах трэба на некалькi гадоў забаранiць лоўлю.

– А Iндзеец Боб i жыве, лiчы, адной рыбай, - сказаў Рой.
– Яму гэта будзе не даспадобы.

– Вядома, - сказаў Ласон, на iмгненне адчуўшы, як ўсё гэта змрочна.
– Ну, Рой, спадзяюся, мы з вамi яшчэ сустрэнемся, - сказаў ён i падаў руку.
– На будучы год мы вернемся паглядзець, як тут у вас iдуць справы.

Падышоў i Бэрк.

– Так, мы вернемся.
– Бэрк зiрнуў на Роя.
– I наступным разам вы не старайцеся абагнаць на возеры вецер.

Рой засмяяўся, але гэта быў толькi адбiтак яго звычайнага смеху.

Ласон узяўся за трос i вывеў машыну на чыстую ваду. Яны залезлi ў маленькую кабiну i

селi поплеч. Ласон нешта напампоўваў, турзаў за адзiн рычаг, за другi. Матор забуркатаў i змоўк, затым забуркатаў зноў i нарэшце ўсмактаў лятучую сумесь i запрацаваў як след. Увесь лес адгукнуўся на металiчны голас маленькай машыны. Ласон правёў яе па вадзяной сцежцы, крута павярнуў, адарваў ад вады i амаль iмгненна знiк за хрыбтом, пакiнуўшы дзiўную пустэчу i маўклiвасць.

– Пайду шукаць гэтага махляра Мэрэя, - сказаў Зел i павярнуўся да хацiны.
– Здаецца, ён пайшоў без мяне, але я хачу пераканацца, Рой. Я пайду, вiдаць, да Скоцi i Самсона, пагляджу, цi няма яго там. А калi яго няма i там, я пайду за iм у заказнiк.

Рой нарэшце адважыўся на скачок.

– Я пайду з табой, - сказаў ён Зелу.

– У заказнiк?
– Зел не верыў сваiм вушам.

– Iменна!
– кiнуў яму цераз плячо Рой.
– Пройдзеш са мной праз Чатыры Азёры, i там я збяру свае бабровыя пасткi.

– Я спадзяюся, ты разумееш, што робiш?
– хутка ўмяшаўся Джэк Бэртан.

– Вядома, разумею, - адказаў Рой.
– На гэты раз цудоўна разумею.

– Не, не разумееш!
– шырокiмi крокамi даганяючы Роя, крыкнуў Джэк. Нейкi час яны iшлi моўчкi, затым Джэк сказаў: - Няма сэнсу ўцякаць ад гэтага, Рой. Рана цi позна, але табе давядзецца вярнуцца ў Сент-Элен.
– Надта занепакоены Джэк не захоўваў межы прыстойнасцi i дадаў: - Усё роўна, будзе там Эндзi цi не.

Рой на гэта не адгукнуўся, як маўчаў ён i на ўсе звароты Джэка да яго розуму. Чым больш распальваўся Джэк, тым больш спакойным станавiўся Рой; калi прыйшлi ў хацiну, ён пачаў збiраць у дарогу правiянт, паказваючы тым самым, што рашэнне яго цвёрдае. Зел аж са скуры вылузваўся, дапамагаючы яму, i Рой нагрузiў у мех Зела ўсё тое, што не ўлезла ў яго ўласны.

Нарэшце Рой поўнасцю адчынiў засланку, каб хутчэй згарэлi дровы, а затым усе яны рушылi ў напрамку Чатырох Азёр; але Джэк пайшоў не толькi дзеля таго, каб закончыць паляванне, але i з надзеяй адгаварыць Роя ад яго неразумнай задумы.

Усю рэшту дня Рой здымаў свае пасткi на Чатырох Азёрах i хоць часам пасмiхаўся, што Джэк ходзiць за iм, як прывязаны, i iмкнецца ўгаварыць, але жарты ў яго неяк не атрымлiвалiся.

– Дарэмна стараешся, - спакойна сказаў ён, калi яны ўладкавалiся на начлег у хацiне на Чатырох Азёрах.
– Я мушу iсцi.

– Ты з глузду з'ехаў, - сказаў Джэк.

Рой чуў, як хрыпiць Зел Сен-Клэр.

– На мой розум, дык табе лепш спынiцца ў Сент-Элене, - сказаў Джэк.

– Мо я i не супраць, - з горыччу азваўся Рой, - калi б было за што зачапiцца.

Джэк яшчэ нiколi ў жыццi не чуў такой горычы ў словах Роя, i хоць ён i раней здагадваўся, як падкасiў Роя Сэм, а зараз у дадатак i Эндзi, але толькi цяпер ён раптам зразумеў, як недаацэньваў глыбiню пачуццяў Роя. Цяпер ён ведаў, што на гэтую авантуру Роя штурхаюць менавiта падзеi ў Сент-Элене, але ён таксама ведаў, што апошняй кропляй была размова з Бэркам i Ласонам. Усё гэта турбавала Джэка, i ён не ведаў, як яму падступiцца да даўняга сябра. Упершыню ў жыццi ён не мог зразумець, што з Роем адбываецца.

Поделиться:
Популярные книги

Луна как жерло пушки. Роман и повести

Шляху Самсон Григорьевич
Проза:
военная проза
советская классическая проза
5.00
рейтинг книги
Луна как жерло пушки. Роман и повести

Купец I ранга

Вяч Павел
1. Купец
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Купец I ранга

Попаданка в академии драконов 2

Свадьбина Любовь
2. Попаданка в академии драконов
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.95
рейтинг книги
Попаданка в академии драконов 2

Хозяйка забытой усадьбы

Воронцова Александра
5. Королевская охота
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Хозяйка забытой усадьбы

Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Логинов Святослав Владимирович
Шедевры отечественной фантастики
Фантастика:
научная фантастика
8.00
рейтинг книги
Многорукий бог Далайна. Свет в окошке

Заклинание для хамелеона

Пирс Энтони
Шедевры фантастики
Фантастика:
фэнтези
8.53
рейтинг книги
Заклинание для хамелеона

Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Ланцов Михаил Алексеевич
Десантник на престоле
Фантастика:
альтернативная история
8.38
рейтинг книги
Весь цикл «Десантник на престоле». Шесть книг

Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Батчер Джим
Досье Дрездена
Фантастика:
фэнтези
ужасы и мистика
5.00
рейтинг книги
Досье Дрездена. Книги 1 - 15

Предложение джентльмена

Куин Джулия
3. Бриджертоны
Любовные романы:
исторические любовные романы
8.90
рейтинг книги
Предложение джентльмена

В зоне особого внимания

Иванов Дмитрий
12. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
В зоне особого внимания

Помещица Бедная Лиза

Шах Ольга
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
6.40
рейтинг книги
Помещица Бедная Лиза

Идеальный мир для Лекаря 9

Сапфир Олег
9. Лекарь
Фантастика:
боевая фантастика
юмористическое фэнтези
6.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 9

Семья. Измена. Развод

Высоцкая Мария Николаевна
2. Измены
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Семья. Измена. Развод

А небо по-прежнему голубое

Кэрри Блэк
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
А небо по-прежнему голубое