Парыж-Дыснэйлэнд

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Парыж-Дыснэйлэнд

Парыж-Дыснэйлэнд
5.00 + -

рейтинг книги

Шрифт:

Андрэй Хадановіч

Парыж-Дыснэйлэнд

Білеты лепш загадзя замовіць праз інтэрнэт. Дабірацца лепш самалётам, каб зэканоміць больш часу для забаваў і адпачынку.

Спачатку рэкамэндуецца агледзець парк з адной ці некалькіх яго найвышэйшых кропак:

* атракцыёна «Эйфэлевая вежа»;

* атракцыёна «Вежа Монпарнас»;

* званіцы атракцыёна «Нотр-Дам» ды інш.

Для большай зручнасьці наведнікаў усе атракцыёны зьвязаныя між сабой 5 лініямі дзіцячай чыгункі і 13 лініямі дзіцячага мэтро, але найбольшую радасьць прынясе вашым дзеткам

фунікулёр ля атракцыёна «Сакрэ-Кёр». (Наведнікам з боязьзю вышыні рэкамэндуецца альтэрнатыўная забава — «Парыскія Катакомбы».)

Безумоўны прыярытэт Дыснэйлэнду — юныя наведнікі, якія могуць абсалютна бясплатна і неабмежаваную колькасьць разоў карыстацца Луўрам, Абацтвам Клюні ды іншымі інтэлектуальнымі атракцыёнамі, а таксама праходзіць першы ўзровень квэсту «Сарбона».

Увага, гэтае правіла пакуль не распаўсюджваецца на атракцыёны «Пляс Пігаль» і «Булёнскі лес», якія маюць узроставыя абмежаваньні: юным наведнікам трэба памераць свой рост, дзеля чаго ля кожнага дарослага атракцыёна маюцца спэцыяльныя лінейкі, званыя ў народзе «тулуз-латрэкамі»: меншыя за прыняты стандарт да забаваў не дапускаюцца.

Для сталых наведнікаў парку прадугледжаная сетка бясплатнага харчаваньня: дастаткова атрымаць чырвоны жэтон сябра клюбу «Парыскі клашар».

Шматлікія паркавыя забавы выходзяць далёка па-за межы рэпэртуару Ўолта Дыснэя. Так, атракцыёны-музэі населеныя шматлікімі пэрсанажамі ўсіх міталёгіяў сьвету, а на «Эйфэлевай вежы» ўначы нават працуе «Пражэктар Саўрона».

На тэрыторыі парку маецца некалькі ціраў: для маленькіх — «Гаўрош», для дарослых — «Свабода вядзе на барыкады». (Некаторыя наведнікі, асабліва з Расіі, блытаюць гэты атракцыён з Жаннай д’Арк, якую можна адрозьніць па характэрным джэдайскім мячы, а таксама са «Статуяй Свабоды» — падарункам парыскага Дыснэйлэнду амэрыканскаму.)

Ёсьць казачныя лясы, а таксама сады, сквэры і ўласна паркі, аздобленыя фантанамі, скульптурамі і сапраўднымі жывымі парыжанамі. Калі вы не сустрэлі ніводнага фантана, не засмучайцеся: на тэрыторыі парку 260 дзён на год ідзе дождж.

Спэцыяльна для мэляманаў парк абсталяваны культавымі атракцыёнамі — зь вечаровай арганнай музыкай і ранішнімі званамі.

За невялікую плату вы зможаце сфатаграфавацца з вашымі ўлюбёнымі казачнымі героямі: Джакондай, Вэнэрай Мілоскай, Како Шанэль, Бальзакам, Бадлерам, Гэнзбурам і Напалеонам Банапартам. Асабліва пасуе для такіх мэтаў квэст-лябірынт «Могілкі Пэр-Ляшэз», разьмешчаны на правым беразе парку. Калі вы на левым беразе, можаце наведаць аналягічны атракцыён «Могілкі Манпарнас».

Набыўшы ў фірмовых паркавых крамах усяго паўлітра найсмачнейшай парыскай вады, вы зможаце не памерці ад смагі і абсалютна бясплатна дыхаць унікальным парыскім паветрам.

Не рэкамэндуецца набываць усе сувэніры, што прапануюць турыстычныя крамы, і наведваць усе кавярні, разьмешчаныя на тэрыторыі парку, — небясьпечна для вашых фінансаў!

Строга забараняецца:

* падоўгу ўглядацца ў рэпрадукцыі мадэрністаў на аўтобусах, што рухаюцца ў ваш бок, — небясьпечна для жыцьця!

* падоўгу ўглядацца ў Сену з моста Мірабо ды іншых рачных атракцыёнаў — небясьпечна для жыцьця!

* падоўгу карыстацца любым парыскім атракцыёнам — небясьпечна для жыцьця!

* лічыць Парыж чымсьці большым, чым парк дзіцячых атракцыёнаў, — небясьпечна для жыцьця! 

СТОМЛЕНАСЬЦЬ ПАРЫЖАМ Мазалі на нагах націраеш адразу, адзін на правай падэшве, другі — на левай. Каб хоць трохі
загаварыць боль,
прыдумляеш для іх імёны і, наступаючы, просіш яшчэ пацярпець:
правай нагой — Дранько, левай — Майсюка.
АДПАВЕДНІКІ Шарлю Бадлеру 1. Першую палову дня ты тупа бадзяесься па Парыжы з лэптопам. Заходзіш у бібліятэкі. Сядаеш за столікі ў кавярнях. Шукаеш халяўнага інтэрнэту. Часам сыгнал ловіцца, але неяк няўпэўнена. Часам у цябе пытаюць пароль, якога ты, зразумела, ня ведаеш. Другую палову дня ты яшчэ тупей бадзяесься па горадзе з нататнікам. Шукаеш халяўнага натхненьня. Заходзіш у паркі, у брамы, у храмы, у крамы. Сядаеш за столікі ў барах. Часам сыгнал ловіцца, але неяк няўпэўнена. Часам у цябе пытаюць пароль, якога ты па-ранейшаму ня ведаеш. Для інтэрнэту хоць можна купіць 3G-мадэм.
2. Калі ты нешта фатаграфуеш у цэнтры Менску, і раптам незнаёмая рука бярэ цябе за плячо, а суворы голас кажа больш так не рабіць, бо могуць і канфіскаваць камэру, або проста пасадзіць у камэру, — паспрабуй уявіць, што ты ў Парыжы, на ўзгорку Манмартр, у храме Сакрэ-Кёр, і мясцовы цемнаскуры бамбіза ветліва, але настойліва просіць схаваць фотаапарат. Засталося, каб нашыя белаcкурыя бэстыі навучыліся казаць табе: «Мerci!» Ці прынамсі: «Дзякуй!»
3. Пад рэгі Боба Марлі, якім прапах Парыж, я думаю пра Шарля, які ўжываў гашыш. І гук рабіўся пахам, і пах рабіўся гукам, паветра пахла Бахам, а часам нават Глюкам. І смак гучаў зялёны, і колер быў салёны, гук горкі быў на дотык, бо дзейнічаў наркотык. – ---- А мне яго вар’яцтва знаёмае даўно, бо згадваю юнацтва з паходамі ў кіно. Таму назад чвэрць веку чачэрскіх мальцаў табар ідзе на дыскатэку ў кінатэатр «Акцябар». Падлога ходзіць ходырам, а дзеўкі з голым пузікам — з такім магутным водарам, што заглушаюць музыку.
Комментарии:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Час Презрения

Сапковский Анджей
4. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Час Презрения

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Пятьдесят оттенков серого

Джеймс Эрика Леонард
1. Пятьдесят оттенков
Проза:
современная проза
8.28
рейтинг книги
Пятьдесят оттенков серого

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4