Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Парыж-Дыснэйлэнд

Хадановіч Андрэй

Шрифт:
СЕРЖУ ГЭНЗБУРУ Як ні ўцякалі ад лёсу твае Гінзбург-тата і Гінзбург-мама — Піцер, Стамбул, Парыж, — рідна нэнька дагнала Гэнзбура: за дзесяць крокаў ад дому ўкраінцы шыбуюць да храма, за дваццаць пяць ад магілы — Сымон Пятлюра!
ПАРЫСКІЯ
МУЖЧЫНЫ
У мужчыны з Парыжу — харызма і шык, нос, багет і шалік на шыі. Хто бяз шаліка, той не парыскі мужык, і бязносыя тут — чужыя! Ён ідзе й не кранае багетам зямлі, выкшталцоным сталічным крокам, а жанчыны з усіх ускраін зямлі сочаць — пэрыфэрыйным зрокам…
* * * Субота. Ранак. Дождж. У Люксэмбурскім садзе вітаецца здалёк з Бадлерам Элюар. Клашар у паліто з кішэнямі на задзе выкідвае багет, каб іншы зьеў клашар. У галаве гучаць знаёмыя матывы. Стакроткі й дзьмухаўцы бамжуюць між газонаў. На тратуары там і тут прэзэрватывы і скарыстаныя чахлы ад парасонаў.
ШЧЫГРЫНАВАЯ ТРАЎКА Ехаў казачнік-бай па бульвары Распай, да бамонду ў кавярню «Ратонда»: там зь відэльца й нажа усьміхаецца джа — скарачэньне ад слова «Джаконда». Круціць з бронзы касяк Анарэ дэ Бальзак у плашчы ад Агюста Радэна. Ёсьць на цэлы бульвар эксклюзыўны тавар, а тапельцам — бясплатная Сена. Дастаўляе трава з Монпарнасу ў Менск-2, зь перасадкай у Шарля дэ Голя. І ні да, ні пасьля: прэзыдэнт Нікаля — проста хлопчык па імені Коля. І ніхто не памрэ, бо з травой Анарэ ўсе памерлі яшчэ да народзін… Па бульвары Распай едзе казачнік-бай: «Баяць казку?» Ня хоча ніводзін.
ПОСТ-МІРАБО Пад мостам Мірабо сплываюць вершы Парыжам Захлынуўшыся й памершы І гэты не апошні і ня першы Каханьне соплі Вершы трэш Мост выжыве а ты памрэш Пад мостам Мірабо шукаць прыгоды Няма дурных Сумуюць
параходы
Ля карлікавай Статуі Свабоды
Ды ёсьць сюжэты навырост Хацеў паплакаць выйдзе тост Пад мостам Мірабо гамон клашару Здаецца Холад зь ветрам далі жару Усім няўдачнікам зямнога шару Чужынцаў выдае акцэнт Кавярня Прыцемкі Абсэнт. Над мостам Мірабо як прывід лесу Лес хмарачосаў Ты хацеў прагрэсу Глядзі ж паэт і не памры ад стрэсу Усё цячэ пад гэты мост Сплыў мадэрнізм сплыве і пост P. S. Твой верш не прынясе рахунка ў банку Ды жонка Захацела рыфмаванку І з рыфмамі змагаесься да ранку Сам-насам з мостам Мірабо Слабо пра мост? А не слабо
* * * я куплю ў букініста гадзіну парыскага сну сорак восем хвілінаў сьпякоты й дванаццаць залевы каб, накрыўшыся мапай, бы коўдрай, гадзінку адну паварочацца з правага берагу Сены на левы аблажУ ўсе музэі, аблАжу бульвары й сады захаплю ўсе кнігарні, уброд перайду ўсе фантаны трохі сонца ў бутэльцы халоднай парыскай вады ўставіць зь першай цытаты й гатовы турыст апантаны sous le pont Mirabeau буду качкам сьпяваць пра любоў і паўпляшкі найлепшай гарэлкі пакіну клашару круасанамі сьвежымі буду карміць галубоў гэта сон, паўтараю, чаго ні прысьніцца на шару па жалезных прыступках Парыж пакідае зямлю і зьнікае ў сьвяточных агнях, нібы мерае вэлюм я, спусьціўшыся ўніз, сувэнірную вежу куплю старгаваўшыся з самым назойлівым афра-Эйфэлем падміргну дзіваку пад вадой, што глядзіцца ў ваду ўсіх ільвоў і хімэраў бяз камэры сфатаграфую і з такою дзяўчынай на могілкі ўвечар прыйду што прачнецца Гэнзбур і для нас засьпявае ўжывую мажны вусень запаліць на цёплай магільнай пліце разбрыдуцца дзяўчаты, і мы застанемся сам-насам пачастуе дабром, што ў Эўропе амаль не расьце й дым айчыны яго паплыве над усім Монпарнасам я чытаў яго кнігі і зараз пазыку вярну і вось гэтую рыфму пакіну яму на паперцы я куплю ў букініста гадзіну парыскага сну а на болей ня хопіць ні грошай, ні часу, ні сэрца
Поделиться:
Популярные книги

Товарищ "Чума" 2

lanpirot
2. Товарищ "Чума"
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Товарищ Чума 2

Дело Чести

Щукин Иван
5. Жизни Архимага
Фантастика:
городское фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Дело Чести

Кодекс Крови. Книга I

Борзых М.
1. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга I

Убивать чтобы жить 3

Бор Жорж
3. УЧЖ
Фантастика:
героическая фантастика
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Убивать чтобы жить 3

Час Презрения

Сапковский Анджей
4. Ведьмак
Фантастика:
фэнтези
9.29
рейтинг книги
Час Презрения

Дурная жена неверного дракона

Ганова Алиса
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
5.00
рейтинг книги
Дурная жена неверного дракона

Эволюционер из трущоб. Том 4

Панарин Антон
4. Эволюционер из трущоб
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
фантастика: прочее
5.00
рейтинг книги
Эволюционер из трущоб. Том 4

Хозяйка собственного поместья

Шнейдер Наталья
1. Хозяйка
Фантастика:
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Хозяйка собственного поместья

Запределье

Михайлов Дем Алексеевич
6. Мир Вальдиры
Фантастика:
фэнтези
рпг
9.06
рейтинг книги
Запределье

Идеальный мир для Лекаря 3

Сапфир Олег
3. Лекарь
Фантастика:
фэнтези
юмористическое фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 3

Возвышение Меркурия. Книга 3

Кронос Александр
3. Меркурий
Фантастика:
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Возвышение Меркурия. Книга 3

Последний Паладин. Том 2

Саваровский Роман
2. Путь Паладина
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Последний Паладин. Том 2

Пятьдесят оттенков серого

Джеймс Эрика Леонард
1. Пятьдесят оттенков
Проза:
современная проза
8.28
рейтинг книги
Пятьдесят оттенков серого

Темный Лекарь 4

Токсик Саша
4. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 4