Чтение онлайн

на главную - закладки

Жанры

Пастка для пярэваратня

Якимович Алексей Николаевич

Шрифт:

Мы прайшлі з паўкіламетра і за павароткай убачылі скалу. Яна быццам вырасла перад намі.

— Скала сярод балота. Чаму? — выдыхнуў Пятрусь.

— Казка, — кажу яму.

— Але, так толькі ў казках бывае, — пагадзіўся Пятрусь. — Праз скалу нам не пералезці.

Так, не пералезці. Строма скала ўзнімаецца

ўгору, а сама бы адшліфаваная. Ні трэшчынкі на ёй. Унізе буяе зеляніна, густая, што шчотка.

— Паспрабуем абысці скалу. — Пятрусь ступіў убок і праваліўся ледзь не па пояс.

«Тут дрыгва», — тахнула ў галаве.

Я, амаль нічога не цямячы, упаў на жывот, схапіў Петруся за руку і пачаў цягнуць. Ён выпаўз на дарогу. Твар мурзаты, чорная вада сцякае па кашулі, па штанах, а на нагах няма аднаго чаравіка.

— Пятрусь, ты ўвесь у гразі,— сказаў я. Пятрусь махнуў рукою.

— А-а…

Мы моўчкі сядзелі на траве. Над намі кружыліся авадні, стараліся ўцяць за твар, за рукі.

— Ну й аваднёў тут! — не сцярпеў Пятрусь. — Ігнат, выламай галінку. Трэба адагнацца, бо з'ядуць.

Я ўстаў, расхінуў куст, каб выламаць галінку, і, не стрымаўшыся, усклікнуў, бо ўбачыў у скале ўваход.

— Чаго ты? — падаў голас Пятрусь.

— У скале ўваход. Напэўна, у пячору вядзе. Пятрусь усхапіўся і да мяне.

— Бач ты! — прамовіў.— Кустамі зарос. Нехта знарок іх пасадзіў.

Я глянуў на яго.

— Думаеш, што вядзьмак?

— Відаць, ён.

Вядзьмак… Казімір Міронавіч… Што, калі дагоніць нас? Нельга марудзіць. Кожная хвілінка дарагая.

Я, сагнуўшыся, палез у пячору. Паўзмрок, нібы ў скляпенні. Здалёку даносіцца нейкі глухі гул.

— Што гэта? — падышоў да мяне Пятрусь.

— Магчыма, Цмок — пудзіла паганае. Магчыма, храпе, сплючы, — кажу.

— Ігнат, глупства.

— Але ж тут казка. Пятрусь уздыхнуў.

— Назад

не вернешся.

Мы з аглядкай падаліся наперад. Я ўзіраўся пільна-пільна, да болю ў вачах.

Мінулі адну паваротку, другую, трэцюю і ўбачылі раку, праз якую было перакінута бервяно. Рака пенілася, грымела, імкліва неслася па каменнях.

— Падземная рака, — прамовіў Пятрусь.

— Па-твойму, яна пад зямлю цячэ? — запытаў я.

— Канешне, пад зямлю. Каля скалы балота. Калі б выходзіла наверх, то ўбачылі б.

Пятрусь ступіў на бервяно і пайшоў, махаючы рукамі. Дайшоў да канца, стаў, а пасля скокнуў на бераг.

— Ігнат, ідзі і ты.

Я, стараючыся не глядзець уніз, ступіў на бервяно і, шырока расставіўшы рукі, пайшоў.

Вада ўнізе гудзе, шалее. Што ж будзе, калі звалюся? Разаб'юся? Магчыма. А калі не?.. Пад зямлю занясе? Але, занясе. Рака ж падземная.

— Ігнат, смялей. — Пятрусь працягнуў руку. — Трымайся.

Я ступіў крок, другі, трэці… Падаўся ўперад, ухапіўся за Петрусёву руку і — на бераг. Толькі тут перавёў дух.

— Не думаў, што станем эквілібрыстамі,— прамовіў Пятрусь.

— Хутка навучымся на галаве хадзіць, — пажартаваў я.

Мы пайшлі далей. Наперадзе пасвятлела, бліснулі праменьчыкі сонца.

— Ура! Выхад! — я, не стрымаўшыся, пабег. Так, гэта быў выхад з пячоры. А за скалою, метрах у дваццаці, шырокае поле, на якім расла груша-дзічка. На грушы, на самай вершаліне, віселі гуслі.

— Вось дзе гуслі! — усклікнуў Пятрусь, падбегшы да мяне.

Я глядзеў на іх, не зводзячы вачэй. Гуслі… Чарадзейныя гуслі… Пакуль ветрык прабягае па вашых струнах. А хутка… Хутка рука прабяжыць. Мы знімем вас. Зайграеце, заспяваеце…

Я глядзеў і не заўважаў, што па шчоках цякуць слёзы.

Поделиться:
Популярные книги

Золотой ворон

Сакавич Нора
5. Все ради игры
Фантастика:
зарубежная фантастика
5.00
рейтинг книги
Золотой ворон

Граф

Ланцов Михаил Алексеевич
6. Помещик
Фантастика:
альтернативная история
5.00
рейтинг книги
Граф

Маска зверя

Шебалин Дмитрий Васильевич
5. Чужие интересы
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Маска зверя

Болотник 3

Панченко Андрей Алексеевич
3. Болотник
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
6.25
рейтинг книги
Болотник 3

Идеальный мир для Лекаря 22

Сапфир Олег
22. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 22

Отмороженный 5.0

Гарцевич Евгений Александрович
5. Отмороженный
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
5.00
рейтинг книги
Отмороженный 5.0

Кодекс Охотника. Книга VI

Винокуров Юрий
6. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VI

Имя нам Легион. Том 11

Дорничев Дмитрий
11. Меж двух миров
Фантастика:
боевая фантастика
рпг
аниме
5.00
рейтинг книги
Имя нам Легион. Том 11

Наша навсегда

Зайцева Мария
2. Наша
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Наша навсегда

Мастер Разума IV

Кронос Александр
4. Мастер Разума
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Мастер Разума IV

Девяностые приближаются

Иванов Дмитрий
3. Девяностые
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
7.33
рейтинг книги
Девяностые приближаются

Запасная дочь

Зика Натаэль
Фантастика:
фэнтези
6.40
рейтинг книги
Запасная дочь

Кодекс Охотника. Книга VIII

Винокуров Юрий
8. Кодекс Охотника
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Охотника. Книга VIII

Девочка для Генерала. Книга первая

Кистяева Марина
1. Любовь сильных мира сего
Любовные романы:
остросюжетные любовные романы
эро литература
4.67
рейтинг книги
Девочка для Генерала. Книга первая