Патрулі

на главную - закладки

Жанры

Поделиться:

Патрулі

Шрифт:

Васіль БЫКАЎ

ПАТРУЛІ

Апавяданне

У нізкім мураваным пад'ездзе старога будынка-інтэрната стаялі два хлопцы. Адзін, Піліп Лапата — прысадзісты, дужы дзяцюк у чорным гарнітуры, пінжак якога аж напяўся на яго шырокіх плячах. Ён нецярпліва пазіраў маленькімі вочкамі на двор, відаць, кагосьці чакаў. Другі—абыякавы да непакою таварыша, Алесь Вострыкаў, спакойна і задуменна калупаў заплямленую, даўно нефарбаваную сцяну. На твары яго з драбнаватымі рысамі ляжала паныласць. Быў ён невялічкі, тонкі, у старэнькай аблезлай, але

добра вымытай фэзээнаўскай форме. Калі нарэшце са двара паказаўся трэці, той, каго чакалі тут, Піліп загаварыў, і яго басавіты голас, нібы ў дзежцы, забумкаў пад нізкім скляпеннем пад'езда.

— Ну, чаго ты так доўга, Сёмка?

— Ат!—махнуў рукой Сёмка.—Няма кім падмяніць. Пайшлі!

Юнак быў відавочна раззлаваны нечым, і яны ўдвух з Піліпам падаліся на вуліцу. Алесь даў ім мінуць сябе і нетаропкай, сумнай хадой пабрыў следам за імі па вуліцы.

Сонца схавалася за дахамі, але яго няяркія бліскучыя промні яшчэ поўнілі спакойны блакіт нізкім святлом адвячорка. Там, угары, было светла, цёпла і ўтульна, і ў самым зеніце, быццам ладкуючыся на адпачынак, спыніла свой імклівы дзённы бег белая хмурынка. На зямлі ад нагрэтых камяніц патыхала духатой, пахла пылам; як звычайна ў суботу, на тратуарах тоўпіліся пешаходы, а спазнелыя аўтамабілі пакідалі за сабой устойлівы ў цішы пах адпрацаванага бензіну.

Алесь паныла ішоў за таварышамі і моцна крыўдзіўся. I .як было не крыўдзіцца, калі тыя хлопцы, з якімі ён бадай з год працаваў на адных рыштаваннях, жыў у адным інтэрнаце, сёння так пагардліва паставіліся да яго.

Уся справа пачалася адвячоркам, калі ад іхняй брыгады садзеяння міліцыі вылучаўся комсамольскі патруль. На гэта прызначылі двух: Піліпа Лапату і Сёмку Зубрыцкага. Трэцім упершыню сёння наказалі збірацца яму, Вострыкаву. Алесь пачысціў свой старэнькі фэзээнаўскі гарнітур, прышыў белы каўнерык, наваксаваў гамашы і, крыху ўзрушаны, чакаў часу выхаду. Але тут выявілася, што Сёмка і Піліп незадаволены трэцім супольнікам і не хочуць разам з ім ісці ў патрульства. Алесь, па-праўдзе кажучы, разумеў іх: для такой справы патрэбны быў бойкі, рухавы хлопец. Ён-жа, чалавек сціплы, не дужа смелы і не дужа моцны, з незнаёмымі трымаўся зважліва і пачціва і заўсёды гатовы быў уступіць сваё месца больш вартаму. Але вось больш вартага і не знайшлося сёння ў іхнім інтэрнаце. Усе пасля работы разыйшліся хто куды, у пакоях было пуста, і Алесь мусіў збірацца з Піліпам і Сёмкай, якія злавалі, што ў іхнюю кам» панію трапіў нежаданы чалавек.

Праўда, яны хутка забыліся на сваю злосць. Жвавы чарнавокі Сёмка шпарка сігаў па тратуары і, цікуючы між сустрэчных прыгожых дзяўчат, апавядаў нешта вясёлае, а Лапата слухаў і ляніва ўхмыляўся вузенькімі вочкамі на сваім дабрадушным санлявым твары. На Алеся яны махнулі рукой—ат, маўляў, няхай ідзе, калі хоча. А не хоча, дык няхай вяртаецца, бяда невялікая.

Але Вострыкаў не вярнуўся, а з самотнымі думкамі ішоў следам. Ды і чаго было вяртацца, калі ў інтэрнаце пуста і сумна. Блізкага сябра ў Алеся яшчэ не было, і ніхто яго не чакае там. Другія неяк зыходзіліся, разам працавалі, разам гулялі, а ён, ціхі, сціплы і непрыкметны, ад усіх заставаўся ўбаку. У сяброўства да яго ніхто не набіваўся, ды i ён асабліва не лез да іншых.

Хлопцы прайшлі люднай вуліцай, мінулі ўжо агорнуты вячэрняй цішынёю парк і падыйшлі да гаркомаўскага дома. Толькі тады, адчыняючы зялёныя

дзверы ў мураванай браме, Ла­пата азірнуўся і ўбачыў Алеся, які ўпарта цягнуўся ззаду. Піліп знарок моцна грукнуў дзвярыма і ўвайшоў у двор.

Там ужо было шмат народу—навучэнцы школ ФЗН, студэнты педінстытута, чыгуначнікі і маладыя рабочыя заводаў, — яны сабраліся сюды і чакалі інструктажу. Трымаліся ўсе купкамі, сядзелі на ганку, уздоўж сцяны і нават на нізенькім штыкетніку, што стаяў ля брамы.

Увайшоўшы сюды, Алесь разгубіўся, не ведаючы, куды падацца. Ён убачыў сваіх, Сёмку і Лапату, якія ўжо размаўлялі з нейкім віхрастым у акулярах хлопцам. Алесь здалёк ваўкавата паглядзеў у іх бок, але не пайшоў туды, а, уздыхнуўшы, прыткнуўся ля штыкета, побач з групай гаваркіх студэнтаў.

Блізка за брамай гаманіла вуліца, шорхалі ногі па асфальту, і ў двор даносіліся ўрыўкі чужых вясёлых размоў. У двары таксама шумелі галасы, адчуванне нязведанай новай справы ўзнесла хлапечы настрой. Студэнты ўжо, відаць, не ўпершыню выпраўляліся ў патрульства і цяпер дасціпна фантазіравалі на тэму начных прыгод. Усе навокал гаманілі і смяяліся, прадчуваючы забаўныя падзеі, адзін толькі Алесь Вострыкаў, маўклівы і насуплены, сядзеў тут, на мулкім штакетніку, і дзёўб абцасам хамлачкі ўпартай да жыцця мураўкі.

Але вось той віхрасты ў акулярах, з якім размаўлялі хлопцы, выйшаў на сярэдзіну і сказаў, што трэба пастроіцца. 3 жартамі і вясёлымі кпінамі наконт свайго вайсковага спрыту моладзь падалася да яго і пачала нязграбна станавіцца ў шарэнгу. Алесь таксама ўстаў і, не ведаючы, дзе прыступіцца, стаяў зусім разгублены і чамусьці ніякавата моршчыў кароценькі, амаль дзіцячы нос. Ён пэўна стаў-бы дзе-небудзь на левым флангу, калі-б не пачуў баслівы го­лас Піліпа Лапаты:

— Вострыкаў, давай сюды!

I дзіўная справа душа чалавечая! Знаёмы лапатаў голас прагучаў сярод гоману, як неш­та сваё, блізкае і роднае. Алесь адразу адчуў, што трымацца воддаль і замкнёным у яго нестае моцы. Адчуваючы, як пацяплела ў душы, ён знарок паволі падыйшоў да хлопцаў і дзікавата яшчэ стаў у шэраг побач з Лапатам. Выроўніваючыся, хлопцы спачатку штурхаліся і сціскалі яго, паводзячы з боку ў бок, а потым неяк выпхнулі ў першы рад, дзе бы­ло вальней, і ён такім чынам апынуўся ля Сёмкі, які нядобра паглядзеў на яго.

Калі шум крыху ўгаманіўся і шарэнга як-кольвечы ўладкавалася на двары, віхрасты ў акулярах аб'явіў, што ён — начальнік штаба комсамольскіх патрулёў, і пачаў інструктаж. Ён сказаў, што ў горадзе здараецца шмат хуліганскіх учынкаў, што комсамол павінен выкараняць іх, і для таго прызначаюцца патрулі, у задачу якіх уваходзіць выяўляць хуліганаў і папярэджваць хуліганства. Дзесяткі з тры хлопцаў уважліва слухалі яго. Потым віхрасты разгарнуў спіс, што трымаў у руцэ, і пачаў размяркоўваць патрулёў па аб'ектах.

Пакуль называліся незнаёмыя прозвішчы і вызначаліся месцы, Алесь пазіраў на начальніка штаба і паціху слухаў, як шавяліўся збоку (яго сусед Сёмка. Ён усё перашэптваўся нешта з Лапатам і хіхікаў нямаведама чаго. Алесь не паварочваўся і не ўнікаў у іхнюю весялосць.

Нарэшце дайшла чарга і да іх. Віхрасты выйшаў на сярэдзіну шэрага і зачытаў:

— Дзесяты будтрэст: Лапата, Вострыкаў, Зубрыцкі. Будзеце патруляваць па вуліцы Пяісчанай і ля інтэрната цагельнага завода. Звернеце асаблівую ўвагу на клуб завода. А хто старшы ў вас?

Комментарии:
Популярные книги

Измена. Мой заклятый дракон

Марлин Юлия
Любовные романы:
любовно-фантастические романы
7.50
рейтинг книги
Измена. Мой заклятый дракон

Миф об идеальном мужчине

Устинова Татьяна Витальевна
Детективы:
прочие детективы
9.23
рейтинг книги
Миф об идеальном мужчине

Калибр Личности 1

Голд Джон
1. Калибр Личности
Фантастика:
попаданцы
альтернативная история
аниме
5.00
рейтинг книги
Калибр Личности 1

Месть за измену

Кофф Натализа
Любовные романы:
современные любовные романы
5.00
рейтинг книги
Месть за измену

Новый Рал 5

Северный Лис
5. Рал!
Фантастика:
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Новый Рал 5

Газлайтер. Том 9

Володин Григорий
9. История Телепата
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
5.00
рейтинг книги
Газлайтер. Том 9

Кодекс Крови. Книга VI

Борзых М.
6. РОС: Кодекс Крови
Фантастика:
фэнтези
попаданцы
аниме
5.00
рейтинг книги
Кодекс Крови. Книга VI

Идеальный мир для Лекаря 30

Сапфир Олег
30. Лекарь
Фантастика:
юмористическое фэнтези
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Идеальный мир для Лекаря 30

Темный Лекарь 2

Токсик Саша
2. Темный Лекарь
Фантастика:
фэнтези
аниме
5.00
рейтинг книги
Темный Лекарь 2

Фальшивая свадьба

Данич Дина
3. Такие разные свадьбы
Любовные романы:
современные любовные романы
эро литература
5.00
рейтинг книги
Фальшивая свадьба

Командир штрафбата

Корчевский Юрий Григорьевич
3. Я из СМЕРШа
Фантастика:
боевая фантастика
попаданцы
альтернативная история
7.06
рейтинг книги
Командир штрафбата

Ванька-ротный

Шумилин Александр Ильич
Фантастика:
альтернативная история
5.67
рейтинг книги
Ванька-ротный

Имперский Курьер. Том 5

Бо Вова
5. Запечатанный мир
Фантастика:
попаданцы
аниме
фэнтези
5.00
рейтинг книги
Имперский Курьер. Том 5

Найди меня Шерхан

Тоцка Тала
3. Ямпольские-Демидовы
Любовные романы:
современные любовные романы
короткие любовные романы
7.70
рейтинг книги
Найди меня Шерхан